• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    дастаць, таму і пагойдвалася так горка, робячы і без таго не надта вясёлую песню зусім безнадзейнай. — Усеўмястэчкулічылі мяне курвай, — плакала першая жанчынаў радыё, — усе зневажалі мяне за фарбаваныя кудзеры, за залаты ланцужок на безабароннай шыі. I кожны фраер намагаўся зазірнуць мне пад сукню, дакрануцца да майго сцягна ў цемры кіназала. — Сапраўды-сапраўды, — працягвала другая, — чорныя ніткі ў яе валасах тонка свяціліся ў цемры кіназала, і засмучаныя мужчыны праводзілі яе позняй парою, аліўкавымі вечарамі, летуценна заглядаючыся, як цёплай бронзай адсвечвае яе скура. — Але яны любілі яе, — дадавала другая жанчына, быццам нешта важнае, — за яе легкадумнасць і бесклапотнасць. Марыа слухаўі глядзеў. Лыткіўяе былі стройныя і бязважкія, сцёгны — мяккія, скура — цёмная, так, нібы яна шмат працавала на вінаградніках, шмат хадзіла пад сонцам, не хаваючыся ад ветру і дажджу. А першая жанчына працягвала: неяк, — гаварыла, — я сустрэлаяго на святочнай плошчы нашага мястэчка. Быў ён сапраўдным гангстарам, чысціў лохаў па трамваях, ніколі не расставаўся са сваёй фінкаю, перастрэлкі, тайнікі, такія справы, і менавіта яму я аддала сваё сэрца, такое вось каханне. Але ён кінуўмяне, аднойчы рушыўшы па этапе, пакідаючы мяне сам-насам з жорсткай рэальнасцю. — Каханне-каханне, — падхоплівала другая, — рабіла святочнымі яе дні, калі раніцай яна выбягала на плошчу, і мужчыны біліся на нажах за права купіць ёй букет палявых кветак. Але толькі адзін з іх адкрыў яе сэрца — радаснае, як роварны замок, і забраў адтуль таемную спружыну, пазбавіўшы яе голасу, забраўшы яе радасць. I дзе ён цяпер, якімі трамваямі дабіраец-
    ца зараз дадому, чаму не прыйдзе і не забярэ яе? Яна перакінула валасы сабе на грудзі, і Марыа разглядзеў некалькі ледзьве прыкметных радзімак на яе спіне, разглядзеў яе далікатныя пазванкі, што востра выступалі з-пад скуры, як азёрныя камяні, паднімаючыся ўгору, трымаючы яе неадчувальную вагу, разглядзеў яе зусім дзіцячыя лапаткі, не мог адвесці ад іх вачэй, зачаравана назіраючы, як яны рухаюцца, як яны заміраюць, разглядзеў яе ключыцу, яе шыю. — I з тае пары, — нагадала пра сябе першая, больш сумная жанчына, — я прыходжу кожны вечар да гэтага бара, што крышуецца мусарнёю, і прадаю сваю любоў грузчыкам і паштарам — усім, хто згаджаецца заплаціць за яе хоць нешта. Бо нічога ў гэтым жыцці не даецца проста так, і заўсё трэба плаціць. I аплачваючы салодкае каханне, мы звычайна атрымліваем толькі сляды на вадзе, толькі блакітную фарбу, размазаную па твары. — I аплакваючы каханне, — тут жа падтрымала яе другая, — мы плацімудзячнасцюўсім паштарам, якія не прыносяць нам дрэнных навін. Заўсё трэба плаціць, кожны вечар і кожную ноч, і нашы слёзы — толькі сіняя фарба паветра, блакітныя сляды на вадзе, золата нашайрадасці, срэбранашагамаўчання. Песня адразу абарвалася, халадзільнік хіснуўся і замёр, незнаёмка рэзка павярнулася і паглядзела яму ў вочы.
    Спачатку яго кінула ў жар, потым лёд скаваў яго рухі, потым ён зразумеў, што ўвогуле не адчувае свайго цела. А незнаёмка ўжо ўсміхалася яму, як старому знаёмаму, і, знайшоўшы цёплы белы ручнік, нядбайна прыкрылася ім, нічога насамрэч не хаваючы, ступіла на размоклы рыпучы паркет, падышла да Марыа і лёгка падала руку.
    — Прывітанне, — сказала, адкідаючы валасы за спіну. — Ты Марык?
    — Марык, —успомніў ён уласнае імя.
    — А я Насця, — патлумачыла яна, — дачка цёткі Зіны.
