Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Стары нешта зусім расклеіўся, Юра падумаў, што не варта было з яго ўсё гэта выцягваць. Лепш ужо гаварыць пра зебраў. Хацеў падняцца, але Валера лёгка прытрымаўяго залокаць.
— Увогуле гэтыя гастролі... Гэта ж зусім іншы час, іншыя парадкі. Пра нас там проста забыліся. Адпрацавалі месяц, пачалася зіма, трэба вяртацца. Адміністрацыя сабе знікла, а нас пакінулі. Нават бензіну не было — нашы мясцовым увесь прадалі.
— Дык вы б на зебрах назад, цераз перавалы, — пажартаваў Юра. Але, паглядзеўшы на роспачны губаты твар цыркача, выправіўся: — Ну, то-бок на конях.
— Куды там, — горка адказаў той. — Яны ў нас не цяглавыя.
— Яку Месапатаміі, — сказаў Юра.
Гутарка абарвалася, бо і дадаць не было чаго, і нагаворанага аказалася шмат. I ўсе сядзелі, чакаючы абходу і не ведаючы, чым заняцца. А калі ў палату разам з доктарам зайшла Ала, коцячы перад сабою вазок з лекамі, усё стала зусім пагана — так гэта было несвоечасова і недарэчна. А горш заўсё, што за імі пхалася мама Сані, не адстаючы ад доктара ні на крок, нештаўяго выпытваючы і чагосьці ад яго патрабуючы. Патварыдоктарагуляўнервовырумянец, ёнувесьчас, хоць і занадта мякка, паўтараў маме, што сюды заходзіць нельга, што гэта забаронена, што гэта небяспечна ўрэшце. Але мама нацягнула на твар павязку і не звяртала ўвагі ні на якія забароны, а доктар быў надта далікатнай ды інтэлігентнай асобай, каб выгнаць яе на вачах сына-футбаліста. У палаце мама зусім асмялела і пачала гаспадарыць. Адразу ж падсела да маладога, патрапала яго па загрыўку, пачала даставаць цукеркі і печыва і пытацца пра самаадчуванне. Былаянанастаўніцай, іпадобная быладанастаўніцы, і паводзілася як тыповая настаўніца: нават калі пытала пра здароўе, узнікала адчуванне, што за няправільныя адказы атрымаеш дрэнную адзнаку. Малады нерваваўся, спачатку адмоўчваўся, потым шэптам прасіў маму не перашкаджаць дактарам, кідаў прыніжаныя і пранізлівыя погляды ў бок Валеры, каб той заступіўся, краем вока назіраў за рэакцыяй Юры, ба-
яўся паглядзець на сястрычку і вельмі бянтэжыўся, адказваючы доктару. А мама доктара нібы і не заўважала, паводзіла сябе як на кантрольнай, толькі і чакала, калі доктар з Алай выйдуць, пакінуўшы яе сам-насам з сынам. Таму калі Ала прыступіла да маладога і высыпала яму ў працягнутую далонь (яна заўважыла, як дрыжацьу яго рукі, заўважыла кроплі нервовага поту, паспелаўбачыць сінякі пад вачыма, зразумела, што ён дрэнна спіць, што яму тут наогул нядобра, што ён бы з радасцю адсюльуцёк, але кудыўцячэш — дома мама, і незразумела, дзе лепш: тут, паміж трупаў, ці там, з яе любоўю; паспела заўважыцьусё гэта за імгненне, паспела здзівіцца і запомніць) з дзясятак таблетак, мама, не звярнуўшы наяе ніякайувагі, пачала даставаць з-пад ложка шкарпэткі сына, лаючы яго за неарганізаванасць і неахайнасць. Ала паспрабавала перавесці ўсё гэта на жарт і нават усміхнулася ім так, як яна магла, сваёй неверагоднайусмешкаю, як тут малога прарвала: надта доўга сядзелаў ім гэтая спружына, надта моцна падціскала яна сэрца, выштурхваючы яго з грудзей, надта доўга ён стрымліваўся, надта многа ад яго патрабавалі. Месяцнагэтай койцы, з гэтымі мудакамі, адзін з якіх даўно ўпаў у маразм, выдумляючы розную хуйню пра зебраў і антылоп, а другі, блядзь, увогуле ставіўся даягояк даўрода, так, быццам ён, блядзь, тут крайні і мусіць за ўсё адказваць, так, быццам да яго, сука, можна ставіцца як да пацана, не заўважаючы, блядзь, ушчыльную, нахуй! Малады выбіў у мамы з рук гэтыя ёбаныя шкарпэткі, запусціў печывам аб сцяну (доктар паспеўухіліцца, Юра здзіўлена падняўся) і зайшоўся крыкам, тлумачачы гэтай ідыётцы, каб яго, блядзь, не чапалі, каб пакінулі яго, блядзь, у спа-
коі, што ён, блядзь, сам, нахуй, разбярэцца са сваімі шкарпэткамі, і каб яна, старая ідыётка, валіла адсюль і больш не прыходзіла.
