Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Соня здзівілася. Аднак хутка ўзяла сябе ў рукі, усміхнулася Данілу, працягнула далонь Алегу, а калі той дэманстратыўна не адказаў, прыцягнула яго да сябе і вільготна пацалавала ў шчаку, колячыся аб яго чатырохдзённае шчацінне. Алег збянтэжана папрасіў прабачэння, што яны спазніліся. I што неў парадным. I без падарунка. Бянтэжыўся ўсё болей, але тут Даніла перабіў яго, дастаў з кішэні звязак ключоў і працягнуў Соні: на, малая, сказаў, сёння мой мэрсэдэс у тваёй уласнасці. А я пайду бухну. Соня засмяялася, разганяючы агульнае напружанне, але ключы нечакана для сябеўзяла. Давайце, сказала, святкуйце. Ключы хайумяне будуць, a то зладзіце тут амерыканскія горкі. Данілу ўжо хтосьці наліваў, Алег хацеў нешта дадаць, але толькі махнуў рукою і таксама пацягнуўся да сталоў.
Чаму караблі? — думала яна. — Адкуль караблі? Апошнія гады яна вяла дзённік. На фірму прыходзіў
псіхааналітык, вясёлы шарлатан, што заляцаўся падчас сеансаў да сакратарак і бухгалтараў, за што яго любілііне выганялі. У васусёдобра, сказаўён Соні: праца, кар’ера, здароўе. Нават тое, што ў вас няма мужчыны, — добра. У вас наогул усё ў парадку. Самы час занепакоіцца, папярэдзіўён. I прапанаваўвесцідзённік. Маўляў, гэта для сябе самой, таму можна не стрымлівацца — пішыце што хочаце: усё роўна ніхто не прачытае. Соня пагадзілася. Яна ўвогуле лёгка згаджалася на ўсё новае і нечаканае. Толькі, падумала, пра што пісаць? Адразу ж вырашыла, што ніякіх вытворчых момантаў. Навошта палягчаць працу падатковай, падумала. I ніякага кахання, дадала пра сябе. 3 каханнем насамрэч таксамаўсё было ў парадку. Соня сама кідала сваіх мужчын — яны яе кінуць проста не адважваліся. Двойчы яна былаў шлюбе, двойчы яе мужчыны бясследна знікалі з яе жыцця. Соня жартавала з гэтай нагоды, казала, што паадкусвала ім галовы. I не толькі галовы, дадавала. У яе было шмат сэксу, яна выбірала сабе цікавых мужчын, яна, калі хацела, выбірала сабе жанчын, жанчынам яна падабалася, была нястомнай і спакойнай, такой, якімі яны хацелі бачыць сваіх мужчын. Мужчынам яна, ясная рэч, таксама падабалася, была з імі пяшчотнай і шчырай, да таго ж заўсёды плаціла за сваю выпіўку.
Таму яна пачала фіксаваць уласныя сны. Уважліва і падрабязна. Апісвала пакоі і будынкі, якія бачыла, твары, якія ўзнікалі, запісвала размовы. Малявала дрэвы, кветкі і дзіўных жывёл, імёнаў у якіх не было. Вымалёўвал а і рабіла каментары пад малюнкамі метэарытаў, якія падаюць на старыя кварталы, пад схемамі мін, закапаных у пясчаныя дзюны, пад про-
філем серыйных забойцаў, злоўленых і асуджаных да смяротнага пакарання праз павешанне. Забойцы на яе малюнках выглядалі на карабельную каманду: знясіленыя, аднак нязломныя, яны былі паміж сабой чымсьці падобныя, як і належыць мужчынам, якія праводзяць разам у абмежаванай прасторы доўгі час. Аднойчы не ўтрымалася і паказала ўсё гэта маме, тады яшчэ жывой. Мама пачытала і параіла дзённік спаліць, каб спакойна спаць надалей. Соня паслухалася, дзённік спаліла, аднак адразу ж завяла новы, хутка напаўняючы яго профілямі мужчын.
3 Алегам яны пазнаёміліся тры гады таму. Ёй трэба было рабіць нешта з фасадам, які ў любы дзень мог абрынуцца, хтосьці са знаёмых (Іван? Здаецца, Іван) парэкамендаваў Алега. Алег з’явіўся, яшчэ без панасоніка, выйшаў на балкон, пералез цераз парэнчы, пайшоўуздоўж сцяны. Яна нават не паспела спалохацца, як ён вярнуўся. Сказаў, што трэба былоўбачыцьусё зблізку. Праз некалькі дзён прывёў шумную пірацкую кампанію. Нейкіштрафбат. Тыдзеньяны жыліўофісе, спалі на стал ах, елі «Мівіну» з яе кіеўскага посуду, мыліся ў рукамыйніку. Адрамантавалі фасад, выпілі скрыню крымскага каньяку, з усімі перазнаёміліся, усім спадабаліся. У такім узросце новых сяброў звычайна не заводзяць, думала Соня. Зрэшты, бываюць і выключэнні. Выключэнні звычайна больш цікавыя.
