• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    — Ну так, стрэс, — гаварыў ён у першы вечар маладому, якомуўпрыцемках станавілася асабліва сумна, і ён пачынаў скардзіцца Юру на долю. — Стрэс — гэта калі ты граеш на электрагітары, а ў зале няма электрычнасці. Прывыклі мы наўсё скардзіцца, расслабіліся, пачалі здаваць. Нават не ведаем, з чаго насамрэч складаюцца нашы ўнутраныя органы. А дабярэшся да іх — там такое зло, што і не ведаеш, ці сапраўды трэба яго лячыць. Яшчэ вылечыш, чаго добрага.
    Ноччу за ім зайшла сястрычка Ала. Выклікала ў калідор, доўга шаптала пры месячным святле. Пакінула нумар свайго тэлефона, пабегла дадому. Юра вярнуўся ў пал ату, дастаў мабільнік. Успомніў пра Чорнага, схаваў. Ляжаў, летуценна гледзячы за акно. Нармальна, думаў, перасяджу месяц, далей будзе відаць. Бальніцы ён любіў — у бальніцах было чыста. Дома ўяго такчыста ніколі не бывала. За апошнія гадоўдваццаць ён ляжаў з двума нажавымі раненнямі, з апёкамі, з ныркамі, з рознымі запаленнямі. Ужо не кажучы пра наркалогію. Таму ніякай панікі не адчуваў: яшчэ адна цэгла ў сцяну, думаў, яшчэ адзін труп у раку. Трошкі ціснуўузрост, крышкутрэслапасля апошніхранішніх кропельніц, лёгканакатваўсон, змешваючы пахі лісця і казённых прасцін. На суседнім ложку ляжаў дахадзяга. Дыханне яго запавольвалася, быццам ракаў нізіне. Уягояшчэдвадніжыцця, кучучасу, кучусмутку.
    Гэта было ў першую ноч, а праз тры дні, як толькі мерцвяка вынеслі і ложак за ім пераслал і, у палату падсялілі новенькага. Што за фізрук? — падумаў Юра, разглядаючы толькі што прыбылага. Гэта быўчалавек у гадах, і адзенне таксама было старое, хоць і акуратна ношанае і рамантаванае. Насіў баваўняны засціранаблакітнагаколеру спартыўны касцюм з белымітонкімі лампасамі. Святочна зіхацелі вастраносыя лакаваныя чаравікі. Тым не менш ён рабіў прыемнае ўражанне. Магчыма, добрай губастай усмешкаю, магчыма, вялікім клоўнскім носам, а магчыма, што і рэшткамі валасоў, хвацка зачасаных цераз пажоўклы чэрап. У руках трымаў два раздутыя пакеты «Х'юга Босс». Пакеты засунуў пад ложак, агледзеўся, з ходу вызначыў,
    хтотут загалоўнага. Кіўнуўмаладому, падсеўналожак да Юры, па-змоўніцку кіўнуўу бок Санька, маўляў, што, заёбвае напарнік? Юра дыпламатычна адклаў «Нацыянальную геаграфію», паказваючы: давай, гавары, калі маеш што. Новенькі назваўся Валерам і гаварыў, зазіраючы Юру наўпросту твар, каб нічога з таго, што ён кажа, не засталося па-заўвагай. Вочыўяго быліпад колер касцюма — такія ж замытыя, такія ж блакітныя. Пастаяннаслязіліся, быццам ён на нешта скардзіўся.
    — Як тут? — спытаў. — Жыць можна?
    — Можна, — адказаў Юра. — Калі нядоўга.
    — Доўга і не трэба, — пагадзіўся з ім Валера. — Доўга лечаць толькі вар'ятаў — ім на працу не трэба. Я ўсё жыццё з вар’ятамі, — раптам прызнаўся Валера. — Я ў цырку працую, — патлумачыў.
    — Клоўнам? — чамусьці адразу спытаў Юра.
