Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
Зрэшты, значна раней. на самым пачатку рэфлексавання. з эмбрыёну “Мы" мусіла паўстаць самотнае "Я" ў якасці апазіцыі ідэальнай універсаліі і адначасна горада. што некалі будзе...
Мінск — места адзінокіх самотнікаў. Адставіўшы каўняры. яны паволі блукаюць па зблытаных туманам вулках і абыякава думаюць. што ў Мінску. пэўна, болей чым дзе самагубцаў. якіх ніхто ніколі не шукае. бо тут кожны іншы побач — усяго толькі прыкрая недарэчнасць, на якую пажадана хутчэй забыцца. каб нішто не замінала вярэдзіцца думцы: навошта я сам сабе патрэбны?
Няма чаго спадзявацца, каб з гэтага вярэдзіва адзіноты выбрыняў нейкі ўцямны адказ. але разам з тым
можна быць пэўным. што менавіта адсюль патроху пачнуць вымыкаць здані міфаў. прывіды ідэалагемаў. сляды слядоў... Цені ірацыянальнага будуць гуснуць. мацавацца, усё цяжэй класціся на покрыва каардынаты, і пустэльня. выпаленае ляда пакрысе ажыве. напоўніцца нечым. што некалі стане тым другім, які запатрабуе любові. змусіць на бясконцы дыялог. і такім чынам спакваля з горада. якога няма. зробіцца горадам, які ёсць.
Эгаізм
Мне кажуць (сёння я чую гэта з усіх бакоў), што Я найвялікшая каштоўнасць. Большая за дзяржаву. нацыю, рэлігію і. магчыма, нават за самога пана Бога.
He ведаю. можа. які іншы чалавек і з'яўляецца такой значнай цацай, толькі не я. Я не бачу асаблівай цаны ў нейкай колькасці арганікі. выдзеленай з агульнага кантэксту “жывога рэчыва" даўно набытымі нагавіцамі і зацыраваным швэдрам.
Я — гэта семдзесят кіло костак, тлушчу, цягліц і вадкасці чырвонага колеру, змешчаных у колькіх там квадратных метрах бляклай скуры. Дадайце сюды трошкі нерваў. два-тры хаценні. некалькі запазычаных думак... Вось і ўсё.
А мне і згэтуль і адтуль: ты цэнтр сусвету. апірышча быцця і, зусім верагодна, ягоны сэнс.
Я торгаю вуха, ушчыкваю клуб і як той андэрсанаўскі хлопчык, толькі не весела. а з сумам. пярэчу: "Чалавек голы".
Я ганарлівы. як засцянковы шляхцюк. але гэта ўжо занадта. Што, я сябе не ведаю? 3 якой-такой ласкі — найвялікшая каштоўнасць. за што такая пашана?
Магчыма, іншых гэта не цікавіць. а мяне дык надта: як раб божы стаўся самакаштоўнай цацай? Калі чалавек спрычыніўся да сэнсу быцця. чаму ссунуў на сябе гэты сэнс?
А было нават так: "I паказаўшы рукою Сваёю на вучняў Сваіх сказаў: вось маці Мая і браты Mae: бо хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсць у нябёсах. той Мне брат і сястра. і маці”.
Гэта нават больш за адмаўленне ад сябе — ад-
маўленне ад маці дзеля прыналежнасці да ідэі.
Ідэя, сэнс і сутнасць быцця знаходзіліся па-за асобай да той пары, пакуль не ўзнікла пытанне: ці вольны чалавек у сваім зямным выбары. ці пан ён над сваімі немудрагелістымі ўчынкамі?
3 гэтага пытання спакваля выспеў гуманізм.
Гуманізм — гэта чалавек, вылуплены з-пад шкарупіны субстанцыі Бога.
Ува ўлонні гуманізму канчаткова сфармаваўся эгаізм.
Рэнесанс, справакаваны ідэяй гуманізму (ці наадварот?). паспрыяў разняволенню эгаізму, надаў яму імпульс для выяўлення раней прытоенага патэнцыялу.
Сэнс чалавека — чалавек. Сам дзеля сябе, сабою цалкам і абсалютна завершаны. Найвялікшая каштоўнасць.
Наймагутную духоўную крызу не змаглі стрымаць ні контррэфармацыя XVI-XVII стагоддзяў, ні камунізм XX. Зрэшты, чаму крыза?
Напэўна. ужо сёння мы можам разглядаць гісторыю чалавецтва як эвалюцыю эгаізму. Ад інстынкту самазахавання да пабытовага эгаізму і далей праз гуманізм да татальнай самадастатковасці.
