• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    па крузе. раз-пораз вяртаючыся да свайго пачатку — "вечнае вяртанне”.
    (Ідэя "вечнага вяртання" Ніцшэ ініцыявала "філасофію абсурду" Камю і была, можа, найбольш нечакана інтэрпрэтаваная Дэлёзам, які паспрабаваў давесці, што вечнае вяртанне — "выбарачнае”. He ўсялякая праява волі да панавання замацоўвае сябе ў быцці настолькі трывала. каб зноў адбыцца пры новым вяртанні гэтага быцця — негатыўныя сілы схільныя да самаадмаўлення. 3 чаго атрымліваецца, што негатыўнае не вяртаецца і. такім чынам. знікае з быцця. Негатыўнае — адмоўнае — і ёсць Нішто. Адно толькі станоўчае як праява існага — існуе заўсёды, але існуе не як тоеснасць, а менавіта як рознасць, што ўтварае магчымасць станаўлення, адбывання. быцця.)
    Воля да панавання як галоўная дзейсная сіла, якой наканавана запанаваць над усім існым, мусіла абраць нешта, праз што гэтае наканаванне магло быць максімальна рэалізаваным. Такім абраннікам стаўся чалавек. але не той. што быў раней, з каштоўнасцямі, зарыентаванымі на наяўнасць наяўнага Бога, а новы чалавек, каштоўнасці якога ўжо фармаваліся воляй да панавання. Гэтага новага чалавека Ніцшэ назваў "звышчалавекам".
    Звышчалавек — гэта персаніфікаваная воля да панавання, ён тое, што колькасна назапашвае і тым якасна вялічыць волю да панавання на зямлі. Таму каштоўнасць чалавека цяпер мусіць вымярацца, зыходзячы з гэтай ягонай функцыі, а значыць, для ацэнкі чалавека ўжо не падыходзяць тыя каштоўнасці, што набылі легітымнасць (меру меры) у хрысціянскую пару.
    Чалавек, які паслугуе Богу, — чалавек; чалавек, які паслугуе волі да панавання (як “волі да жыцця" — Ша-
    пенгаўэр). — звышчалавек. Такога чалавека спакваля рыхтавала быццё. каб ён насцеж расхінуў дзверы ў патаемнае і вызваліў адтуль у непатаемнае нішто іншае, як самую ісціну быцця.
    “Цяпер дае пра сябе знаць тое. што Ніцшэ ўжо тады разумеў метафізічна, — што новаеўрапейская "механістычная эканоміка”. суцэльны машынерны разлік усялякага дзеяння і планавання ў сваёй безумоўнай форме запатрабуе новага чалавецтва. якое выходзіць за межы ранейшага чалавека... Патрабуецца такое чалавецтва. якое ў самой сваёй аснове тоеснае ўнікальнай сутнасці новаеўрапейскай тэхнікі і яе метафізічнай ісціне: г.зн. — якое дае сутнасці тэхнікі цалкам авалодаць сабой, каб такім чынам непасрэдна самому накіроўваць і скарыстоўваць усе асобныя тэхнічныя працэсы і магчымасці. Безумоўнай "механістычнай эканоміцы" сумерны. у сэнсе ніцшэанскай метафізікі. толькі звышчалавек, і наадварот: такому чалавеку патрэбна машына для татальнага панавання над Зямлёю” (Гайдэгер).
    Прыкладна так Гайдэгер чытаў Ніцшэ... Але нават абярогшы сябе гэтым “прыкладна", нельга не ўсведамляць тую меру нахабства, якая ўсякі раз застаецца навідавоку, калі нехта на некалькіх аркушах паперы наважыцца прамаркіраваць лабірынты мыслення Гайдэгера (пэўна. куды больш заблытаныя. чым лабірынты цара Мінаса), якімі ён праз усё сваё жыццё намагаўся “выйсці" з Ніцшэ.
    Альбер Камю
    КАМЕНЬ СІЗІФА
    Я не ведаю, ці ёсць у гэтага свету большы за яго сэнс.
    Альбер Камю
    Камю ставіўся да жыцця і мыслення сур'ёзна. Магчыма. нават залішне сур'ёзна, як для еўрапейскага мысляра сярэдзіны XX стагоддзя. Адсюль тыя недарэчнасці, у якіх ён апынаўся кожны раз. калі спрабаваў паяднаць маральны імператыў жыцця з імаралізмам мыслення. Аднак адсюль і вабнота Камю. бо, дзякуючы гэтай сур’ёзнасці, у яго атрымалася з імаральнай мяшанкі быцця/мыслення выкласці свой маральны кодэкс.
