• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Спачатку іх цягнулі па калідоры, б'ючы з усіх бакоў ды ірвучы адзежу, потым выштурхнулі да басейнаў. Тут Данілавырваўсяізаваліўкагосьціаднагоўваду. Наяго адразу ж накінуліся ўсёй кучай і пацягнулі далей, намагаючыся дацягнуцца і адпомсціць. Каліўвесь натоўп вываліўу бар, іх спыніў Іван. За ім стаяла некалькі мяс-
    цовых. Ці то даведаліся ад кагосьці, ці то проста разумелі, што нечым падобным усё і скончыцца. — Што тут у вас? — спытаў Іван. — Ды вось, — закрычалі ўсе пераможна, — злавілі дваіх левакоў. — Дваіх? — перапытаў Іван. — I што, вы ўсе на дваіх? — Ну так, — крыху няўпэўнена адказалі футбалісты, — мы ж іх злавілі. — Ну і хулі? — не пагадзіўся Іван. — Злавілі — цяпер адпусціце. Знайшлі левакоў. — Ды хуй там! — вытукнуў хтосьці з маладых. — Ідзі сюды, — папрасіў яго Іван, і калі той, нічога не чакаючы, падышоў, схапіў яго за каўнер і, рэзка развярнуўшыся, запусціўу прычыненыя дзверы. Дзверы расчыніліся вонкі разам з маладым, а тыя, што стаялі за Іванам, рушылі наперад. Аднак маладыя не адразу адчуліўсю небяспеку, таму што кінуліся адбівацца, і нічым добрым для іх гэта не скончылася, палеглі ўсе, толькі Іван, б'ючы наўздагад па стрыжаных галовах, крычаў сваім: маладога, — крычаў, — не біць, у яго свята. Маладога ніхто і не біў, ён так і сядзеў на кухні, сядзеў і плакаў, уткнуўшыся носам у Соніны халодныя калені.
    Таксама ён мог думаць пра стому, што ахутвала кожны раз, калі ён раніцай спускаўся па лесвіцы і адчуваў, што да яго крокаў прыслухоўваюцца цяпер жыхары яе пад’езда. Соня ніколі не адпускала яго сярод ночы. He сыходзь, — пачынала хітрыць, — цярпець не магу спаць адна. Пойдзеш — паклічу каго-небудзь. Ён злаваўся і заставаўся. Раз-пораз засынаў пад яе крыкі, не перастаючы рухацца, і яна нават не заўважала, што ён спаў. Ён сам праз хвіліну не мог паверыць, што заснуў, бо яна была побач, і хоць у цемры нельга было разглядзець яе твар, ён напэўна ведаў, калі менавіта яна
    смяецца, калі нервуецца, калі канчае, калі пачынае ўсё зноў. Усё можна было зразумець па яе дыханні, па тым, што яна яму гаварыла, а гаварыла яна ўвесь час, папярэджваючы яго, нешта тлумачачы, да нечага заклікаючы. Ён так прывык да яе голасу, што спыняўся і супакойваўся толькі тады, калі яна змаўкала. Тады ён ляжаў побач з ёй і дакранаўся да яе скуры.