    У бальнічным калідоры Марыа давялося пачакаць: у палаце доктарка якраз тлумачыла Колю, што лекі трэба піць. Коля незадаволена супраціўляўся, нават спрабаваў адкупіцца, прапаноўваў доктарцы грошы, каб тая яго адпусціла. Доктарка крыўдзілася, тлумачыла Колю, што яго тут ніхто не трымае, што лячэнне — справа добраахвотная, калі ты, вядома, не шызафрэнік. Тады крыўдаваў Коля, крычаў, што за тыя паўдні, пакуль яны таргуюцца, ён паспеў бы прадаць паўфуры бананаў. Доктарка пачынала плакаць, Коля прасіў прабачэння і спрабаваў засунуць ёй купюры ў кішэню халата, доктарка вымагала, каб ён лёг і не бегаў за ёй з кропельніцай у руках. Урэшце яна пайшла, кінуўшы ў калідоры на Марыа заплаканы позірк. Марыа зайшоў у палату. Коля ляжаў ля акна ў белых мятых штанах і нясвежай кашулі. Пад ложкам валяліся дарагія брудныя чаравікі. Выгляд у яго быў стомлены, твар, і без таго прыпухлы, пасля ўчарашняга святкавання наогул ацёк і набыў лімонавых адценняў. У Колі было тугое пуза і караткаватыя ногі, увогуле пляменніку ён нагадваў адмоўнага персанажа якога-небудзь індыйскага фільма. У індыйскім кіно такія героі звычайназлоўжываюцьуладай. Іцярпеннемгледачоў. Коля і цяпер, з іголкайу вене, выклікаў не так спачуванне, як страх: што, як выжыве і пачне помсціць? У палаце з ім знаходзіліся яшчэ трое: адзін інтэлігентны, у аку-
    лярах, ляжаўякраз насупраць Колі, чытаўгазеты, грыз печыва; каля яго рабацяга, відавочна з завода — рукі ў мазуце, пад вачыма мяшкі, на століку пры ложку кіпяцільнік, быццам ён менавіта ім і лячыўся; а побач з рабацягам пацан у аранжавых шортах, доўгіх белых шкарпэтках, падобных да гольфаў, у паласатай футболцы, з навушнікамі на галаве — ляжаў, слухаўмузыку, ні з кім не загаворваў, на правакацыйныя пытанні не адказваў. Можна было падумаць, што ён проста зайшоў паляжаць, адпачыць, паслухаць улюбёную музыку. Марыа адразу адзначыў, што Коля сябе ўмела паставіў: усе трое кідалі на яго час ад часу насцярожаныя погляды, чакаючы, што ж ён прыдумае ў наступны момант, на каго наедзе, адкуль чакаць небяспекі. Марыа за гэта і пабойваўся дзядзькі: ніколі нельга было зразумець, які ў таго настрой, калі ён жартуе, калі збіраецца заехаць табе ў калена. Коля пільна вывучаў суразмоўцускрозьвузкіяшчылінківачэй, гаварыўтак, нібы рабіў заказ у рэстаране — і слухаць не хацелася, і перапыніць было нельга. Размаўляў ціха, ты заўсёды мусіў прыслухоўвацца да яго слоў, быць уважлівым, каб чагосьці не прапусціць. Пабачыўшы Марыа, падняўся, вышмаргнуў іголку з вены, прыляпіў яе пластырам да кропельніцы.
    — Прынёс? — спытаў спакойна, быццам гэта не ён толькі што тут браў на понт доктарку.
    — Прынёс, — адказаў Марыа.
    — Што там? — зноў спытаў Коля, маючы на ўвазе, відавочна, нейкія хатнія навіны.
    — Зіныдачкапрыехала, — адказаў Марыа, не ведаючы, як пра гэта казаць: з радасцю ці наадварот — з дакорам і агідаю.
    Коля ўзяў адзін з пакетаў, вываліў з яго ўсё на ложак. Павольна, не спяшаючыся, сцягнуў з сябе кашулю, потым штаны. Кінуў усё гэта ў пусты пакет, перадаў назад Марыа. Пачаў апранацца ў чыстае. Марыа адзначыў, што Коля быў загарэлы да пояса, аднак меў бледныя сінюшныя ногі, нібы хтосьціўзяўрозныя часткі і склаўразам такога вось Колю, і цяпер засталося хіба што запампаваць у яго трошкі крыві, і можна будзе адпускаць на вуліцу. Коля нарэшце загаварыў.
    — Насця, — сказаў, — і праўда: яна павінна былаўчора прыехаць. Як я забыў, — ён змоўк, пазіраўу акно, засунуўшы рукіў кішэні. Потым павярнуўся. — Вось што, Марык. Прыглядзі за ёй, пакуль мяне не будзе. Добра?
    — Добра, — адказаў Марык. — Што за ёй прыглядваць? He маленькая.
    Марыа заўважыў, што Коля сціскаеў кішэнях кулакі.
    — He маленькая, — адказаў пляменніку, стрымаўшыся, — аўсё адно прыглядзі. Добра?
    — Добра, — супакоіўяго Марыа.
    — Я табе давяраю, — сказаў Коля, і Марыа адчуў, колькі злосці было ў гэтых словах. — Купі ёй што-небудзь на вячэру.
