Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
ды рыпнулі. Гэтым разам то была-такі Ліліт. Боб пачуў пад горлам халодны крыштальны перазвон. Гэта асыпаліся рэшткі яго сэрца. Амалія паднялася і, не хаваючыся, выйшлаў калідор. Штосьці спыталаў дачкі, штосьці ёй расказала. Ліліт лёгка засмяялася, потым зайшлаўсвойпакой. У цішынігучнашчоўкнуўунутраны замокуяе спальні.
Раніцай Боб паведаміў усім, што мусіць ехаць наўпрост сёння, бо да адлёту дамовіўся аб некалькіх важных сустрэчах у НЁ, таму не можа марнаваць ні хвіліны каштоўнага часу. Падзякаваў за гасціннасць, прапанаваў заплаціць за сапсаваны кран у душавой, абяцаў пісаць. Нічога, — думаў ліхаманкава, — перасяджу тры дні ў аднакласніка. Галоўнае — падалей ад гэтай ганьбы. Як ні дзіўна, сваякі праводзілі яго пяшчотна і тужліва, заклікалі паехаць хаця б на наступны дзень, адгаворвалі, спакушалі, давалі наказ на дарогу. Найбольш праз яго ад’езд разбедаваўся чамусь дзядзькаАлекс. Найменш — Ліліт. Амалія правялаяго да парога і пяшчотна пацалавалаўвусны.
Уся справаўжанчынах, — думаў ён, назіраючы, як цягнік вырываецца з невясёлых прыгарадаў на шырокія прасторы, — усё ў нашым сэрцы мяняецца ад нашых з імі стасункаў, ад нашай імі зацікаўленасці. Жыццё ніколі не дае гарантый, — думаў Боб, — у большасці выпадкаў яно просіць паверыць на слова. I калі ты давяраеш яму, калі становішся адкрытым і безабаронным, яно трушчыцьусе твае спадзяванні, як вялікая вада трушчыць прыбярэжныя рыбацкія паселішчы. Усё маё заваёўванне дзікай і непакорлівай Амерыкі абарвалася праз залішне далікатныя і рашучыя жаночыя
рукі, праз занадта глыбокае і пракуранае дыханне адной жанчыны ды недастаткова дарослую, на жаль, нават зусім па-дзіцячаму бессэнсоўную легкадумнасць іншай. I хто дапаможа мне ў гэтай сумнай сітуацыі? На каго можна спадзявацца? Блізкія не дапамогуць мне нічым, бо не справа блізкіх займацца праблемамі тваёй эрэкцыі. Сябры не вырашаць маіх праблем, хіба што падзеляцца сваімі ўласнымі. Што яны могуць мне расказаць, што параіць? Адзін з іх спіць са сваёй сястрою, другі — сустракаецца з былой прастытуткай. А што мне да прастытутак? — разважаў Боб, усё больш запальваючыся. — Што такое прастытуцыя, калі падумаць? Бясспрэчна, гэта жыццёвая параза, досвед падзення ды пакоры. Тады што нас прыцягвае да гэтых жанчын? Што нас прымушае падаваць ім руку дапамогі, што падштурхоўвае нас да паразумення з імі? Грамадская знявага? Бясспрэчна — грамадская знявага. Мужныя і адважныя мужчыны ў апошнюю чаргу звяртаюць увагу на грамадскае ханжаства ды двайныя стандарты. Хутчэй наадварот — яны дзейнічаюць насуперак рэлігійным ды маральным догмам. Яны трымаюцца тых не менш мужных і адважных жанчын, паколькі менавіта побач з імі адчуваюць паўнату пражывання і глыбіню пачуцця. Бо хто наогул ідзе ўпрастытуткі?Улюбёнкі лёсу, моцныя, цэласныя натуры. Нястрымныя каханкі, шчаслівыя нарачоныя, любімыя дзеці. Студэнткі-выдатніцы, працаўніцы-ўдарніцы. Шматдзетныя маці з невычэрпнымі запасамі пяшчоты, удовы, што ўсынаўляюць сірот і любяць сухое дыханне шампанскага. Дык пра каго ж мне і думаць, — думаў Боб, целяпаючысяўтамбуры на пад’ездах да НЁ, — як не пра іх? Каго ж мне славіць у сваіх
штодзённых духоўных практыках? Бо большасць з іх жыве жыццём значна больш асэнсаваным за маё, жыццём, поўным грамадскай дарэчнасці ды грамадскай актыўнасці. Упэўнены, што сярод іх найболын часта трапляюцца экалагічныя актывісткі і палітычныя дзяячкі, культуртрэгеркі ды царкоўныя харысткі. Бясспрэчна, большасць з іх знаецца на палітэканоміі ды сувязях з грамадскасцю, бясспрэчна, для большасці з іх блізкімі ёсць неаліберальная мадэль эканамічнага развіцця ды балонская сістэма адукацыі. Усе яны закаханыя ў харавыя спевы ды камандныя віды спорту, усіх іх яднае захапленне сёрфінгам, вялікім тэнісам ды здаровым ранішнім бегам. Зранку яны збіраюцца ў басейнах ды спартыўных залах і славяць наканаванне за магчымасць быць датычнымі да часу і прасторы, за шаленства быць пагружанымі ў цёмнае рэчышча эпохі, за мёд на вуснах і ружы пад нагамі, за радасць зносін з найбольшымі вынаходнікамі ды энтузіястамі нашай гераічнай пары. Боб раптам адчуў, што трызніць. Магчыма, нават услых. Добра, што вакол адны чорныя: ніхто нічога не зразумее. Яго і балыя звычайна кепска разумелі, а што ўжо казаць пра гэтых. Так ці інакш, пачыналася прастуда, пачыналася прагназавана, як кастрычніцкія дажджы. Трэба было лячыцца. Трэба было вяртацца дадому.