Гуманізм паступова выціскае хрысціянства. як і ўсе іншыя не-эгаістычныя канцэпцыі прысутнасці чалавека ў свеце. Апошняй яго ахвярай стаўся калектывізм.
На зыходзе XX стагоддзя эгаізм няўмольна датрушчвае тыя ідэі, якія яшчэ месцяцца па-за асобай. Чалавек перакуліў свет на сябе, і эгаізм заняў месца пануючай духоўнай ідэі.
Ёсць тое. што ёсць, і калі эгаізм перамог усе іншыя магчымасці быцця. то, значыць. сапраўды няма ў прасторы і часе нічога, што было б больш знач-
ным за чалавека. Значыць, і сапраўды няма нічога больш важкага за гэтыя семдзесят кіло костак, тлушчу. цягліц і вадкасці чырвонага колеру, змешчаных у колькіх там метрах бляклай скуры.
Але, але... Рэч у тым, што асабіста я не хачу быць месцішчам абсалютнага сэнсу. бо не бачу ў сабе, з якога боку ні глядзеў. адпаведнага абсалюту зместу. Больш таго, з кожным днём для мяне робіцца выразнейшым разуменне канчатковай бессэнсоўнасці асобнага чалавека. якая вынікае з яго не-абавязковай прысутнасці ў быцці.
Пакінуўшы слоўныя мудрагельствы, сфармулюем гэта гранічна проста. быў асабіста ты альбо цябе не было і ніколі не будзе — усё адно. I таму ў светапоглядным сэнсе менш за ўсё мяне цікавіць маё Я. а калі цікаўнасць усё ж узнікае, я адразу бачу. як з-пад яе покрыва вытыркаюцца рожкі эгаізму.
Я — голы чалавек на скразняках часу, і калі шукаць нешта вартае ў звязку з маёй асобай, то гэта не я сам. а мой этнас ува мне.
Я — гэта колькі там тысяч год і колькі там соцень каленаў майго роду. і ўся мая каштоўнасць — гэта каштоўнасць скарбонкі, у якую ссыпаны скарб. набыты нястомнай працай на працягу невядома якога часу. I калі я прыходжу да высновы. што я ўсяго толькі месцішча. дзе мой этнас працягвае існаванне з усімі сваімі тысячагоддзямі і каленамі. то амаль міжволі вымаўляю: мой бог — мой этнас.
Пры ўсёй відавочнай дэкларатыўнасці гэтай тэзы, не абмінем увагай і тое. што рытарычна аблегчаная фігура хавае грувасткі падтэкст. Ён невымоўны, як і кожны падтэкст (трансцэндэнтны Бог — гэта таксама падтэкст існага)...
Мой бог. у адрозненне ад трансцэндэнтнага, мае інфарматыўны абрыс і логіку быцця. Ён вынік амаль паэтычнай метамарфозы. Рэальная гісторыя этнасу ў перспектыве часу ператвараецца ў ідэальную сутнасць. У будучым рэалістычнае мінулае набывае ідэалістычныя рысы. Падзея выкрышталізоўваецца ў міф і ў якасці міфу доўжыць сваё існаванне да верагоднамагчымай бясконцасці, вырастаючы з першапачатковага драбка ў празрыста-важкую шматгранную друзу, кожная грань якой зіхаціць асобным сэнсам.
Мне любы мой бог сваёй дваістасцю. сваім сімбіёзам рэальнага і ідэальнага. але я здагадваюся, што сапраўдныя вытокі маёй любасці ў іншым. Без Яго я нішто. камяк жывога рэчыва. адзінае прызначэнне якога павялічыць аб'ём біясферы на планеце Зямля. А прыстаўшы да Яго. я сам раблюся ім.
Этнас — гэта я, памножаны на ўсю гісторыю майго народа. Этнас — гэта мой адзіны прытулак пасля смерці. апошняя. хай сабе і даволі ўмоўная. надзея на несмяротнасць. Так я толькі памру, а калі ён знікне, то знікну і я.
Памерці — гэта мая натуральная функцыя. усяго толькі драма майго асабістага жыцця. Знікнуць — трагедыя.
Вось чаму мне страшэнна хочацца. каб мой этнас застаўся. бо тады застануся і я. як адна з незлічоных прычынаў Яго.
Я спрычыняюся сваёй матэрыяльнай сутнасцю да стварэння яго ідэальнай існасці і застаюся ў гэтай існасці. як казюрка ў залатым бурштыне (прыгожае параўнанне, але не дакладнае. бо застылае. нерухомае. не пульсуе).
