• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    авіялініямі Украіны! Без перасадак! Проста заўтра! 3 нябачных тэрміналаў! Патаемнымі паветранымі калідорамі! У абыход усіх мытных службаў! Прайшоўшы крыжовым паходам праз усе дзьюці-фры! He дэкларуючы нічога з упрыгажэнняў і банкаўскіх актываў! Ужо паслязаўтра, Вася, — п’яна і з захапленнем крычаў ён, — я буду сядзець у нармальнай кампаніі дзе-небудзьу раёне Філадэльфіі (Філадэльфіі, Ba­ca!), укампаніімаклераўдыброкераў(ага, брокераў!), і піць нармальны кашэрны каньяк! А не гэтае лайно, Вася! — галасіў ён і шчодра прыкладваўся да бутэлькі. — He гэтае, зусім не гэтае! А каліў басейн пасыпалася аголеная публіка, зноў падхапіўшы яго на рукі, я вырашыў, што з мяне досыць і што нарэшце час сыходзіць.
    Выйшаў з пакоя, прайшоўу бар. За вокнамі стаяла ноч, на падворку звінеў посуд, сварыліся жанчыны, абрываўся спеў. За маёй спінаю рыпнулі дзверы. Яазірнуўся. Паспеўзаўважыцьсукенкумаладой. Дзверы зачыніліся. Я выйшаў з бакавога выхаду на вуліцу. Рушыў быў дадому, калі раптам заўважыў Аміна. Ён стаяў, прыціснуўшыся да сцяны, і горка плакаў. Над ім навісаў Коля. У руках ён трымаў ролекс малога. Малы ныў і цягнуўся па гадзіннік.
    — Што туту вас? — запытаўя, падыходзячы.
    Коля спалохана азірнуўся. Зрэшты, убачыўшы менавіта мяне, супакоіўся.
    — Ды ўсё нармальна, сынок, — сказаў, яшчэ мацней звужаючы вочы. — Купіў у хлопчыка ролекс, а ён нешта ные.
    — Нічога не купіў, — заныў Амін, спрабуючы адабраць гадзіннік.
    — Дык купіў ці не купіў? — перапытаў я.
    — Купіў-купіў, — холадна пацвердзіў Коля. — Давай, сынок, ідзі.
    — Слухай, ты, — загаварыў я, — підар, — удакладніў. — Аддай малому яго ролекс.
    — He поняў, — не зразумеў мяне Коля.
    — Кажу, ролекс аддай, — паўтарыўя.
    — Ты што, сынок? — Коля нарэшце расплюшчыў вочы і паглядзеў на мяне, быццам упершыню ўбачыўшы.
    Я не даў яму дагаварыць і заехаў кудысьці пад дых. Коля сагнуўся, але на нагах утрымаўся і паспрабаваў адступіць. Я кінуўся на яго. Раптам дзверы за маёй спінаю расчыніліся, і на вуліцу пасыпаліся радасныя ад злосці ды ўзбуджэння галасы. Я не паспеў нават азірнуцца, як мяне завалілі на асфальт. Пару разоў атрымаў па хрыбетніку, пару разоў па нырках, добра, што галаву паспеўпрыкрыцьрукамі. Раптамусе спыніліся. Я паспрабаваў падняцца, але нехта ўпэўнена прыціснуў мяне чаравікам да асфальту. Нада мною навісаў Коля, побач з ім цямнелі яшчэ трое ці чацвёра, я іх не ведаў, а вось ён ведаў іх напэўна, і яны яго, падобна, добра ведалі. Коля вагаўся, дабіць мяне ці пакінуць тут, на асфальце. Урэшце папусціўся.
    — Мудак, — сказаў прымірэнча, сплюнуў у бок і пайшоў у бар святкаваць. Астатнія пацягнуліся заім.
    Я падняўся. Нага ныла, футболку можна было выкідаць. Малы спалохана стаяў побач. Ролекс валяўся на асфальце. Я падняў яго, аддаў малому. Прываліўся спінаю да сцяны. Дзверы зноў адчыніліся, адтуль выбегла Даша. Пабачыла нас, падышла. Яе крыху занес-
    ла, зрэшты, яна згрупавалася і ўтрымала раўнавагу. Паглядзела на заплаканага малога, убачыла маю разадраную футболку. Пачала крычаць.
    — Што ты тут робіш?! — крычала яна малому. — Якогачорта?! Колькі можна?!
    Малы прываліўся да сцяны побач са мною. Так мы і стаялі з ім, быццам чакаючы агульны расстрэл. Я з кім размаўляю? — крычала Даша. — Ты мяне чуеш?
    — He крычы на яго, — сказаў я.
