• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Валера тым часам зноўузяўся за сваё. Дачакаўшыся маладога, што моўчкі залез у ложак і адвярнуўся да сцяны, працягнуў расказваць байкі. Цырк, гаварыў
    ён, даў мне ўсё. Працу, адукацыю, каханне. Цырк навучыў мяне дал ікатнаму стаўленню да дзяцей і паважліваму — да старэйшых. Ты гаворыш, як Маўглі, — перапыніў яго Юра, але старога цыркача было не збіць, ён толькі ўсміхнуўся ўсімі сваімі зморшчынамі і пачаў расказваць пра цыркавыя дынастыі, пра слаўныя традыцыі і сямейныя рэцэпты накладання клоўнскага грыму, якія перадаваліся ад бацькі старэйшаму сыну, маляваў жарсці, што віравалі ў грымёрных, раскрываў крывавыя таямніцы і дзяліўся сакрэтамі таемных змоў, гаварыў і гаварыў, нават падчас абыходу не змаўкаў, распавядаў Але пра сваю першую жонку, паказваў доктару фота сваіх дачок, прапаноўваў з адной з іх ажаніцца, а каліўсе разам высветлілі, што яна ўжо даўно замужам, намякнуў, што ўсё можна вырашыць — была б добрая воля!
    Дынастыя, думаў Юра, трымаючы ў руках жменю каляровых таблетак. Стары заўжды хацеў, каб яны працавалі разам. Сапраўдныя мужчыны не займаюцца музыкай, — казаў ён Юру. Сапраўдным мужчынам і без таго ёсць чым заняцца. Аднойчы стары ўзяў яго з сабой на нейкія сезонныя заробкі. Было гэта таксама сярод лета, стаялі спякотныя дні, стары сядзеў з такімі ж рабацягамі, як сам, дзесьці на запасных каляінах, проста на шпалах, чакаючы брыгадзіра, каб ісці і выгружаць з вагонаў скрыні з кансервамі, Юра сядзеў побач, у белай кашулі і цёмных рабочых джынсах, бадай, апошні раз яны сядзелі так блізка адзін да аднаго, пад адкрытым гарачым небам, перадаючы адзін аднаму цыгарэты. Стары дзяліўся з ім сваімі цыгарэтамі, нібы кажучы: цяпер ты з намі, цяпер ты такі, як мы ўсе. Яны ўсе дзяліліся цыгарэтамі і вадою пад
    пякучым сонцам, у простай вопратцы, пабітых ботах, сапраўдныя мужчыны з сапраўднымі праблемамі. Ага, падцягваў Валера, нібы пачуўшы яго думкі, разбітыя чаравікі, цяжкія ад поту трэніровачныя касцюмы — працаваць прыходзілася з раніцы да вечара, усё жыццё змяшчалася ў гэтых сценах, прапахлых пахам мужчын і жаночай парфумай, колькі шчаслівых начэй, колькі крывавых ранкаў! За кожнай біяграфіяй стаялі свае крыўды і прызнанні, за кожнымі дзвярыма нараджалася каханне і памірала надзея, мужчыны зранку кармілі дзікіх жывёл, ломячы ім характары і робячы мяккімі іхнія рухі. А жанчыны стаялі ў халодных калідорах, выношваючыўсваіхсэрцах планы здрады іўцёкаў з гэтага балагана. Але нельгаўцячы ад сябе, нельга ўцячы ад свайго смутку, і таму позіркі іхнія былі сумныя, а рухі на манежы — дакладныя і ўпэўненыя.
    Ноччу Ала ніяк не магла заснуць, будзіла яго, выцягвала са сну. Прачынаючыся, ён не разумеў, дзе знаходзіцца, адразу ж думаў пра Чорнага, потым навобмацак пазнаваўяе, супакойваўся, прасіў прынесці вады. Яшчэ прасіўрасказаць пра бацькоў, цікава, думаў, што ў яе з дынастыяй, чаго ад яе хацелі.
    — Таты я не памятаю, — распавяла яна. — Калі ён загінуў, я яшчэ не хадзілаў школу.
    — Пілот? — спытаў дыпламатычна Юра.
    — Угу, — пацвердзіла Ала. — Выпрабавальнік. Двойчы лячыўся ў Л ПП.
    — Ясна, — з павагай адказаў Юра.
    — Я з айчымам заўсёды таварышавала, — працягнула яна. — Але з ім таксама нешта зрабілася. Працуе садоўнікам загорадам. Размаўляе з дрэвамі.
    — Можа, яму проста пагаварыць хочацца, — выказаўмеркаванне Юра.
    — Ясна, што хочацца, — пагадзілася яна. — Ён у в’етнамцаў працуе. He з в’етнамцамі ж яму размаўляць. Лепейужо з грушамі.
    Ранкам, вярнуўшыся ў палату, Юра паспрабаваў разгаварыць маладога. Той адказваў коратка і жорстка, на кантакт не ішоў. Падобна, злаваўся. Нават Валера замоўк, сядзеў і назіраў са свайго ложка, што адбываецца. Юра не стаў ціснуць. Добра, падумаў, разбяромся. Накінуўкашулю, пайшоўнаперакур. Каля фантана Валера яго дагнаў.