Усе замёрлі, не ведаючы, што сказаць. Доктар прытрымліваў за плячо Алу, мама разгублена стаяла пасярод пакоя і хацела заплакаць, аднак не ўмела — развучылася за сорак гадоў педагагічнай дзейнасці. А малады глядзеў на іхусіх з нянавісцю і адчаем і падбіраў ужо словы для новых праклёнаў, калі раптам Юраяго перапыніў.
— Ну ты, — сказаў ён, — клоўн. Што на маці крычыш?
— А табе што? — ашчэрыўся на яго малады, пабачыўшы нарэшце перад сабою саперніка.
— Рот закрый, — параіў Юра.
— Сам закрый, — малады вырашыўне адступаць.
Юра рэзка і моцна заляпіў яму далонню. Малады ад неспадзеўкі не ўтрымаўся, упаў на ложак, проста на цукеркі з таблеткамі, тут жа прыйшоўу шаленства, падскочыўуверх, кінуўся было да Юры, аднак пабачыў яго погляд і спыніўся, не адважыўся. Толькі павярнуўся і традыцыйна выскачыўу калідор. Мама пабегла за ім. Доктар пачакаў, выйшаў следам. Ала паглядзела на Юру строгім поглядам і таксама пакаціла свой вазок. Валера пабачыўкаля сябе, на коўдры, кавалак печыва. Падняў. «Юбілейнае», — сказаў, пражаваўшы.
Яна спрабавала яго не пусціць. Сказала, давай заўтра пагаворым. Ужо позна, сказалаўсхвалявана, прытрымліваючы дзверы ардынатарскай, разбудзіш усіх, ідзі. Чорта з два, не пагаджаўся Юра, пяшчотна, але настойліва ломячы дзверы. Урэшце яна адступіла.
— Ну, усё, — сказаў ён, — ты паказала характар, я ўбачыў. Для чаго дзверы трымал а?
— Ты ж не ведаеш, — адказала яна, — калі адсюль выйдзеш. I ці наогул выйдзеш. Праўда ж? Нашто тады ўсё гэта пачынаць?
— Як гэта не ведаю? — не пагадзіўся Юра. — Яшчэ б мне не ведаць. Ясна, што выйду. Заўтра і выйду. Знайшла праблему. Вось калі мне апендыцыт выразалі і лекары забылі мяне на стале, таму што гэта якраз на Вялікдзень было, — вось тады я сапраўды сумняваўся, ці выйду.
— Ладна, — перабіла яна, — не залівай, забыліся. Ты нашто маломуўваліў?
— Каб школу не прапускаў, — адказаў Юра. — Што твой айчым? — спытаў.
— Нармальна, — адказала яна. — Хутка будуць збірацьураджай. Перажывае.
— Ну, правільна, — сказаў Юра. — За што яшчэ і перажываць.
Калі я так апошні раз размаўляў з жанчынай? — думаў ён пасля таго ўжо, як яна заснула, а ён сядзеў, асцярожна паклаўшы яе ногі сабе на калені. — Асабліва ноччу, калі? Ноччу хіба з дыспетчаркамі таксі. А так, каб сядзець побач, дакранацца да яе ступняў, саграваць далонямі яе лыткі, — нават не ўспомню. Сядзеў, прытуліўшыся галавою да сцяны. Яна хутка заснула: трымала нейкі час яго за руку, потым адпусціла, ён падняўся і падышоў да акна, глядзеў на цёмны падворак, асветлены ліхтарамі, ціхі і пусты. А калі вярнуўся, яна ўжо спала. Асцярожна сеў, прыхінуўшыся да сцяны, яна праз сон зноў схапіла яго руку і зноў адпусціла.
