Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Выдавец:
Памер: 205с.
Варшава 2023
Хрысціянства — эпоха вялікага запытання.
Бог — роўнавялікі адказ на яго.
СЛОВАБОГ
Хрысціянскі Бог нарадзіўся ва ўлонні Тэксту і Тэкстам быў узгадаваны як Бог (Біблія яго фізічнае цела), за што пазней канстытуяваў Тэкст у якасці новай рэальнасці (а-рэальнасці) быцця.
Зрэшты. гэта зусім натуральна. бо ў эру Тэксту Бог наўрад ці мог быць нечым іншым, акрамя як месіяй-прэзентантам Тэксту. яго ідэолагам і містагогам. Змешчаны пад вокладку Бібліі. ён мусіў пастуляваць Тэкст у якасці сакральнай прасторы. каб надаць Тэксту тую значнасць, якая б адпавядала значэнню Тэксту ў гісторыі быцця чалавека.
Бясспрэчна. Бог — гэта найперш слова. Але слова зрабілася Богам не раней, чым чалавек падрыхтаваў яму месца, дзе яно магло вымавіць сябе як Слова.
За тое. што слова само з сябе не здолела б стацца
Словам, сведчыць уся папярэдняя гісторыя. Слова бытавала і ў эру Татэма і ў эру Міфа. Але тады ягонае значэнне не выходзіла за межы прыкладных функцыяў. бо яшчэ не было дзе яму разгарнуць усю >магуту свайго як камунікатыўнага, так і сакральнага патэнцыялу. Hi ўтаптаны пляц, ні голае поле, ні нават высокая гара з яе магчымасцямі доўгага рэха не маглі паспрыяць слову абазнацца Словам. Здзейсніцца гэтаму вялікаму наканаванню дапамаглі рэчы досыць нязначныя: гліняная плітка. каменная скрыжаль. лапік папірусу, кавалак скуры... калі на іх пачалі выцінаць Тэкст як форму канструкцыі новай рэальнасці. Вось тут. у трохмернай часавай структуры. і прыдаліся раней латэнтна ўтоеныя якасці слова, найперш ягоная здольнасць быць адразу ў параметрах было, ёсць і будзе, а гэта значыць у пазачасавым і адсюль сакральным вымярэнні...
Здольнасць слова быць каталагізатарам рэальнасці. камунікатарам соцыуму, фармалізатарам а-рэальнасці і, можа галоўнае, сакралізатарам Тэксту, — вылучыла слова на ролю. якая вымагала ўнікальнага статусу, сумернага абсалюту.
Так слова сталася Словам.
Праўда. існуе меркаванне (Дэрыда), што маўленне (слова) ад свайго пачатку прадугледжвае графізм. пісьмо — Тэкст. Але гэта. здаецца. не зусім так. Графізм ёсць не следствам мовы. а следствам дзеі. руху. Таму пацверджаннем — піктаграма.
Піктаграма фіксавала не маўленне, a — праз тэхналогію бачання — дзею. Першапачаткова чалавек перадаваў інфармацыю пра сваё бытаванне ў прасторы ёсць нават не ўяўляючы, што гэтую інфармацыю можна транспартаваць у графічна зафіксаваным сло-
ве і што ўвогуле слова (гук) палягае магчымасці быць графічна ўнаяўленым.
Гіісьмо з’явілася не таму. што існавала маўленне, а таму. што ў нейкі там момант адкрылася: графічна зафіксаванае слова значна пераўзыходзіць піктаграму функцыянальна і адсюль яно болып прыдатнае дзеля ўжытку.
Хаця зусім не выключана. што лексікаграфія збылася з прычынаў куды больш глабальных за "эвалюцыю эфектыўнасці”. а менавіта — з прычыны спакваля наспелай неабходнасці стварэння мабільнай камунікатыўнай сістэмы для семантычнай прасторы а-рэальнасці.
Піктаграфія. напэўна, мела ў сабе вялікую патэнцыю да графічнай фіксацыі руху. дзеі, але яна не была прыстасаваная для транспартавання знакаў, якія маглі б выяўляць рух логікі, падзеі мыслення. сюжэты рэфлексіі. Адным словам. піктаграфія не пасавала да графічнага засваення прасторы а-рэальнасці. якая неўпрыкмет апазналася як больш перспектыўная за рэальную рэальнасць быцця. Вось чаму піктаграфія саступіла сваё месца лексікаграфіі і такім чынам на месцы піктаграфічнага Тэксту ўзнік лексікаграфічны, які з аднолькавым поспехам фіксаваў і транспартаваў як падзеі рэальнасці. так і сюжэты а-рэальнасці.
