• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяне няма Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч

    Мяне няма

    Роздумы на руінах чалавека
    Валянцін Акудовіч

    Памер: 205с.
    Варшава 2023
    42.26 МБ
    У звязку з апошнім нас найболей можа зацікавіць тое. што фармуе аснову жадання чалавека быць самім сабой і што мы ўжо звыкліся называць экзістэнцыяй.
    Экзістэнцыя, Dasein (тут-быццё) ёсць вопытам майго існавання ў аб'ёме маіх здольнасцяў быць адкрытым існаму, схопліваць і ўтрымліваць гэтае існае. як быційную фігуру самога сябе. Уласна, экзістэнцыя гэта і ёсць я-быццё. Я-чалавека няма як ёсць. Я-чалавек ёсць адно як тое. што адбываецца. Я-чалавек ёсць адбыванне быцця ў значэннях я-чалавека. Ён увесь і цалкам змяшчаецца ў сваёй экзістэнцыі як ува ўласным вопыце адбывання быцця.
    3 гэтага атрымліваецца. што экзістэнцыя ёсць тое. што вылучае я-чалавека і з ірацыянальнай плыні вітальнасці. і з рацыянальнага цела сацыяльнасці ў нешта такое. з чаго мажліва казаць пра я-чалавека як пра ўнікальнае. адзінкавае ўтварэнне. тоеснае адно само сабе.
    Верагодна. гэта сапраўды так, верагодна, я-чалавек у экзістэнцыйным сэнсе сапраўды ёсць як "Я". Аднак ці можна з гэтага зрабіць выснову. што ў я-чалавеку ёсць нешта, што з неабходнасцю патрабуе я-чалавека для самога сябе і тым самым тлумачыць навошта я-чалавек сам сабе патрэбны?
    Здаецца такой высновы зрабіць аніяк нельга, бо я-чалавек не ёсць прычынай самога сябе. А калі не ён прычына самога сябе, то і ягоная патрэба ў самім сабе. па сутнасці, не ёсць уласнай патрэбай, а нейкім апасродкаваным следствам патрэбы тых прычынаў, якія сваёй наяўнасцю абумовілі я-чалавеку магчымасць тут-быцця.
    Навошта я сам сабе з сябе самога? Нінавошта!
    САМ-НАСАМ 3 ТЫМ, ЧАГО НЯМА
    Я-чалавека няма без існага. Я-чалавека няма без папярэдняга чалавека.
    Я-чалавека няма без людзей.
    Я-чалавек немагчымы ў колькасці самога сябе. Ён адсутнічае сярод падзеяў адзінкавага ліку. Ён факт збегу вялікай колькасці чыннікаў і прадстаўляе не сам сябе. а гэты збег гэтых чыннікаў.
    Паспрабуем вымкнуць з я-чалавека ўсё тое, што звычайна знаходзіць у ім месца (нават не кранаючы "біялогію"), і мы ўбачым. што ад чалавека ў я-чалавеку нічога практычна не застанецца. Выгадаванае зверам немаўля ў дарослым стане нагадвае нават не першабытнага чалавека. а звера. (Рэм, Ромул, Маўглі, Тарзан і да т. п. — гістарычныя і літаратурныя міфы, якія цалкам разыходзяцца з шматлікімі рэальнымі фактамі. назапашанымі навукай.)
    Я-чалавек не галоўны ў тым. што ён ёсць і якім ён ёсць. Болей за тое, сам я-чалавек мае вельмі сціплае дачыненне да таго, што ёсць ім. Цверджанні экзістэнцыялістаў, быццам я-чалавек тым ці іншым чынам. але выбірае сябе сярод сваіх магчымасцяў быць. аба-
    піраецца на ўсё тую ж прытоеную гіпотэзу, што я-чалавек ёсць як хто. і застаецца адно высунуць сваю версію гэтага хто. (Да прыкладу трохі працытуем Сартра: "Чалавек нясе ўвесь цяжар свету на сваіх плячах: ён адказвае за свет і за самога сябе як пэўны спосаб быцця... Таму ў жыцці няма выпадковасці. Ніводная грамадская падзея. раптам узніклая і абрынутая на мяне. не з'яўляецца звонку: калі я мабілізаваны на вайну. гэта і ёсць мая вайна. я вінаваты ў ёй. я яе заслугоўваю. Я яе заслугоўваю найперш таму. што мог ухіліцца ад яе — зрабіцца дэзерцірам ці загубіць сябе. Калі я гэтага не зрабіў, выходзіць. я яе выбраў. стаўся яе саўдзельнікам".)
