• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Сяргій Жадан
    МЕСАПАТАМІЯ
    МЕСАПАТАМІЯ
    СергійЖадан
    МЕСОПОТАМІЯ
    Харків
    Клуб Сімейного Дозвілля
    2014
    Сяргій Жадан
    МЕСАПАТАМІЯ
    Пераклалі зукраінскай
    Віталь Латыш і Андрэй Хадановіч
    ЯНУШКЕВІЧ выдавецтва
    The original Ukrainian edition has been published by Klub simejnogo dozvillja, Kharkiv, 2014.
    Сергій Жадан
    МЕСОПОТАМІЯ
    ISBN 978-83-969297-0-9
    © Serhij Zhadan 2014
    © Suhrkamp Verlag Berlin 201S
    All rights reserved by and controlled through Suhrkamp Verlag Berlin
    © Латыш B. A., Хадановіч A. B.. пераклад набеларускую мову, 2023
    © Выданне на беларускай мове, афармленне.
    Andrei Yanushkevich Publishing, 2023
    Ніхто не ведае, адкуль яны з’явіліся і чаму аселі на гэтых рэках. Але іхняя цяга да рыбалоўства і веданне лоцыі ўказваюць на тое, што прыйшлі яны па вадзе, падняўшыся па рэчышчы ўверх. Мова іхняя, мяркуючы па ўсім, добра пасавала да спеваў і праклёнаў. Жанчыны іхнія былі пяшчотнымі і непакорлівымі. Ад такіх жанчын нараджаліся адважныя дзеці і вынікалі сур'ёзныя праблемы.
    Сапраўдная гісторыя шумераў, том I
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    Гісторыі ды біяграфіі
    МАРАТ
    За тыя сорак дзён, як памёр Марат, у горад прыйшла вясна. I амаль паспела прамінуць. Хавалі яго ўпамінальны аўторак.у пачатку красавіка, ацяпер пагоркі зараслі травою, зялёнай і пякучай: надыходзіла лета. За сорак дзён мы паспеліўсё забыць і супакоіцца. Але вось Маратавы бацькі патэлефанавалі і нагадалі. I я падумаў: так, сапраўды, толькі сорак дзён. Памерлыя не маюць да нас прэтэнзій, жывыя ўмеюць нас напружыць.
    Хавалі яго некалькі сяброў і суседзі. Большасць знаёмых — а знаёмых Марат меў у горадзе цэлыя натоўпы — так і не паверыла, што іх сапраўды запрашаюць на яго пахаванне. Потым, вядома, выбачаліся, прыязджалі на могілкі, шукалі надмагілле. Красавік быў дажджлівы, за аўтобусам з труною беглі вулічныя сабакі, быццам ганаровая варта, час ад часу кідаючыся на чорныя колы пахавальнага фольксвагена, не жадаючы адпускаць Марата ў царства мёртвых. Па цвінтары хадзілі ўрачыстыя натоўпы, выбіраліся на пагоркі, дзе над імі віслі нізкія хмары, спускаліся
    ўдаліну, залітую залеваю, святкавалі як маглі, змешваючы алкаголь з дажджавой вадою. Мы бадай адзіныя прыехалі на могілкі з нябожчыкам і выглядалі даволі ненатуральна — так, нібы прыйшлі ў музычную краму са сваім піяніна. Вялікдзень усё змяшаў, робячы наш смутак крыху недарэчным. На Вялікдзень ніхто не памірае. Нармальныя людзі ў гэты час, наадварот, устаюць з магіл.
    Смерць Марата выявілася падобнай да яго жыцця — нелагічнай і поўнай таямніц. Была ноч з суботы на нядзелю. У царкву Марат не пайшоў, паколькі лічыў сябе мусульманінам, да таго ж няверуючым, затое сярод ночы выбраўся ў шапік па цыгарэты. У хатніх тэпцях і з купюрай, заціснутай у кулаку. Там яго і падстрэлілі. Ніхто нічога не бачыў, усе былі па цэрквах. Начная прадавачка з шапіка сказала, што нічога не чула, хоць ёй здалося, быццам хтосьці спяваў і чуўся рык матораў, аднак яна не ўпэўнена, але ў выпадку чаго магла б апазнаць галасы; зрэшты, немагчыма дакладна сказаць, ці былі яны мужчынскія або жаночыя, але янаўсё ж паспела запісаць нумары на жыгулях, аднак выявілася, што жыгулі гэтыя стаяць наўзбочыне пад студэнцкай паліклінікай ужо другі год і дворнікі складаюць у іх пустыя пляшкі ды знойдзены на сметніках кардон. Ну вось, казалі мы адзін аднаму, дзевяностыя вяртаюцца, хто наступны?