    — Што з маладым? — запытаў.
    — Шалее, — патлумачыў Юра.
    — 3-засястры?
    — Ну.
    — Я так і падумаў, — зразумеў Валера. — Што рабіць будзеш?
    — Давядзецца ажаніцца, — сказаў Юра.
    — Ты што? — жахнуўся стары. — Ты што, Юр? Ты бачыў? Ты бачыў яе? — перапытаў з жахам.
    — Цёмна было, — аджартаваўся Юра.
    — У яе дакладна хтосьці ёсць, — роспачна шаптаў Валера. — У такой жанчыны не можа нікога не быць. Вамусім галовы паадбіваюць — і табе, і маладому.
    — Маладому за што? — не зразумеў Юра.
    — За кампанію. Я табе кажу, — не мог супакоіцца Валера. — Дакладна нехта ёсць. Ты паглядзі, якая яна акуратная.
    — Ну, яна на працы.
    — Чорта з два, — не пагадзіўся Валера. — Я на працы, ведаеш, што рабіў? I хто мне што казаў? Вось пабачыш, — шаптаў ён, баязліва аглядаючыся вакол. — Ёсць толькі адзін спосаб, — сказаў па-змоўніцку.
    — Ну? — Юра выкінуў недакурак.
    — Уцячы з ёю.
    — Куды?
    — Куды-небудзь. Падалей. Мы з маёй першай жонкай так і зрабілі. Я табе фота паказваў?
    — Сваё?
    — Яе.
    — Паказваў.
    — Ну вось. Я яе скраў. Проста з рэпетыцыі. Тыграў потым пажарнікі лавілі.
    — Ну?
    — Уцяклі. У Крым. Але праз месяц вярнуліся.
    — Тыгры?
    — Мы.
    — Навошта?
    — Навошта? — перапытаў Валера. — Сам не ведаю. Спалохаліся, запанікавалі. Вырашылі, хайусё будзеяк раней. I ўсё стала як раней. То-бок пагана. А вось ты не вернешся. Ты зможаш.
    — He хачуя нікуды бегчы, — занерваваўся Юра. — Мнеітутдобра.
    — Тут? — Валера кіўнуў галавою на дыспансер. — Тут табе добра?
    — 3 кім ты ўвогуле жывеш? — спытаў яе Юра праз некалькі дзён. Яна зноў была на дзяжурстве, яны сядзелі ў цёмным пакоі, ён курыў, нават не выходзячы надвор. Вазьму, думаў, і спалю тут усё разам з кантынгентам.
    — У мяне дома ёсць жывёлы, — патлумачыла Ала.
    — Ясна. Як цябе называліў дзяцінстве?
    — О, — засмяялася яна. — У мяне было фантастычнае імя. Мяне ўсе называлі Акулаю.
    — Гэта з-за хатніх жывёл?
    — 3-заўсмешкі, — патлумачыла Ала. — У мяне была асабліваяўсмешка. I куча сяброў. У школе я ледзь не выйшла замуж. У нас усе рана ўлюбляюцца. Асабліва жанчыны. Ён быў на пару гадоў старэйшы за мяне. Вось як ты, — яна дакранулася ў цемры да яго валасоў. Юра здрыгануўся. — Тамуўнас нічога не атрымалася. Я перажывала, думала, што гэта мне пакаранне за дрэнныя паводзіны. Яшчэ ён быў баксёрам. Тады я ўзяла і пераспала з усімі яго сябрамі.
    — 3 усімі адразу? — не зразумеў Юра.
    — Зусіміпачарзе.
    — Любіш бокс? — пацікавіўся Юра.
    — Ладнатабе, — пакрыўдзілася Ала.
    Юрадакурыў, вярнуўсяўпалату. Сказаў, штосуседзі нервуюцца, калі ён не начуе дома.
    Некалькі дзён яе не было. Юра пайшоў да доктара — той патлумачыў, што адпрасілася, нешта з бацькам. Юраўявіў, як яны на пару з айчымам стаяць і размаўляюць з фруктовымі дрэвамі. Добра было б сапраўды яе забраць адсюль, падумаў. A то як студэнты — спім на раскладанцы. 3 іншага боку, апошні раз жанчына затрымалася ў яго на доўгі час гадоў пяць таму. Забралі яе санітары. Юра не быўупэўнены, ці гатовы да аж настолькі сур’ёзных адносін.
    Малады супакоіўся, трымаў свае крыўды і падазрэнні пры сабе. Юру пазбягаў, больш камунікаваў
    М Е С А П ATA М I Я
    з цыркачом. Цыркач, у сваю чаргу, маладога абмінаў, чапляўся да Юры, а калі той браўся за «Нацыянальную геаграфію», лічыў за лепшае проста пахадзіць па калідорах, замінаючы персаналу.