    Я-чалавек не выбірае сябе як "пэўны спосаб быцця”, я-чалавек нічога не выбірае. бо няма каму выбіраць...
    Я-чалавек толькі забяспечвае сабой тое. што ёсць ім. Забяспечвае сваім прозвішчам, сваёй біяграфіяй, сваёй экзістэнцыяй. Забяспечвае сваёй прысутнасцю, сваім дзеяннем, сваім учынкам. Сексуальным актам ён забяспечвае працяг роду. сацыяльным учынкам забяспечвае нарошчванне а-рэальнасці. Адным словам, я-чалавек забяспечвае сабой усё тое. што зафіксавала сябе ў значэннях я-чалавека. і толькі такім чынам ён забяспечвае сябе самім сабой.
    Пэўна, з гэтага можна патлумачыць і факт адсутнасці патрэбы я-чалавека ў самім сабе. Здавалася б, дзіўна: я-чалавек увесь час толькі тое і робіць. што забяспечвае сябе самім сабой. аднак пры гэтым ён сам сабе нінавошта не патрэбны. прынамсі. гэтая патрэба ніяк не адшукваецца. Але тут, відаць. рэч у тым, што я-чалавек не сябе забяспечвае самім сабой. а забяспечвае самім сабой тое. што ёсць ім. Калі гэта так, то тады стаецца зразумелым, чаму ён не мае патрэбы
    ў самім сабе: у я-чалавеку няма нічога такога. што паза экзістэнцыяй было б уласна ім і патрабавала яго самога як толькі яго.
    Я-чалавек — усяго тое, што ёсць у значэннях яго. Ён не абумоўлены сам сабой. I нікім (нічым) іншым не абумоўлены як менавіта ён. гэты. адзіна магчымы тут і цяпер. Ніхто з людзей не быў вымкнуты з небыцця таму, што непасрэдна яго чакала ў быцці адно яму належнае месца. У тым, што той ці іншы чалавек з'явіўся альбо не з'явіўся. няма ніякай сістэмы, ніякай логікі, тым болей — прадвызначанасці.
    Хтосьці ёсць. кагосьці няма. Хто ёсць? Каго няма? Гэта не праблема. Ніколі гэта не праблема... Але мы не станем далей разгортваць тэзу аб татальнай залежнасці з'яўлення я-чалавека ад выпадку. Бо калі быць больш дакладным. то я-чалавек увогуле не з'яўляецца. Ніякі асабіста. Ніхто персаналізавана.
    З'яўляецца не я-чалавек, а ўсяго толькі біялагічная "балванка". I хаця яна мае свой генетычны код. пол. расавую належнасць і шэраг іншых, уласцівых адно ёй характарыстыкаў (якія далей будуць уплываць на фармаванне кшталту экзістэнцыі), але гэта ўсяго "балванка", своеасаблівы “паўфабрыкат" я-чалавека, што ў невымернай колькасці ў незлічоных стагоддзях вырабляе адна з мноства “тэхналагічных лініяў’’ той вялізнай фабрыкі па вытворчасці біялагічных формаў, якую мы называем Прыродай.
    Я-чалавек не з'яўляецца. ён стаецца я-чалавекам у працэсе адбывання свайго тэрміну быцця. Хаця больш карэктна будзе сказаць, не "ён стаецца", а ім "стаюцца" шматлікія аб'ектнасці свету, якія падчас ягонага бытавання накладаюцца сваім цяжарам на першапачатковы біялагічны под і тым самым аргані-
    зуюць тое. што чалавек залішне самаўпэўнена называе “Я”.
    Калі што і застаецца ў я-чалавеку ўласна яго. чалавечым, дык гэта мера здольнасці прымаць і ўтрымліваць у сабе разнастайныя феномены існага. Але якраз у звязку з абмежаванымі магчымасцямі я-чалавека быць адкрытым для быцця існага, мы, бадай. можам казаць пра я-чалавека як пра вынік скажэння аб'ектнасцяў існага, што не могуць выявіцца ў чалавеку ў сваёй паўнаце. Чалавек не "мера ўсіх рэчаў, існуючых — што яны існуюць. неіснуючых — што яны не існуюць". а мера скажэнняў усяго — як існуючага. так і неіснуючага. Вось гэтая мера магчымасцяў сублімаваць скажоныя (усё абсечанае. няпоўнае ёсць скажоным) аб'ектыўнасці рэальнага свету і з'яўляецца тым, што мы называем экзістэнцыяй, гэта значыць уласна чалавечым канкрэтнага чалавека.