Мяне вабіць магчымасць тварыць творцу мяне. Трансцэндэнтны Бог статычны. ён дадзенасць. завер-
шаная і непахісная ад пачатку да канца. А мой бог — несупынны рух і памнажэнне ў часе ды прасторы, ён тоесны працягласці аб'ектыўнай гісторыі. Але гэта нічога не тлумачыць у маім выбары, і я павінен сказаць, чаму мяне не задавальняе звыклы Бог. Тым болей. што тая безаблічная вечнасць, якую прапануе мне Этнас, значна саступае ў прывабнасці райскаму прытулку ягонага канкурэнта.
Справа тут да смешнага празаічная я не веру ў Яго існаванне. Я не магу даць веры існаванню Бога, якога здолеў перамагчы эгаізм чалавека. Калі не Бог. а чалавек найвялікшая каштоўнасць, калі семдзесят кіло гуманістычна заклапочанай арганікі крочыць наперадзе. а духоўная ідэя валачэцца ў яе за спінай, як цень на зыходзе дня. то мяне немагчыма пераканаць, што гэты даўжэзны цень ёсць прычынай мяне, а не наадварот. Ён мяне толькі палохае, калі я часам азіраюся. I яшчэ. Бачыце, я безумоўна і адразу паверыў бы ў існаванне трансцэндэнтнага Бога, каб ён намаляваў хаця б адну карціну, зрабіў скульптуру, які храм альбо вежу. Мне незразумела. як Творца з такімі эстэтычнымі здольнасцямі. з такім пачуццём гармоніі і перспектывы змог утрымацца і не паспрабаваць сябе ў дойлідстве, жывапісе, паэзіі?
Этнас творыць несупынна. Творчасць — перадумова яго існавання. Этнас — форма, вашчына, у якую кожны з нас дадае кроплю свайго жыцця як творчага акту.
Ува ўсёй неверагодна складанай (і абсалютна нераспрацаванай) сістэме ўзаемадачыненняў паміж Я і Этнасам (для беларусаў да таго ж заблытанай амаль фатальна) найперш мяне цешыць магчымасць быць далучаным да духоўнай ідэі, у святле якой мой эгаізм у фанабэрыстых строях найвялікшай каштоўнасці
робіцца да смешнага мізэрным. дробненькім і ўвогуле чэзне. Бо гэтаксама як трансцэндэнтнаму Богу, я не магу даць веры гуманізму. з-пад квятаста размаляванай маскі якога выглядае бляклая пыса панылай экзістэнцыі.
Экзістэнцыялізм (светапогляд. філасофія. мастацтва) — гэта жах сямідзесяці кіло жывога рэчыва перад сваёй бессэнсоўнасцю. Вылучаны з агульнага кантэксту этнасу. завершаны, сам-насам чалавек — безумоўна абсурд. Ён мае сутнасць. але пазбаўлены сэнсу. Шматлікія спробы на падставе сутнасці чалавека вызначыць ягоны сэнс не могуць весці да поспеху. бо няможна знайсці тое. чаго няма.
Папярэднія экзістэнцыялізму філасофіі. за выняткам этыкі. не звярталі ўвагу на асобу. бо выразна ўсведамлялі яе месца ў субстанцыі існага.
Сам-насам я — ніхто. адно вось гэтая панылая пыса. засяроджаная на двух-трох эгаістычных хаценнях. а з этнасам у сэрцы я — ягонае сэрца. якое б’ецца ўва мне. Я жывое сэрца міфа. які стварыў мяне. і ніякай каштоўнасці ўва мне няма і не магло быць. каб праз мяне не працякала плынь вечнасці майго этнасу.
Зрэшты. гэта патэтыка. спроба вымавіць невымоўнае, падтэкст. I не варта засяроджвацца на марнай справе. У звязку з развагамі пра эгаізм і этнас мяне цікавіць зусім іншае. Этнас — вынік збегу гістарычных акалічнасцяў ці непазбежнасць. прадумоўленая нейкім сэнсам? Гэта важна. Бо ў першым выпадку ён мог і не быць. на ягоным месцы магло быць нешта іншае. У другім ён. акрамя сэнсу самадастатковасці. мае яшчэ нешта, і тады ў Этнаса з'яўляецца пазагістарычная ідэя. А ў мяне — магчымасць пазбегнуць рыторыкі. калі я кажу: мой бог — мой Этнас.