• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Яна зайшлаў пятніцу пад вечар, забегла з вуліцы адразу да мяне. Кінула сумку, адтуль пасыпаліся візітоўкі, нататнікі, кантэйнер для лінзаў. Хадзіла па кватэры, старанна абмінаючы мяне позіркам. Гаварыла пра спёку, якая ўпала на горад, пра птушак, што не давалі спаць, пра праблемы з вадою, я паспрабаваў заступіць ёй дарогу, але яна неяк рашуча выставіла далонь, маўляў, стой, дзе стаіш, і сказала:
    — Рамэа, — сказала, разглядаючы шпалеры, быццам шукаючы памылкіў малюнках, — у мяне сяброўка заўтразамужвыходзіць. Запрасіланавяселле. Мне няма з кім пайсці. Пайшлі разам.
    — На вяселле? — насцярожыўся я.
    — Гэта побач, — хутка загаварыла Даша, — падарунак я ўжо купіла.
    — А малы?
    — Пасядзіць дома, — строга сказала яна.
    — Як скажаш, — пагадзіўся я.
    — Толькі апраніся нармальна, — параіла Даша, падхапілаторбу і зніклаўкалідоры.
    Зранкуянастаялаперад маімідзвярыма. 3 малым, вядома, куды ж без яго. Сказала, што няня захварэла, што
    да суседкі сярод ночы прыязджала хуткая, што ў знаёмыху канторы праверка, адным словам, няма з кім яго пакінуць. У яе быў троху прыпухлы ад слёз твар, таму надзела вялікія сонцаахоўныя акуляры. Малы пазіраў на мяне пераможцам, На руцэўяго матляўся ролекс — палены, але прыгожы.
    Лепей, вядома, было б нікуды не ісці. Ясна, што лепей было б не ісці. Хто мяне туды цягнуў? Ну, як хто? Яна мяне цягнула, яна. Яна ішла наперадзе ў чорнай сукенцы, з чорнай сумачкай, цягнучы малога, кідаючы на мяне роспачныя погляды. Я ішоў ззаду, цягнуў падарунак (нешта шкляное, максімум — парцалянавае) і не мог адвесці вачэй ад яе хады, ад таго, як яна ступал a па цёплым бітым асфальце, як рухалася ў гэтай сваёй сукенцы, быццам вяселле пачалосяўжо, быццам пачалося свята і варта было святкаваць проста цяпер — пад акацыямі ды ліпамі, пад сінімі нябёсамі чэрвеня, у горадзе, пра які яна так шмат мне распавядала, на вуліцах, дзе з ёй усе віталіся. Я ведаў яе менш за месяц, але паспеў прывыкнуць да яе паспешлівых рухаў, да яе сварлівых размоў, да цяпла яе рук, да холаду яе вачэй. Лета будзе доўгім, сонца будзе пякучым, мае радасці будуць сумнеўнымі, мае пакуты будуць пякельнымі. Завершыццаўсё шчасліва, да канца не дажыве ніхто.
    Вяселле святкавалі ў лазнях. Я нават не здзівіўся, рознае бывае. У мяне знаёмыя некалі ажаніліся ў спартзале, пад баскетбольнымі кошыкамі, таксама па-свойму рамантычна. I вось тут таксама было такое таемнае, заканспіраванае месца: злева аўтасэрвіс, справа — аптэка, паміж імі — святочныя сталы. Металічную браму з наваранымі на ёй алімпійскімі кольцамі ад-
    чынілі насцеж, госці з вуліцы траплялі на вялікі падворак, у цэнтры дэкаратыўны фантан распырскваў ваду, заліваючыўсё вакол, быццам зламаны пажарны кран. Шыльды я не заўважыў. Магчыма, яны проста не змаглі прыдумаць назву для такой рамантычнайустановы. Вакол паркаваліся вясельныя аўтамабілі: бліжэй да лазняў — іншамаркі, далей, за аптэкай — пара жыццём пабітых жыгулёў. Госці пад ранішнім сонцам паміж аптэкай і чорнымі покрыўкамі аўтасэрвісу выглядалі асабліваўрачыста. Заходзілі з вуліцы на двор, азіраліся па баках, віталіся са знаёмымі. Бегалі афіцыянты, сварыліся сваякі, крычалі дзеці, было шмат сонца. Даша праціскалася паміж гасцей, ёй радаваліся, спынялі, нахіляліся да малога, кідалі на мяне дапытлівыя погляды. Я прыкрываўся парцалянай. Нявеста мне спадабалася — Дашынага ўзросту, невысокага росту, з кароткімі, афарбаванымі ў руды валасамі, са стомленымі вачыма, з заўсёднай цыгарэтай, з