Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
— Гэй! — крыкнуўён.
Голас сярод цішыні трэснуў і раскалоўся. Незнаёмец, зрэшты, яго пачуў. Спыніўся, вярнуўся. Фімападумаў і рашуча рушыў наперад. I тады незнаёмец кінуўся ўцякаць. Фіма кінуўся следам. Цішыня напоўнілася цяжкім тупатам. Мужчына наперадзе дабег да сцяны, на скрыжаванні замітусіўся, не ведаючы, куды яму далей, аднак скочыўулева і знік за рагом. Фіма пачуў, як аддаляюцца яго крокі. Таксама дабег да рага. Незнаёмца не было. Фіма бег наперад, прамінаючы шэрагі гаражоў і кожны раз спадзяваючыся пабачыць пярэстага мужчыну. Але той проста знік, быццам і не ён тут толькі што напалохана спыняўся, быццам не ён мітусіўся наростанях. Фімацяжкадыхаў, аднакупарта бег наперад, імкнучыся любой цаною дагнаць незна-
ёмца, спыніць яго, распытаць урэшце, што ў іх тут адбываецца. У нейкі момант адчуў, што праход паміж гаражоў ледзь прыкметна забірае ўлева і што ён восьужо нейкі час бяжыць па крузе. Ужо думаў спыніцца і павярнуць назад, як раптам убачыў у адным з гаражоў напаўадчыненыя дзверы. Спыніўся, перавёўдыханне, падышоў, зазірнуўусярэдзіну.
У цемры пахла змазкаю і паленай поўсцю, сонечнае праменне, прабіваючыся з-за яго спіны, рассыпалася па чырвонай лакаванай паверхні легкавушкі. Гэта была «капейка», якая сумленна адпрацавала свой доўгі век, але не заслужыла спакойнай старасці, нешта было ўяе мінулым такога, за што яна пакутавала нават цяпер, пасля сваёй смерці. Што смерць была жорсткай, Фіма зразумеў адразу, як толькі пабачыў гэты металічны фарш пасярод гаража. Дэманы схапілі ўсвойчасгэтуюмашынуідоўгагуляліёюўрэгбі, кідалі яе з руку рукі, запускалі ёйу гарачае неба. Жаваны метал, унутранае рыззё, чорная паленая гума, дробна перамолатае шкло — легкавік быў падобны да цела хрысціянскага святога, закатаванага рымскімі легіянерамі. Фіма прыглядзеўся. За машынай вісела ваўнянае покрыва. Нябачны скразняк час ад час лёгка пагойдваў яго цяжкі цёмны ветразь, быў там, відавочна, яшчэ нейкі нябачны выхад, варта было паспрабаваць. Фіма абышоў разламаную «капейку», асцярожна адвёў рукою ваўняную заслону. I не памыліўся: быў там яшчэ адзін пакой, завалены банкамі з-пад фарбы і бутэлькамі з-пад лаку. Асцярожна прайшоў, заўважыў наступныя дзверы, прыадчыніў іх. Увайшоўу наступнае, значна меншае памяшканне. У кутку стаяў канцылярскі стол, на ім ляжалі старыя пажоўклыя газеты.
Прайшоў усярэдзіну, уважліва агледзеўся па баках. Наступныя дзверы былі амаль непрыкметныя, толькі проймаў сцяне цямнела, як шнар. Фіма падышоў, наваліўся на дзвары плячом. Тыя цяжка паддаліся, заскрыгаталі, адчыніліся. У вочы ўдарыла гарачае насычанае сонечнае святло. Фіма ступіў на вуліцу і закрыўся рукою ад балючых прамянёў. Але адразу ж адчуў чыёсьці дыханне. Адвёўруку, аднак заслепленыя вочы адмаўляліся хоць нешта адрозніваць. Прысеў, захінаючыся ад сонца і папераджальна выкінуўшы руку наперад. Перачакаў, усё гэтак жа адчуваючы побач нечую прысутнасць. Паступова зрок вяртаўся, у вачах заскакалі жоўтыя кругі і чорныя планеты, выступілі слёзы, сфакусавалася рэзкасць. Фіма падняўся. Проста перад ім, на адлегласці двух крокаў, цяжка дыхаючы і высалапіўшы сухія языкі, пільнавалі цёмныя вулічныя псы, прынюхваючыся і паскугольваючы ад напружання ды спёкі. Дзверы за плячыма, цяжка грукнуўшы аб іржавы метал, зачыніліся. Адступаць не было куды. Псы пазіралі на яго пуста і рашуча. Бліжэй не падыходзілі, хоць і вачэй не адводзілі, рыхтуючыся ў любы