Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Валянцін Акудовіч
Памер: 205с.
Варшава 2023
Маючы за апірышча папярэдні футуралагічны экскурс. паспрабуем зрабіць наступную выснову. Калі будзе семантычна канкрэтна і непасрэдна аб'явіцца ў змесце ёсць. то час у звыклым для нас сэнсе сканае.
Падзея часу анталагічна паходзіць з наяўнасці пачатку і канца ўсяго, што адбываецца ў існым, a pyx часу ініцыюецца вымыканнем феноменаў існага з патаемнага ў непатаемнае. На гэтым пераходзе з няма ў ёсць, а пасля з ёсць у было і трымаецца ўся "механіка" часу.
Віртуальным (да іх падобным і яшчэ пакуль невядомым) тэхналогіям новай эры наканавана стварыць сітуацыю, калі семантычна ўсё быццё ёсць адразу. Усё мінулае, усё цяперашняе, усё будучае ёсць адразу. у адным часава-прасторавым кантынууме.
Усё ёсць — нічога няма (няма няма). 3 гэтага атрымліваецца. што часу болей не выпадае куды рухацца. паколькі рух часу абумоўлены пераходам быцця з няма ў ёсць. а тут усё, што можа быць, ужо ёсць. прынамсі ёсць у магчымасці ведання я-чалавекам семантыкі ўсяго. што можа быць і што будзе... Сфінкс засмяяўся, і час сканаў...
Натуральна. гаворка тут ідзе не пра біялагічны час і не пра час узнікнення і распаду формаў матэрыяльнасці. якія. бадай. ніколі не ўнікнуць лінейна-часавай
паслядоўнасці, а пра спыненне руху часу ў прасторы а-рэальнасці. якая рана ці позна семантычна цалкам асягне ўсё, што можа быць у існым, — і на мапе быцця не застанецца белых плямаў.
Веданне пра "ўсё быццё”. пэўна ж, не адменіць уласна жыцця. руху падзеяў, чаргі нараджэнняў і паміранняў, але, як у эру Татэма. верне я-чалавека да звычайнага адбывання быцця. якое ідэалагемна нічым не будзе правакавацца.
Гэтаму вяртанню да я-чалавека без ідэі я-чалавека (міфа пра чалавека) будзе папярэднічаць, недзе супадаючы. некалькі найістотных падзеяў. Адна з іх досыць выразна пачынае праяўляцца ўжо сёння. пра што шмат дзе казалася — у гэтым тэксце таксама.
Розум я-чалавека. здаецца, дасягнуў мяжы сваіх метафізічных магчымасцяў і, як звер. абкладзены сцяжкамі, ліхаманкава шукае выйсця і не знаходзіць. Ён таўчэцца па даўно вытаптаным альбо датоптвае неяк дасюль ацалелыя лапікі некранутага. 3 чаго ўсюдна пануе таўталогія як апошняя філасофія Тэкставай эры. Ды. бадай, і ўвогуле апошняя філасофія.
Усё істотнае, што магло быць прадумана, — прадумана, выяўлена і прылучана да эйдычнага суплёту ідэяў. Таму мысленне ўжо амаль нічога не азначае. тым болей існавання. Хто сёння ўсур'ёз скажа: я мыслю, значыць я існую?! Урэшце, амаль мысліць і “машына”...
Калі пра “мяжу розуму’’ казалася шмат, асабліва ў XX стагоддзі, то праблема “мяжы жаданняў” дасюль застаецца па-за належнай увагай, хаця яна куды болей значыць у праблеме я-чалавека. бо і самое мысленне — гэта толькі адна з формаў жадання — жадання мысліць.
Жаданнем, аб'ёмам і кшталтам “хачу" я-чалавека вызначаецца сутнасць і змест ягонага быцця-для-сябе. Заўважым, не “магу”, а менавіта “хачу” адыграе ў гэтым заканадаўчую ролю. Я-чалавек можа толькі тое. чаго ён хоча (нават калі ён не можа дасягнуць таго. чаго ён хоча). Памкненне да здзейсненасці жаданняў рухае махавік быцця-для-сябе.
Хачу я-чалавека — модус. разгортванне якога ў бок здзяйснення абумовіла фармаванне цывілізацыі. Тэхнагенная эра — завяршэнне гэтага разгортвання. форма максімальнага забеспячэння хачу здзейсненасцю як на фізіялагічным, так і на духоўным узроўнях.