    Незразумела было таксама, за што яго расстралялі. Бізнес Марат не вёў, з уладаю не перасякаўся, ворагаў у яго не было, праўда, некаторых сяброў ён не пазнаваў утвар, алехібагэтанагодаладзіцьстраляніну?Навуліцах не страляліўжо гадоўдзесяць, хіба што ў інкасата-
    Ma pat
    pay, ды гэта, па вялікім рахунку, не варта ўвагі: многа сярод вашых знаёмых інкасатараў? Мы толькі гадалі, што адбылося насамрэч.
    Прайшло сорак дзён, час рухаўся наперад, рэкі паспелі выйсці з берагоў і вярнуцца назад. Пачыналіся цёплыя дні. Я не хацеў ісці, нават вырашыў перазваніць, папрасіць прабачэння, адмовіцца. Потым падумаў: якая розніца? Усё роўна буду цэлы вечар пра гэта думаць, лепш ужо ў кампаніі сяброў, блізкіх ды сваякоў. Губляць галаву разумней у правераных месцах. Я выйшаў з дому, абышоў сваю школу, спыніўся ля шапікаў, доўга выбіраў цыгарэты, так і не выбраў, падумаў, можа, усё-ткі вярнуцца, і рушыў далей. Збег стромкім спускам уздоўж карпусоў інстытута, прытармазіўужо на Маратавай вуліцы. Стаяла ціша. Пад будынкам, у паабедзенным цені, праграваліся сонныя целы сабак. Адчуўшы маё з'яўленне, галоўны падняў галаву, слізгануў па мне цёмным уважлівым поглядам, апусціў галаву на асфальт, стомлена заплюшчыў вочы. Нічога не адбылося. Нічога не змянілася.
    Марат жыў усяго за некалькі кварталаў ад мяне, бліжэй да ракі. Тры хвіліны пешшу. Тутувоіулеўсё было пад бокам: радзільня, дзіцячы садок, музычная школа, ваенкамат, крамы, аптэкі, бальніцы, могілкі. Можна было пражыць жыццё, не выходзячы да бліжэйшай станцыі метро. Мы так і рабілі. Жыліў старых кварталах, якія завіслі над ракою, вырасталіў перабудаваных і перад зеленых памяшканнях, выбягалі зранку з сырых пад’ездаў, вярталіся ўвечары пад ненадзейныя дзіравыя дахі, якія варта было б залатаць да канца. Зверху нам адкрываўся цэлы горад, на падворках мы адчувалі, што пад намі ляжаць камяні, на якіх усё і будавалася.
    Улетку яны награваліся — і нам рабілася цёпла, зімой яны прамярзалі — іўнас пачыналася прастуда.
    Двор іхні выходзіў на тубдыспансер, побач цягнулася дарога, збягаючы да старых складскіх памяшканняў. 3 аднаго боку, унізе, за дахамі, — набярэжная і мост, чорныя заводскія карпусы, новабудоўлі, непралазны харкаўскі прыватны сектар. 3 іншага, уверсе, — цэнтральныя вуліцы, цэрквы і гандаль. Я прайшоў праз браму, адчуваючы ўсё, з чым жыў столькі гадоў: пыл, гліна і пясок, скрозь якія нават трава не магла прабіцца. Падворак быў выбрукаваны бітаю цэглай ды каменнем — Марату апошнія гады пагражаў заліцьусё асфальтам, аднак нешта яму замінала, так што ўсё заставалася як раней: два старадаўнія, яшчэ дарэвалюцыйнай забудовы двухпавярховыя будынкі, напаўпарожнія і даўно не рамантаваныя, пасярод двара — клумбы ды кветнікі, за імі яблыні і чорная цагляная сцяна будынка, што выходзіла ўжо на суседні двор. Сям’я вынесла сталы, павыцягвала з кватэры крэслы, суседзі прыходзілі са сваімі зэдлікамі, наўсялякі выпадак, каб не застацца без месца. Над сталамі свяціліся яблыні, белыя кветкі падалі ў салаты, дадаючы ім смакуды горычы.