    — А ты не лезь! — не пагадзілася яна і зноў закрычала. — Я ў цябе пытаюся, якогачорта?!
    — Я сказаў, не крычы на яго, — перапыніў яе я.
    — Ды хто ты такі? — павярнулася яна да мяне. — Што ты мне ўказваеш?
    — Паслухай, — адказаў я, — ідзі бухай, з кім бухала. Можаш з імі нават трахацца. На малога не крычы, ясна?
    — Што? — перапытала яна. — Што ты сказаў?
    Яна вытрымала паўзу іўлупіла мне сваёй ледзяной растапыранай пяцярнёй. Падхапіла малога, павалакла да бара. Я кінуўся следам. Аднак дзверы былі замкнутыя. Я пацягнуў іх на сябе, потым наваліўся плячом, потым доўга малаціў па іх разбітымі кулакамі. Можна было, вядома, зайсці са двара, але якогачорта, як казала Даша, якога чорта. Я паплёўся дадому, падняўся да сябе, выкінуў брудную вопратку, сабраў рэчы. Акуляры пакінуў на стале. Спусціўся ўніз. Пераначую на вакзале, падумаў.
    Усё, што я ведаў пра гэты горад, я ведаў ад яе. Гэта яна распавядала мне ўсе свае непраўдападобныя гісторыі. Гаварыла заўсёды гучна і пераканаўча, называла
    Рамэа
    імёны і адрасы, успамінала даты, малявала наском чаравіка на пяску, паказваючы напрамак, у якім рухаюцца рэкі, і месцы, дзе яны перасыхаюць. Расказвала мне пра сістэмы фартыфікацый і сутарэнняў, апісвала металічных цмокаў, што дыхаюць агнём ля трамвайных дэпо, і згадвала непрабіўныя панцыры баявых жывёлін, якія хаваюццаў пясчаных норах вакол вадасховішча. Расказвала таксама пра макеты паветраных фабрык і машыны масавага знішчэння, вырабленыя дзецьмі ў дамах піянераў, успамінала нешта пра ўрадлівыя палі стадыёнаў, на якіх растуць дзіўныя расліны, ад якіх добра спіцца і паляпшаецца памяць, скорагаворкай нашэптвала інфармацыю пра таемныя лабараторыі політэхнічнага, што недаступна цямнеюць на небасхіле, пра навуковыя школы, якія ўжо добрую сотню гадоў спрабуюць вырабіць эліксір неўміручасці, і самыя кароткія трамвайныя шляхі, якія праходзяць падворкамі. Згадвала нешта пра халодную зброю, якая вырабляецца на старых заводах, пратое, штoўлeткyдpэвызacлaняюцьcaбoюнeбa,нoччy не відаць ані месяца, ані зорак, таму сёй-той думае, што ў горадзе жывуць ведзьмы, і яны тут сапраўды жывуць, сцвярджала, і даволі добра сябе адчуваюць, таму што гэта наогул зручны для пражывання горад, вось сюды і спаўзаюцца тапельцы і вісельнікі, прыплываюць па рэках, пранікаюць скрозь вакзалы, паляпшаючы агульную дэмаграфічную сітуацыю. Затоеўзімку, удакладняла яна, месяц проста вісіць у цябе за акном, хоць бяры ягоўрукі, падобны да тварагу, хаця насамрэч злеплены з гліны і травы. У горадзе, гаварыла, лёгка зімаваць, паколькі фабрыкі пастаянна праграваюць ранішняе паветра. Расказвала, што вяснойу прадме-
    сцях вада размывае падмуркі старых санаторыяў, рэкі становяцца чырвонымі і пахнуць медыкаментамі, таму сапраўдны пах вясны — гэта пах нашатыру. А яшчэ гаварыла, што на вуліцах зноў пачалі страляць, што вайна працягваецца і ніхто не збіраецца здавацца. Усё будзе доўжыцца, пакуль мы будзем любіць, — тлумачыла, быццам на нешта намякаючы. Любові хопіць наўсіх, —дадавала. Гэтага апошнягая не зразумеў.
    ІВАН
    Ужо прачынаючыся, Соня паспела ўбачыць сон.
    Быў ён кароткі і неспакойны. Снілася ёй рака, па якой падымаліся караблі. Старыя, іржавыя, з жоўтымі ад вады бартамі і чорнымі ад сажы трубамі. Спыняліся пасярод ракі і шалёна сігналілі, 3 бартоў у ваду скакалі маракі — стомленыя, няголеныя, ад гэтага злыя і рашучыя. Дабіраліся плаўма да берага, выбрыдалі на пясоку цяжкай вопратцы, разбітых ботах, ішлі па прычале, гнеўна азіраючыся на караблі, што працягвалі гудзець так гучна, што яна канчаткова прачнулася. Ну што ж, падумала, сёння будзе шмат гасцей.