    Ён дастаў з-пад падушкі пачак грошай, перахоплены гумкай для валасоў, адлічыў некалькі купюр, перадаў Марыа. Уваткнуў іголку ў вену, лёг і незадаволена сказаў:
    — Мы ўсе — адна сям’я. У сям'і галоўнае што? Давер. Запомніў?
    Было незразумела, іранізуе ён ці гаворыць сур’ёзна, але Марыа на ўсялякі выпадак кіўнуў. Калі выходзіў, заўважыў, што пацан з навушнікамі глядзіць на яго саспачуваннем.
    На вуліцы спыніўся і доўга ўсё абдумваў. Зайшоў у кругласутачны праз дарогу, купіў марожанай рыбы. Выйшаў на вуліцу. Потым вярнуўся і купіў пакет віна. Выйшаў. Зноў вярнуўся — узяў яшчэ пакет. Падумаў, успомніў жоўты Колеў твар, аддаў пакет назад. Прыгатую ёй рыбу, падумаў, і пайду. Калі прыйшоў да Колі, сястра бегала па кватэры і спрабавала прыбрацца. Былаўлёгкай кароткай сукенцы. Марыа заўважыў, якяна падобна да сваёй мамы: чорныя валасы, яркае адзенне. Брату ўзрадавалася, доўга і весела абдымалася. Ад яе пахла дзіцячым шампунем. Рыбу кінула ў мыйку на кухні, сказала Марыа пачакаць: яна, маўляў, зараз нешта прыгатуе, галоўнае — разабрацца, што тут у дзядзькі Колі прыдатнае для ежы, а чаго лепей не чапаць. Доўга корпалася ў халадзільніку, выцягвала адтуль застылыя, як халодны цэмент, пакеты з малаком, кавалкі мяса, што колерам нагадвалі нячышчаныя чаравікі, падазроныя банкі з хатнімі саленнямі, падобныя да вядзьмарскіх прыпраў. Выкідвала ўсё гэтаў вёдры са смеццем, заглядвалаў шуфляды стала, станавілася на крэсла і выбірала нешта з верхніх паліц, прасіла Марыа падысці і ўзяць у яе з рук цукар, мёд і марскую соль. Марыа падыходзіў, асцярожна пазіраў на яе знізу, свет яго поўніўся марской соллю, і слёзы выступалі на вачах ад таго, што ён бачыў. Насця нагружала яго соусамі і кансервамі, шнырыла па кухні, нарэшце скінула ўсё гэта на стол і паспрабавала даць рады са знойдзенымі запасамі. Тут Марыа выйшаў з забыцця і пачаў адбіраць у яе кухонныя нажы. Сказаў, давай, малая, ідзі чытаць коміксы, я сам усё прыгатую. I пайду. Мне, сказаў, сёння яшчэ на працу.
    — Ты хоць гатавацьумееш? — спытала Насця.
    — Кепска, — адказаў Марыа, згадваючы, як нядаўна варыўу майстэрні для напарніка клей і ледзьве не спаліўдом.
    — Я цябе навучу, — прапанавала Насця, зноў беручыўсёўсвае рукі. — Тутусё проста. Галоўнае — спецыі.
    Яна даставала рыбу і гародніну, траву, цёмна-чырвоныя парашкі і тоўчаныя карані, усё гэта змешвала і перацірала, старанна наразала і дробна прасейвала, скідаючы ў вялікі рондаль, які неўзабаве пачаў закіпаць і набываць нябачаныя колеры. Марыа стаяўу яе заспінаюідумаўпраКолю. Успамінаў, што тойгаварыў пра давер, спрабаваў здагадацца, што менавіта ён меў наўвазе. He зусім разумеў, як паводзіць сябе з сястрой, сумняваўся, ці не пайсці яму ўжо цяпер. Але зноў успамінаў пра Колю і заставаўся на месцы. Каб абстрагавацца, спытаў Насцю, дзе тая навучылася гатаваць. I пачуў цэлую гісторыю. Расла Насця ў прыморскім горадзе, паміж заводам і портам. Жылі яны з мамай у заводскім інтэрнаце. Таты ў іх не было, таму калі мама збягала на працу, Насцю даглядалі суседкі. А суседкі нашы, расказвалаяна, былі сапраўдныя ведзьмы. Яны і навучылі Насцю кухарыць, навучылі прымяняць розныя падазроныя прыправы, ад чаго ежа станавілася пажыўнай, хоць і не заўсёды ядомай. 3 дзяцінства яна запомніла безліч смакаў і пахаў, мёртвых птушак на кухні і халодны падвал, абжыты слімакамі і напоўнены восеньскай гароднінай. Аднойчы суседкі выпадкова зачынілі яе ў гэтым падвале. Яна сядзела там да вечара, пакуль не прыйшла мама. 3 тыхчасоў, сказала Насця, я зусім не баюся цемры.