Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Памер: 205с.
Варшава 2023
Манады бесцялесныя і гранічна індывідуалізаваныя. Яны замкнутыя самі ў сабе і не маюць ні "вокнаў”. ні
"дзвярэй”. Аднак, з другога боку, усялякая манада ёсць “жывым люстэркам універсуму”, і справа толькі ў тым. наколькі яна здольная разгарнуць свае складкі. каб выявіць універсальнае цэлае быцця.
Манадалогія Лейбніца яшчэ доўга будзе выклікаць да сябе ўвагу гісторыкаў філасофіі. Але калі б гэтая гіпотэза XVII стагоддзя нейкім чынам рэальна зафіксавала сваю ісціннасць. то і тады яна мала чаго дадала б на карысць сапраўднасці я-чалавека ў тых значэннях, якія яму тут падшукваюцца. Хутчэй наадварот. Бо манада зусім не набліжае я-чалавека да значэнняў суб'екта. да таго, што паўстае з сябе дзеля сябе. а адсоўвае яго ў чын таўталагічнага элемента ўніверсальнага феномена вітальнасці. (Гэта нават калі не зважаць на тое. што сваім паходжаннем манады абавязаныя ўсё таму ж Богу. Ён, як сейбіт зерне. жменяй раскідвае манады па Сусвеце. і яны потым прарастаюць каліўцамі існага.)
Пры ўсёй сваёй гранічнай індывідуальнасці. манада — толькі энергія, вітальная сіла, якая на пэўны час арганізуе тую ці іншую форму рэальнасці. Як толькі сфэрма зношваецца, парахнее і рассыпаецца ў пыл. манада ўмомант стварае сабе што-небудзь яшчэ. А таму ніяк нельга сказаць, што ёсць манада — “Готфрыд Лейбніц”. Ёсць манада, якая была нейкі момант “Готфрыдам Лейбніцам" (ці ён быў ёй?), але з гэтага зусім не вынікае. што было нешта яшчэ акрамя таго, што пазначалася гэтымі двума словамі, біяграфіяй у некалькі падзеяў і экзістэнцыяй, даўно апалай у нікуды.
Дарэчы, Лейбніц лічыў метэмпсіхоз “схаластычным забабонамЗгодна ягоным сцверджанням, ніякае перасяленне душы немагчымае, бо душа не можа аддзяліцца ад цела... I хаця шмат хто не менш аўта-
рытэтны за Лейбніца меркаваў зусім наадварот, мы не станем нават зазіраць у бясконцы прасцяг інтэлектуальных спекуляцыяў з нагоды душы, духа і да таго падобнага, бо з "душой" ці без “душы" я-чалавек:
— не ёсць прычынай самога сябе:
— не сам з сябе паходзіць:
— не з'яўляецца ўласнікам самога сябе.
Асабіста мне гэтага дастаткова, каб упэўніцца. што я-чалавека не было і няма. Натуральна, калі хацець ад я-чалавека нечага большага за тое, што ён ёсць.
КАЛІ ТЭКСТ БЫЦЦЯ I НАПІСАНЫ. I ПРАЧЫТАНЫ
Мера таясамасці я-чалавека Тэхнагеннай эры — на пярэднім акрайчыку якой мы знаходзімся. — з тэхнагеннымі комплексамі быцця перасягае ўсе межы значэння я-чалавека, з чаго я-чалавек апынаецца ў сітуацыі, якая пакідае яму адно месца прысутнасці пры быцці. Я-чалавек ужо не прытулак усіх стыхіяў быцця, а нешта ўвогуле пабочнае быццю, нешта, што толькі туліцца да цела звышскладанага рухавіка сусветнай цывілізацыі, які аднолькава інтэнсіўна ахоплівае сваёй дзейнасцю і кванты, і галактыкі. але пакідае незапатрабаваным я-чалавека. I хаця гэты "камбайн" пакуль не можа абысціся без калектыўнага цэлага чалавека. але кожны я-чалавек паасобку ўжо не мае для яго аніякага істотнага значэння. “Камбайн" сам забяспечвае сябе сабой і нагэтулькі эфектыўна, што ў яго даволі магчымасцяў. каб за свой кошт яшчэ ўтрымліваць я-чалавека як дарэшты спрацаваную форму быцця існага — так грамадства ўтрымлівае ў багадзельні спрацаванага перастарка (хаця, магчыма, тут болей паса-
вала б параўнанне не з багадзельняй. а з рэзервацыяй для амерыканскіх індзейцаў).
