• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Я таксама не баюся цемры, адказаў Марыа і тут жа ўспомніў, як яму давялося начаваць у гэтай кватэры. Коля паклаўягоўкалідоры нараскладушцы, самдоўга засынаў на канапе, цяжка варочаўся ў сне, размаўляў і прачынаўся, канапа рыпела пад ім, як акардэон. Марыа прыслухоўваўся да Колевага шуму, вылічваў інтэрвалы паміж яго ўскрыкамі, а потым нечакана заснуў. Прачнуўся, падняў галаву і адразу ўбачыў Колю. Той стаяў на кухні, каля акна, зусім без адзення, і пільна ўзіраўся ў чорна-лімонавую ноч. Месячнае святло рабіла яго скуру зялёнай, а чэрап бліскучым. Дыханне яго было цяжкім і драпежным. Ён стаяў нерухома. Потым развярнуўся і рушыў назад у пакой, у цемры не звяртаючы ніякай увагі на Марыа. Ступаў насцярожана і важка. Паркет пахрустваў, як першы снег пад лапамі зомбі, што выйшаў на паляванне.
    Насця расклалаў глыбокія талеркі тое, што зварылася. Пайшлаўсуседніпакой. Селанадыван, паставіла посуд перад сабою. Марыа з віном пасунуўся следам, разарваў пакет, віно выбухнулаўяго руках, заліваючы дыван, усмоктвалася ў тоўстую паверхню, краналася ліній і руйнавала сіметрыю ўзораў. Марыа прыбег з сурвэткамі і прыняўся вылізваць гэты чортаў дыван, але Насця спыніла яго, сказала: супакойся, я потым адчышчу, я ведаю адзін таемны спосаб, яшчэ старажытнаіндыйскі, як чысціць кітайскія сінтэтычныя дываны. — Старажытнаіндыйскі? — засумняваўся Марыа. — А адкуль ведаеш? — У нас, — патлумачыла Насця, — часта спыняліся замежнікі. Пераважна маракі і гандляры бурштынам. Яны мяне і чытаць навучылі. Я ўвогуле спачатку вывучыла эсперанта, толькі потым расейскую. Ты ведаеш эсперанта? — спытала,
    папраўляючы валасы і абцягваючы сукню. — Дрэнна, — адказаўМарыа.
    А сам успомніў, як Коля ўзяўся «вырашаць справы» з нейкімі палякамі, а ён, Марыа, павінен быў весці з імі тэлефонныя размовы. Размаўлялі англійскай, Коля яго і выклікаў як носьбіта англійскай. Аднак гаварыў Марыа кепска, палякі гаварыліяшчэ горш, Марыа іх амаль не разумеў, а тое, што разумеў, Колю яўна не падабалася. Ён стаяў побач з пляменнікам, глядзеў на яго холадна і адчужана, пастаянна перапытваў, злаваўся, ад чаго Марыа панікаваў і разумеў яшчэ менш. Урэшце Коля адабраўу яго слухаўку, злосна растлумачыўусё, што пра яго думае, іўзяўся весці перамовы сам. Потым паказваў Марыа рахункі за тэлефонныя размовы, нібыта спіс яго, Марыа, дзіцячых грахоў Давер, думаў Марыа, а як жа.
    Пра ежу неяк забыліся, Марыа сядзеў і ўспамінаў усе жыццёвыя непрыемнасці, думаў пра давер і легкадумнасць, думаў пра тое, што яму наогул нячаста давяралі, і ад гэтага яму рабілася яшчэ больш прыкра і несуцешна. Яна сапраўды падобна да сваёй мамы, падумаў. I да маёй таксама. Усе жанчыны ў нашай сям’і чымсьці падобныя — яны так многа гавораць, што ты проста не паспяваеш ім адказваць. Таму яны думаюць, што іхусеігнаруюць. Якіягомама, Насцямеладапытлівыя вочы і далікатны твар. Яна гэтак жа лёгка апраналася, не баючыся скразнякоў і не адчуваючы холаду. Гэтак жа хутка падбірала патрэбныя словы, гэтак жа гучна іх вымаўляла. Якім, цікава, быўяе тата?
    Насця, аднак, засумавала: брат сядзеўнакрывавым дыване і думаў пра нешта сваё. На яе ўвагі не звяртаў. Ці, прынамсі, рабіўвыгляд, што не звяртае. I тады яна распавяла яшчэ адну гісторыю.
    — Я рана закахалася, — сказала яна. — У нас у горадзе ўсе рана ўлюбляюцца, асабліва жанчыны. Ён быў старэйшы за мяне гадоў на дзесяць. Вось як ты, — янадакранулася да Марыа. Той няўважліва павёў плячом. — I таму ў нас нічога не атрымалася. Я пераймалася, думала, што гэта мне пакаранне за ранняе каханне. Тадыўзяла і паставіла сабе брэкеты.