Увогуле, жаданні я-чалавека адно здаюцца бязмежнымі, насамрэч, іх патэнцыял не такі ўжо і вялікі. Быційна ён вызначаецца патрэбай забеспячэння сябе існаваннем ды самім сабой, а пабытова вельмі рэдка сягае далей запатрабаванняў фізіялогіі і ўяўленняў я-чалавека пра матэрыяльна-духоўны інтэр'ер чалавека. Таму належны ўзровень дабрабыту і мабільныя структуры камунікатыўнага дыскурсу некалі дазволяць я-чалавеку задавальняць сваё хачу амаль напоўніцу. Натуральна, калі не блытаць хачу як экзістэнцыйную патрэбу з фантазіямі на тэму “хачу”. Я-чалавек можа мроіць пра валадарства над Сусветам, але з гэтага зусім не вынікае, што ён рэальна жадае хоць якога валадарства.
Карацей кажучы, у Тэхнагенную эру хачу як праблема губляе сваю актуальнасць (спачатку метафізічна. затым быційна і, урэшце, пабытова). 3 усіх жаданняў. з усіх хачу застаецца хіба хачу хацець. але дамінаваць будзе не яно. а хачу не-хацець. гэта значыць хачу быць як не быць, быць паўз самога сябе.
Страта падзеі часу, асягнутая мяжа магчымасці розуму і здзейсненая мера магчымасцяў жадання ў сваёй сукупнасці вынікнуць тым. што я-чалавек у Тэхнагенную эру канчаткова страціць актуальнасць як у кантэксце самога сябе. так і ў метакантэксце быцця існага.
Я-чалавек будзе як не-будзе. Будзе без хоць якойкольвек ідэі самога сябе. Зрэшты. такім ён быў заўсёды раней. пакуль не прыдумаў міф пра чалавека.
Дарэчы, а чаму мы павінны думаць, што гэты міф быў апошнім?
Апошнім! Прынамсі. падобнага кшталту. I справа вось у чым...
Да Тэхнагеннай эры чалавек заўсёды жыў альбо ў свеце. створаным Прыродай. альбо ў свеце. створаным Богам (багамі). 3 усіх чатырох бакоў чалавека атачала рэальнасць. якая паўставала не з яго волі і мазаля. Апрацаваны ім самім лапік зямлі, некалькі драўляных будынкаў на падворку, трохі прыладаў, як і ўсё селішча разам выглядалі такой драбніцай раўнуючы з усім астатнім светам. зробленым некім іншым, што чалавек не мог не сакралізаваць гэтага магутнага іншага ў якой-кольвек трансцэндэнтнай універсаліі. (Прынцыпова сітуацыю не мянялі вялікія гарады. якія мела кожная эпоха. У тых "мегаполісах", як і за іх мурамі, аднолькава панавалі зямля. неба. агонь ды іншыя прыродныя ці боскія стыхіі...)
Чалавек Тэхнагеннай эры месціцца ў свеце. непасрэдна створаным ім самім... Рыхтавалася гэтая перамена спакваля. і хаця анталагічна яна паходзіць з самога феномена чалавека, але гістарычна яе пачатак датуецца часам, калі чалавек ужо вылучыў сябе з універсальнага цела існага і пазначыў усё адкры-
тае яму як існае-для-чалавека. Гэтым актам ён канстытуяваў свае правы на валоданне і карыстанне ўсёй цялеснасцю быцця дзеля сваёй спажыўнай патрэбы. Такім чынам, адбыўся прарыў да сучаснай цывілізацыі. якая ёсць ні што іншае, як тэхналогія татальнай перапрацоўкі існага згодна запатрабаванням чалавечай хэнці.
Цывілізацыя як тэхналогія перапрацоўкі існага, замкнутая на чалавеку, перайначыла абсягі бытавання чалавека да той меры, за якой яны ўжо не таясамяцца ні з чым (кім) яшчэ, акрамя як з чалавекам. 3 усіх бакоў, і побач. і ўдалечыні ўся прастора, адкрытая чалавеку, скаланізаваная чалавекам і густа напакаваная здзяйсненнямі яго фізічнай альбо інтэлектуальнай працы. Усюды, куды вокам ні кінь. не Прырода, не Бог. а ён сам — чалавек. Дык скуль тут хтосьці яшчэ, акрамя чалавека. яго розуму і працы?!
Верагодна, падобнае абгрунтаванне немагчымасці новай сакральнай фігуры. якая б падтрымала міф пра чалавека. выглядае залішне спрошчаным, бо ўсё гэта не адмаўляе містычнага жаху перад небыццём, з чаго найперш і ўзнікае патрэба ў нейкай трансцэндэнтнай сіле як аптымізацыі гэтага жаху. Але пры ўсёй спрошчанасці аргументацыі на карысць немагчымасці новага Бога старога кшталту, чалавек наўрад ці зможа пераадолець сітуацыю непасрэдна ім зробленага быцця, якой ён неўпрыкмет абгарадзіўся ад магчымасцяў сакральнага і тым самым пакінуў сябе на адзіноце з самім сабой, ды яшчэ без сябе.