    Пагодзімся, гэта штучны маральны кодэкс. пераважна дэкларатыўны. і, увогуле. не столькі этычны закон. як эстэтычны маніфест. Але апошняе якраз і сталася прычынай доўгага рэха ад моўленага Камю, бо ў XX стагоддзі маральныя ідэі не могуць быць пачутымі, калі яны прамаўляюцца без увагі на эстэтыку красамоўства. У Камю этычны закон і эстэтычны маніфест перагукнуліся адно ў адным. і гэты перагук потым шматкроць адбіўся ў лабірынтах стагоддзя. Хаця не забудземся, што век найдаўжэйшага рэха даволі кароткі...
    Камю гаварыў прыгожа і адважна мысліў. Бога няма, а смерць ёсць. У сітуацыі адсутнасці Бога і непазбежнасці смерці жыццё ўсчыняецца і вершыцца самім чалавекам. Яно ні на што не абапіраецца, нічым не трымаецца, ні да чаго не туліцца. Яно ёсць толькі як ёсць, і нічога болей за ім не паўстае, нічога
    іншага з яго не вымыкае. і ўсё канчаткова мяжуецца гібеннем: "... бачанню чалавека абсурду адкрываецца схоплены агнём і скаваны лёдам, празрысты і абмежаваны ў сваіх межах сусвет. дзе ўсё немагчыма, але ўсё дадзена і па-за чым няма нічога. акрамя пагібелі і небыцця”.
    Паколькі за тым, што ёсць, — няма нічога, то і не выпадае на што спадзявацца. Такая сітуацыя прынцыпова мяняла стасункі чалавека з быццём. У свеце без надзеі, у свеце панавання невараці мусіў жыць ужо іншы. абсурдны чалавек. і ў яго павінны былі быць ужо іншыя, абсурдныя, рэлігія, філасофія. мастацтва... Дый пафас ягонага быцця цяпер патрабаваў новай меры.
    Чалавек паганскі таясаміў сябе з вечнасцю. чалавек хрысціянскі падзяляў час на пару жыцця і пару вечнасці. чалавек абсурду атрымаўся роўны моманту свайго існавання. ён прамінаў яго разам з часам і знікаў без следу.
    Быць — каб памерці. 3 гэтай перспектывы выпаўз гнятлівы смутак — халодная вужака вусцішнасці пасялілася за пазухай еўрапейскага чалавека. і ва ўсёй пагрозлівасці паўстала пытанне: а навошта тады быць?
    Каб жыць! — пераконваў Камю. Смерць — канец усяму. але так, як канец. яе і трэба ўспрымаць, не губляючы з гэтай акалічнасці мужнасці і адвагі (“Абсурд — гэта ясны розум, які ўсведамляе свае межы"). Болын за тое, якраз эсхаталагічнасць нашага жыцця высвятляе яго сапраўдную каштоўнасць для нас саміх. Вызваленыя Ніцшэ ад дыктатуры Бога, мы павінны пераадолець адчай адзіноты і смерці ды дарэшты рэалізаваць падараваную нам свабоду.
    “Чалавек абсурдны пачынаецца там, дзе заканчваецца чалавек. які меў надзею. дзе дух. пакінуўшы
    назіраць за гульнёй збоку, захацеў сам у ёй паўдзельнічаць".
    Але не бывае гульні без правілаў і спаборніка. Гульня з самім сабой — не гульня. а забаўка. Hex­Ta павінен быць насупраць. некаму трэба глядзець у пякучыя зрэнкі, цяжка дыхаць у твар. прамаўляючы шалёныя словы.
    Гэтым спаборнікам. гэтым Другім стаўся для Камю ніхто іншы. як сам Абсурд.
    Абраўшы за спаборніка Абсурд, Камю мусіў вырашаць надзвычай складаную задачу: што супрацьпаставіць Абсурду. каб не прайграць?
    Камю вынайшаў адказ і тым здабыў гонар.
    Бунт!
    Абсурд — гэта тое. што ні ахвярным змаганнем. ні ўпартай працаю, ні адмысловым хітрыкам адолець няможна.
    А бунт і не створаны дзеля перамогі.
    Бунт — гэта ўсяго толькі мажлівасць пярэчання абсурду жыцця. форма захавання годнасці. калі трываць адчай далей немагчыма, а пазітыўнага выйсця з яго няма. Да таго ж бунт — гэта альтэрнатыва самагубству. якое лагічна вынікае з абсурднасці чалавека ў абсурдным свеце. а яшчэ — пагарда да фатуму, што вызваліў чалавека з небыцця. аднак у быцці не даў яму нічога, акрамя часу і прасторы. Урэшце, бунт — гэта любоў-засцярога жыцця такога. якім яно ёсць, ад бессэнсоўніцы смерці...