    — Для чаго? — не зразумеў Марыа. Д авер, далей думаў ён, ну-ну.
    — Для пакаяння, — патлумачыла Насця. — Каб ні з кім не цалавацца. Два гады я ні з кім не цалавалася. Два гады. Аж пакуль не зняла гэтыя штукі. А ўжо калі зняла... — закаціла яна вочы.
    — Што? — перапытаў яе Марыа.
    — Цяпер я цалуюся з усімі, — адказала Насця.
    — 3 усімі?
    — 3 усімі.
    I тут Марыа нарэшце зразумеў, пра што яна кажа. Давер, падумаў ён. I толькі пасля гэтага пацалаваў сястру. I дзейнічаў настойліва. Сам не разумеў, што прымушае яго займацца такімі дзіўнымі рэчамі. Бо ён ні на хвіліну не забываў пра тое, у чыім памяшканні знаходзіцца, чые дываны тут толькі што заліў. Hi на хвіліну не забываў цяжкага Колевага позірку, сухога галасу. Памятаў, дзе тойхавае нажы і заточкі, памятаў, як ён пагражае па тэлефоне, як набрыньвае ад злосці яго шэра-карычневы твар, як надзімаюцца вены на шыі, як, сварачыся, ён хрыпла дыхае, выдзьмухваючы скрозь шырокія ноздры дым і агонь. Памятаў, баяўся, аднак спыніцца не мог. Насця між тым не зусім разумела, што з ім сталася. Ёй падабалася, як ён няўмела цалуецца, падабаўся яго пах, аднак толькі ён браўся за яе
    сукенку, толькі заходзіў занадта далёка, цёплабілаяго далонню па руцэ, пяшчотна адштурхоўвала, коратка і папераджальнаўскрыквала, і Марыа адкочваўся назад. Але тут жаўспамінаў, колькі крыві і віна праліта ў гэтым доме, колькі пораху і залатога пяску спушчанаў каналізацыю, колькі смерцяў і абраз памятаюць гэтыя сцены, і зноў кранаўся яе твару, лавіў яе далоні, пазбаўляў яе адзення. Насця смяялася і адштурхоўвалася, штосьці яму гаварыла, ён нават нешта адказваў, не заўсёды даслухваючы яе пытанні. У нейкі момант яна нават пашкадавала, што зняла свае брэкеты, такі ён быў нястрымны, гэты яе старэйшы брат з усімі сваімі страхамі і даверам. Яна хапалася за яго коратка стрыжаныя светлыя валасы, адводзіла яго галаву, глядзела яму ў вочы. Тады ён зноў прыбіраў яе руку і нешта ёй нагаворваў, каб адцягнуцьуваіу і падабрацца бліжэй. I яна зноў дазваляла яму амаль усё, не спыняючы яго, нібы чакала нейкага сігналу. А калі гучаў гэты чутны толькі ёй сігнал, тут жаўпіралася локцямі ўдыван, выгіналасяўсім сваім целам, выслізгвала з яго абдымкаў, адскокваючы ў цемру. Марыа аддыхваўся, супакойваўся і зноў браўся за справу. Працягвалася так некалькі гадзін. Пакульу яе не скончылася цярпенне. Пасля гэтага ён паспешліва паклаўяе на дыван, кітайскі і сінтэтычны, а яна і не працівілася.
    Што я яму скажу і як я пагляджу яму ў вочы? Ён зразумее ўсё, як толькі мяне пабачыць. Мне нават не давядзецца ні ў чым прызнавацца. Ён вырве мне глотку, думаў Марыа. Ці пераломіць мне ногі. Спачатку адну, потым другую. Будзе таптацца мне па рэбрах, зніме з мяне скальп, аслепіць мяне і адпусціць на вуліцу
    жабраваць. Я буду сядзець на цёплым асфальце з папяровым кубачкам з «Макдоналдса», буду збіраць капейкі, але нават іх ён будзе ў мяне адбіраць, ссыпаючы сабе ў глыбокія кішэні. Але перад тым раскажа ўсё сёстрам — Зіне і маме. I яны д авершаць тое, чаго не адважыўся зрабіць ён: пазбавяць мяне мужчынскай годнасці. У прамым сэнсе. Адрэжуць мне годнасць садовымі нажніцамі. Што ўвогуле на гэта можа сказаць мама? Што яна кажаў такіх выпадках? Марыа думаў, але ў галаву нічога не прыходзіла. Ды і выпадкаў такіх ён не згадваў. Мама, відавочна, стане на бок пляменніцы, будзе яе супакойваць, будзе суцяшаць. Будуць сядзець разам на Колевых дыванах і прыдумляць, што з ім, Марыа, зрабіцьу першуючаргу — павесіцьукалідорыабоўсёжчвартавацьнакухні. Штож, пагаджаўся Марыа, я сам ваўсім вінаваты, я самусё гэта задумаў, ніхто не прымушаўмяне піць з ёй надыванах, ніхто не прымушаў мяне слухаць яе гісторыі, ніхто не прымушаўмянеўрэшцеўяеканчаць. У руках Марыа трымаў торбачку са сняданкам, погляд меў змучаны, на шыі — некалькі свежых драпін.