    Маладых выводзілі на вуліцу, ставілі пад сцяну, хтосьці паспрабаваў вырвацца, яго адразу ж паклалі на асфальт. Стаяла іх з паўкаманды — рэшта паляглаўнутры, выцягваць іх на паветра не было сэнсу. Мясцовыя стаялі перад імі, гледзячы, каб ніхто не ўцёк, Іван холадна аглядаў шэраг, Даніла, трымаючыся рукою за бок, стаяў побач, Алег заставаўся каля яго. Да Івана падышоў дзядзька Грыша, ён кепска трымаўся на нагах, але трымаўся і не адступаўся ад свайго, спрабаваў Івана ў чымсьці пераканаць, ківаючы ў бок маладых, можна было толькі пачуць, ну што ты, ды нахуя ты, ды гэтых дзёўбняў. Дзядзь Грыш, — адказаў яму на гэта Іван, — ідзіце ў бар: вам там нальюць. I дзядзька Грыша сумна паплёўся, не падымаючы на маладых вачэй. Ну што, пістоны, — пачаў Іван, — я вам казаў? I што было не паслухацца? Маладыя маўчалі. Даніла размінаўкулакі, Алег сплёўваўкроў з пракушаных ByeHay Астатнія стаялі за Іванам, думаючы: так, усё слушна, ён жа ім казаў, што сапраўды было не паслухацца? Даб’ём?—павярнуўся Іван да сваіх. Але не паспелі яны адказаць, як неба прарэзаў сухі выбліск, аглушыўшы і прымусіўшы ўцягнуць галовы ў плечы, і святочны салют заліў сабой паўнеба, тонка падсвечваючы ў цемры голле дрэў і дахі дамоў, адбіваючыся ў вачах і згаса-
    ючы ў чорным азоне. Дзесьці побач радасна зараўлі, крык падтрымалі па квартале. 3-за дрэў ды пагоркаў усе віталі святочныя нябесныя агні, якія абпальвалі насякомых і сляпілі мінакоў, робячы ноч нясцерпна прыгожай, а жыццё — невымоўна цудоўным. — Ладна, — паклаў Даніла руку Івану на плячо, — хуй з імі, не звязвацца жа з гэтымі шчанюкамі. — Праўда, — дадаў Алег, дакранаючыся языком да надламанага зуба, — хуй з імі. Іван падумаў, задраў галаву ўгару, разглядаючы жоўтае і зялёнае зарыва над імі, вярнуўся да маладых. Ладна, — сказаў, — хуй з вамі, жывіце. Хтосьці прапанаваў завярнуць за вугал — адтуль лепш відаць. Усе так і зрабілі.
    (Аднойчы Данілу душыў пасажыр. Ён тады яшчэ не працаваў на фірму, меў нармальную працу, проста вяртаўся дадому ў моцны дождж, убачыў, што галасуе нейкі пацан, спыніўся, спытаў. Выявілася, па дарозе. Пацан сеў ззаду, Даніла не звярнуў на гэта ўвагі. Калі пераязджалі цераз мост і машына прытармазіла, пацан раптам нахіліўся наперад, заціснуў Данілаву шыю локцем, перахапіў адну руку другою і што было сілы пацягнуў на сябе. Даніла ад нечаканасціўдарыў па тармазах. Пацана кінула ўперад, галавою ў бартавое шкло. Даніла заваліў яму па хрыбетніку, выцягнуў пад дождж. Пацан глядзеў на яго шклянымі вачыма. Відаць было, што страху не адчуваў Відаць было, што не адчуваў наогул нічога. Сядзеўу вадзе, глядзеўуверх на Данілу і з нянавісцю ў голасе шыпеў: підар, підар, ну ты і підар. Данілу раптам павяло — магчыма, быў проста стомлены, магчыма, гэта была злосць, магчыма, нават абраза, вось, маўляў, я яго падабраў, а ён мя-
    не цяпер підарам называе, але ён нечакана для самога сябе засадзіў малому па галаве. Потым яшчэ раз, потым яшчэ, ужо не маючы сіл спыніцца. Пацан уціснуў галаву ў плечы. Прыкрываўся рукамі, у нейкі момант паваліўся набок. Галава яго ўпала ў ваду, вочы былі скрываўленыя, з рота лезла пена. Даніла спалохаўся, думаў нават кінуць яго, але нешта прымусіла зноў зацягнуць пацана — бруднага і мокрага — у машыну, пасадзіць каля сябе і адвезці да хуткай. Сказаў, што падабраў на дарозе. Пагаварыў з доктарам. Доктар паглядзеў на яго і ўсё разумеў. Я ўсё разумею, так і сказаў Данілу. — Што ён, біў цябе? — спытаў, убачыўшы сінякі на шыі. — Душыў, — прызнаўся Даніла. — А ты яго? — Я яго не, — адказаў Даніла, — але пару разоў заехаў. — Наркотыкі, — патлумачыў доктар. — Здаецца, ты яму вока выбіў. Жыць будзе, але для чаго? — I што рабіць? — спытаў Даніла. — Нічога, — адказаў доктар. — Нічога не рабіць. Кантраляваць сябе. Часам нашы ўяўленні аб крыўдзе, нанесенай нам, зусім не суразмерныя з тымі дакорамі сумлення, якія будуць грызці нас цэлае жыццё. Але каб зразумець гэта, трэба і пражыць як мінімум цэлае жыццё. Давай, — развітаўся доктар, — я цябе не бачыў.)