Юра
Юрачамусьціўспомніўтую зіму, асаблівадоўгую і цяжкую, калі на кухні засталася толькічорная гарбата і пра нешта іншае можна было нават не думаць. Яны і не думалі: жыццё здавалася лёгкім ды бясконцым, ён быў зусім малады, меў не такія ламаныя косткі, не такое зношанае сэрца. Алёна ставілася проста да іхняй беднасці, нічога, казала, збірай поўныя стадыёны — абавязкова заробіш. Можна пачакаць. Яны тыднямі цягаліся па кватэрах знаёмых, начавалі на падлозе, пілі на зімовых дахах. Залатыя часы, думаў Юра цяпер. Усё толькі пачыналася, усё давалася іму рукі, і толькі іхняя легкадумнасць і няўважнасць не дазвалялі проста тады вытрасці з сусвету тое, што ім належала па праве. А трэба было вытрасці, шкадаваў Юра, трэба было выбіць з жыццяўсё да астатняй капейкі. Хто ж ведаў, што ўсё так безнадзейна зменіцца, штоўсё так хутка мінецца. У пачатку сакавіка Ал ёна такі падхапіла запаленне лёгкіх і надоўга злягла. Грошы хутка скончыліся. Узяць іх не было дзе. Лекаўу хаце не было. Харчы таксама скончыліся. Усе сябры і знаёмыя, з якімі яны дагэтуль вадзілі бясконцыя святочныя карагоды, раптам кудысьці зніклі. Рассмакталіся ў ледзяных бэзавых прыцемках. Алёне станавілася ўсё горш, янаўжо некалькі дзён амаль не ўставала з ложка, ляжала, накінуўшы на сябе ўсе коўдры і курткі, што былі дома. Ён сядзеў побач з ёй і трымаў яе за руку, проста як цяпер, вось тут, трымаў і адчуваў, як закіпае яе цела, як жар блукае пад скурай, як агонь выпальвае яе знутры. Яна не скардзілася, толькі прасіла не адпускаць, трымаць яе. Ён і трымаў, пакуль ёй не стала лепш. Куды ўсё гэта потым знікла? Як праўсё гэта можна было забыцца, як можна было ўсё гэта згубіць? Ён успомніў, калі апош-
ні раз з ёй бачыўся — пару гадоў таму, калі перадаваў штосьці для Машкі, потым шкадаваў, што наогул усё гэта прыдумаў — чорны, змучаны погляд, стома і роспач, безабаронная аголеная шыя, ледзяныя пальцы. У вушах не было завушніц, на руцэ не было гадзінніка. He было пра што гаварыць, не было пра што пытацца. Нас забівае слабасць, якую мы трымаем у сабе, пазбыцца якой нам так шкада. Яна выжырае нас знутры, як вірус, яна не дае нам прымаць правільныя рашэнні, трымацца за блізкіх нам людзей, яна робіць нас асуджанымі, хоць насамрэч мы такімі не з’яўляемся. Юра адчуў, што засынае. Добра, што не прыйшлося ламаць дзверы, падумаўуканцы.
Дзверы прыходзілася на ноч зачыняць. Каб не было скразнякоў і ў склады, дзе яны спалі, не забягалі дзікія псы. Сабачыя зграі вартавалі пад дзвярыма, хаваліся ў марозным прывакзальным тумане, сноўдаліся па запасных шляхах, задзіраючы пыскі і выючы ў прамерзлае неба Бухарэста. Зіма выдалася ранняй, імжа ляжала на дратах і яблыневых галінах. Склады хутка прагрэлі вогнішчамі, Палілі прынесены з вакзала кардон альбо знойдзенуюўтаварняках салому. Жывёліны стаялі ціха, чакаючы штодзённай ежы, ноччу коні шарахаліся ад сабачага выцця, нібы баючыся смерці, якая павінна была за імі прыйсці. Мясцовая ўлада дасылал a кожную раніцу царкоўныя дэлегацыі і парламентарыяў, да іх выходзілі акрабаты і гіпнатызёры і доўга таргаваліся. Але каманды адпраўляць іх не было, таму яны далей пільнавалі рэквізіт і пасвілі дрэсіраваных звяроў, час ад часу здзяйсняючы дзёрзкія рэйды на прадмесці і прадуктовыя склады. Абіралі сялянскія ўгоддзі,
вяртаючыся на склады з правізіяй для сябе і жывёл. Спалі, лежачы паміж ільвоў ды лісіц, пілі курыную кроў, каб наталіць смагу. Прыносілі жывёл у ахвяру, просячы ў нябёсаў блаславення і добрага надвор’я. Мясцовае насельніцтва чыніла як магло супраціў, баронячы крамны тавар іхатняе дабро. Урэшце,улічваючы колькасць пісьмовых скаргаў — ананімных і дасланых цэлымі працоўнымі калектывамі, — кіраўніцтва вакзала наўласную рызыку выдзеліла трупе некалькі плацкартных вагонаў. Перад Раством, загрузіўшы жывёл і рэквізітныя трафеі, цягнік рушыў на Усход. Вагоны былі гружаныя жаночымі футрамі і турэцкімі кілімамі, скрынямі з апельсінамі і гэдээраўскімі балонневымі курткамі. Найгоршае было, што ўвесь гэты час жывёлы нараджалі, колькасць іх паводле накладной не супадала, памежнікі нерваваліся, чыгуначнікі разбягаліся па дамах, прыдарожныя мястэчкі зачынялі перад імі свае брамы, як перад прыходам чумы. Урэшце іх выпусцілі. Яны доўга ехалі, перабіраліся праз Карпаты, тыднямі прастойвалі на маленькіх станцыях Усходняй Галічыны, мяняючы балонневыя курткі на авечы сыр, і ўпарта рухаліся наперад — дадому, туды, д зе іх ужо і не чакал і.