Натуральна, што і ў Тэхнагенную эру біялагічны лёс я-чалавека застаецца тым самым. як і ўва ўсе астатнія часы (нарадзіўся, апладніўся ды знік у невараці). але сітуацыя адбывання тэрміну быцця выглядае інакш, чым раней. Яна нечым нагадвае тую, што была ў эру Татэма — гэта значыць сітуацыя чалавека без чалавека.
Я-чалавек — усяго толькі міф пра чалавека. Дарэчы. склаўся гэты міф не ў эру Міфа (у тую пару я-чалавек сябе не вельмі цікавіў), а ў эру Тэксту. Тады ж я-чалавек быў сакралізаваны праз лучнасць са Словабогам. На гэтым сакралізаваным міфе дасюль трымаецца вера (апошнімі часамі. праўда, не зусім упэўненая) у я-чалавека як у нешта большае ды іншае. чым ён ёсць са сваёй сапраўднасці.
Дэсакралізацыя Тэксту і адпаведна Словабога лагічна запатрабавала і дэсакралізацыі я-чалавека. што неўнікова паклікала і ягоную дэміфалагізацыю. Апранаха міфа пакрысе спадае з я-чалавека і мы пачынаем бачыць яго тым. што ён ёсць (што яго няма). Ён сябе таксама пачынае бачыць такім і яму робіцца няўтульна і ў значэнні Бога. і ў значэнні цара Прыроды. і нават у значэнні звышчалавека тэхнакратычнай цывілізацыі.
Час чалавека сканчаецца — у самых розных сэнсах.
1 ў сэнсе часу. дарэчы, таксама.
Прычына і мера часу. як добра вядома. я-чалавек. Без я-чалавека. без таго. што мае ўласную гісторыю бытавання. вымкнутую з каляндарнага кругавароту быцця. лінейны час ні для чаго не прыдатны і нікому не патрэбны (нават калі ён насампраўдзе ёсць як нейкая "матэрыяльная" якасць). Але паколькі ў Тэхнагенную эру на месца чалавека заступае “тэхніка”,
гэта значыць тое, што знаходзіцца адно ў прасторы, то мера часу губляе сваю актуальнасць.
“Тэхніка" не ведае часу ў тых значэннях, якія надаў яму я-чалавек. I хаця "тэхніка” таксама некалі “памірае" (“смерць" — базавая ўмова для існавання катэгорыі часу). аднак у адрозненне ад біялагічных структураў “смерць тэхнікі” залежыць не ад меры вітальнасці, а ад колькасці руху, закладзенага ў меру яе магчымасці. Таму не час (працягласць) дзейнасці, а аб'ём. колькасць ды якасць дзейнасці кладуцца ў парадыгму параметраў Тэхнагеннай эры. Толькі не тут, не ў гэтым асноўная прычына сыходу падзеі часу са стратэгіі быцця на яго ўзбочыну.
Да Тэхнагеннай эры я-чалавек належаў двум часавым вымярэнням (было і ёсць). I хаця Тэкст вынайшаў і замацаваў трэці складнік часу — будзе. але наяўнасць будучыні заўсёды заставалася гіпатэтычнай. Гіпотэза пра будзе высноўвалася з эмпірычнага досведу я-чалавека, ёсць якога несупынна адсоўваецца ў было і на гэтае месца наступае новае ёсць. Калі безліч ёсць перасунулася ў было, то натуральна меркаваць, што ёсць будзе і надалей, гэта значыць, што маецца магчымасць будзе. з якога не перастануць вымыкацца ёсць.
Але гэта толькі лагічная выснова, сканструяваная на подзе эмпірычнага досведу. Ніякіх канкрэтных сведчанняў пра будучае чалавек ніколі не меў. хаця ў Тэкставую эру ўжо лічыў сябе жыхаром трох часавых вымярэнняў.
Я-чалавек напраўдзе стане жыць у трох часавых вымярэннях тады, калі ён будзе мець будучае як наяўнае рэальнае хаця б у той меры, у якой ён мае мінулае. (Так, мінулага таксама няма як ёсць, але мы трымаем яго зафіксаваным у фактаграфіі. матэрыяльных аб'ектах. памяці...)
Дык вось. Тэхнагенная эра (і ў гэтым яе найвялікшая навіна ад Тэкставай і ўсіх папярэдніх) павінна рэальна ўнаявіць будучае (будзе) — і быццё я-чалавека стане часава трохмерным. Рэальна, а не гіпатэтычна трохмерным. Знакі будучага запрысутнічаюць у сучасным з той жа аднолькавай мерай сапраўднасці, што і знакі мінулага.
