• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Без цябе анічога не будзе, хочаш ці не.
    Нашых сэрцаў падводныя міны чакаюць на дне. Згадвай пра кожныя ўцёкі і пра любую з атак — колькі згадаеш, і хоць бы да смерці, і хоць бы так.
    I тады яна кажа:
    я ведаю, чым гэтаўсё завершыцца, усё завершыцца тым, што ўсё нарэшце завершыцца. Я буду пакутаваць, ты — усё новых мёртвыхлавіць, адпускаючы тых, што зловяцца першымі.
    Ая адказваю:
    болей не будзем трываць пакуты мы.
    Хай болей нікому не выпадзе жыць пакутамі.
    Нашто тады ў небе існуе паэзія — шлюзамі, шахтамі, бухтамі?
    Навошта тады мы сшываем зямлю і аблокі радкамі калядак, навошталадзімуцёкі?
    Бо кожны нармальны паэт загойвае словам раны, спыняючы крывацёкі.
    Тады яна кажа:
    чаму ж нармальны паэт паводзіцца, быццам ёлуп? Жыве дурны, як варона, і гіне, як брудны голуб.
    I нават тое, што можна спыніць, — не супыніў ніколі б!
    Ая ёй кажу: бо з крылаўчужых не здабудзем святла мы, бо іў святых што да мовы свае неспасціжныя планы, бо і нармальных амаль што няма, а хто ёсць — зладзеі ды шарлатаны.
    Загаворваюць больжывёлам і дзецям, ловяць птушынае пер'е, што застрае між веццем, жывуць сабе, выбіраючы між сметніцай і тагасвеццем.
    Тамуўсё завершыццатым, штоўсё пачнецца спачатку, западаючы ў горла, адкладаецца на сятчатку, напаўняючы нас забыццём і любоўю, адразу, у самым зачатку.
    Боўсёўрэшце залежыць ад нас.
    Д акранаешся да паветранай абалонкі, парушаеш раўнаваіу.
    Усё, страчанае намі, усё знойдзенае, усё паветра, што пампуюць дудары лёгкіх, — які ўсё гэта мае сэнс без нашага болю і расчаравання?
    Якую гэта мае вагу без нашай радасці?
    Бо ўсё ўрэшце датычыць тваіх пальцаў. Дакранаешся да яе адзежы і ведаеш: нічога нельга будзе вярнуць назад, аднойчы названае імя перайначвае галасы, пераплятае карані слоў, каб табе адгэтуль біцца над мёртвымі мовамі, спрабуючы з іх дапамогай паразумецца з жывымі.
    Дакранаешсядаяе рэчаўіразумееш: закожным словам, закожнымучынкам стаіць немагчымасць вяртання.
    Адвага і смутак кіруюць намі — незваротнасць кахання, неадчытанасць большасці
    з цёмных прароцтваў і прадбачанняў.
    3 намі адбываеццатолькі тое, чаго мы хацелі, або тое, чаго мы баяліся. Пытанне толькі, што пераважыць — жаданне ці страх.
    Ноч будзе звінець ад музыкі на скрыжаванні нашых пальцаў, пакой будзе напаўняцца святлом з прынесеных слоўнікаў.
    Боўсёўрэшце палягае наўменні размаўляць на мёртвай мове пяшчоты.
    Святло складаецца з цемры, і залежыць толькі ад нас.
    I таму, што дарогу гэтую нам давядзецца класці да канца, і таму, што янаў нас апошняй не стане, мы апяваем працу, якая нас падзяліла на касты і класы, мы апяваем памерлых, пасля якіх застаецца адно маўчанне.
    Мы будуем дарогу між раз'яднанымі гарадамі, мы брукуем яе ў завіруху, пракладаему спёкулетам, перагукаемся ў тумане ўпэўненымі галасамі, ніколі не эканомячы на нянавісці і цыгарэтах.
    Бо кожная з гэтых дарог — наша радасць і стома, бо кожны з прыпынкаў — наша цішыня і самотнасць, бо мы заўсёды ведаем, хто нас чакае дома, ведаем, што такое адданасць і незваротнасць.