    Этычная філасофія Ка.мю паўстала ў эсхаталагічным тупіку на скрыжаванні адчаю волі і радасці свабоды, што перамкнуліся ў чалавечай душы пасля ягонага вызвалення ад дыктату Бога. Асноўныя чыннікі гэтай філасофіі гераічнай свядомасці (мужнасць, дыс-
    цыпліна і бунт) леглі ў падмурак этычнага кодэксу. што Камю запрапанаваў абсурднаму чалавеку ў якасці адзінага ратунку.
    Аднак чалавек не ўхапіўся за яго. Чаму? Пэўна, найперш таму, што этычны кодэкс Камю запачаткаваны на эстэтычным маніфесце. які звернуты да праблемаў творцы і творчасці, і зусім не кранае праблематыку паспалітага жыцця. Згодна Камю, у чалавека, як і ў "звышчалавека” Ніцшэ, ёсць толькі адна задача — вылучыць сябе з татальнасці быцця. вымкнуць з роўнядзі чалавечай абычайнасці ў максімум самога сябе. А гэта магчыма адно праз творчасць. ды не абы-якую. шараговую, знаёмую ў той ці іншай меры амаль кожнаму, а праз творчасць як бунт супраць абсурду жыцця.
    “На вайне альбо гінуць, альбо выжываюць. Гэтак і з абсурдам: ім даводзіцца дыхаць, зазнаваць ягоныя ўрокі і ўцялесніваць іх. У гэтым сэнсе творчасць ёсць найвышэйшая радасць абсурду”. I. дадамо збоку. адзіная альтэрнатыва абсурду нават тады. калі творнае само грунтуецца на эстэтыцы абсурду. "Мастацтва дадзена нам, каб мы не памерлі ад праўды" (Ніцшэ).
    Мастацтва нарадзілася з бяссілля розуму. з няможнасці зразумець, вытлумачыць сутнасць існага і сэнс існавання. Мастацтва — гэта татальная параза мыслення, адкуль яно (мастацтва) і паўстала як вонкавае адлюстраванне незразуметасці і нявыказанасці трансцэндэнцыі быцця.
    Аднак мастацтва не было выйсцем з інтэлектуальнага тупіка, яно было ілюзіяй выйсця. якая сама гэтага выйсця і не патрабуе. Разам з тым. мастацтва ў нейкай меры здымала праблему выйсця. бо. ствараючы другую. праз вобраз, рэальнасць, яно паказвала на іншы шлях: не ўразуменне прычыны і сутнасці некім нама-
    цанага свету. а стварэнне свайго ў малюнках, містэрыях. моўленых вобразах: у жыцці як непарыўным творчым акце.
    У свеце. які не мае свайго Гаспадара, адзіным гаспадаром застаецца творца. Урэшце. творцу і няма вялікай патрэбы ведаць. з чаго і дзеля чаго паўстаў гэты абсурдны чалавеку свет. Па вялікім рахунку, для творцы істотна толькі адно: тут маё "Я” мае магчымасць здзейсніцца ў творчым акце і тым самым з нечага стварыць нешта.
    Прычына і сутнасць рэальнасці — у рэальнасці “майго" творчага акту. Абсурдная ў сваёй аснове воля да жыцця ўсяго падстава волі да творчасці. Яшчэ нічога не створана. яшчэ ўсё толькі гліна. пакуль ты не возьмеш яе. колькі зможаш. і не злепіш свой вобраз сусвету, у выяве якога прычына цябе будзе ягонымі і сэнсам, і сутнасцю.
    Быццё — гэта абсурд і творчасць. I нічога болей няма. Нідзе. Ніколі. "Працаваць і тварыць “ні для чаго”, узяць з нічога. ведаць. што ў створанага Ta606 няма будучыні. бачыць, як у адзін цудоўны дзень яно будзе разбураным, і ўсведамляць пры гэтым, што, у сутнасці. гэта таксама неістотна. як і будаваць на стагоддзі, — вось цяжкая мудрасць, якую ўхваляе абсурдная думка”.
    Але гэта яшчэ не ўсё. гэта яшчэ не ўся цяжкая мудрасць чалавека эпохі абсурду. Апошняя — у словах Эдыпа, калі ён. сыходзячы ў невараць. кажа: "... усё — добра”.