Яны шмат каго ведалі, хоць усё адно адчувалі сябе чужымі. Сямейныя святы — дзіўная штука: чым больш у цябе тут знаёмых, тым менш цябе хочуць тут бачыць. Даніла асцярожна піў, вычапіў з-за стала пару сектантаў, сяброўмаладога, сапраўдных бясстрашных
місіянераў, што цягаліся пачужым для іх горадзе, ратуючы душы, нібы ратавальнікі на пляжы. Завёў з імі размову. Сектанты ўзяліся за Данілу крыху нядбайна, як цырульнікі за новага кліента. Данілу гэта спадабалася. Ён любіў дыскутаваць. Распавёў сектантам гісторыю свайго знаёмага, які таксама звязаўся з сектантамі. I нават перапісаў на іх дом за ракою, у прыватным сектары. А сам загрымеў на год, за хуліганку. А калі вярнуўся, у яго доме жылі трое слуг Божых. На парог яго, зразумела, не пусцілі. I тады, задуменна завяршыў Даніла, ён іх задушыў. Усіх траіх. А дом перапісаў на дзяцей. He сваіх, вядома, адкуль у яго дзеці? Даслухаўшы, сектанты прыгнечана заспяшаліся па справах. Д аніла не спыняў. Брат яго сядзеў пры ім, заліваўся потам, аднак куртку не здымаў, не расслабляўся, чагосьці чакаў, да нечага прыслухоўваўся. — Што ты? — пытаўся ў яго Даніла. — He супакоішся? — Супакоюся, — весела адказваў яму Алег, — надыдзе час — супакоюся. — А як жа, — смяяўся Даніла, — супакоішся ты. Нейкія старэйшыя суседкі падыходзілі да іх і пыталіся пра здароўе, дзеці, не памятаючы сябе ад хаосу іўсёдазволенасці, падпаўзалі да іх пад сталамі і падлівалі ім у чаравікі цёплага віна. Данілу гэта нават падабалася, а вось Алег рашуча штурхаў малых наском пад рэбры, і тыя роспачна адпаўзалі ў цемру і пыл. Даніла амаль нічога не еў. Алег не еў наогул нічога. Пару разоў падыходзіла нявеста з віном, якое ніяк не астывалаўяе халодных пальцах. Казала пра надвор'е, загаворвала зубы. За ёй стаялі жанчыны і мужчыны, жанчыны трымал і ў руках кветкі і лёд, да якога прыкладвал іся расчырванелымітварамі, мужчыныхаваліўкішэняхжалеза і пачкі грошай, не адводзілі вачэй ад сонца, не заходзілі
ў цень, нібы асцерагаючыся чагосьці не ўбачыць, нешта прапусціць. Крычалі дзеці, пахла вадою і пылам, пачыналася самае цікавае.
Дзіўна, гаварыла Соня маме, я вяду здаровы лад жыцця, правільнасілкуюся, даўно завязала з наркотыкамі, у царкву не хаджу, нават ёгай не цікаўлюся. Але сніцца мне такое, што я пачынаю сумнявацца, ці правільна я ўсё раблю. Скажам, вязні. Што я магу ведаць пра вязняў? Дзе я іх бачыла?У мяне ніводнага знаёмага вязня, ты ж разумееш? А вось мне сняцца вязні, сняцца іхнія турэмныя спевы, сніццаіхні плач. Сніцца, якяны цяжка працуюць, як раняць пальцы, як выконваюць загады, як адпачываюць ад працы, як паміраюць. Потым ляжаць у цесных магілах, прысыпаныя вапнай, і цяжка рыпяць зубамі — ад лютасці і бяссілля. Усе нашы сны, адказвала на гэта мама, якая ўсё жыццё адпрацавала ў д зіцячай бібліятэцы і больш за ўсё ў свеце не любіла мастацкую літаратуру, ад прачытаных у дзяцінстве кніг. Чым лепшыя кнігі ты чытаў, тым горай спіш. Ты б замуж выйшла ці што, раіла яна. Я ўжо выход зіл а, нагадвала Соня. Двойчы. Мне не спадабалася.
