Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
зад — у чорнае паветра, яна лавіла нечае дыханне, адчувала чыесьці дотыкі, спрабавала падстроіцца пад нечыя рухі, прыслухоўвалася да чужога сэрцабіцця, прывыкала да чужога паху, да чужога голасу, да чужой любові!»
Я забраўу яе малако, прыклаўся да пакета.
— У цябе нямаякой-небудзь працы? — раптам спыталаяна.
— Спытаю ў начальства, — паабяцаў я ёй.
Працягнуў ёй пакет. Яна адмоўна пахітала галавою, маўляў, досыць з мяне на сёння. Яўстаў, развітаўся, пайшоўдадому. Малако па дарозе выкінуў.
Начальства чамусьці адразу пагадзілася яе ўзяць. Цяпер мы працавалі разам. Яна сядзела ў суседнім пакоі і выкачвала з сеткі навіны. Лёгка з усімі перазнаёмілася, хутка абжылася, завяла сабе сябровак. Мела добры характар і дрэнную памяць. Амаль ніколі не злавалася, амаль ніколі не скардзілася. He ўпэўнены, што праца ёй падабалася. He ўпэўнены, што яна наогул лічыла гэта працай — бясконцае сядзеннеў сетцы, пастаянныя перакуры і тэлефонныя размовы, яркае сонца за раскрытымі насцеж вокнамі, галасы на лесвіцы, аўтамабільная сігналізацыя, якая раптоўна гучала ў свежым ранішнім паветры. Да мяне яна ставілася з удзячнасцю, што мяне добра-такі раздражняла, паколькі пазбаўляла нашы адносіны ўсялякай перспектывы. Мы віталіся зранку, пілі палены каньяк падчас чыіхсьці дзён нараджэння, потым яна некуды знікала, а я рабіў выгляд, што так і мае быць. Спрабаваўяе кудысьці запрасіць, прапанаваў кудысьці разам пайсці, пагаварыць пра нешта, акрамя працы, аднак яна зга-
джалася настолькі няўважліва і тужліва, што жаданне ісці знікала само сабою. Ладна, — думаў я, — што за інтым у творчым калектыве? Хай працуе. Ты ж, — гаварыўя сабе, — размаўляючы праяе з начальствам, насамрэч не думаў, што таксама будзеш трахаць яе цэлымі начамі? Ці думаў? — пытаўся яўсябе. Давай, прызнавайся. Ну, думаў, думаў, — прызнаваўя ўрэшце, — зразумела, думаў. Пабачыўшы яе тады, знясіленую і бяскроўную, пра што яшчэ што можна было думаць? I гады тры таму абавязкова б давёў пачатае да канца, па-заўсякім сумневам падлавіў бы яе на працоўным месцы і запусціў бы свае халодныя далоні ёй пад аранжавую футболку, натыкаючыся пальцамі на цвёрдыя каменьчыкі яе радзімак. Няхай бы адпіралася, няхай бы жалілася начальству, няхай бы напісала заяву аб звальненні. Што мне з гэтага? Дзіўна, — пагаджаўся я з сабою, — менавіта так усё і было б. Нават не ведаю, што мяне стрымлівае цяпер.
Але нешта і сапраўды стрымлівала. Настолькі, што аднойчы, ужо амаль ноччу, пакідаючы студыю і праходзячы міма яе працоўнага месца, я са здзіўленнем выявіў, што яна пакінула адкрытай сваю пошту. Спрабаваў пераканаць сябе не чытаць убачанае, проста развярнуцца і сысці. He пераканаў. Сеў за яе месца. Паспрабаваў пераканаць сябе яшчэ раз. Што з табою? — звярнуўся сам да сябе. — Ты ж не будзеш з ёй потым вітацца. Урэшце падняўся, выключыў яе камп’ютар, зачыніў за сабою дзверы.