лёгкай усмешкай, быццам казала: нічога, пачакаеце, без мяне ўсё роўна не пачнецца. Пад вясельнай сукенкай былі красоўкі. Даша доўга з ёй аб нечым шапталася, падцягнула малога (той, не вітаючыся, вырваўся і зваліў да фантана), падвяла мяне, назвала сваяком. Нявеста кінулася мяне абдымаць, пяшчотна дыхаючы нікацінам. А вось жаніх падгуляў: хоць і старэйшы за мяне, але ў сваім гарнітуры быў падобны да выпускніка, тобок было відаць, што касцюм шылі нахуткую руку. Рысы твару рэзкія, валасы змазаныя гелем, пазіраў цяжка, з каханай амаль не размаўляў, нават па імені да яе не звяртаўся, нібы баяўся памыліцца. Хаваўся за сваімі сябрамі, якія шчыльна абступілі яго, загароджваючы ад непажаданых кантактаў. Многія з сяброў прыйшлі
    ў трэніровачных касцюмах з камандным лэйблам, большасцьу сонцаахоўных акулярах. Я, убачыўшы гэта, свае дэманстратыўна зняў. Даша, зрэшты, ад маладых мяне хутка адцягнула, загадала знайсці Аміна. Я знайшоў, давай, кажу, сябра, пайшлі святкаваць. Малы прамаўчаў, але пайшоў. А ўбачыўшы маму, пачаў ныць, маўляў, хачу дадому, не хачу тут заставацца, хачу вады, не хачу ні з кім знаёміцца, хачу любові і не хачу ні з кім ёю дзяліцца. Я спрабаваў яго чымсьці заняць, аднак Амін дэманстратыўна ад мяне адварочваўся і галасіўусё больш упэўнена, дабіваючы маму кантрольнымі ў галаву. Даша доўгі час рабіла выгляд, што ўсё ў парадку, аднак нарэшце не вытрымала, развярнулася і нырнула ў натоўп. Малы таксама развярнуўся і гэтак жакудысьці нырнуў. Найболып замінала, зразумела, парцаляна.
    Госцітаўкліся нападворку, заходзіліўбар, выходзілі з калідораў, нечага чакаючы, аб нечым перагаворваючыся. Я пазнаў Івана, суседа зверху. Побач з ім стаяў нейкі тоўсты, дыябетычнага выгляду ягоны прыяцель, ужо накіданы, ад таго яшчэ больш хваравіты. Акрамя спартоўцаў, хадзілі туды-сюды старэйшыя мужчыны ў старанна вымытых кашулях і самавітыя жанчыны з ярка афарбаванымі тварамі. Праштурхаліся двое, падобныя да таксістаў: адзін у скуранцы, другі з наколкамі. Дзіўныя госці, падумаў я, яны быццам не на вяселле прыйшлі, а цягнік сустракаць. Раптам я ўбачыў Дашу. Стаяла ля сцяны, трымала ў руках віно, падобна, не першае, смяялася, павісшы на нейкім нізенькім мужыку. У таго быў аліўкавага колеру заплылы твар, вузкія вочы, пульхныя вусны, белая, але нясвежая кашуля, дарагія, аднак нячышчаныя чаравікі. Ён усё
    Ра м эa
    спрабаваў дакрануцца да Дашы, усё спрабаваў папляскаць яе па-сяброўску па спіне, усё хапаў за руку, нешта радасна выкрыкваючы і пасмейваючыся. Даша зноў рабіла выгляд, што ўсё ў парадку. Альбо ўсё сапраўды было ў парадку. У мой бок не глядзела. Таксама весела нешта крычала вузкавокаму, таксама пляскала яго па карку, хоць было заўважна, што час ад часу робіць ледзь прыкметны кроку бок, назад, у цень, так, нібы ў чувака дрэнна пахла з рота. I калі ён, нібыта жартуючы, быццам неспадзявана (насамрэчупэўнена і важка) крануў яе нагу трошкі вышэй калена, я не вытрымаўіпайшоўдаіх.
    — О, Рамэа, — прытворна ўзрадавалася яна. — Пазнаёмся, гэта Коля.
    Коля працягнуў далонь, нават не зірнуўшы ў мой бок.
    — Патрымай, — сказаў я, перадаючы Дашы парцаляну. Яна не чакала, ледзь не выпусціла падарунак з рук, крыху нязграбна перахапіла яго, паддаўшы знізу каленам. Коля ўрэшце звярнуў на мяне ўвагу. Тут я і сціснуў яго далонь. Была яна вялікая і вільготная, маю руку ён паціскаў млява і неахвотна. — Раман, — сказаў я, — прыемна пазнаёміцца. Даша пра вас шмат распавядала.
    — Што распавядала? — не зразумеў ён.
    — Рознае, — не стаў я ўдакладняць.
