Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Раніцай мяне адпусцілі. Вядома, спрабавалі прысароміць, пэўна, што спрабавалі патлумачыць свае дзеянні, само сабою, апраўдваліся, па-заўсякім сумневам, трохі нерваваліся. Вярнулі візітоўкі, вярнулі флэшкі, вярнулі свісток. 3 ім я і прыйшоў на працоўнае месца.
Яна сядзела за сваім камп’ютарам. Я папрасіў яе выйсці пагаварыць. Яна моўчкі пагадзілася. Узяла сваю каву, выйшла ў калідор, села на шырокі падаконнік. Я прыладзіўся побач.
— Прабач, — сказаў, — нештая сарваўсяўчора.
— Бывае, — адказала яна, зрабіла глыток, апякла паднябенне, закашлялася, занервавалася. — Я проста хвалявалася.
— Ды ладна, — сказаўя, забраўу яе каву, апякаючы пальцы, адставіў кубак.
Паспрабаваў яе пацалаваць. Яна дэманстратыўна дастала жуйку, пачала жаваць, гледзячы кудысьці ўбок. Ладна, — падумаўя, — не надта і хацелася. Хоць насамрэчхацелася. Вядома, хацелася.
Восенню яна звольнілася. На яе месцаўзялі сына дырэктара. Праз месяц нас накрыў АМАП. Уварваліся ў дырэктарскі кабінет, забралі дакументацыю. Дырэктар прапанаваў калектыву распачаць галадоўку. Я пагадзіўся. Зрэшты, я адзін і пагадзіўся. Дырэктар падумаў і паехаў да мэра, дамаўляцца. Пачыналіся вясёлыя часы.
Шэсць гадоў таму, узімку, я сустрэў яе каля ювелірнага. Бег на сустрэчу, глядзеў пад ногі, раптам бакавым зрокамубачыў яе. Адразу пазнаў. Яна пафарбавалася. Ёйгэтанепасавала. Зрэшты, ёйусё гэта не пасавала— доўгае футра, пэўна, з чужога пляча, нейкія грэнадзёрскія боты, мужыку скуранцы, што глядзеўнаяе цяжка, аднак трымаў за руку, не адпускаў. Я кіўнуў, яна зрабіла выгляд, што не заўважыла, рэзка павярнулася да свайго мужыка, сказала яму нешта вясёлае, Я пайшоў да-
лей, тым жа бакавым зрокам заўважыўшы, як вочы яго звузіліся, нібы ён глядзеўу баявы бінокль, як ён моцна сціснуў яе руку, як ад прыкрасці зарыпелаяго скуранка.
Пяць гадоў таму я бачыўяе выступ на мясцовым тэлебачанні. У цітрахяе называліграмадскай актывісткай. Яна выступала за вызваленне з СІЗА нейкага бізнесмена, які зрабіў, аказваецца, для горада вельмі шмат, а вось тут нядаўна, аказваецца, быў прыхоплены праваахоўнымі органамі па, аказваецца, падазрэнні ў нявыплаце і перахоўванні, у чым асабіста яна, аказваецца, бачыцьпомстуз бокуканкурэнтаўіспробудыскрэдытаваць яго дабрачынную д зейнасць на карысць харкаўчан. Яна ўжо, аказваецца, падала апеляцыю і звярнулася, аказваецца, да бацькоў горада. Менавіта на іх, на бацькоў, яна і разлічвае, хоць паводзяць сябе яны як мудакі. Гэтага апошняга яна не сказала, аднак у поглядзе яе чыталася менавіта гэта. Увогуле пра вязня гаварыла з такой цеплынёю ў голасе, што нават вядоўца не вытрымаў і пусціў рэкламу.
Чатыры гады таму я з’ехаў з горада і не згадваў пра яе наогул. Але потым усё ж вярнуўся, згадаў.
Тры гады таму мне распавялі пра яе гісторыю. Аказваецца, скончыўшы завочнае і знайшоўшы нейкую прыстойную працу, яна набрала крэдытаў. Пад шалёныя працэнты. Купіла кватэру ў новым доме, збіралася туды пераязджаць. I вось нечаканаўлеткуўсё прадала, сабрала зберажэнні, пазычыла нейкую сумуўроднай цёткі і хутка разлічылася з крэдыторамі. Пасля гэтага пачаўся фінансавы крызіс.