    Я прывітаўся. У адказ мне заківалі, адна з суседак дастала з-пад сябе лішні зэдлік, я ўціснуўся паміж двух цёплых травеньскіх жаночых цел. Хтосьці пачаў адразу ж шчодра накладваць нештаў талеркі, хтось нал іваў, я агледзеўся, узіраючыся і апазнаючы. Усе нашы былі тут: насупраць мяне сядзеў Беня, сівы і коратка стрыжаны, ён падбадзёрліва кіўнуў мне і вярнуўся да агульнай размовы. Гаварылі, наколькі я мог зразумець, пра надвор'е. Нейтральная тэма, чаму б не. Прынамсі, га-
    ласіць ніхто не будзе. Косцік сядзеў з іншага краю, здалёк махнуў мне рукой, не адрываючыся ад ежы. Яблыневыя пялёсткі падалі на яго белую кашулю, растаючы ў ёй, як снег у зімовай рацэ. Збоку да яго прытулілася сухенькая суседка, якая жыла якраз над Маратам і якую цяпер Косцік проста выціскаў з крэсла сваімі крутымібакамі. Сэм стаяўводдаль,паддрэвамі. Разам з Рустамам — Маратавым братам. Той нервова хадзіў па бітай цэгле ў гумовых тэпціках і новым трэніровачным касцюме і гаварыў з кімсьці па тэлефоне, pas-nopas штосьці перапытваючы ў Сэма. Сэм таксама быў у трэніровачным касцюме, пад яблынямі яны былі падобныя да двух марафонцаў, што збіліся з маршруту і цяпер вызвоньвалі арганізатараў спаборніцтваў, каб распытаць, куды бегчы далей. Суседкі падтрымлівалі размову, і выглядалаўсё так, быццам неўзабаве павінны ўключыць музыку і пачаць дыскатэку. Час ад часу ўсе клікалі Рустама да стала, але той строга махаў рукою, маўляў, ад’ябіцеся, праваслаўныя, і далей нешта палка і незадаволена прамаўляў, а Сэм ківаў галавою, ваўсім яго, відаць, падтрымліваючы.
    Я разглядаў нашых. За сорак дзён, што мінулі, з імі мала што адбылося. Зрэшты, з імі мала што адбылося за апошнія дзесяць гадоў. Хіба што зморшчыны кожны раз вастрэй праразалі Беневу фізіяномію, робячы яго ўсё больш подобным да Міка Джагера. Чорны швэдар, дарагія чаравікі — Беня з апошніх сіл намагаўся выглядаць прыстойна, хоцья ведаў лепш за іншых, што фірму ў яго адціснулі і жыве ён за кошт банкаўскіх укладанняў, якія здолеў захаваць. Зразумела было, што надоўга іх не хопіць, ад чаго Беня, здаецца, яшчэ больш сівеў. Сумныя часы для сумленнага бізнесу, што тут скажаш.
    МЕСАП ata М I я
    Затое Косцік усё таўсцеў, хоць на характары яго гэта мала адбівалася: характар у яго быў паскудней няма куды, пра якія змены магла ісці гаворка? Косцік быў чыгуначнікам, то-бок сядзеўваўпраўленні Паўднёвай чыгункі і за нешта адказваў. За што менавіта — падазраю, ён і сам не ведаў. Набіраў вагу, губляў пачуццё іумару. Трымаўся толькі нас — сяброў дзяцінства. Найбольш змяніўся, мабыць, Сэм. Я маю наўвазе яго новы трэніровачны касцюм. Ну іўсё. Ваўсім іншым — тая ж баявая стойка старога дасведчанага бамбілы, ключы ад тачкі, якія ён ніколі не выпускаў з рук, недаверлівае стаўленне да пасажыраў, прынцыповая нянавісць да патрулёў. Што тычыцца мяне, то я адчуваў, што недзе там, унутры майго цела, паміж сэрцам і селязёнкаю, зараджаецца і ўздымаецца цёплым згусткам стома, захопліваючы ўсё больш месца і прымушаючы сумна прыслухоўвацца: што ж там робіццаў маёй душы, пад маім адзеннем, пад маёю скураю. I ніякія працоўныя будні, ніводнае кар’ернае прасоўванне нічога не значылі супраць гэтага згустка, які проста раз’ядаў знутрыўсе ўнутраныя органы, бы запушчаная кімсьці пад скуру пірання. У свойчася вырашыўне адыходзіць далёка ад наседжаных месцаў і ўладкаваўся на завод зусім побач, у двух кварталах адсюль. За пятнаццаць гадоўнаватдаслужыўся даўласнага кабінета. Зрэшты, завод гадоў дзесяць як не працаваў, і рабіць кар’еру на ім было тое ж самае, што рабіць карёру на караблі, які ідзе на дно: можна, вядома, але магчымасці ад пачатку троху абмежаваныя. Мы здавалі пад офісы былыя лабараторыі, здавалі пад склады былыя цэхі, я атрымліваў нармальна, хадзіў у гарнітуры, які на мне не сядзеў. Як і ў маіх сяброў, у мяне з’явіліся праблемы