    Я-чалавек — мера скажэнняў аб'ектыўнасці свету. Накладаючы сябе як скажоную меру на аб’ектыўную рэальнасць. я-чалавек атрымлівае не адэкватную ні рэальнасці. ні самому сабе карціну. Мабыць, адсюль адна з прычынаў пракаветнай роспачы я-чалавека. які з гэтага ніяк не можа зарыентавацца ў гушчары быцця і таму застаецца разгубленым сам-насам.
    Сам-насам з тым, чаго няма.
    HE БЫЛО. НЯМА.
    HE БУДЗЕ
    Я-чалавек не можа сам з сябе аб’явіцца.
    Я-чалавек не можа існаваць сам у сабе.
    Я-чалавек не можа быць сам сабой.
    Я-чалавека няма. Ёсць своеасаблівае ўтварэнне са-
    мых розных праяваў быцця існага. Гэтае ўтварэнне, індывідуалізаванае пэўнай уласнай экзістэнцыяй. натуральна, неяк павінна пазначацца, мець сваю семантычную марку, але традыцыя надання значэнняў саматоеснасці і самадастатковасці, а тым болей сакральнасці гэтаму ўтварэнню. здаецца, абумоўлена ўсяго толькі неабачлівым пераносам сінкрэтычнай цэласці знака на ўсю тую шматсэнсоўнасць, што ім пазначаецца.
    Я-чалавек не належыць сам сабе, ён уласнасць шматлікіх рэальнасцяў, што паходзяць з розных вымярэнняў быцця існага (тэарэтычна нельга выключаць, што нейкім сваім акрайчыкам кранаецца чалавека і “ірэальнае вымярэнне", з чаго і паўстаюць рэфлексіі містычнага кшталту) і на пэўны момант гуртуюцца на прасторы я-чалавека. кожная як на сваёй уласнай прасторы. якую яна сваёй прысутнасцю фармуе ў меру магчымасці фігуры я-чалавека.
    Такое разуменне я-чалавека, як прытулку розных "стыхіяў” (першапачаткова самых простых: вада. зямля, агонь. паветра...) — сфармавалася ўжо на самым пачатку асэнсавання феномена чалавека і стратэгічна яно пасюль застаецца нязменным, адно мяняліся складнікі ды змяншаліся акцэнты з “ідэалагічных" на "матэрыялістычныя” ці наадварот.
    Разам з тым, за выняткам зацятых матэрыялістаў (і ў старажытнасці, і потым). што выводзілі я-чалавека з сумы тых "стыхіяў", якія ў ім апазнаваліся, — усе астатнія вышуквалі яшчэ нешта звыш “сумы стыхіяў” і гэтым “звыш" вылучалі я-чалавека ў новае цэлае, тоеснае толькі само сабе.
    Гэты "элемент чалавека” ў я-чалавеку шукалі ўва ўсялякую пару, калі я-чалавек сам сябе хоць трохі
    цікавіў. Але не знайшлі. не зважаючы на яго. здавалася б, відавочную наяўнасць. бо хоць каму амаль немагчыма ўявіць такое складанае структурнае ўтварэнне як я-чалавек. зыходзячы з таго, што сітуацыя я-чалавека ствараецца па-за ім самім і зусім незалежна ад яго самога ці ад нейкай трансцэндэнтнай сілы. што мае апеку над ім.
    Паколькі "элемент чалавека" ніяк не жадаў аб'яўляцца на людзі. давялося пазначыць ягоную наяўнасць гіпатэтычна. выкарыстоўваючы для гэтага самыя розныя гіпотэзы ды паняткі.
    Бадай, найбольш устойлівым сярод мноства самых неверагодных версіяў і па сёння застаецца тое. што звычайна называецца душой (у сваім вышэйшым вымярэнні — духам). хаця колькасць трактовак формы. зместу і ўвогуле самога факта наяўнасці душы (духа). пэўна, не падлягае нават каталагізацыі.
    Сярод філасафічных гіпотэзаў "элемента чалавека" асабіста мне падабаецца найбольш версія Лейбніца.
    Уласна, "манадалогія" Лейбніца — гэта толькі арыгінальная інтэрпрэтацыя "эйдалогіі" Платона. Але калі эйдасы Платона праектуюць сваю ідэалогію на ўсё сінгулярнае аднекуль з універсуму трансцэндэнцыі і такім рэтрансляцыйным чынам абавязваюць сінгулярыі прыпадабняцца тым ці іншым эйдасам, то манады непасрэдна ўдзельнічаюць у форме і спосабе адбывання быцця ўсялякім элементам існага. Паводле Лейбніца. кожная кропля вады. кожная жывая істота (неарганічная структура таксама) мае сваю арыгінальную манаду — духоўную. душэўную, энергетычную адзінку субстанцыі быцця.