    У доме яшчэ спалі. Яна ціха выслізнула з-пад прасціны. Ночы былі цёплымі, яны спалі зусім без адзення, ёй гэта падабалася, падабалася прачынацца і знаходзіцьусё такім, якім яно мае быць — непрыхаваным і лёгкім. Ён спаў тварам на ўсход усю ноч — глыбока і нерухома. Суніт нейкі, падумала Соня, нацягнула футболку і выйшла з пакоя. У гасцінай спалі сваякі. Учора яна спрабавала запомніць, хто ёсць кім, у Ka­ro якое імя, але безнадзейна: усе яны трымаліся гур-
    там, спалі покатам, як пілігрымы, строга выконваючы роднасныя прадпісанні ды іерархічныя ўстаноўкі. Мужчыны ўтрох цясніліся на канапе, паміж імі роспачна захрас чыйсьці пляменнік — друзлы і сарамлівы, заціснуты з абодвух бакоў старэйшымі, як бабслеіст. Жанчыны ляжалі на разасланых на падлозе вярблюджых коўдрах. Мужчыны адзення не скідалі, спалі ў святочных штанах і кашулях, адзін нават гальштук з вечара не скінуў, каб зранку не мучыцца. Жанчыны спалі ў цёплых халатах, паставіўшы ў галовах прывезеныя з дома пантофлі. Ляглі рана, спалі моцна, у сне не крычалі. Соня раптамуспомніла, што, акрамя футболкі, на ёй нічога няма, нячутна зачыніла дзверы. У дзіцячым пакоі на раскладушцы спаў дзядзька Грыша. Спаў так, як спяць героі, — раскоўзаўшы пасцель і застыўшы ў нейкай вар’яцкай позе: галавою закапаўся пад падушку, левую руку заціснуў паміж сухімі сцёгнамі, правай захрас недзе пад раскладушкай. Коўдра ляжала на падлозе, нібы забыты дэсантнікам парашут, прасціна звісала з нагі, як сарваны з варожай адміністрацыі сцяг, сківіца плавала ў шклянцы з вадою, на крэсле. Уначы — яна чула з суседняга пакоя — дзядзька Грыша цяжка круціўся на раскладушцы, як грэшнік на пякельным агні, стагнаў, плакаў, зрываўся на ногі, час ад часу хапаючы шклянку са сківіцай і прагна п’ючы, а потым доўга адплёўваючыся. Раніцай супакоіўся і высока насвістваў сінімі вуснамі нейкую цёмную прывідную мелодыю для лунцоў. Соня прайшлаў ванную, зачынілася. Скінула футболку. Улезлаў ванну, пусціла гарачую ваду. Пакульяны будуць спаць, падумала, у мяне ёсцьчас. У мяне ёсцьчас, паправілася, пакуль яны будуць спаць.
    ІВАН
    Вада краналася скуры, робячы яе цёплай ічуллівай. Хочацца пяшчоты, падумала Соня, хочацца сэксу, хочацца кавы з малаком. Калі выходзіла, наткнулася наяго. Ён, аказваецца, адчуў, што яе няма, прачнуўся і пайшоў на пошукі. Стаяў пад дзвярыма ваннай, чакаючы, калі яна скончыць. Толькі адкрыла, заштурхаў яе назад іўзяўся сцягваць з яе футболку. Дарэчы, падумала Соня і дапамагла яму. А як толькі ён зручна прымасціў яе на ванне, прытрымліваючы адной рукою, намагаючыся сцягнуць з сябе майкудругой, нехта лёгка і няўпэўнена пагрукаўу дзверы. Прытым што дзверы не зачынялі. Яны спыніліся, Соня прыслухалася, ён заскрыпеў зубамі. Зноў пагрукалі. Чорт, прашыпеў ён, адпусціў яе, кінуў ёй яе футболку і адкрыў. На парозе стаяў пляменнік. С а сну яшчэ больш друзлы і разгублены. Стаяў у жаночай начной сарочцы і сініх спартыўных штанах, пераступаў няўпэўнена з нагі на нагу. Соня паспела кінуць на калені футболку, каб схаваць ад малога хоць нешта. А вось ён прыкрываўся толькі рукою, але колькі там тых рук, таму пляменнік гляд зеў на яго пільна і спалохана, усё больш нервова тупаючы і пераступаючы. Нейкічасусе маўчалі, першым не вытрымаў ён.
    — Суседнія дзверы, — сказаў з націскам, высунуўся ў калідор, клацнуў патрэбным выключальнікам, вярнуўся назад, прыкрыўшы засабою дзверы.