• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    качавых памежных плямёнаў. Адразу пасля адбыліся глабальныя змены ў гарадской забудове, у прыватнасці, праз галоўныя вуліцы ў цэнтральнай частцы горада былі прабіты два новыя праспекты, адзін з якіх працягнулі адусходняй брамы да заходняй, а другі — ад паўночных мастоў да паўднёвых лагчын. У месцы, дзе яны перасякаліся, была пабудавана піраміда, што сімвалізавала архітэктурную адэкватнасць і фінансавую празрыстасць новайулады. Звыклым стала правядзенне масавых акцый пакланення культу продкаў ды штонядзельнае асвячэнне рачной вады з мэтай далейшагаяе выкарыстанняўкамунальнай гаспадарцы. Павялічылася колькасць сцягоў. На сцягах, — сцвярджаў Боб, — намаляваны перш заўсё львы, шакалы ды баявыя пеўні, што павінна было сведчыць аб цвёрдайустаноўцы новай улады на далейшую сацыяльную ломку. Нягледзячы наўсе відавочныя і бясспрэчныя рэформы, праведзеныяўапошнічас.праблемапосттаталітарызму ды ксенафобіі, паводле ірваных сведчанняў Боба, нікуды не знікла. Таму, скажам, я, — суха канстатаваў ён, — пазбаўлены найменшага шанцу на прасоўванне ўгору хоць бы якімі, хоць бы грузавымі сацыяльнымі ліфтамі. I ўсё, што выпадае на мой жыццёвы лёс, — гэта сумнае гібенне ў цесных завулках прыгараднага гета, цяжкі цяжар неадаптаванасці, несуцяшальнае сузіранне грамадскай дыферэнцыяцыі ды рэлігійнай нецярпімасці. Гэтыя сукі, — плакаўся Боб, хапаючы цётку Амалію то за руку, то за калена, — ніколі, вы чуеце, ніколі не дазволяць мне цвёрда стаць на ногі!
    Цётка Амалія слухала, нервова сціснуўшы вусны. Ліліт гладзілаяго па плячы, ад чаго Боб плакаўся яшчэ больш зацята. I толькі недзе бліжэй да поўначы, пасля
    чарговай бутэлькі каліфарнійскага, ён завёў размову пра двухгаловых працаўнікоў муніцыпалітэта, у чые абавязкі ўваходзіць курыраванне сектара адукацыі і спальванне вядзьмарак на цэнтральным рынку, цётка Амалія такі сабралася з духам і прапанавала ўсім ісці спаць, пажадана дома, пажадана асобна. У канцы выказала выразную ўпэўненасць, што Боб зрабіў правільны выбар і што Амерыка, гэтая калыска мультыкультуралізму, такі зробіць з яго чалавека. Калі ён, вядома, будзе па-чалавечы сябе паводзіць.
    На пасту зранку было балюча глядзець.
    Так пачаліся яго філадэльфійскія будні. Займацца асабліва не было чым, да працы яго пакуль ніхто не заахвочваў, зваротны самалёт, квіток наякі Боб наўсялякі выпадак узяў, быў толькі праз два месяцы, можна было пазнаваць рэчаіснасць і паглыбляцца ў невядомае. У першыя дні пасля прыезду Боб сфатаграфаваўся з помнікам Сталонэ і наведаўукраінскі клуб. У клубе займеў дыскусію пра нацыяналізм з народжанымі ў выгнанні ўкраінскімі юнакамі. Боба з улікам яго шчодрых рудых бакаў ды цяжкім вымаўленнем прынялі за ірландца. Яшчэ дзівіліся, адкуль гэты грэбаны ірландзец ведае прозвішчыўсіхукраінскіх дэпутатаў. Мераліся сілаю накулаках, спявалі бандэраўскія песні. Бобспрабаваўпрыгэтымгучнапратэставаць, алеўсім здавалася, што ён падпявае, столькіўяго голасе было запалу і чыста ірландскай любові да Украіны. Пад KaHep Боб заснуў. Седзячы. Яму выклікалі таксі. Паўстала пытанне, куды яго везці. Знайшлі яго мабільны, убачылі на застаўцы фота з помнікам Сталонэ. Туды і адвезлі.