Аднак апошняе зусім не азначае, што мова сама з сябе ад свайго пачатку прадугледжвае графізм. Гэтай версіі пярэчыць увесь досвед пары піктаграфіі. Больш за тое. каб пазней стратэгіі быцця не заакцэнтаваліся на а-рэальнасці. дзе пануючыя рэфлексія. логіка. інтэлектуалізм запатрабавалі іншай ад піктаграфіі сістэмы знакаў. — а надалей адбывалася ў прасторы рэальнасці. руху, дзеі (як у эру Татэма).
то зусім верагодна. што піктаграфічны Тэкст заставаўся 5 адзінай і дастаткова задавольнай для чалавека формай пісьма. Я нават не схільны зусім выключаць. што ў нейкім будучым (магчыма, не такім ужо і аддаленым), калі мысленне канчаткова асягне сваю мяжу і чалавек усвядоміць усю марнасць ды бяссэнсіцу адцягненай рэфлекторыкі і згорне сэнс жыцця да дзеі адбывання жыцця — мадэрнізаваная піктаграма зноў станецца асноўным элементам Тэксту, ці таго. што возьме на сябе ягоную ролю. I хто ведае, можа яна яшчэ калісьці набудзе значэнне якога-небудзь там Піктабога?
ДЭСАКРАЛІЗАЦЫЯТЭКСТУ
Праблема я-чалавека, якая, здавалася б. са з'яўленнем хрысціянства была вырашаная раз і назаўсёды, недзе праз тысячагоддзе ўтаймаванага ў самой сабе існавання пакрысе пачала наноў выяўляць сваю праблематычнасць. Прычынай гэтаму бачыцца паступовае вылузванне чалавека з прыхапкаў Бога ва ўласную самадастатковасць. якая і запатрабавала ад чалавека асэнсавання самога сябе ў сітуацыі наўзбоч Бога (ці ўвогуле без Яго). А вось што сталася прычынай гэтай прычыны — уцямна зразумець. бадай, амаль немагчыма. Які такі тэктанічны зрух адбыўся ў чалавеку (сусвеце), што чалавек пачаў адсланяцца ад Словабога, каб урэшце разысціся з ім, верагодна. назаўжды?
Калі шлях са светлых пакояў антычнай цывілізацыі ў вечна засутоненыя катакомбы цывілізацыі хрысціянскай. здаецца, досыць падстаўна тлумачыцца тым, што Словабог гарантаваў я-чалавеку месца сярод значэнняў ісціны быцця, то разыходжанне чалавека са Сло-
вабогам можна зразумець хіба што не з нейкіх там непасрэдных стасункаў між імі, а апасродкавана. праз дэсакралізацыю Тэксту. з патрэбаў якога Слову ў свой час і быў нададзены статус Бога.
Гістарычна пачатак працэсу дэсакралізацыі Тэксту можна пазначыць вынаходніцтвам Гутэнбэрга, хаця фактычна друкарскі варштат толькі забяспечыў тэхналогіяй падзею, якой так ці інакш наканавана было адбыцца. паколькі акрамя сакральнай у слова заўсёды заставалася намінатыўная і камунікатыўная функцыі. і з пашырэннем сакральнай ролі Слова вялічылася сацыяльнае значэнне Тэксту ў прасторы рэальнасці.
Напачатку выдавала. што татальная інтэрвэнцыя друкаванага слова ў рэчаіснаснае бытаванне сведчыць пра канчатковую перамогу Словабога. і толькі найбольш відушчыя тады разумелі. што абытаўленне Тэксту, яго ўсюдная цялесная прысутнасць "да дабра не давядзе”, бо хаця абытаўленне Тэксту разгортваецца пад штандарамі абагаўлення Тэксту, але ўрэшце гэта абернецца нечым накшталт дыскрэдытацыі Словабога, як персаніфікаванай ісціны быцця. (Калі на Кнігу — цела Бога — пачнуць ставіць патэльню з яечняй. то цяжка будзе не пераблытаць яечню з Богам.)
Дэсакралізацыя Словабога не была наўмысна спланаваным актам. Яна адбылася як следства абытаўлення Тэксту, але з гэтага — у сваю чаргу — адбыўся рашучы перарух энергіі прысутнасці Тэксту са сферы а-рэальнасці на поўніцу сацыяльнага дыскурсу.
