Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
цала, што ўсё ўладкуе, абяцала, што ўсё будзе добра. Вясною з мужам развялася. Навошта ты ўвогуле за яго выходзіла? — пытаўся я. Яна тлумачыла, гаварыла нешта пра абавязкі, якія трэба вяртаць тым, хто нас любіць, пра любоў, якая рухае намі ўсімі, пра выплату і разлікі, сумленнасць і справядлівасць. Я разумеў, што яна і далей з ім бачыцца, мне пра гэта, ясная рэч, не гаворачы. Так пачалося лета. У чэрвені яна сказала, што зацяжарыла. Ясная рэч, не ад мяне. Ясная рэч, неадяго.
БОБ
Д мерыка падаецца мне краінай сапраўды роў** £1 ных магчымасцей, — паведамляў Боб Кошкін, пішучы кароткія, аднак змястоўныя электронныя лісты родным і блізкім. — Аснову гэтай роўнасці я бачу ў надзейнасці канстытуцыйных нормаў і сталасці дэмакратычных прынцыпаў. Я веру ў жывучасць і гнуткасць амерыканскай ліберальнай сістэмы, бачу будучыню за вырабленымі ёю прынцыпамі ўзаемадзеянняў вялікага капіталу з дзяржаўнымі механізмамі фінансавага рэгулявання. Адзінае, што выклікае ў мяне пэўныя перасцярогі, ды нават не перасцярогі — адзінае, што мяне па-сапраўднаму забівае, — гэта колькасць тут неграў».
Два месяцы таму, у пачатку лета, ён высадзіўся на аэрадроме Джона Кенэдзі і рушыў наперад, пачуваючыся так, як, мабыць, пачуваўся ў свой час Калумб: гайданка яшчэ не адпусціла, думка пра акіян выклікала спазмы, аднак пад нагамі ляжала Амерыка і час было пачынаць яе заваёўванне і акультурванне. Дабраўшыся да горада, Боб вызваніў былога адна-
класніка, які ўжо з добры дзясятак гадоў аціраўся на Іст-Вілідж. Аднакласнік прыбыў на сустрэчу праз паўгадзіны наўпрост у лазневым халаце. Боб меў на сабе каўбойскі капялюш з намаляванымі па крузе карпацкімі аленямі, лёгкі пінжак ды яркія стракатыя шорты. Па шортах аднакласнік яго і пазнаў. Абняліся, нават расцалаваліся. Звонку падобныя былі на пару трансвестытаў, што сустрэліся пасля доўгага расстання. Прычым трансвестыт у шортах сустрэчы радаваўся, а трансвестыт у лазневым халаце лічыў за лепшае яе максімальна адцягнуць. Дадому Боба аднакласнік не павёў. Селіўкітайцаў, замовілі гарбату. Боб разлічваў, што заяго заплацяць, аднакласнік разумеў, што пэўна прыйдзецца. Боб дастаў з татавай скураной валізы, аблепленай гэдээраўскімі налепкамі з далікатнымі жаночымі галовамі, сувенірную талерку, чамусьці з відамі Крыма. — Гэта табе, — сказаў ён. Аднакласнік падзякаваў, убачыў від Ай-Петры. — О, — сказаў ён, — я ў Ялце ўпершыню на трыпер захварэў. На трэніровачных зборах. Бобу стала няёмка. — Забраць? — кіўнуў ён на талерку. — Не-не, — пачаў спірацца аднакласнік, — па-свойму гэта прыемныя ўспаміны.
«Памяць, — заўважаўпотымБобусваіхпаведамленнях, — здольная прымірацьу нашым уяўленні рэчы, на першы погляд несумяшчальныя і супрацьлеглыя паводле свайго лагічнага напаўнення. Часам я думаю: з якіх сумных эпізодаў складаецца наша свядомасць, з якіх несуцяшальных выпадкаў! Мабыць, менавіта ўсёахопнасць памяці і незваротнасць успамінаў і прымусілі чалавецтва прыдумаць спорт, мастацтва ды анестэзію».
Аднакласнік правёў яго да метро і пайшоў сабе, трымаючы пад пахаю падораную талерку, нібы па-
тухлы німб. У той жа вечар цягніком Боб дабраўся да блаславёнай Філадэльфіі. Знайсці сваякоў выявілася зусім нескладана: Кошкіныху тэлефоннай кнізе было ўсяго двое — цётка Амалія і дзядзька Саша. Дзядзька Саша, праўда, запісаны быў як Алекс, але Боба гэта ўжо не магло спыніць — ён адразу ж набраў сваякоў і натрапіў на крыху сварлівы дзявочы голас. Гэта аказалася яго кузіна Ліліт. Боб доўга тлумачыў ёй мэту свайго прыезду і ступень іхняга сваяцтва, глытаючы галосныя, не трымаючыся думкі, ціснучы перадусім на дзіцячыя ўспаміны і ўласцівую іхняй сям’і гасціннасць. Так, — крычаў, — менавіта так: міжнароднымі авіялініямі Украіны! Крыжовым паходам скрозь усе дзьюці-фры! He еў двое сутак! He меў ніякіх сумневаў, што знайду вас і змагу сціснуць у братэрскіх абдымках. Ліліт патлумачыла, як ехаць. Параіла не ехаць зайцам — яны ні за што плаціць не будуць.