    Коля сустрэў яго змрочна. Кіўнуў галавою, моўчкі забраў сняданак. Падазрона агледзеў прыгатаваную Насцяй рыбу, недаверліва прынюхаўся да зеляніны.
    — Рыба?—здзівіўся. — Яна ж ведае, што мне нельга.
    У палаце нешта здарылася, суседзяў Коля, падобна, запрэсаваў: інтэлігент адразу прынёс ім з Марыа два пакуначкі гарбаты, рабацяга перадаў кіпяцільнік, пацан з навушнікамі зняважліва адвярнуўся да сцяны. Коля сядзеў на ложку і глядзеў кудысьці за спіну Марыа — так што і погляд перахапіць было няможна, і вачэй адвесці не ў сілах.
    — Дзеці, Марычак, — сказаў Коля з націскам, — не заўсёды нараджаюцца ў каханні. Часам яны нараджаюцца выпадкова і незапланавана. Тады жыццё іхняе напаўняецца прыгодамі і выпрабаваннямі. Пераважна выпрабаваннямі.
    Пра што ён кажа? — запанікаваў Марыа. Няўжо пра ўсё здагадаўся? Чаму дагэтуль не топчацца мне парэбрах?
    — Што ты нейкі сонны? — паглядзеў на яго Коля.
    — He спаў, — патлумачыў Марыа.
    — Ну, ясна, што не спаў, калі сонны, — сказаў Коля. — А чаго не спаў?
    — Праца.
    — Праца, — паўтарыў Коля. — Праца. Добра, калі праца е. Дрэнна, калі яе няма.
    Пра што ён? — Марыа адчуў, што пацее. — На што намякае? Толькі Коля нахіліўся да пакета з ежай, Марыа хуткім рухам выцер пот, які па-здрадніцку сцякаў па твары. Зрэшты, Коля вокамгненна падняў галаву. Усёўбачыў. Марыаадчуў, яккроўпрыступілада горла, потым яшчэ вышэй. Сядзеў перад цёмным і цяжкім Колем, сцякаючы потам і заліваючыся барваю, сядзеў і не ведаў, куды падзець рукі, як прыхаваць драпіны на шыі. Коля, не адрываючы ад яго погляду, моўчкі шнарыў рукою ў пакеце. Дастаў адтуль смажаную рыбіну. He гледзячы на яе, пачаў жэрці. Соус застыўу кутках яго вуснаў, зеляніна наліпла на падбароддзе, вочы зусім заплылі, твар спух. Яму ж нельга, падумаў Марыа. I мне, мабыць, таксама нельга.
    — Што мама? — запытаў Коля, жуючы. Жаваў павольна і старанна, як падпольшчыкі жуюць нататнікі з шыфрамі, каб не даць ворагу аніводнага шанцу.
    — Нармальна, — неахвотна адказаў Марыа, ужо перакананы, што яго выкрылі і асудзілі.
    — Нармальна? — не паверыў Коля, працягваючы раздзіраць рыбу жоўтымі разцамі. — Скажы, хай набярэ мяне.
    Марыа кіўнуў.
    — У нашай сям’і жанчыны заўсёды добра гатавалі рыбу, — сказаў Коля, прыдзірліва гледзячы пляменніку ў вочы. Гаварыў ціха, але Марыа не сумняваўся, што ў палаце яго чуюць усе. Нават пацан з навушнікамі. — Рыба патрабуе часу. У нашай сям’і жанчыны заўсёды мелічас. На іх ніхто не ціснуў. Я не ціснуў. I Ta66 не раю.
    — Я таксама не ціснуў, — сказаў Марыа пра нешта сваё.
    — He ціснуў?
    — He.
    — Гэта добра, — Коля кінуў рэшткі рыбы назад у торбу, даў патрымаць яе Марыа, дастаў з-пад падушкіручнік, стараннавыцертвар. Забраўу Марыасумку, закінуў яе пад коўдру. — Ціснуць не трэба, — працягнуў. — I хлусіць таксама не трэба.