Уласна, ужо цяпер. адно балансуючы на пярэднім акрайчыку Тэхнагеннай эры. я-чалавек ведае не толькі кароткатэрміновы прагноз надвор'я "на заўтра". але і бальшыню тых падзеяў, што яго “заўтра" чакаюць. Ён дакладна. да хвіліны. ведае ў колькі падыме яго будзільнік. якім транспартам паедзе на работу, колькі аперацыяў яму давядзецца выканаць на канвееры. якія тэлеперадачы будзе глядзець увечары... Але ён ужо ведае не толькі сваё “заўтра". але і шмат чаго з болып аддаленага. Па гадзінах на гады распісана праграма яго школьнай адукацыі, тое самае і з адукацыяй вышэйшай. на дзесяцігоддзі наперад вызначаны тэрмін выхаду на пенсію і г.д. і да т.п.
Сцежку на сенажаць можна таптаць хоць кожны дзень новую, чыгунка ці хуткасная магістраль прадвызначае вектары руху на гады і гады... Інфраструктура Тэхнагеннай эры пакуль яшчэ толькі складваецца ў сваіх камунікатыўных і вытворчых парадыгмах, але ў пару свайго росквіту яна нагэтулькі абмяжуе магчымасці нязмушанага выбару, што ступень уніфікаванасціі запраграмаванасці я-чалавека на пэўную якасць і колькасць руху наблізіцца да ступені ўніфікаванасці і запраграмаванасці “машыны". Адно гэта ўжо дае падставы меркаваць пра фармальную прысутнасць будзе ў ёсць. бо "машына" заўтра робіць тое, што і сёння. і прыватныя адхіленні ды зрэдчасныя выпадковасці сутнасна тут нічога не мяняюць...
Але ўсё гэта вонкавы бок, так бы мовіць фармальная падстава рэальнага анаяўлення будучыні. А карэнная прычына гэтай падзеі ў тым, што на месцы раўніцовай, лінейнай прасторы Тэксту ўжо паўстае шматмерная, нелінейная прастора ЭВМ (прынамсі так пакуль мы называем арганізатара і заканадаўцу прасторы Тэхнагеннай эры).
Тэкст праз фокус ёсць фіксаваў у прасторы а-рэальнасці адно тое. што было ў рэальнасці, хаця зрэдчас і спекуляваў на будзе. I гэта натуральна. бо магчымасцяў яго аднамернай прасторы. як і тэхналагічнага начыння ніяк не хапала, каб "пралічыць" і зафіксаваць усю метаінфарматыку таго, што можа быць, гэта значыць увесь аб'ём будзе. нават хай сабе лакалізаваны канкрэтным перыядам. (Між іншага. будзе зусім не невымернае і ў сваім цэлым. яно таксама мае межы. як і было.)
Затое шматмерная прастора ЭВМ (натуральна. калі разглядаць ЭВМ у перспектыве эвалюцыі яе патэнцыялу) у прынцыпе дазваляе фіксаваць і ўтрымліваць усе верагоднамагчымыя варыянты будучага як на макра-, так і на мікраўзроўні, і пры наяўнасці патрэбы (ды напрацаванай метадалогіі) выбіраць для кожнай канкрэтнай падзеі (я-чалавека таксама) з усяго корпусу нелінейна магчымых будзе лінейна-паслядоўную фактаграфію гэтай падзеі.
He кажучы пра макрарэчаіснасць, мапы будучыні якой заменяць ужо сёння мала патрэбныя геаграфічныя мапы. але і ўся канкрэтыка быцця будучага зробіцца падлеглай. прынамсі. метадалагічна, семантычнай прысутнасці ў цяпер. Цяжка сказаць. ці палічаць тады мэтазгодным рабіць кожнаму асобнаму чалавеку падрабязную “дыяграму" яго ўласнага лёсу (ці
нават "дыяраму" альбо нешта накшталт відэафільма пра жыццё наперад). але калі нават з нейкіх меркаванняў гэтым не стануць займацца, то ўсё роўна. хай сабе і апасродкавана, будучае я-чалавека заселіць сваёй прысутнасцю ягоную сучаснасць. бо ўся прастора бытавання я-чалавека будзе насычана знакамі будучага не ў меншай меры. чым сёння яна насычана знакамі мінуўшчыны...