Яшчэ на вакзале ён заўважыў некалькіх стрыманых, але радасных кітаянак, якія сядзелі ў фаст-фудзе над сваёй локшынай. Іх парцалянавыя шыі навучана згіналіся над ежаю, нібы сведчачы жаночую пакоруды няспешнасць. У падземцы яму трапілася кампанія італьянак, што роспачна разглядалі карту горада і спрачаліся так горача, нібы чыталі ўслых раннія футуры-
стычныя маніфесты. Ад іх пахла цяплом і пяшчотным, ледзв адчувальным потам, які нагадваў Бобу рачныя поймы і штучныя азёры яго роднага горада, кабінкі для пераапранання і жнівеньскія пляжы з іхнім сонцам і антысанітарыяй.
Аднакласнік слухаўку не браў. I на лісты таксама не адказваў. I домаяго таксамане апынулася, хоць Боб на гэта і разлічваў, хутка знайшоўшы ў нэце неабходны яму адрас. Нічога, — намагаўся ён не гарачыцца, — перасяджу да заўтра, павінен жа ён адгукнуцца. У кішэні яго шортаўляжаўпашпарт, зваротны квіток і апошняя сотня. Марнаваць грошы на хостэл не хацелася. Боб павалокся гарачымі вуліцамі, верачы ў знакі і не губляючы веры ў людское прызначэнне. На скрыжаванні яго неасцярожна зачапіла сваімі чорнымі раскудлачанымі валасамі шалёная пуэртарыканка. У маленькай грэцкай краме, куды ён забрыў па ваду, да яго прыціснулася, выходзячы, светлавалосая і лёгка апранутая немачка з далікатным светлым пушком на трэніраваных сцёгнах, з рэльефным жыватом, з пірсінгам, што матляўся на носе, быццам пярсцёнак з інфармацыяй на лапцы хатняга голуба. Ён цягнуў у руках валізу, якая станавілася ўсё больш цяжкай, і марыў пра перапынак, марыў пра гарачую гарбату і халодную жаночую скуру. Пад вечар набрыў наўкраінскі клуб. Там яго напаілі палякі. Выпіўшы, ён спрабаваў заплаціць сам і за сябе, і за сваіх сяброў, аднак палякі наадрэз адмовіліся, запэўніўшы, што для іх гонар спаіць такога пякельнага ірландца, што Ірландыя наогул краіна-сястра Полылчы. Бо ў вас такія жанчыны! — захоплена крычалі яны, зайздросна пазіраючы на яго бакі. — У вас такія жанчыны! Рудыя і гарачыя, бы вавёркі! Бледна-
скурыя, як медузы! Высокія, быццам карабельныя хвоі. Усеяныя рабаціннем, нібы сузор’ямі, за якімі капітаны вядуць свае караблі!
Начаваць, зрэшты, Боба з сабой не забралі, абмежаваліся словамі падзякі ды чарговым захапленнем з нагоды ірландскіх жанчын. Навошта яны мне пра гэта гавораць, — плакаў Боб, лежачы на прагрэтай за дзень лаўцы пад востраканцовай пратэстанцкай царквою, — навошта яны выкручваюць з мяне душу? Што мне да ірландскіх жанчын? У мяне ні разу не было ірландскай жанчыны. Нават паўночнаірландскай ні разу не было! У мяне не было ніводнай пуэртарыканкі, ніводнай бразільянкі, ніводнай перуанкі. Я не ведаю, якая на смак іхняя любоў, якая яна навобмацак, як яна вымаўляецца іхнімі вуснамі. Я проста хачу дадому — у горад сонца, які я пакінуў так легкадумна, ад якога я так неабачліва адышоў на небяспечную адлегласць, ажно страціў любое яго адчуванне. I ўсе іншыя адчуванні я таксама даўно страціў, — дадаваўу думках Боб, бо менавіта так яно і было: ён не адчуваўуласнага горла, не адчуваўязыка, не адчуваўболю, не адчуваўжыцця. 3 тым і заснуў. Снілася яму каралева Англіі.