    — He, — не пакрыўдзіўся той, — загадчыкам гаспадаркі.
    I, вярнуўшыся на свой ложак, тут жаўзяўся пераказваць гісторыю жыцця. А было яно ў яго, зразумела, поўнае прыгод і небяспекі. Юра яшчэ падумаў, што людзі з такімі шырокімі і безабароннымі ўсмешкамі звычайна і трапляюць у найболын глыбокія кар’ерныя ямы. Яны глядзяць на свет настолькі шырока адкрытымі вачыма, што проста не бачаць, куды ідуць. Валера расказваў пра салодкі і таямнічы свет цыркавога рамяства, пра строгія парадкі і суровыя звычаі, старажытныя рытуалы ды ўнутрыцэхавую іерархію. Кідаўся датамі, цытаваў паэтаў, успамінаў імёны артыстаў і дрэсіраваных тыграў, дзяліўся спосабамі страхоўкі. Гаварыў больш да Юры, аднак малады слухаў больш уважліва. Магчыма, любіў цырк, магчыма,
    проста радаваўся, што на суседнім з ім ложку ляжыць не труп. Юра няўважліва ківаў у адказ, падтакваў ці адмоўна круціў галавою, калі загадчык гаспадаркі заклікаў яго ў сведкі, але неўзабаве закрыўся геаграфічным часопісам, спрабуючы засяродзіцца на жывёлах і птушках Месапатаміі. Дакуль ён будзе гаварыць? — думаў. — Расказваеўжо гадзіну, агаворкаўсёяшчэідзе аб яго ўступных іспытах. Колькі ж у яго гісторый? — нерваваўся. Валераў сваю чаргу згадваў сонечныя дні і фіялетавыя ночы, яркія праграмы і гарачых жанчын шасцідзясятых, якія любілі цырк так, як ніводны хрысціянін не любіць сваю царкву. Адпаведна, яго таксама любілі, а як можна было абысці яго ўвагай? Як? — выгукнуў Валера, дастаючы з пакета пачак старых каляровых фотаздымкаў, беражліва сабраных у канверт з-пад фотапаперы. На канверце было напісана «Унібром», Юра адразу ж успомніў гэтыя канверты, што прадаваліся ўчасы яго дзяцінства, і падумаў, колькі ж яму, Юру то-бок, гадоў, як многа непатрэбшчыны ён бачыў, як безнадзейна адстаў ад жыцця. Падумаў, калі апошні раз быўу цырку. Гадоў дзесяць таму. Ці больш? Мабыць, дзесяць.
    Машка была ўжо цалкам дарослай дзяўчынкай, у цырк ісці не хацела, але ў яе традыцыйна не пыталіся, Юра, вярнуўшыся дадому пасля чарговага заплыву, спрабаваў зноўку будаваць сямейныя адносіны. Цырк нагадваў Рэйхстаг пасля штурму: твары ва ўсіх былі радасныя, аднак памяшканне відавочна мела патрэбу ў рамонце. Халодныя калідоры, жанчыны ў футрах, каньяку буфеце і жывёлы Месапатаміі на смутнай арэне. Машка плакал а, ёй было шкада львоў, жанчыны смяяліся. Дадому дабіраліся пешшу — не хацелася ехаць
    з гэтымі людзьміўадным трамваі. Цяпер ён глядзеўна канверту руках старога і разглядаў яго пальцы — цёмныя ад тытуню, пакручаныя часам і алкаголем, пабітыя і ў шнарах, нібы хтосьці ставіў яму на пальцах пазнакі пасля кожнага пражытага года. А Валера, пабачыўшы, які эфект робіць на прысутных яго аповед, ажывіўся, дастаў з канверта адно фота, відавочна, улюбёнае, пяшчотна-нядбайна кінуў на яго позірк і перад аў маладому. Глядзі, пацан, — сказаў, ледзьстрымліваючыхваляванне, — гэта я ў семдзесят першым. Бачыш, які я быў? I скажы, як пасля гэтага не любіць цырк? Малады, захоплена