    Звычайна позняй ноччу, каліўся сям'я Кошкіных разбрыдалася падоме, Бобчытаў лісты з бацькаўшчыны. «Дарагі Боба, — пісаў яму тата Сева, — ніколі і ні пры якіх абставінах не вяртайся ў гэты богам забыты горад! Паспрабуй зрабіцьусё, каб застаццатам—украіне штодзённай дэмакратыі, у майго замудоханага брата Шурыка. Гэты горад не варты тваёй любові і памяці. Досыцьтаго, што ёнучыніўсамною, пазбавіўшы веры, надзеі ды партыйнага стажу. Нізашто сюды не вяртайся! А калі ўсё-ткі вернешся, вельмі цябе прашу пашукаць у якіх-небудзь кітайцаў запасныя дыскі для маёй газонакасілкі». Мама пісала менш патэтычна, аднак не менш трывожна. Паведамляла, што ў горадзе перашэптваюцца прадэфолт і новае адключэнне святла. Нібыта банкаўскія аўтаматы выдаюць толькі буйныя купюры, і тыя мечаныя. I ў пітной вадзе нібыта знойдзена нейкая мутаваная разнавіднасць інфекцыйнай палачкі, і гэта нягледзячы на штонядзельнае асвячэнне рэчак ды азёр, Бобачка, гэта нягледзячы на ўсю іхнюю сацыяльную ломку! Пагаворвалі таксама, што бацькі горада атрымалі кітайскія пашпарты, таму перадача ключоў ад гарадскіх брам прадстаўнікам кітайскай кампартыі была пытаннем часу. Намякалі таксама, што вось-вось павінны пачацца перабоі з цукрам ды мукою. Адным словам, — завяршала мама, — жыццё поўнае памылак і таямніц, і трэба мець жалезныя нервы ды халоднае сэрца, каб даслухоўваць ранішнія навіны хаця б да прагнозу надвор’я. Таму з нецярпеннем чакаем цябе на нашай гасціннай зямлі!
    Куды болын цікава і непасрэдна пісаўЖорык — іншы ягоны стрыечны брат, дыпламаваны медык, пра-
    цаўнік адной з кругласутачных аптэк. Жорык пісаў доўгія павучальныя лісты, пускаўсяўмаралізатарства, не грэбаваў лірычнымі адступленнямі. Пісаў, што Фама, іхні сусед па пад’ездзе, пачаў сустракацца з былой прастытуткай. Увесь пад’езд пераймаецца. А Марык, іхні далёкі сваяк праз цётку Марыну, па ходу спіць са сваёй стрыечнай сястрою. Ніколі не ведаеш, — каментаваў гэтыя выпадкі Жорык, — якія сюрпрызы рыхтуе табе лёс. Галоўнае пры гэтым — не здзіўляцца. He забудзь пры нагодзе перадаць прывітанне Лілічцы, нашай мілай кузіне.
    Але пра кузіну Бобу нагадваць не было патрэбы. Ліліт пасялілася ў яго сэрцы, развёўшы там суцэльнае бязладдзе. 3 думкай пра яе ён засынаў, з думкай пра яе прачынаўся. Зранкудоўгаляжаўнанадзіманымматрацы, дзе яго размясцілі сваякі, і слухаў, як яна прачынаецца за сцяной і пачынае ліхаманкава збірацца на навучанне, як шукае вопратку, як фарбуецца, як хапаецца за мабільны. Увечары, кладучыся спаць, з заміраннем разбітага сэрца слухаў, як яна трындзіць з кімсьці па скайпе, як рыхтуецца да сну, як лёгка шамаціць яе адзенне,якянасалодказасынае,якдаяеўсне прыходзяць кінагероі ды прафесійныя футбалісты. Некалькі разоў ён бачыў, як яна выходзіла са свайго пакоя напаўраздзетая, аднойчы яна папрасіла яго зашпіліць ёй станік, але ён не даў рады, яшчэ і Амалія праходзіла міма, дык нязручна было ўсім траім. Час ад часу ён знаходзіў на кухні яе трусікі і ўспрымаў гэта як пацвярджэнне існавання ўсіх святых. Часам яна прыходзіла толькі пад раніцу, і тады Амалія ладзіла сварку, а Боб ляжаў на матрацы і вар'яцеў ад рэўнасці і суперажывання. Дзень незалежнасці святкавалі ціха і па-сямейнаму. Ліліт бы-
    M E C A П ATA М I Я
    ла безуважлівая, з Бобам амаль не гаварыла, бацькоў ігнаравала. Боб прыкладаўся да сухога каліфарнійскага і вёў дыскусіі з дзядзькам Алексам адносна ўплыву амерыканскай дэмакратыі на стабільнасць нафтавага рынку. Амалія паддала ўжо раніцай і цяпер была цалкамнабакуБоба. Натыміразышліся. 3 Лілітнічогане атрымлівалася. Боб безнадзейна захандрыў. Яшчэ раз наведаўукраінскі клуб. Там яго зноў прынялі за ірландца, але на гэты раз чамусьці пабілі. Сонца над Філадэльфіяй свяціла адчужана. Паветра было прасякнута безнадзейнасцю. Хацелася павесіцца, лепш заўсёўяе пакоі, лепш за ўсё ненадоўга. Ён спрабаваў пісаць ёй лісты. Спрабаваў падсцерагчы ноччу каля яе дзвярэй. Аднакусё было марна, і лета праходзіла, зносячы за сабоюўсе ягоныя надзеі ды спадзяванні. Ліліт на вакацыях наогул страціла сумленне і дадому прыходзіла хіба што за свежым адзеннем.