    Думаць можна было таксама пра абразу ды рэўнасць, пра патрэбу помсты, пра злосць, з якой ён ёй нешта выгаворваў, пра яе грэблівае маўчанне, пра расчараванне, якое яна нават не спрабавала прыхаваць. Ён не мог зразумець, адкульузяўся гэты футбаліст, які нават шнуркі завязваць не ўмее, навошта ён ёй. Яна гнеўна крычала, што гэта не яго справа, што ён суне свой нос куды не трэба, не трэба яе вучыць, што яму наогул
    лепш вымятацца адсюль. Ён вымятаўся, але потым тэлефанаваў, і яны далей сварыліся па тэлефоне, аж пакуль у яго не заканчваліся грошы, а ў яе — цярпенне. Ён збіраўся перахапіць дзесьці гэтага футбаліста і патлумачыць яму, што ён тут лішні, збіраўся (збіраўся ж!), але так чамусьці і не сабраўся: магчыма, яна адгаварыла (супакойся, пераконвала, гэта ж несур’ёзна, ты бачыш), магчыма, сам зразумеў, што футбаліст тут ні пры чым, што ўся справа ў ёй, а з ёй размаўляць немагчыма — яна прывыкла рабіць усё так, як ёй хацелася, яна прывыклаўсё вырашаць сама, і ніхто не мог на яе паўплываць — таты ў яе не было, мама яе пару гадоў таму памерла, псіхааналітык, з якім яна штотыдзень бачылася і да якога Алег яе таксама раўнаваў, здаецца, проста не разумеў яе, таму хто мог на яе паўплываць, хто мог яе пераканаць? Нічога, — казаў Алег сам сабе, — яна ўрэшце сур’ёзная дзелавая жанчына, яна самаўсё зразумее рана ці позна, яна не будзе сама сабе псаваць жыццё, усё будзе як раней, яна будзе раздзіраць маё сэрца, пасылаючы мне ўдзень любоўныя лісты, пасылаючы мне ўвечары праклёны, расказваючы мне ранкам свае сны, якія ўсё адно немагчыма зразумець — такія яны простыя і такія цудоўныя.
    Прайшлі па вуліцы, павярнулі ўгору. Прайшлі інстытут, цёмныя дамы, пусты школьны двор. Спыніліся каля шапікаў. Даніла ўзяў ваду з газам. Абмываў раны, газ шыпеўтак, нібы скура пачынала закіпаць.
    — Ну што? — спытаў Алега.
    — Ды нармальна, — адказаў той.
    — Праўда?
    — Так.
    — Нуладна, — Даніладастаўцыгарэты, працягнуў брату.
    Пакурылі, папляскалі адзін аднаго па плячах, разышліся.