А потым, пад канец лета, адбылася такая гісторыя. Гэта была нейкая вечаровая вытворчая нарада, што непрыкметна перарасл аў п’янку А я ўжо ад самага ранку
быў у добрым настроі і цяпер з аптымізмам глядзеў у вокны, дзе ў прыцемках, бы радыятары, астывалі цяжкія дрэвы, знясіленыя задзеньбелымжнівеньскім сонцам. Нештаў мяне яшчэ зранку здарылася радаснае — сустрэча з даўнімі сябрамі дзесьці пасярод вуліцы, нечаканае завісанне ў разгар працоўнага дня, п’яныя абдымкі і салодкія ўспаміны праўсіх, каго даўно не бачылі, хто безнадзейна знік у невядомым кірунку, абяцанні больш не губляцца і падтрымліваць сувязі, клятвы і настаўленні, слёзы і стрыманы мужчынскі спеў. Карацей, на нараду я прыйшоў, даючы ўсім вялікую фору. Аўжо падчас неафіцыйнай часткі, у сяброўскай нязмушанай абстаноўцы, мяне варта было б ад чагосьці перасцерагчы і хаця б да нечага заклікаць. Так сталася, што яна, вядома, увесь час сядзела побач, проста каля мяне, на чыімсьці працоўным стале, заваленым справаздачамі і газетнымі выразкамі, і я цэлы вечар адчуваў, вядома, яе цяпло і мяккасць, і ўва мне, вядома, зрывала апошнія засцерагальнікі, таму што калі ж яшчэ, думаў я, як не цяпер, ніколі больш, пагаджаўся я, толькі сёння. Я гаварыў толькі з ёй і слухаў толькі яе, толькі ёй распавядаў гераічныя гісторыі і толькі яе меркаваннем з нагоды пачутага цікавіўся. У нейкі момантусё гэта, зразумела, стала выглядаць занадта яўна, і яна, як асоба, якая дбае пра сваю рэпутацыю, але і, ясная рэч, не хоча пакрыўдзіць добрага прыяцеля, выявілаініцыятыву іпрапанавалаісці. Сказала, што мы можам сядзець тут хоць да раніцы, слухаючы цяжкае дыханне дрэў за акном, ніхто, зразумелая справа, не будзе нас за гэта асуджаць, аднак час ужо позні, і калі ёй асабіста ўсё роўна, таму што жыве яна тут побач і ад грамадскага транспарту не залежыць, то
вось маім лёсам шчыра пераймаецца. Бо яшчэ зусім трошкі — і метрапалітэн закрые свае светлыя брамы для грамадзян пасажыраў, і як я буду вырашаць праблемутранспартавання.янанаватневедае, зразумелая справа, калі я проста не дадумаюся выклікаць таксі. Але я не дадумаюся, праўда ж? — запытала яна мяне даверліва. He дадумаюся? — перапытаў я сам сябе. He дадумаюся, — адказаў я выразна — ёй і сабе. Тады яна схапіла мяне за руку і пацягнула па рэдакцыйных калідорах, вывела старымі камунальнымі сходамі, прайшла са мной праз занядбаны цёмны двор, пад нізкімі, як зімовыя хмары, дрэвамі, пад нечаканым начным дажджом. Перабегла са мной вуліцу, апынулася са мной у парку. I менавіта там я паспрабаваў яе спыніць і сказаць усё, што трэба было ў гэтай сітуацыі сказаць. Ну і зрабіць усё, што трэба было зрабіць. I менавіта тады з-за дрэў выйшлі два сумныя патрульна-паставыя цені. I менавіта так усё гэта завяршылася. Яна паказвала журналісцкае пасведчанне, я дэманстраваў прыёмы самаабароны, яна тэлефанавала ў рэдакцыю і перадавала тэлефон патрульным, я спрабаваў забрацьу іх гумавую дубінку і перадаваў праклёны з самага пекла. Яна намагалася даць ім грошы, я абзываў іх пры гэтым прастытуткамі. Забралі нас, зразумела, абаіх. Зрэшты, яе адразу ж пагадзіліся адпусціць. А вось мне прапанавалі застацца да раніцы з імі, у апорным пункце. 3 ёю зрабілася істэрыка, яна расплакалася, пачала іх прасіць. Мяне гэта яшчэ больш натхняла стаяць да канца. Калі адзін з патрульных адвярнуўся, кабузяць нейкі бланк, я сарваўу яго з пояса газавы балончык і пусціў пад столь вясёлы струмень. Усе былі вымушаны выйсці ў калідор,