Вынікам гэтага пераруху сталася тое, што матрыца Тэксту паклалася ў канструктыўную аснову цывілізацыі Новага Часу, логіка супольнага бытавання розных элементаў Тэксту сфармавала прынцыпы функцыянавання сацыяльных механізмаў эпохі,
а стылістыка Тэксту закадавала фігуру мыслення новаеўрапейскага чалавека.
Дарэчы, калі Тэкст пачаў пазбаўляцца сваёй сакральнасці, то выявілася, што ў яго прааснове ляжыць жорстка дэтэрмінаваная рацыянальнасць. якой і было наканавана вызначыць ідэалагему Новай пары. Згодна з гэтым, рацыяналістычнае мысленне зрабілася пануючай формай разгортвання Тэксту ўва ўсе прасторы як рэальнага. так і а-рэальнага быцця.
Натуральна. эпахальныя змены не адбываюцца ў адначассе. На працягу колькіх там стагоддзяў ірацыяналізм веры і рацыяналізм мыслення (Тэкст сакральны і Тэкст дэсакралізаваны) існавалі ў пэўным суладдзі, двубочна падтрымліваючы адзін аднаго. а пазней адносна мірна разыйшліся. падзяліўшы між сабой “сферы ўплыву": за сакральным Тэкстам засталася ірэальнасць, за дэсакралізаваным — рэальнасць.
Аднак пасля таго, як Дэкарт сфармуляваў сваё “сакраментальнае": я мыслю. значыць я існую, — уся ўмоўнасць раўнавагі паміж ірацыянальным і рацыянальным сталася відавочнай. Хаця фармальна Дэкарт не супрацьстаўляў "Я мыслю..." ранейшаму: 'Я прамаўляю..." (да Бога) і таму існую, — бо меў намер не адпрэчыць. а толькі памысліць Бога з той жа мерай рацыянальнасці, што і ўсялякі іншы аб'ект, але фактычна гэтай формулай ён паставіў пад сумнеў магчымасці Словабога быць універсальным Адказам на ўсе "апошнія" запытанні чалавека, паколькі Адказ цяпер чакаўся ўжо не ад Бога. а ад чалавека. які сам мысліць і ў акце свайго мыслення адкрывае тое. праз што існаванне апазнаецца як быццё існага, а значыць праз сваё мысленне чалавек сам стаецца тым. што можна назваць ісцінай быцця.
Усё. што ёсць. ёсць для чалавека таму, што яно памыслена чалавекам. У тым ліку і Бог. Верагодна, утоенае ад рыторыкі разуменне. што Бог для чалавека ёсць толькі таму, што ён можа быць памыслены чалавекам (і памыслены як Бог) і сфармавала ідэю каштоўнасці чалавека як аб'екта. у якім знаходзіць сабе месца феномен мыслення.
Рашуча высунутае наперад усяго (і Бога) “Я” чалавека сведчыць, што ў сітуацыі дэсакралізацыі Словабога чалавек ужо быў патэнцыйна гатовы сам. непасрэдна. не дзелячыся ні з кім сваім прадстаўніцтвам. прадстаўляць перад сабой самога сябе ў значэнні ісціны быцця. I гарантам гэтага ганаровага права. гэтай самадастатковасці самога сябе. гэтага апраўдання сэнсу свайго самаіснавання сталася ні што іншае. як "я мыслю..."
Аднак мысленне было толькі альтэрнатывай слову, а новая сітуацыя адпаведна патрабавала і альтэрнатывы Богу, — гэтая альтэрнатыва была неўпрыкмет прадэманстраваная разам з усёй формулай: "Я мыслю. значыць я існую".
Я сам мыслю. я сам існую. я сам — бог. Толькі не будзем "я сам" атаясамліваць з асобавым, персаналізаваным чалавекам. Альтэрнатывай Словабогу стаўся не чалавек як чалавек. а чалавек як суб’ект (гэтым актам праблема я-чалавека была зноў мінімізаваная на нейкі час, бо патэнцыя пытання хто я? утаймавалася ў адказе. сфармуляваным рацыяналістычным мысленнем: ты — суб’ект).
Ідэя суб'ектнасці я-чалавека анталагічна паходзіць з ідэі суб'ектнасці Бога. Суб’ект — гэта тое. што мае прычыну самога сябе ў самім сабе і паўстае з гэтага самім сабой, усведамляючы сябе сабой і маючы на мэце самога сябе як ісціну сябе-быцця.