    Бо кожнаму з нас будзе што расказаць пасля смерці, хоць кожны з нас верыцьу ейную недасяжнасць, пакуль пад гарачым небам працягваем курткі дзерці. Я маю сэрца—іўласна таму разумею ягоную важнасць.
    Я маю голас — іўласна таму здольны паразумецца, каб тая дарога напраўду была не такою цяжкою, таму што над ёй заўсёды паходня цёплага месяца, які заўсёды можна крануць рукою.
    Таму і мацуем дарогу глеем і цішынёю, працягваючы, як нітку, пакідаем яе за сабою, між голасам і маўчаннем, нябёсамі і зямлёю, між цемраю і святлом, між забыццём і любоўю.
    Пяць гадоў вахты, пяць гадоў цяжкай працы. Гарачыя вены, скураўчорным загары і брудзе. Вярнуся, то стану расказаць, не буду спыняцца, пакуль хоць адзін разявака аповеды слухаць будзе.
    Я раскажу аб далёкім горадзе ды краіне, аб сезонных брыгадахчорнарабочых найманых, з якімі мы ўвесь гэты час муры падымалі ў вышыні, як падымаюць на ногі жаўнераў па цяжкіх ранах.
    Я раскажу, як будзілі нас да працы сірэны, як мы спаліў касцёлах пад арханёльскай трубою, і крыжы на касцельных дахах былічуйныя, як антэны, каб нам слухаць, пра што святыя кажуць паміж сабою.
    Розніцы не было нам, скуль прыйшлі нашы гурмы. Розніца былаў небе, што ўгары навісала.
    Мы будавалі на Ўсходзе цэрквы і турмы, мы будавалі на Захадзе шпіталі і вакзалы.
    Я ведаю, колькі напраўду каштуе праца.
    Я ведаю, сэрца мае колер і смак апельсіна.
    I покуль трывае праца, варта супраціўляцца, улетнія цёплыя высі цягнуцца, быццам расліна.
    Я раскажу, як Госпад стаў між нашых плямёнаў, узяў ды перасварыў нашыя цэхі й брыгады, падзяліў нас паводле мовы, колеру ды імёнаў, змусіўшы нас цяпер будаваць вулічныя барыкады.
    I любоў у яго дараносіцах будзе заўсёды салёнай, і ў цэрквах яго залатых ірландцы стаяць разам з лемкамі.
    I мая любоў, забытая мной у сквотах начных Вавілона, плача па мне ўсімі сваімі мовамі і дыялектамі.
    Ды калісьці, скажу я яму, мы станем зноўку да працы, зноў цягнуць на руках будаўнічае будзем каменне, чорнарабочыя ўсіх краін, найміты ды паўстанцы. Нас раз'ядноўвае толькі наш страх і нашыя працадаўцы. Нас яднае толькі наша нянавісць і наша цярпенне.
    Вяртацца зноў да тых рэкаў, на тыя абшары, дзе ў брамах чакаюць мытары, як абаронцы. Евангел істы ў цэрквах тут маюць такія цёмныя твары, нібы збіраюць штодня вінаград на сонцы.
    Мужчыны тут ходзяць па вуліцах спрэс у золаце, і смерці нават нязручна брацьу нябыт іх.
    Жанчыныўначы не спяцьучорнай згрызоце, хаваючы вочы ў цені фарбаў блакітных.
    Д зеці тут вучацца змалку такім небяспечным рамёствам, што, вырастаючы, робяцца беспрацоўнымі.
    Тут здаўна пакланяюццавойнам, як боствам, жэняць герояў з магіламі, кветкамі поўнымі.
    Фуры з Поўдняўгорадувозяцьзаразу.
    Страты падлічваць начамі — жабрачая праца.
    I ўсё, што мне выпадае кожнага разу, — помніць праўсіх і заўсёды сюды вяртацца.
    Казацьсабе:
    вось і восені крок нязмоўкны.
    Вось, нібы сцяг палкавы, наша дрэва начное.
    Вось яе цёмны будынак. Вось яе вокны.
    Можа, чакае сустрэчы.