Кошкіны аселі ў Філадэльфіі даўно і надоўга. 3 аднаго боку, хутка вывучылі мову, з другога — не забывалі праўласныя карані. А паколькі карані былі шчодра пераплецены, вялі яны даволі дзіўны лад жыцця. Дзядзька Алекс працаваў на вялікую фірму, што займалася прадуктамі харчавання, цётка Амалія была педагогам. Ці была яна пры гэтым беспрацоўнай, Боб не зразумеў. Радасць сям’і, шаснаццацігадовая Ліліт, вучылася і марыла стаць зубным лекарам. «Усё так, — пісаў з гэтай нагоды Боб, — узровень нашых жыццёвых патрэб мае вызначацца ўзроўнем нашых магчымасцей. Менавіта таму я ўсё жыццё марыў стаць каралевай карнавалудзе-небудзьу Бразіліі». Кошкіны даволівыбарачнапрымаліамерыканскуюрэчаіснасць. Нягледзячы на гады, праведзеныя на чужыне, далей
святкавалі ўсе савецкія святы. Але і ўсе праваслаўныя таксама. I несумненна габрэйскія. Таму Велікодныя вечары для іх непрыкметна перацякалі ў Дзень салідарнасці працоўных. Дзядзька Алекс аднойчы нават выйшаў у гэты дзень на дэманстрацыю, паддаўшыся на ўгаворы сяброў з нейкага дзіўнага хасідскага анархічнага гуртка. Чацвёртае ліпеня, Дзень незалежнасці, яны таксамасвяткавалі, паколькічамусьці лічылі гэтае свята габрэйскім. Калегі дзядзькі Алекса па працы не пярэчылі, казалі, што матывацыя ў гэтым выпадку — не галоўнае, галоўнае — святочны настрой.
Нечаканае з'яўленне Боба выклікалаў сям’і Кошкіных замяшанне. Прыхадзень з Усходу палохаў сваімі бакамі і рознакаляровымі шортамі. Хацелася адразу папрасіць яго паказаць зваротны квіток. Кошкіны даўно перарвалі адносіны з заакіянскай сям’ёй, сам дзядзька Алекс успамінаў роднага брата, то-бок Бобавага бацьку, выключна ў негатыўным кантэксце, то-бок выключна як мудака. Было для таго некалькі прычын:па-першае,татаБобабыўпартыйным,па-другое, быў невыносным, па-трэцяе, прадаўшы сямейнае лецішча, з малодшым братам дзяліцца не захацеў. Тамуліхіяўспаміны праранейшае жыццё засталіся, здавалася б, у далёкім мінулым. I вось гэтае мінулае зноў ступіла на іхні парог, і як на яго рэагаваць — было пакуль не зразумела. Дзядзька Алекс у першы вечар на ўсялякі выпадак прыгатаваў святочную пасту, тамуўся сям'я сядзела за вялікім сталом і пераглядвала прывезеныя Бобам сямейныя фотакарткі. На фотакартках маладыя Кошкіны — Бобаў тата Сева і яго малодшы брат Шурык — белазуба зазіралі жыццю ў недаверлівыя вочы, дзёрзка кідаючы выклік няпэўнай будучыні.
Тата Сева быў падцягнуты і самаўпэўнены, Шурык — друзлы і жаноцкі. Дзядзька Алекс на фотакарткі пазіраў з агідаю, усе мы ахвяры таталітарнай сістэмы, — гаварыў ён, тыкаючы жоўтым пазногцем у чорна-белую выяву, — вы толькі паглядзіце на мой жывот. Жанчыны з цікавасцю разглядалі яго круглявае чэрава, гаворачы, што для ахвяры ён выглядаў даволі ўкормлена. Якое ўкормлена, — адбіваўся дзядзька Алекс, — я з дзяцінства боксам займаўся, у мяне вось нос у двух месцах зламаны, — дэманстраваў ён усім свой вялікі ладны нос, — перапонка пашкоджана. Жанчыны адразу ж пачалі выказваць сімпатыю да Боба і горача падтрымлівалі размову. Цётка Амалія — пышная і ласкавая пасля сухога каліфарнійскага — захоплена разглядала фота з канца сямідзясятых, усе гэтыя пляжныя сцэны і пікніковыя замалёўкі, злосна каментуючы прычоскі і купальныя касцюмы гал оўных дзеючых асоб. Больш даставалася, вядома, дзядзьку Алексу. Якулюбойсям’і, штозгубіласвойшанцнаспакойны развод, адносіны паміж імі трымаліся наўзаемным прэсінгу, таму цётка Амалія раптам запаліла ўсе берагавыя агні і ўзялася дабіваць няшчаснага дзядзьку Алекса, указваючы таму на неадпаведнасць жыццёвых запытаў ды сацыяльнага статусу. Алекса хапіла ненадоўга: недзе паміж пастай і какосавым печывам ён з усімі развітаўся, пажадаў нябозе салодкіх сноў, выказаўшы цвёрдае перакананне ў тым, што Амерыка, як калыска дэмакратыі, зробіць з яго чалавека, тобок што ён не паўторыць памылак яго прыдуркаватага брата Севы, а стане годным членам адкрытага грамадства. Цётка Амалія запрапанавалалічыцьгэтатостам. Ліліт прысунулася да Боба з левага боку.