хмыкнуўшы, перадаў фота Юру. Юра прыклаў яго да разгорнутага часопіса. На суседняй старонцы быў намаляваны дзікі пустынны асляк. На фота Валера меў незалежны выгляд, гордую выправу, пранізлівыя вочы, а галоўнае — густыя валасы на галаве, пірацкія бакі і кавалерыйскія вусы. Юра міжволі параўнаў два фота — Валеры і асляка. Нешта ёсць, падумаў, нешта, безумоўна, ёсць. Аддаў фота маладому, яшчэ нейкі час паслухаў. Калі аповед дайшоўда прыёму родаўульвіц, непрыкметна закрыўся ад усіх часопісам, пачаў лавіць знаёмыя літары, складаць іх у словы, выбудоўваць з гэтагаўсяго сказы, адсейваць пачутае, аддзяляць нагаворанае цыркачом ад напісанага ў часопісе, разблытваць каляровыя шаўковыя ніткі гісторый, развязваць вузлы, цярпліва брысці ў сонечным праменні, трымаючы ў руках выратавальную нітку. Улічваючы пры гэтым тое, што коньмі ў Месапатаміі не ездзілі верхам і не выкарыстоўвалі іх для перавозкі грузаў. Іх запрагалі хіба што ў баявыя і паляўнічыя калясніцы, палявалі з імі на дзікіх птушак і драпежнікаў, што падыходзілі пад гарадскія вежы. Стаўленне да коней нао-
    гул было пяшчотным іўважлівым, іх шанавалі і даглядалі. Кранаюць і прымушаюць задумацца настаўленні тагачасных конюхаў, якія давалі парады па доглядзе за коньмі, настойліва раячы ўладальнікам гэтых цудоўных жывёлін клапаціцца аб іхняй гігіене і дыеце, не перагружаць іх доўгімі скачкамі, а пры першай патрэбе пускаць жывёл у памяшканні, укладваць іх на падлогу побач з сабою, спаць з імі ў адным пакоі, адчуваючы іхняе дыханне, накрываць іх цёплымі тканінамі ў халоднае надвор'е, разумець іхні настрой, выслухоўваць іхні смутак. Сон робіць нас моцнымі, гаварылі конюхі. I бездапаможнымі, дадавалі. Таму іншая справа — зебры. Зебры ў трупу траплялі часцяком не надта законнымі шляхамі. Іхувозілі праз азіяцкія рэспублікі пад выдуманымі імёнамі, дапісваючы ім гады і змяняючы ім у суправаджальных дакументах пол і гісторыі хваробы. У цыркавых загонах іх трымалі разам, яны хутка прывыкал і да вялікай шумнай аўдыторыі, трымаліся гурта, а калі нехта з іх паміраў, абступалі памерлага колам, не падпускаючы працаўнікоў. Так, быццам прыносілі ахвяру справядлівым багам. Вырынуўшы з гэтай ліпкай плыні, Юра цяжка падняўся і пайшоў на перакур. Што за зебры? — думаў незадаволена. — Адкульузяліся зебры?
    Ноччу ён дачакаўся, пакуль усе заснуць, знайшоў сястрычку, якая спала на раскладанцы ў ардынатарскай, застаўся з ёй. Тая ад хвалявання нават не ведала, што гаварыць, толькі забараніла з ёй цалавацца. А больш не забараняла нічога, проста старалася рабіць усё трошкі цішэй, каб не пабудзіць дахадзяг карабельным скрыпам раскладанкі. Валасы яе, жоўтыя і сонечныя, былі такімі доўгімі, што ў розных месцах
    пахлі па-рознаму — то гарачым ветрам, то цёмнай рачной вадою. Горла яе здавалася пяшчотным і ўвесь час прастуджаным. Былаянастрыманай істомленай. Сон робіць нас моцнымі, думаў Юра, засынаючы, і бездапаможнымі, дадаваў слухаючы яе дыханне.