    Можа, нават са мною.
    ЗМЕСТ
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ Біяграфіі ды гісторыі	7
    Марат	9
    Рамэа	50
    Іван	89
    Марыа	124
    Юра	157
    Фама	187
    Мацвей	220
    Боб	249
    Лука	279
    ЧАСТКА ДРУГАЯ Удакладненніды абагульненні	297
    Tytul oryginalu: Miesapatamija
    Autor: Siarhij Zadan
    PRZEKtAD: Vital Larys, Andrej Chadanovic
    Redakcja: Uljanalmsa
    ISBN Э78-83-969297-О-9
    Выдавецтва «Янушкевіч»
    Імпрынт Januskevic Publishing
    Andrei Yanushkevich Publishing ul. Podlesna 8/10, OS-091 Zqbki januskevic.books@gmail.com
    Z$bki2023
    Wydanie pierwsze
    Druk 1 oprawa Abedik S.A.
    
    Сяргій Жадан
    МЕСАПАТАМІЯ
    Сяргій Жадан (нар. у 1974) украінскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Франтмен вядомага рок-гурта «Жадан і Собакн».
    Аўтар раманаў «Депеш Мод», «Anarchy in the UKR», «Ворошнловград», «Інтернат», паэтычных зборнікаў «Цнтатннк», «Ефіопія», «Жнття Марі'і», «Тамплісрм», «Антена», «Спнсок кораблів», «Псалом авіаціТ», «Скрмпннківка» і інш.
    Крытыкі называюць Сяргія Жадана адным з лепшых пісьменнікаў краін на постсавецкай прасторы, адзначаюць яго ўменне быць блізкім як для простага, так і для высокаінтэлектуальнага чытача.
    Літаратурныя творы Сяргія Жадана адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, перакладзены больш чым на дваццаць моў, што робіць аўтара адным з самых вядомых сучасных украінскіх пісьменнікаў у свеце.
    За кнігу «Месапатамія» (2014) Сяргій Жадан атрымаў у 2015 годзе прэстыжныя літаратурныя прэміі «Ангелус» і «Украінская кніга года».
    «Смерць Марата выявілася падобнай да яго жыцця — нелагічнай і поўнай таямніц. Была ноч з суботы на нядзелю. У царкву Марат не пайшоў, паколькі лічыў сябе мусульманінам, да таго ж няверуючым, затое сярод ночы выбраўся ў шапік па цыгарэты. У хатніх тэпцях і з кулюрай, заціснутай у кулаку. Там яго і падстрэлілі. Ніхто нічога не бачыў, усе былі па цэрквах. Начная прадавачка з шапіка сказала, што нічога не чула, хоць ёй здалося, быццам хтосьці спяваў і чуўся рык матораў, аднак яна не ўпэўнена, але ў выпадку чаго магла б апазнаць галасы; зрэшты, немагчыма дакладна сказаць, ці былі яны мужчынскія або жаночыя, але яна ўсё ж паспела запісаць нумары на жыгулях, аднак выявілася, што жыгулі гэтыя стаяць на ўзбочыне пад студэнцкай паліклінікай ужо другі год і дворнікі складаюць у іх пустыя пляшкі ды знойдзены на сметніках кардон. Ну вось, казалі мы адзін аднаму, дзевяностыя вяртаюцца, хто наступны?»
    «Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі розных лёсаў, біяграфій і характараў, але ўсе яны так ці інакш звязаныя ламіж сабой. Разам з імі чытач апынецца ў горадзе міжрэчча, дзе яго чакаюць пакручастыя падарожжы ад аднаго берага да іншага — альбо ўглыб вады.
    (урывок з кнігі)
    ОЯНУШКЕВІЧ
    выдавецтва
    «Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі розных лёсаў, біяграфій і характараў, але ўсе яны так ці інакш звязаныя паміж сабой. Разам з імі чытач апынецца ў горадзе міжрэчча, дзе яго чакаюць пакручастыя падарожжы ад аднаго берага да іншага альбо ўглыб вады.
    isbn
    ОЯНУШКЕВІЧ
    выдавецтва