Апынуўшыся паміж дзвюх жанчын, Боб раптам расслабіўся і супакоіўся. Нарэшце ён здзейсніў тое, пра што прасіў яго бацька, — знайшоў рэшткі раскіданага светам сямейства, сабраў разам усіх Кошкіных, аднавіўраўнавагу, адчуўголас крыві. Бо што такое сямейныя адносіны? Памяць пра памерлых, клопат пра працяг роду. Дарэчы, пра працяг роду, — падумаў Боб і асцярожна акінуў вокам Ліліт. Тая нагадвала сваю маму — мела такія ж шырокія сцёгны, такую ж высокую прычоску і яркія вусны. Мама й дагэтуль выглядала даволі прыстойна, асабліва для свайго ладу жыцця. Гледзячы на яе, можна было прадбачыць, што чакае Ліліт праз нейкіх дваццаць гадоў. То-бок можна было прадбачыць, што нічога добрага яе не чакае. «Адсутнасцьдастатковапразрыстыхмеханізмаў, — разважаў на гэты конт Бобулісцеда таты Севы, — што забяспечваюць наша прасоўванне сацыяльнымі ліфтамі, часта звяртае нас да спраў прынцыпова больш інтымных, такіх як сямейнае жыццё, царкоўная заангажаванасць ці проста штодзённыя медытацыі. Хаця ў большасці выпадкаўусё заканчваецца наркалогіяй». Ліліт цэлы час сядзела поруч, потым і зусім прыціснулася да яго сваім гарачым сцягном, адпускалакрытычныя рэплікі адносна мясцовых філадэльфійскіх парадкаў, хваліла Боба за яго выразныя жыццёвыя перакананні, жавала гумку і пахла нейкімі забойнымі араматычнымі масламі. Добра было б яе заваліць, — думаў Боб, распавядаючы жанчынам пра праблемы посттаталітарызмуды ксенафобііўродным горадзе. — Праўда, яна мая стрыечная сястра. Як гэта будзе трактавана? Тут, у краіне перманентнай дэмакратыі, такія рэчы, мабыць, і не вітаюцца. Неяк гэта зусім ужо па-ўсходня-
му — спаць з уласнай стрыечнай сястрою, ёсцьу гэтым нештатакое безнадзейнанаша.посттаталітарнае.Урэшце ён павярнуўся да цёткі Амаліі, адчуваючы пякучы агонь дзявочага цела і прагна ловячы ноздрамі араматызаванае паветра. Цётка Амалія тым часам таксама распалілася, курыла ментолавыя цыгарэты, корпалася нажом у астылай, нібы нябожчык пасля доўгай і няўдалай аперацыі, пасце і распавядала пра тулянні іхняй сям’і, пра доўгія гады выгнання, пра падарожжы ў таварных вагонах і карабельных трумах, пра буферныя зоны і хімічную апрацоўку адзення, пра пах свабоды і роўныя магчымасці, пра выцісканне з сябе раба, пра перманентную дэмакратыю як перадумову жыццёвай раўнавагі ды мультыкультуралізм як аснову мірнага суіснавання нават з неграмі. Бліжэйшыя нам паводле духу і маральныхустановак, — гаварыла яна Бобу крыху рэзкаватым нецвярозым голасам, — бясспрэчна, украінцы. Яны ўсе нацыяналісты. Гэта нас аб'ядноўвае. Бобне бачыўуяе словахасаблівайлогікі, аднак сама тэма размовы яму падабалася. На пытанне, што там, на бацькаўшчыне, якія навіны, якая сітуацыя, распавядаў наступнае: безумоўна, мы ўсе ёсць сведкамі гістарычных катаклізмаў, што няўмольна і незваротна змяняюць жыццё горада і характар яго жыхароў. Пасля доўгіх гадоў барацьбы даўлады ў мегаполісе прыйшлі жрацы, штукары і чэравамоўцы. Скарыстаўшыся пакінутымі без нагляду сацыяльнымі ліфтамі і апынуўшыся на верхавіне палітычнай піраміды, яны ўзяліся за вырашэнне найбольш надзённых праблем гарадскогасамакіравання. Так, перш заўсё быліпапраўлены ды ўмацаваны гарадскія муры, асабліва з усходняга боку, адкуль звычайна чакаецца небяспека ў выглядзе