    Коля адразу неяк зніякавеў, закруціўся на месцы, вільготна і неахвотна паляпаў мяне па плячы і знік у бліжэйшым калідоры. А яна паглядзела на мяне злосна і расчаравана, кінула сваю парцаляну кудысьці пад святочны стол і рэзка загаварыла. Казала пра тое, што мы ўсе яе дасталі — і малы, і я, што мы паводзім
    сябе як два ёлупні, а яна мусіць нас разводзіць, мусіць даваць з намі рады, а яна таксама не жалезная (тут яна пачала плакаць, нібы дэманструючы, што вось, маўляў, ёлуп, бачыш, сапраўды не жалезная), што яна бачыць нас не хоча, а калі захоча — сама скажа, таму каб мы не лезлі да яе, каб адчапіліся (ад’ябаліся), каб далі ёй спакой. Вань, — крыкнула яна кудысьці мне за спіну, — курыць ёсць? I, рашуча мяне адштурхнуўшы, схапіла за руку нашага суседа, які таксама кудысь актыўна прабіраўся, і павяла за сабою. Дыябетык пасунуўся следам. Я псіхануў і пайшоўу адваротным кірунку. Добра, што святкавалі тут паўсюль.
    Дзе твая ўпэўненасць? — казаў я сабе. — Дзе твая радасць, дзе ўсё тое, чаго ты так шукаўу гэтым сонечным свеце? I пакуль на падворку працягваліся ўрачыстасці, пакуль пыл падымаўся і асядаў на пяшчотную салатавую траву, я сядзеў у бары і глядзеў серыялы. Выйсці мне не выпадала, прыйшлося б з кімсьці камунікаваць, нешта камусьці тлумачыць, неяк выблытвацца з усяго гэтага, прыйшлося б адводзіць ад яе позірк, прынцыпова на яе не глядзець, рабіць выгляд, што не заўважаю яе. I вось тут, у цёплых ранніх прыцемках, аднекуль ніадкуль проста на мяне выйшаў каўбой — пасажыр у каўбойскім капелюшы, лёгкім пінжаку, маляўнічых шортах і разбітых в’етнамках. Убачыўшы мяне, ён заўважыўтаксамаіўвесь смутак у маіх вачах. Таму настойліва параіў ісці за ім, кажучы: давай, Вася, што ты тут віснеш, усё найцікавейшае зараз адбываецца ў раёне басейнаў з халоднай вадою, у сектары водных атракцыёнаў, у квадраце чорных гарачых кабін і пякельных выпарэнняў, і пацягнуў мяне менавіта туды, паколькі, гаварыў,
    нягожа так грэбаваць святочным настроем. Кажучы, страшэнна спяшаўся, прагна глытаючы галосныя, пераскокваў ад сказа да сказа. Капялюш спаўзаў яму на вочы, пот заліваў яму лоб, бакі яго былі мокрымі ад нецярплівасці, але як толькі ён правёў мяне таемнымі пакоямі і вывеў да масажнай залы, дык я адразу зразумеў, што ўсё гэта было не дарма. Самае цікавае адбывалася менавіта тут, і вогненная аголеная кампанія, убачыўшы нас, кінулася на каўбоя, услаўляючы яго, і ўсе церліся аб яго з удзячнасцю, і аб мяне таксама церліся, і калі гэта былі жанчыны — было мне радасна, а калі мужчыны — станавілася мне трывожна і хацелася каму-небудзь улупіць. I чым далей — тым болей. А каўбой дастаў з кішэні пухлы духмяны скрутак, нешта каштоўнае, нешта загорнутае ў жоўтую газету, іўсіх наогул парвала, яго падхапілі на рукі і пацягнулі за дзверы, кудысьці ў самае пекла. Тады я лёг на масажны стол і глядзеў на халодны басейн, у якім успыхвалі электрычныя агні, адбіваючыся ад зялёнай паверхні. I вакол сноўдалі аголеныя красуні, салодка ўсміхаючыся, і важна праходзілі заматаныя ў кашлатыя ручнікі мужчыны, кідаючы намяне занепакоены погляд: ці свой, ці не залётны? I час сплываў, мінаючы мяне і робячы маю прысутнасць тут выпадковай, а далейшае знаходжанне — пазбаўленым сэнсу. I толькі тады, калі ўсе прайшлі міма мяне, выйшлі вонкі і вярнуліся назад, аднекуль зноў з'явіўся каўбой, ён меў пры сабе паднос з каньяком і лімонамі і прымусіў мяне выпіць столькі, колькі я змагу, а калі я сказаў, што больш не магу, прымусіў выпіць яшчэ. Бо, — крычаў, — калі ж мы з табой яшчэ вып’ем, Вася! Я валю, адсюль, к ебяням, Вася, к ебяням! Міжнароднымі