Алег яе здзіўляў. Аднойчы яна назірала, як ён прымусіў нейкіх тлустых заказчыкаў выплаціць доўг яго брыгадам. Заказчыкі спачатку зрабілі заказ, потым доўга і старанна кантралявалі ход работ, потым умела хаваліся, урэшце прапанавалі Алегу вырашыць гэтае пытанне з кіеўскімі. Алег дамовіўся аб сустрэчы ў грузінскім рэстаране. Запрасіў Соню. Заказчыкі спазніліся, прыйшлі задыханыя іспатнелыя, не выбачаючыся, паскардзіліся, што ледзьве трапілі ўнутр, там, унізе, сказалі, нейкія карагоды, куча народу, mo-
жа, раздаюць што. Гэта мае, растлумачыў Алег, чакаюць, да чаго мы дамовімся. Так што выходзіць будзе яшчэ цяжэй. Заказчыкі памяліся, адмовіліся ад абеду, папрасілі ваду без газу, падпісалі паперы. He хацела б я з ім жыць, яшчэ тады падумала Соня.
Калі з калідораў пацягнула дымам і запахл а мёдам, цукрам і цынамонам і сонца зайшло за вежы ды антэны верхніхкварталаў, атут.унізе, насхілахпагоркаў, звернутых на поўдзень, па-вячэрняму астывалі расліны, яны такі вырашылі выбірацца. Паспеліўбачыць, што маладыя перасварыліся, што ўся футбольная каманда паваліла на выхад, стаяла ля дзвярэй і нервова ў чымсьці адзін аднаго пераконвала. Гэта быў знак, трэба было ісці. Д аніла павольна падняўся, скінуў на падлогу хроснага маладой, што спаў, седзячы на крэсле, галавой у відэльцах, асадзіў аднаго з футбалістаў, што лез біцца да афіцыянтаў, правёў цяжкай далонню па спіне бледнай кіраўніцы юрыдычнага аддзела, ад чаго тая загарэлася, палаючы знутры, пайшоў, не азіраючыся, адчуваючы за плячыма пах паленага цукру і мокрага тытуню. Алег выбіраўся следам, даў сваім горным ботам хроснаму па рэбрах, каб не псаваў свята, падняў за каўнер заваленага футбалістам афіцыянта, рэзка прыцягнуў да сябе Дашу, адчуваючы, як у ёй усё палае ад горычы, ішоў, бачачы перад сабой толькі братаву надзейную спіну, арыентуючыся толькі на яго пабіты чэрап, давяраючы толькі брату, слухаючы толькі яго. Падышлі да Соні па ключы.
— Ужо сыходзіце? — перапытала яна расчаравана.
Даніла аджартаваўся, Алег нервова палез у кішэні па цыгаркі. Тады Соня схапіла Данілу за руку, укла-
ла туды ключы, але не адпусціла і пацягнула за сабой. Я не магу вас так адпусціць, казала, смеючыся, самі падумайце. Даніла разважліва ішоў за ёй, апошнім асцярожна цягнуўся Алег. Перад дзвярыма, што вялі на кухню, спыніўся, схапіў малога, якога раней даставалі з басейна, але які паспеў пераапрануцца і ішоў за імі след у след, развярнуў яго, засадзіў каленам пад зад. Ідзі, сказаў змрочна, святкуй. I зачыніў за сабою дзверы.
За што ёй падабаўся Сеня: калі плаціла за яго, ён нават не дзякаваў. Гаварыў, што мужчына не павінен прыніжацца, і калі ў яго выпадкова няма бабла, гэта яшчэ не нагода прасіць прабачэння і дзякаваць. Па-свойму гэта было прынцыпова. Прынцыпы прымушаюць нас дзейнічаць, яны даюць нам сілу, думала Соня, або слабасць. Або і тое і іншае. Калі ён пераехаў жыць да яе разам са сваімі рэчамі (футболкі, буцы, шчыткі, залітая потам клавіятура), жыццё яе амаль не змянілася. Нават сны не змяніліся, сніліся так, быццаму жыцці яе нічога не адбывалася, нібы яе проста падключылі да нейкага канала з павучальнымі і мудрагелістымі снамі, якія яна не заўсёды разумела, таму не заўсёды глядзела да канца. Сеня ставіўся да яе са стрыманай ветлівасцю, шматувагі не патрабаваў, многа не гаварыў, часам увогуле маўчаў, ажно яна пачынала нервавацца. Ён любіў спаць з ёй, любіў глядзець на яе раніцай, пакуль яна яшчэ не прачнулася і не магла ні пра што яго спытаць. Пасля начэй з ёй цела ягонае выглядал а так, быццам ён у цемры прадзіраўся скрозь шыпшыны. Укусы, сінякі і драпіны на плячах і спіне рабілі яго падобным да велікамучаніка, якому дасталася за перакананні.