    Вокны выходзіліў зацень дрэў, галіны краналіся падаконняў, ловячы і пераломліваючы сонечныя прамяні. Час ад часу заляталі восы, аднак, адчуўшы пах хлёркі і смерці, што стаяў у калідорах, не затрымліваліся і выляталі надвор, трапляючы ў густую ліпеньскую павуціну. Недзе а дзясятай на падворак укочвалася міліцэйская машына. 3 яе патруль выводзіў Арцёма — вясёлага дэзерціра, злоўленага два месяцы таму. Цяпер яго штораніцы прывозілі з С13 А на працэдуры, і Арцём вельмі радаваўся штодзённай магчымасці адпраўляцца ў поўнае прыгод падарожжа ў асяроддзі лянівых мянтоў. Вітаўся з Юрам, крычаў нешта запальчывае сёстрам, агрызаўся на патрульных, увогуле паводзіў сябетак, нібытаўсё жыццёмарыўпаляжацьудыспансеры, а тут нечаканаяго мару ажыццявілі.
    Раніцай да Юры прыйшлі сябры, чакалі ля фантана, з мясцовымі не размаўлялі. Калі Юра выйшаў, пачалі апавядаць. Адзін з іх, Жора, які працаваўу кругласутачнай аптэцы, паводзіўся больш упэўнена, як чалавек са свету медыцыны, хапаўся за Юраву кашулю доўгімі ўчэпістымі пальцамі, схіляўся проста да ягонага вуха, нашэптваў, маўляў, Чорны цябе шукае, прабівае па знаёмых. Прыходзіў да старога. — I што стары? — зацікавіўся Юра. — Выгнаў яго, — адказаў Жора. — Правільна зрабіў, — пацешыўся Юра. — Ладна, — сказаўён, — ідзіце, не плявузгайце толькі. У палаце Валера
    ўсёвыпытваўягопраАлу,патрабаваўпадрабязнасцей, выказваў падтрымку, прапаноўваўдапамогу. Малады ўрэшце не вытрымаў і, грукнуўшы дзвярыма, схаваўся ў калідоры. Усё, не заводзься, — строга сказаў Юра цыркачу, а сам падумаў, што з маладым адбываюцца прыкрыя рэчы. Здаецца, сястрычка яму падабалася. Янатут, падобна.усімпадабалася. Алеўмаладогаадяе проста аднімала мову, Юра гэта добра бачыў. Калі заходзілаўпалату, маладычырванеўімаўчаў. Глядзеўна яе валасы, на падстрыжаныя пазногці, заўважаў, безумоўна, шнар на запясці, звяртаў увагу, па-за ўсякім сумневам, на стомлены твар, на залаты медальён і адсутнасць заручальнага пярсцёнка, на высокія абцасы і гучны смех. Яна ўвоіуле ўвесь час смяялася, быццам цешачыся ходам лячэбнага працэсу. У яе былі вострыя зубы, пад такімі зубамі хацелася загінуць. I выдыхаў малады толькі тады, калі яна выходзіла. Юра падумаў, што малады мусіў яго ненавідзець. Мабыць, так. Успомніў, як ненавідзеўу дзяцінстве свайго старога, каліўтаго з’яўляліся новыя сяброўкі, як раздражняўся, прыходзячы позна дадому і знаходзячы на падлозе іхнія рэчы, панчохі і швэдры, выцертыя джынсы, яскравыя сукенкі. Яны пахлі дарослым жаночым целам, Юра падхопліваў гэтую цёплую тканіну, адчуваючы яе лёгкасць, і моўчкі закідваў старому ў пакой. Той злаваўся і лаяўся, але зрабіць ужо нічога не мог — рана ці позна надыходзіць той час, калі кожны хлопчык павінен прыставіць нож да бацькоўскага горла. Пытанне толькі ў тым, што рабіць далей.