Адзін. Будзе туліцца на ўзбочыне быцця. нікім і нічым не запатрабаваны. Нікому не патрэбны.
Сам сабе ён ніколі не быў патрэбны. А цяпер ужо нікому і ні для чаго не патрэбны.
ЗУСІМ ЛІРЫЧНЫ ЭПІЛОГ
Тое. што ёсць. таго ўжо не будзе.
Я ёсць — значыць мяне ўжо не будзе. Ніколі. Нідзе.
Мяне ніколі болей не будзе!
Быццё — гэта месца, дзе збіраюцца канаць назусім усе магчымасці быцця. Татальны могільнік усяго, што мела волю быць.
Вусцішнасць быцця ў тым. што быць больш трагічна, чым не быць. Бо быць — гэта ўжо быць. а не быць — гэта толькі яшчэ не быць.
У быць адзін сэнс — болей не быць. Нідзе. Ніколі.
Гэтаму метапесімістычнаму разуменню быцця як тэктанічнага анігілятара ўсяго, што было вымкнутым у быццё. стаецца ў апазіцыю метааптымістычная ідэя быцця як месца. дзе ўсё. што з'яўляецца быць, застаецца назаўсёды альбо ў вечным кругавароце. альбо ў несупынных працэсах трансмутацыяў...
Але і той, хто кажа, што ўсё несмяротнасць. і той. хто кажа, што ўсё смяротнасць. пражываюць аднолькавае жыццё. 1. напэўна. пасля смерці яны не разыходзяцца ў розныя бакі — адзін у вечнае Нешта. другі ў вечнае Нішто, — а трапляюць у нейкую адну наканаванасць. У наканаванасць адсутнасці таго, што было.
Жах быцця — яно адбірае быццё.
Неяк бацька паскардзіўся маці:
Пражыў жыццё, а навошта жыў? Ужо смерць падсоўваецца. а навошта жыў?..
Куды ад смерці падзенешся? 3 варонамі не паляціш! — адказала маці.
Гэтае эсэ напісана з уласнай патрэбы. з патрэбы ўпэўніцца, ці меў рацыю бацька, ці мела рацыю маці. ці меў рацыю я, калі яшчэ малады і поўны. як вока.
жыццём да болю біў па сцяне кулакамі ў адчаі ад непатрэбнасці сябе ні сабе самому, ні гэтаму свету.
Цяпер ужо не памятаю. ці быў у тым адчаі непатрэбнасці дамешак тугі па незваротнасці быцця. Напэўна, быў, бо гэтыя дзве зусім розныя эмоцыі нейкім дзіўным. неэўклідавым чынам заўсёды перасякаюцца на прасторы чалавека.
Я ўкрыжаваны на нелінейным крыжы незапатрабаванасці быццём і любові да быцця. Хаця дакладней будзе казаць не пра непатрэбнасць быццю. а пра неабавязковасць менавіта мяне ў быцці. Бо казаць. што быццю непатрэбны чалавек, як феномен быцця (куды, зразумела, дастасаваны і я), было б залішне безадказна.
Чалавек увогуле. чалавек як феномен быцця, пэўна ж, для нечага патрэбны быццю. Прынамсі, цяжка, амаль немагчыма пагадзіцца, што феномен чалавека паўстаў з выпадковага збегу акалічнасцяў фізічнага свету, што чалавек сваім цэлым нічым большым за гэтае цэлае не абгрунтаваны, ніякай сакральнай ці астральнай задумай не абумоўлены. Занадта буйна, мудрагеліста, вытанчана арганізавана быццё для чалавека. сам чалавек і той фенаменальна багаты і фантастычна згарманізаваны свет цывілізацыі, які чалавек стварыў. — каб лічыць усё гэта выпадковым збегам акалічнасцяў і зусім не думаць пра тое Нешта, што да ўсяго гэтага павінна было прычыніцца.
Дарэчы. праблема Нешта. якое мусіла (ці зусім не мусіла) прычыніцца да феномену чалавека, тут амаль не краналася таму, што мэта была якраз адваротнай: максімальна адлучыць я-чалавека ад усялякіх спекуляцыяў над трансцэндэнтным, каб вымкнуць яго з апранахі міфа пра чалавека, які і быў сфармаваны верагоднасцю існавання Нешта.