    Дзесьці бліжэй да сярэдзіны ліпеня зноў заявіўся Жора. Прыйшоў проста з аптэкі, з начной змены, яшчэ да абходу. ВыклікаўЮрусвістам, хаваўся задрэвамі. Цені зранку падалі густа і холадна, Юра звыкла знайшоў кашулю, асцярожна, каб не абудзіць сусед зяў, выйшаў на вуліцу. Жорапавітаўся, пацягнуўЮруўцень. Распавёў, што Чорны нервуецца, зноў прыходзіў да яго старога, пагражаў. Стары, вядома, не спалохаўся, але з Чорным былі яшчэ двое. Абяцалі ў наступны раз спаліць дом. Яны спаляць, пераканана гаварыў Жора, ім можна, яныжпажарнікі.
    — Ты б адзваніўся Чорнаму, пагаварыў бы, — настойваўён.
    — Што ты так напружваешся?—не зразумеў Юра. — Цябе Чорны прасіў?
    — Ідзі ты нахуй, — пакрыўдзіўся Жора. — Пра старогападумай.
    — Ладна, — адказаў Юра, развітваючыся, — падумаю.
    Ну, а што тут думаць? — думаў ён. Трэба выбірацца. Трэба дамовіцца з доктарам. Трэба супакоіць маладога. Трэба вырашыць нешта з Алай-Акулай. Трэба пагаварыць з Чорным. 3 іншага боку, ну што ён зробіць, Чорны? Ну, спаліць старога. Юра сам бензіну на падпалку прынясе. Прывыклі мы ўсе скардзіцца, думаў ён сам сабе, расслабіліся. Усё праз сямейныя пра-
    блемы. Што за бацькі? Адзін бічуе, другі з дрэвамі размаўляе.
    Суседзі нібы чакалі, калі ён вернецца. Толькі зайшоў у палату, Валера высунуў галаву з-пад коўдры, а малады, наадварот, пад коўдру схаваўся. Юра сеў побач з цыркачом.
    — Дык што ты там пра першую жонку распавядаў? — спытаў ён, паляпаўшы старога па калене.
    Валераажывіўся, канчатковапрачнуўся, адкашляўся, сеў побач з Юрам.
    — Мая жонка, — пачаў, — была, дарэчы, мясцовай знакамітасцю. Павячэраць з ёй у рэстаране было гонарам.
    — А тыграў яна з сабой на вячэру брала? — не паверыў Юра.
    — Ну што ты, — пакрыўдзіўся стары, — я ж сур’ёзна. Я калі паступіўу трупу, яна на мяне нават не глядзела. У яе быў такі выбар! Я ў яе з першага погляду закахаўся. А потым мы ўцяклі, ну, я расказваў. Мяне, праўда, ненадоўгахапіла. Малады быў, разгубіўся. Слабак.
    — А пасля? — спытаў Юра.
    — А потым я яе згубіў. Сам вінаваты, усё разумею. Проста не ўтрымаў яе.
    — У сэнсе страхоўкі? — не зразумеў Юра.
    — У сэнсе пайшла яна ад мяне. На гастролях.
    — Што за гастролі?
    — У сацыялістычнай Румыніі. Мы там месяц церліся сярод румын. Я быў малады, самаўпэўнены, зусім не разумеў, што мне трэба, чаго хачу. Забываў пра яе, займаўся сабою. Яна гэта адчувала, нейкічас спрабавала ўсё выправіць, але я нічога не хацеў чуць. Думаю, усё змянілася пасля таго, як мы вярнуліся з Крыма.
    Янаўбачыла, штоя слабак, што лёгка адступаю, што не буду за яе грызці зямлю. He сказала нічога, але зразумела. А потым на гастроляху іх раптам пачалося з адным з нашых, з адміністрацыі. Я нават не паспеўнічога зрабіць. Вярталіся яны разам. Я хацеў вызваліцца. Але зноў жа такі не наважыўся.
    — Да, Валер, — паляпаўяго паплячы Юра. — Хтож такробіць?
    Валеру, відаць, падабалася, што ўвесь час гаварылі менавіта пра яго. Нават малады высунуўся з-пад коўдры і сумна слухаў любоўныя гісторыі старога.
    — Так і есць, — сказаў Валера. — Думаеш, я сам не ведаю? Нават успомніць сорамна. Жывеш з ёй, думаеш, што гэта надоўга, што ўсё ў парадку. Перастаеш яе заўважаць, забываеш пра тое, што ўсё можа лёгка і хутка змяніцца. А аднойчы менавіта так і адбываецца. I ты не разумееш, а што ж змянілася. Д зе я памыліўся? I пачынаеш вінаваціць усіх навокал. Хоць ніхто, акрамя цябе, ніўчым не вінаваты. Пачынаеш рабіць глупствы. Намагаешсяўсё выправіць, намагаешсяўсё забыць. А як можна выправіць тое, чаго ўжо няма? I як можна пра ўсё забыць? Ніяк. Нельга ўцячы ад сябе. Нельгаўцячы ад свайго смутку.