патрульныя далі мне пару разоў па рэбрах, яна, здаецца, дадала б, калі б магла. Нейкім чынам у іх з патрулём нечакана пачалі складвацца добрыя стасункі — усе яны глядзелі на мяне з непрыхаваным раздражненнем, усе асуджалі мае паводзіны. Мне гэта падабалася: нарэшце я заўважыўу яе вачах хоць нейкую цікавасць. Няхай гэтая цікавасць палягалаў жаданні як мага больш балюча даць мне па шыі — яна глядзела на мяне, яна не адводзіла погляд, усе глядзелі намяне, мяне ненавідзеўувесьапорны пункт, я быўгероем, дзеля гэтага варта было жыць. Праветрылі памяшканне, вярнуліся. Загадалі дастацьусё з кішэняў. Я неахвотна пагадзіўся. Яна стаяла побач і ўважліва сачыла за маімі рухамі, нібы баялася нешта прапусціць і не зразумець. Ёй было даволі холадна ў яе футболцы і мокрых пасля начнога дажджу кедах, яна абхапіла сябе рукамі за плечы і, знерухомеўшы, пазірала, як я дастаю вялікую звязку ключоў з прычэпленымі ў якасці талісманаў некалькімі аўтаматнымі гільзамі. Ключоўу мяне было шмат. Мусіў даглядаць за дзвюма кватэрамі ў цэнтры: уладальнік адной, мой школьны прыяцель, сядзеў, уладальнік іншай, былы напарнік, хаваўся, каб не сесці. Я меў адмычкі ад некалькіх паштовых скрынь, паколькі даглядаў старых суседзяў, што жылі паверхам вышэй і на вуліцу амаль не выходзілі, аднакупартавыпісвалі нейкія навуковыя выданні. Дзеці іх не наведвалі, я быў бадай што адзіным, хто памятаў іхнія імёны. За ключамі на стол паляцеў нататнік. Патрульны ад нечага рабіць пагартаў яго, наткнуўся на некалькі знаёмых прозвішчаў, нясмела адклаў убок. У нататніку былі нумары тэлефонаў, мабыць, усіх дэпутатаў гарсавета. Прынамсі, дастат-
ковая іх колькасць, каб стварыцьу сесійнай зале працаздольную большасць. Можна было каму-небудзь з іх патэлефанаваць, папрасіць аб дапамозе. Але права аднаго званка мяне пазбавілі, а ўсе мае тры тэлефоны ўжо ляжалі перад патрульнымі. Ад зін быў растаптаны падчас першамайскай дэманстрацыі і пераматаны скотчам. На іншым сцерліся літары, і я мог хіба што прымаць уваходныя. Трэці быў ружовага колеру са стразамі — мне яго пакінула сястра, калі прыязджала ў госці. Хацеў яго выкінуць, а вось не паспеў. Патрульныя пазіралі на ўсё гэта з усё большым недаверам. Дастаў візітоўкі дзіцячых лекараў, якім нядаўна спрабаваў дапамагчы, запрасіўшы іх на эфір, візітоўку нейкага праваабаронцы, які прыходзіўчас ад часу і скардзіўся на жорсткае абыходжанне з вулічнымі жывёламі, візітоўку маладой юрысткі, што бараніла правы работнікаў трамвайнага дэпо, візітоўку ўладальніка грузінскага рэстарана, які ўсё запрашаў на шашлыкі, але я ўпарта не йшоў, ведаючы, якія грошы за ім стаяць, чый гэта бізнес і чыя на ім кроў. Далей выцягнуў некалькі флэшак, з дзясятак батарэек, жуйкі, ментолавыя ледзяшы і чамусьці металічны судзейскі свісток. Свісток іх зацікавіў. Яны круцілі яго ў руках, перадавалі адзін аднаму, урэшце адзін з іх, мабыць, малодшы, адпаведна, больш прыбіты, не вытрымаў, засвістаў. Другі яго абарваў. Найболыл мяне хвалявалі прэзерватывы. Яны ляжаліў задняй кішэні. Спачатку я спадзяваўся, што іх не заўважаць, аднак патрульныя ішлі да канца, патрабуючы атрымацьусё да апошняга цэнта. Яна маўчала, запамінаючы мае мокрыя, даўно не стрыжаныя валасы, чорную футболку з антыўрадавым лозунгам, цёмную кофту, залітую каваю, джынсы,
красоўкі. Быццам ніколі гэтагаўсяго не заўважала, не звяртала на ўсё гэта ўвагі, не бачыла слядоў крыві на рукаве, не заўважала кропель гарачага асфальту на абутку, не ведал а, чым я займаюся ў гэтым жыцці, што мяне цікавіць, каго я ненавіджу, з кім ваюю. Заставаліся прэзерватывы. I вось тут была галоўная праблема. 3 аднаго боку, супакойваў я сябе, гэта добра, што яна ўбачыць у мяне прэзерватывы. Яна адразу зразумее, што я сур’ёзны і адказны мужчына, а не пацан, трымаю ўсё пад кантролем, настроены на сур’ёзныя адносіны. Уласна, якое там настроены, пярэчыўя сабе, занепакоены, я б сказаў — пастаянна цягаю з сабой гандоны, наватнапрацуіх бяру. Зразумела, штоўмянеўгалаве, зразумела, чаго мне ад яе трэба. Хаця, аргументаваў я сабе далей, прысутнасць у кішэні прэзерватываў сведчыць аб пастаяннай баявой гатоўнасці, аб ненадакучлівай мужнасці і непрыхаванай суровасці. Я сапраўдны мужчына, і саромецца гэтага смешна. Хоць, нагадваў я сабе, прэзерватывы гэтыя я цягаю ўжо месяцы два. Яны настолькі зацяганыя і пацёртыя, што казаць варта не столькі пра мужнасць, як пра бездапаможнасць. Таму я дэманстратыўна ўзяўся за пасак, зняў яго, перадаў патрульным. Удавіся на ім, — пажадаўу канцы. Янаўжо не слухала — гнеўна выскачыла ў калідор, люта грукнуўшы дзвярыма. Можна было даставаць прэзерватывы.