    I вось недзе ў пачатку жніўня, калі да самалёта заставалася нейкіх чатыры дні, цётка Амалія запрапанавала зладзіць паці. На паці прыйшлі ўласна Амалія і Боб. Ліліт іхнюю кампанію рашуча праігнаравала, а дзядзька Алекс закруціўся дзесьці па працы, аднак ператэлефанаваў і параіў пачынаць без яго. Амалія піла і скардзілася на сямейнае жыццё, на мужчынскую чэрствасць і дзіцячую няўдзячнасць, Боб як мог яе падтрымліваў, так-так, гаварыў: чэрствасць, няўдзячнасць, чорт ведае што. Бліжэй дадванаццатай Амалія вырашыла перазваніць дачцэ. Адразу ж пачала сварыцца, крычала, плакала, пагражала. Нечакана перадала слухаўку Бобу. — Што там у вас адбываецца? — пачуў ён спакойны і крыху халодны голас Ліліт. Боб
    азірнуўся вакол. Амалія плакала ў кутку, не выпускаючы з рук сваю ментолавую. Стол быў застаўлены пустой тараю. — У нас паці, — патлумачыў ён кузіне. — Добра, — адказала тая, — тады робім так: пакладзі яе спаць. I сам кладзіся. Я хутка буду. Голас яе ўжо не гучаўтак металічна, больш затое — Боб зразумеў, дачаго яна вяла. Вядома, падумаў, вось яно, яна ўсё спланавала, янаўсё прадумала, менавіта так — кладзіся, аднак не засынай, дачакайся мяне, я хутка буду, я ўжо спяшаюся. Гаварыла яна, што ўжо спяшаецца? Ясна, што гаварыла, ёнчуўгэтанаўласныя вушы. I тады Боб дапамог Амаліі падняцца на другі паверх, а калі тая ўпала на ложак, не здымаючы вечаровага хатняга халата, кінуўся да сябе і пачаў рыхтавацца да прыходу Ліліт. Прыбраў брудную вопратку, аднёс на кухню нямыты посуд, запаліўсвечку, ад яе загарэліся нейкія часопісы, заліўусё гэта вадою, потым спешна праветрываў пакой, доўга зачыняў акно, не змог, застаўся спаць на скразняках. Чакаў дзесяць хвілін, потым дваццаць, потым сорак. Паступова яго ахоплівала роспач. Вочы стаміліся разглядаць цемру. Раптам у калідоры нешта рыпнула. Дзверы, адразу ж зразумеў ён, уваходныя дзверы. Гэта яна. У калідоры пачуліся няўпэўненыя крокі, хтосьці пару разоў наткнуўся на сцяну, дзверы ў яго пакой таксама рыпнулі, цёплая жаночая постаць праслізнула скрозь морак і апусцілася побач з ім. I перш чым пачаць падрыхтаваную прамову пра непераборлівасць смагі ды немінучасць спакусы, ён заўважыў над сабою крыху паблеклыя кучары цёткі Амаліі, і з жахам заўважыў ментолавую цыгарэту ў яе правай руцэ, і з адчаем адчуў яе левую руку на сваім жываце, а перш чым цётка Амалія паспела зрабіць для
    яго хоць нешта калі не прыемнае, дык, прынамсі, карыснае, нервы яго не вытрымалі, ірвучыся, як капронавыя струны, і назапашаная ім за гэтыя два месяцы туга і пакута вырваліся вонкі, абрываючы ўсе спадзяванні цёткі Амаліі на доўгую бяссонную ноч, абрываючы ўсе разлікі Боба на любоў і ўзаемнасць. Амалія, да яе гонару, нічога не сказала. Толькі села зручней побач з ім, дастала з кішэні халата наступную цыгарэту і стала чакаць. Боб у гэты час гаварыў. Намагаўся гаварыцьупэўнена і суха, так, каб і не апраўдвацца, і разам з тым усё ёй патлумачыць, так, каб не выглядаць смешна, але пажадана ўсё-ткі перавесці ўсё ў жарт. Доўгае ўтрыманне, тлумачыў ён, схіма і медытацыі, мы — воіны-манахі — маем справы не столькі з жанчынамі, колькі з халоднай зброяй, таму і нядзіўна, што адбылася такая аказія. Але не трэба сябе дакараць, — раіў ён Амаліі, — не трэба сябе ніўчым вінаваціць: ты ўсё зрабіла правільна, зрабіла як здолела, зрабіла як прывыкларабіцьусваім нешчаслівымжаночымжыцці. Проста ён прывык трошкі да іншых стасункаў і да іншага градуса жарсці, а што ён мае наўвазе, ён прадэманструе ёй проста цяпер — Боб гаварыўусё больш упэўнена, паколькі дзесьці глыбокаў сваім разбітым і наспех склееным сэрцы адчуваў гатоўнасць працягнуць гэтае спаборніцтва. Таму перахапіў яе левую руку і прыклаўда свайго жывата. Амалія было ажывілася і нават адклалаўбок цыгарэту, але варта было ёй намацацьу цемры тое, пра што распінаўся Боб апошнія сорак пяць хвілін, як усё паўтарылася так, як і ў першы раз, і Амалія толькі скрушна выцірала руку аб лацкан халата, а Боб роспачна забіўся пад падушку ад сораму і безнадзейнасці. Раптам уваходныя дзверы сапраў-