Два гады таму я сустрэў яе ў грузін. Сядзела адна, глядзела фільм на лэптопе, пілачырвонае сухое. Убачыла мяне, напружылася, але памахала рукою, запрашаючы да сябе. Я падсеў, яна некаторы час распытвала пра здароўе, сказала, што звольнілася, што займаецца духоўнымі практыкамі. Каратэ? — перапытаў я. Яна пачала тлумачыць. Я ўжо збіраўся сказаць нешта прыемнае і адваліць, калі янараптам прытрымал а мяне за локаць і сказала, каб я на яе не крыўдаваў, што яна заўсёды адчувала да мяне цяпло і падзяку, што я сапраўдны сябар, а вось яна няўдзячная свінота, якая ніколі не цаніла майго сяброўскага да яе стаўлення, а цяпер вось пакутуе ад гэтага, мучыцца, бо гэта няправільна, і так не павінна быць, і сябры маюць падтрымліваць адно аднаго, праяўляць сваё прыязнае стаўленне, бо менавіта на прыязнасці і шчырых пачуццях трымаецца сапраўднае яднанне паміж сябрамі. Мне падалося, што яна проста тут, перадамною, займаеццасваімідухоўныміпрактыкамі, якрыху нязграбнаяе перабіў, сказаў, што таксама заўсёды ставіўся да яе з цяплом і падзякай і што цешуся з нашага шматгадовага сяброўства. Пад канец нават прыабняў яе, ледзьве не разліўшы яе чырвонае сухое. Мы абмяняліся нумарамі, дастаўшы тэлефоны: яна — срэбраны і лакаваны, я—чорны іпераматаны скотчам.
Праз год яна перазваніла. Я доўга не браў слухаўку, запісанаянаў мяне не была, званкі з невядомых нумароў я намагаўся ігнараваць. Нешта падказала адказаць. Яна была цярплівай, дачакалася. Голас у яе быў заплаканы. Павіталася, выбачылася, так і сказала: прабач, сказала, што турбую, мне проста няма да каго звярнуцца, бацькі зусім старыя, працы ў мяне няма, сяброў,
як выявілася, таксама. У мяне з цёткай бяда — упала, зламала нагу. У яе ўзросце гэта пачатак смерці. — Чаму ты мне тэлефануеш? — не зразумеў я. — У цябе ж ёсць знаёмыя лекары, — патлумачыла яна, — я памятаю, ты пастаянна меў зносіны з нейкімі лекарамі. — Гэта былі дзіцячыя лекары, — патлумачыў я. — Якая розніца? — горача запярэчыла яна. — Можа, яны параяць якога адмыслоўца, што спецыялізуецца на такіх аперацыях? Я баюся, што ў звычайнай бальніцы яе проста загубяць. Прабі, ты ж можаш. Ну, тут яна, вядома, расплакалася, я паспрабаваўяе суцяшаць, але яна адключылася. Я прабіў, мне сапраўды параілі лекара, папрасілі пачакаць, звязаліся з ім, перазванілі, сказалі, што ён у курсе. Галоўнае, папярэдзілі, няхай бабулька скажа, што яна ад цябе. Я перазваніў ёй, маўляў, такія справы, вось нумар, набярэш, скажаш, што ты ад Мацвея, усё будзе добра. I давай я пад'еду, дапамаіу.
Яна стаяла пад бальніцай. Плакала, выцірала слёзы вільготнымі сурвэткамі, пальцы дробна дрыжэлі, нервова капалася ў сумачцы, шукала тэлефон, нешта перабірала, змахвала з твару валасы, што зноў адраслі і нават паспелі выгараць пад летнім сонцам. Кінулася мне на шыю, аднак неяк суха і абыякава, ажно я сам адышоў назад. — He ведаю, — сказала, — што рабіць: з аперацыяй нібытаўсё ў парадку, але дактары не дазваляюць з ёй заставацца. Што рабіць? — пыталася. — Чакаць тут? — Давай я цябе дадому адвязу, — прапанаваўя. Яна бездапаможна азірнулася на вокны бальніцы. Позні летні вечар. На ўсю бальніцу святло гарэла хіба ў двух вокнах. Нечакана адно з іх пагасла. Яна пагадзілася ехаць дадому.
М А Ц В Е Й
Гэта быў, наколькі я зразумеў, цётчын пакой. Жыла яна, як можна было здагадацца, менавіта тут. Захламленая і запоўненая кнігамі трохпакаёвая кватэраў доме на Тэатральнай. Чацвёрты паверх. Перад пад’ездам яна на імгненне завагалася, потым прапанавала зайсці. Унізе паміж дрэў свяціліся апельсінавыя ліхтары. Паветра пахла дажджом. Хоць дажджу не было.