момант кінуцца і перагрызці яму горла. Старэйшы, найбольш рваны і мускулісты, быў шэрага колеру, меў лоб у шнарах і спярэшчаны чорным цяжкі язык. Адразу за ім стаялі двое маладых — падобных паміж сабой крываватымі нагамі і жоўтай жорсткай поўсцю. Гэтыя выглядалі яшчэ больш пагрозліва, і зразумела было, што кінуліся б на яго проста цяпер, проста чакалі каманды старэйшага. Трошкі далей, за іхнімі спінамі, драпежна выгінала хрыбет маладая сука з халоднымі ікламі, з высокім загрыўкам. Побач з ёй рыкаў зусім малады шчанюк з моцнымі, як на свой узрост, лапамі, з чырво-
M E C A П ATA М ІЯ
нымі плямамі на жываце. А збоку прыкульгваў стары валацуга з перабітай пярэдняй правай, з адчаем і лютасцюўвачах, саслінаю, запечанай напашчы, з калючкамі, што ўеліся ў разарваны hoc. А зусім ззаду стаяў яшчэ адзін малады, бліскучы ічорны, крыху напалоханы, але рашучы і заведзены, яшчэ не надта пацяганы і збіты, аднакужо цяпер гатовы даказаць старэйшым усю сваю рашучасць, даказаць ёй, той, што стаяла побач, сілу сваіх цягліц, вастрыню сваіх разцоў, сур’ёзнасць сваіх намераў. Яна таксама гэта адчувала, але не падавала віду, павярнулася спінаю да яго і рыкала, нервова рэагуючы на кожны Фімаў рух. Старэйшы павольна павёў шыяй, замёр і пачаў хрыпла выдыхацьусю сваю чорную агрэсію, Фіма зразумеў, што гэта канец, што вось зараз усё напэўна і пачнецца, што старэйшы паведаміў сваім аб тым, што далей цягнуць няма сэнсу—трэба проста парваць гэтагачужога, што забрыў на іхнюю тэрыторыю. I пацягнуўся ўжо да Фімы, ледзь прыкметна загроб лапамі мёртвую гліну, гэтаканец, зразумеўФіма, гэта сапраўдны канец, іадвесці яго немагчыма, трэба проста ўспрымаць усё такім, якім яно з’яўляецца, то-бок жорсткім і несправядлівым. Ён паглядзеў важаку ў вочы, каб смерць не заспела яго знянацку. I важак таксама злавіў гэты ягоны позірк з павагаю, аднак без аніякіх паслабленняў: усё мае быць так, як мае быць, кожны атрымае тое, што заслугоўвае, літасці не будзе нікому, выключэнні прыніжаюць, і калі Фіма, сціснуўшы зубы і кулакі і зрабіўшы паўкроку наперад, падрыхтаваўся адчуць на горле салёны подых сабачай пашчы, аднекуль збоку з’явілася жанчына. Была яна высокага росту, з цёмным тварам, старэйшагаўзросту, апранутая ў сіні мужчынскі
плашч, на нагах мела цяжкія чаравікі. У руках трымала мноства торбаў і пакункаў, якія нават валакла за сабою па гарачай гліне. Пакункі гэтыя былі набіты старадаўнім адзеннем і пустымі бутэлькамі, вылаўленай па сметніках ежай і старажытным кухонным начыннем — гаршкамі, нажамі, талеркамі і лыжкамі. Усё гэта ляскатала і перакочвалася, і сама яна, здавалася, таксама ляскатала ўсімі сваімі суставамі, і пыл стаяў там, дзе яна праходзіла, і пахла ад яе старой хатай, у якой памёр немалады чалавек. Яна прабегла па Фіму пустым позіркам, быццам і не бачыла яго, быццам яго тут і не было зусім. Псы насцярожыліся і замерлі. Далей рыкалі і шчэрылі пашчы, аднак ужо хутчэй па інерцыі, не жадаючы адступацца ад ахвяры, якая так легкадумна трапіла ім у лапы.
— Бальтазар! — паклікала жанчына старэйшага, зілбомушнарах.
Той незадаволена тузануўся было ў бок Фімы, аднак голас яе падзейнічаў на яго дзіўным чынам: нібы паралізаваў яго ўпэўненасць, спыніў яго лютасць. Адвярнуўшыся ад Фімы, Бальтазар пацягнуўся мордаю да жанчыны, тая працягнула яму сваю высахлую цёмную руку, гладзячы пабітую галаву. Пасля рушыла наперад. Зграя паспяшалася следам, знікаючы за рагом і пакідаючы пасля сябе пах сухой поўсці.