Ранак прынёс палёгку ды надзею. Тэмпература спала, па целе клекатала застаялая за ноч кроў, галубы сядзелі на валізе і выдзёўбвалі вочы жанчынам на налепках. Аднак у парку насупраць рабіла нейкія свае неверагодныя практыкаванні юная цемнаскурая дзяўчына. I ногі яе пры гэтым запляталіся ў такія невераемныя вузлы, што ў Боба ўраз знік увесь ранішні настрой і вярнулася ўчарашняя туга і няўпэўненасць. Ідучы да аднакласніка, ён старанна абыходзіў сонечных афіцыянтак, што выносілі крэслы і засцілалі ста-
лы бялюткімі абрусамі, абыходзіў сталых паштарак, што пазіралі на мінакоў уважліва і трапятліва, як на патэнцыйных уласнікаў паштовых скрынак. Абыходзіў зусім старэнькіх манашак, што зіхацелі керамічнымі сківіцамі, абыходзіў поўных жанчын-паліцэйскіх, у чые рукі хацелася аддацца і чыімі кайданкамі хацелася навекі быць скаваным. Аднакласніка зноў не было дома. Роспыты ў суседзяў не далі нічога добрага, хутчэй наадварот — з суседняй кватэры выбегла японка, выскачыла, нядбайна прыкрываючыся коўдраю, ды што там прыкрываючыся — размахваючы ёю, нібы сцягам. Вока Боба мімаволі, аднак учэпіста слізганула і па цёмных голеных лытках, і па залатых ад святла сцёгнах, і паўсім, што было ў яе яшчэ, і няхай было ў яе ўсяго не так шмат, улічваючы, скажам, узрост, але і гэтага аказалася дастаткова, каб ён увайшоўу стан цяжкай меланхоліі, падзякаваў незразумела за што, развітаўся невядома навошта і пабрыў у бліжэйшы парк, дзе прасядзеў да вечара. Увечары натрапіў на царкоўную ядальню, павячэраў, распавёў жанчынам, што разлівалі суп, пра свае бадзянні. Жанчыны слухалі ўважліва, аднак супу больш не прапаноўвалі. Прастытуткі, — злаваўся сам сабе Боб, — сапраўдныя прастытуткі. Хіба гэтаму вучыць іх іхняя вера? Хіба да гэтага заклікаюць іх іхнія пастыры? Чаму б не пакінуць мяне ў гэтай чортавай ядальні да раніцы? Прастытуткі, — толькі і паўтараў ён, — ага, прастытуткі. Адзіныя, хто зразумее мяне ў гэтым горадзе, — гэта менавіта яны. Адзіныя, на каго можна спадзявацца. Адзіныя, хто мне сапраўды дапаможа. У мяне засталася гэтая чортава сотня, не везці ж мне яе дадому? — спрабаваў лагічна разважаць ён. Сувеніры? У нас іхнія сувеніры
каштуюць танней. Хостэл? Для слабакоў. Я проста павінен тут знайсці сабе жанчыну. Я павінен усё выправіць, павінен усё аднавіць, павінен пусціць свежую ваду па старых рэчышчах. Я проста павінен вылавіць якую-небудзь сурынамку. Альбо эфіопку. Эфіопка ўдыхне мне ў горла радасць і спакой. Менавіта так і будзе. Ці, — разважаў ён далей, лежачы на той жа лаўцы і падклаўшы пад галаву валізу, — японка. Японкі ўмеюць языком уваскрашаць памерлых. Яны падымуць мяне, як Лазара, адчысцяць мяне ад гліны і цёмнага багавіння, ссунуць з месца мае ўнутраныя органы, застылыя цяпер, быццам замерзлыя паравозы. Альбо, — ужо зусім у сне працягваў ён, — бразільянка. Каралева карнавалу. Са ступнямі гарачымі, як перагарэлае вуголле. 3 далонямі вільготнымі, як прыбярэжнае каменне зранку. Гнуткая і трывалая, янадавядзе мяне да брамы аэрапорта, пасадзіць на неабходны рэйс і стане потым пісаць жартаўлівыя кароткія лісты ні пра што. Ноччу пайшоўдождж. Прачнуўся Боб з тэмператураю і закладзеным носам. Да самалёта заставаліся суткі.