Цэлую ноч яна піла гарбату і распавядала жахі. Пераважна пра пошту. А потым пра цётку. Пра тое, што цётка рана страціла мужа, які быўжакеем і разбіўся падчас спаборніцтваў. Для цёткі гэта быўудар, пасля якогаяна так і не прыйшлаў сябе. Хадзіла потым цэлае жыццё на іпадром. Брала з сабою малую. Разам яны садзіліся на трамвай, тады яны яшчэ ездзілі ў парк, садзіліся побач, цёткаўвесьчас маўчала, малая не адважвалася ў яе пра нешта пытацца, выходзілі ля іпадрома, ішлі на трыбуны, цётка маўчала і глядзела на далёкія непрыкаяныя фігуркі жакеяў, малая чытала праграмкі, выбірала, за каго заўзець, перажывала, нервавалася, ішла потым дадому няўцешная і знясіленая. Цётка так і не выйшла замуж, хоць у яе, выяўляецца, былі мужчыны. Малая, выяўляецца, заўсёды пра гэта здагадвалася, цётка, выяўляецца, не надта іх і хавала. 3 дзяцінства малой запомніліся гэтыя юныя твары курсантаў, падлеткава ссутуленыя постаці студэнтаў і практыкантаў, дзіцяча разбіты абутак пэтэушнікаў у калідоры, маладзецкі парэзаныя таннымі брытвамі падбароддзі старшакласнікаў і злосных дэзерціраў. Малая зусім нічога пра іх не ведала, яны ўзнікалі час ад часу ў цёмных калідорах, натыкаліся на яе, выходзячы з прыбіральні, палохалісяяе, стоячы ў непрычыненым душы.усміхаліся ёй, заходзячы з халоднага бал-
конаў цёплую пракураную кухню. Цётка пра іх нічога не расказвала. А малая ні пра што не любіла распытваць. Толькі калі заставалася ў цёткі начаваць, тая кудысьці тэлефанавала і пра штосьці перадамаўлялася альбо выходзілаў вітальню і доўга і пераканаўча там з кімсьці гаварыла, вяртаючыся потым да малой і чытаючы ёй на ноч што-небудзь прыгодніцкае.
Так працягвалася да раніцы: янаўспамінала і распавядала, гаварыла і ўдакладняла, і кожная шчасліва завершаная гісторыя цягнула за сабой наступную, а кожны ўмела закручаны сюжэт патрабаваў працягу і паглыблення. I ўсе мае спробы перапыніць яе заканчваліся нічым, аўсе мае намаганні развітацца і вырвацца вонкі былі асуджаныя на няўдачу — яна трымалася за мяне моцна і ўпэўнена, распавядала мноства інтымных дэталяў, як блізкаму сваяку, хвораму на рак: усё роўна ён і такусё праўсіх ведае, усё роўна ён нікому нічога не паспее пераказаць. Але як толькі я спрабаваў неназойліва дакрануцца да яе рукі, дык яна падхоплівала свой цёплы кубак, толькі я хацеў паправіць пасму яе валасоў, што спадала ёй на вочы, дык яна лёгка адхілялася назад і выглядвалаў акно, слухаючы начны спеў сірэн, што лунаў ад ракі. Раніцай папрасіла паехаць разам з ёй. I як я мог ёй адмовіць?
У бальніцы я спрабаваў заснуць у агульнай чарзе. Пахла ёдам. Мне зд авал ася, што я на моры ў красавіку. Некалькі гадзін яна правяла з цёткай, потым пабегла па аптэках шукаць нейкія прэпараты. Я пагадзіўся яе пачакаць. Пад вечар лекары паведамілі, што старая страціла прытомнасць. Хто б мог падумаць, — здзіўляўся лекар, — здаецца, усё ішло як трэба. Спадзяюся, — сказаў ён, — усё будзе добра. Але вы наўсялякі
выпадак рыхтуйцеся да найгоршага. Адклікаў мяне ў бок, папрасіў забраць яе дадому. Я так і зрабіў.
Ноч яна прасядзела на балконе. Я прыносіў ёй гарбату, прыносіў заспакаяльныя, прыносіў віно, прыносіўцыгарэты. Яна дзякавала, намёртваўхапіўшыся пальцамі ў агароджу балкона. Я хацеў расшчапіць іх і пакласці яе спаць, аднак паспрабуй расшчапіць пальцы жанчыне, якая рызыкуе страціцьусё. Прынёс плед, накінуў ёй на плечы, сеў побач, падлічваў да раніцы метэарыты. Налічыўдва.