Пад вечар яна пазваніла яму. Выбачылася, дамовілася прасустрэчу. Ёнпрапанаваўпрыехаць, забрацьяепроста цяпер. He трэба, — адказала Оля, — заўтраўсё роўна пабачымся. Падумала, што мужчыны ніколі надоўга не затрымліваліся ў яе жыцці. Здаралася так, што яна сама звяртала на іхувагу, вылучала сярод іншых.
МЕС АП АТАМ ІЯ
Дакраналася ўпершыню да іхніх далоняў, зазірала ўпершынюўіхнія вочы, запаміналаіхнія зморшчынкі, вымаўляла іхнія імёны. Дазваляла ім застацца побач з сабою. Пазнавала іхнія звычкі, іхнія паводзіны, прыслухоўвалася да іхняй мовы, выслухвала іхнія расповеды пра прыгоды, перамогі і няшчасці, коратка, але выразна перарывала ўсе іхнія спробы даведацца пра яе больш, чым яна хацела расказаць. Лёгка кпіла з іхняй храбрасці, пяшчотна бянтэжылася ад іхняй даверлівасці, жорстка адказвала на іхнюю агрэсію. Падстройвалася пад іхняе дыханне, падштурхоўвал а іх да рашучых дзеянняў, губляла з імі адчуванне часу, пакідала іх зрэшты сам-насам з іхнімі бедамі і скрыўленымі ўяўленнямі пра каханне і вернасць. Сумавала па іх потым, успамінала іх, забывала, зноўаднаўлялаўпамяціўсё, што яны гаварылі ёй, у чым яны ёй кляліся, што яны з ёюрабілі. Ёйхапаласілы, кабневяртаццада іх, іставала розуму, каб не забываць пра іх назаўжды, хаваць глыбока пад скурай памяць пра кожнага з іх, пра іхнія ўпэўненасць і імпэт, слабасць і неабавязковасць, уважлівасць і закаханасць, зменлівасць і ханжаства. Мужчыны ў гэтым горадзе, — думала яна, — нараджаюцца для абароны і заваёўніцкіх паходаў. Іх выхоўваюць у пакоры і стрыманасці, іх з д зяцінства вучаць трываць холад ды спякоту, боль ды голад. Яны вырастаюць, каб бараніць крапасныя сцены горада, каб будаваць цэрквы і гандлёвыя склады, прымнажаючы гарадскі дастатак і славячы ўсіх святых, клапоцяцца пра наш горад. Да абавязкаў іхніх належыць падтрымлівацьу працоўным стане газавую сетку і водаправод, дбаць пра жанчын і дзяцей, карміць вулічныхжывёл і адганяць дзікіх птушак ад фруктовых дрэў. Прызначэннем іхнім ёсць
любоў, богі адкрываюць сэрцы кожнага з іх для закаханасці і лютасці, настройваючы іх на бясконцыя радасці і пакуты. Таму ім застаецца кахаць і спадзявацца, верыць і расчароўвацца, чакаць і не адступацца, дзякаваць і пераконваць, губляць усё, што набылі, і пачынаць кожны раз усё спачатку. Спадзяваючыся, што на гэты раз любоў ім не здрад зіць, а смерць адступіцца.
МАЦВЕН
Дзесяць гадоў таму час для мяне спыніўся, рашуча адмаўляючыся рухацца далей. Механізмы знерухомелі, сэрца білася так, быццам рабіла паслугу: без прэтэнзій, але і без гарантый. Раздражнялаўсе, нават пахуласнай адзежы. Трыццаць гадоў выявіліся пасткаю — ніякайуцехі ад занурэння ў невядомае, ніякай радасці ад працягу пачатага. Толькі ранішні агоньу галаве, пасляабедзенная пустэчаўгорле, рэзкае вечаровае святло. I жорсткая, на ўзроўні веры нянавісць да тых, хто спрабуе зрабіць табе добра, жорсткая помста ўсім, хто спрабуе табе дапамагчы. Да трыццаці я паспеў двойчы развесціся. Паспеў бы і ў трэці раз, але за мяне больш ніхто не йшоў. Жанчын палохалі мае звычкі, напружвала тое, што я амаль ніколі не спаў, а калі спаў — доўга не прачынаўся. Яны сядзелі нада мною ў халодных прыцемках на старых прасцінах, перапужана лавілі маё дыханне, правяралі пульс, спешна тэлефанавалі знаёмым, пыталіся парады, асцярожна чапалі мяне за плячо, пераварочвалі на бок, каб я не захлынуўся ўласнай жоўцю. Мне ў гэты час сніліся