    Можна было думаць нарэшце пра раніцу пазаўчарашняга дня, пра нізкі туман, які цёплым воскам злепліваў хвоі, робячы лес нябачным і небяспечным. Цёмны каркас будоўлі стаяў наўзлеску, пасярод поля, нібы недабудаваны лінкар, брыгада спала ў будаўнічых вагончыках, Алегляжаўразам зусімі, яксапраўдны капітан піратаў, што дзеліць з вясёлым зладзейскім калектывам кансервы, хлеб і алкаголь. Алкаголь той ноччу яны дзялілі амаль да раніцы, пасля чаго Алег разагнаўусіх спаць: выхадных, сказаў, у нас няма, заказчык сур'ёзны, грошы таксама, таму тры гадзіны на сон — і за працу, будзем далей асвойваць аб’ект. Але толькі заснуў, як яго падняў званок. Званіў Даніла. — А ты ведаў, — пачаў здалёк, — што твая знаёмая заўтра замуж выходзіць? — Знаёмая? — не зразумеўспрасонкуАлег. — Знаёмая, Соня, — удакладніў Даніла, — у яе заўтра вяселле. Я тут з вакзалаяе сваякоў падвозіў. 3 імі яшчэ хлопчык — тоўсты, мудакаваты такі. Ведаў? — Ясна, што ведаў, — запэўніўяго Алег.
    Ён падняўся, хутка сабраўся, нацягнуўшы на сябе рабочую вопратку. 3 лесу цягнула холадам, таму вырашыў накінуць куртку. Разбудзіў брыгадзіра, папярэдзіў, што вернецца толькі паслязаўтра. Чысціў зубы ледзяной вадою, разумеючы, што перагар усё роўна не пераб’еш, а таму прыйдзецца ехаць цягніком. Ну, што за бяда, падумаў пяць гадзін — і я дома. Пайшоў да сялян, папрасіў падкінуць да станцыі. Хтосьці пага-
    дзіўся. У тумане і змроку дабраліся да вакзала. Начны ён прапусціў, наступнага заставалася чакаць дзве гадзіны. Алегсеўналаўкуізаснуў. Разбудзіўяго сяржант. Доўга распытваў пра дакументы, доўга звяраў з фота ў пашпарце, кудысьці тэлефанаваў, чымсьці цікавіўся, урэшце паведаміў, што цягніка сёння не будзе, паколькі ходзіць ён толькі па няцотных. Дамовіліся, што сяржант падкіне яго да трасы. На трасе стаяў гадзіны тры. Ніхто не хацеў браць застылага сярод туманучувака ў цяжкіх ботах і падазронай куртцы, няголенага і злога. Лёгу траву, паспаў. Патэлефанаваў Даніле, папрасіў прыехаць забраць яго. Той быў не супраць, але Алег так і не змог патлумачыць, дзе стаіць. Дакладней, ляжыць. Пасля абедуяго такіпадабралафура, кіроўца пагадзіўся давезці да бліжэйшага аўтавакзала. Нават грошай не ўзяў, такі напружаны Алег меў выгляд. На вакзале выявілася, што вячэрні аўтобус, мажліва, увогуле не паедзе — не было пасажыраў. Алег прапанаваў кіроўцу заплаціць за трох. Кіроўца адмовіўся. Алег пайшоў да таксістаў. Тыя паглядзелі на яго шчацінне, на сляды крыві і цэменту, якія ён так і не адмыў з чаравікаў, і гэтак жа пачалі адмаўляцца. Але адзін пагадзіўся. Сказаў толькі, што выехаць зможа а дзясятай: мусіць дачакацца пастаяннага кліента, што прыедзе растоўскім начным і прывязе яму нешта смачнае. Ён так і сказаў — смачнае, нібы гаворка ішла аб шакаладным торце. Алег пагадзіўся, сказаў, што пачакае. Пайшоў у буфет. Таксісты пайшлі за ім, стаялі за суседнім столікам, уважліва прыслухоўваліся даяго маўчання. А дзясятай выехалі. Ехалі павольна, час ад часу глухлі. Кіроўца нерваваўся. Алег таксама. Праехалі першую сотню кіламетраў. Заставалася зусім нічога.