Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
ва Украіне, мэм). — А вашы жанчыны, — спытала яна ў Боба, — яны якія? — Нашы жанчыны, — адказаў ёй на гэта Боб, — маюць адну дзіўную ўласцівасць: яны цяжараюць па-за сэксам. — Як гэта? — не зразумела яна. — Так, — пацвердзіў Боб, — яны расплоджваюцца, як кветкі: ветрам і сонечным праменнем. Яны выкарыстоўваюць для гэтага пчол і матылькоў, яны падстаўляюццаўвесну сонцу і месяцоваму ззянню і нясуць сваю цяжарнасць лёгка і радасна, быццам новае веданне, атрыманаеўвышэйшайшколе. — Ну, асэкс?— не зразумела яна. — А сэкс, — патлумачыў Боб, — яны ўспрымаюць як вышэйшую праяву сваёй любові, як найтанчэйшую мяжу сваёй прывязанасці, за якую так страшна заступіць, але ад якой так цяжка адмовіцца. Яны і вырастаюць дзеля таго, каб любіць, выхоўваюцца дзеля таго, рыхтуюцца да вялікай пары кахання і адданасці, да шчымлівай залежнасці ад чаканняў і расставанняў. Мужчыны ведаюць пра гэта і таксама рыхтуюцца да таго, што ім прыйдзецца ў іхнім жыцці мець справу з жанчынамі, пяшчота якіх з'яўляецца невычэрпнай, а запал — некіруемым. Там, дзе я жыву, — сказаўён, — столькілюбові, штомужчынам няма сэнсу кідаць сваіх жанчын: усё адно рана ці позна яны закахаюццаў іх зноў. Каму патрэбныя лішнія рухі?
— Паслухай, — перапытала яна, — а ты дакладна не на наркотыках?
У браме, пры выхадзе на асветленую вуліцу, яго ўжо чакалі. Гэта быў вялікі сурынамец ці, магчыма, нават эфіоп — было цёмна і пагрозліва, Боб выйшаў, і той проста заступіў яму шлях. Ну што, малец, — сказаў, толькі Боб паспрабаваўяго абысці, — ты ж ведаеш, што
Bob
я па тваю душу, не абыдзеш, не абмінеш. Боб спыніўся. У цемры чорнага амаль не было відаць, так, нібы пустата злівалася з пустатою і з пустаты прамаўляла пустата. Давай, — сказаў ён Бобу, — выварочвай, што ў цябе ў кішэнях. Ведаю, што ты баксёр, але і я не такі просты, як табе здаецца. Бобу ён простым якраз і не здаваўся. Боб яго наогул не бачыў, толькі чуў. Але ўжо з упэўненасці гэтага голасу разумеў, што адступаць проста няма куды. I спадзявацца тут, у гэтай частцы свету, сярод гэтай цемры і пустэчы, таксама няма на каго. Разумеў, што падманлівы лёс закінуў яго так далёка, што далей ужо нічога няма — свет абрываецца і заканчваецца, і пачынаецца толькі яго адсутнасць. I што адсюль можна толькі вяртацца назад. Але для гэтага трэба неяк паразумецца з сурынамцам. У сэнсе эфіопам. — У мяне нічога няма, — сказаў ён зморана, — ты ж сам ведаеш. — Нічога я не ведаю, — запярэчыў яму чорны, — давай, выварочвай кішэні. Інакш тут і застанешся. I тады Боб сказаўяму: добра, — сказаў, — чорт з табою, у мяне для цябе такі нешта ёсць. I дастаў аднекуль з патаемнай унутранай кішэні шортаў крыху зацяганы, аднак яшчэ даволі пахучы скрутак, нешта, па-за сумневам, каштоўнае, нешта далікатна і ўмела загорнутаа ў жоўтую газету, надрукаваную на іншасветнай мове, то-бок такой, якой тут ніхто не разумеў, якою тут ні з кім немагчыма было паразумецца і нікому нельга было засведчыць.
«Смерць, — пісаў Боб непасрэдна перад адлётам, седзячыўтэрмінале ічакаючы пасадкі, — частаўводзіць нас у зман сваёй прысутнасцю. Часам мы ўспрымаем яе з’яўленне на свой рахунак, хоць з’яўленне яе не аба-
вязковадатычыццаменавітанас. Смерцьпрысутнічае ў нашым жыцці як любоў, як давер або настальгія. Яна з'яўляецца ніадкуль, яна рухаецца сваімі напрамкамі, і годзе нават марыць неяк на гэтыя напрамкі ўплываць. Застаецца хіба што верыць і спадзявацца. Застаецца любіць і прымаць жыццё такім, якое яно ёсць. То-бок нясцерпна неверагодным. То-бок неверагодна нясцерпным».
ЛУКА
V
■/ канцы жніўня яна зноў патэлефанавала.
— Чуў, што з Лукой? — спытала. — Рак горла. А ён зусім не хоча лячыцца.
— Чуў-чуў, — адказаў я. — Ты для гэтага тэлефануеш?
— Так. У яго дзень нараджэння паслязаўтра. Ён прасіў, каб усе былі. Думаю, хоча развітацца. Ты паедзеш?
— Калі прасіў — ясна, што паеду. А ты?
— Я таму і званю. Паехалі разам.
— Паехалі, — адразу пагадзіўся я. — Ты на машыне будзеш?
— Ды не, я электрычкаю збіралася. Таму і прашу цябе паехаць разам.
— Правільна, — падтрымаўя яе, — хто на дзень нараджэння ездзіць машынаю. Ніякага табе алкаголю.
— Які алкаголь, Мацвей? — пакрыўдзілася яна. — Я начацвёртым месяцы.
Яна чакала мяне каля кас. Доўгія валасы, завязаныя ў моцны вузел—для надзейнасці, для бяспекі, для зручнасці. Красоўкі, джынсавы камбінезон, цёплы швэдар. Зусім непрыкметная цяжарнасць, сур’ёзны твар. Стаяла сонца, аднак яна была апранутая, нібы для доўгага начнога паходу. Я ў сваёй заношанай футболцы адчуваў сябе побач з ёй як пляжнік на атэльнай рэцэпцыі. Яна першай працягнула руку, потым не ўтрымалася, ахапіла мяне рукамі за шыю — досыць стрымана, каб я сабе чагось не надумаў, але і даволі шчыра, каб не забываў, куды мы ідзём.
— Падарунак які патрэбны? — спытаў я, не адпускаючы яе.
— Які падарунак? — адказала яна здзіўлена.
— Ну, кветкі, напрыклад.
— Ты яшчэ вянок купі, — незадаволена сказала яна. — Возьмем віна, — дадала прымірэнча, адштурхоўваючыся ад мяне, як ад борціка ў басейне, — там на станцыі будзе крама.
У паўпустым вагоне яна сама выбрала месца — з сонечнага боку, у напрамку руху цягніка. Сядзела, пазірала, як вагоны выкочваюцца за межы станцыі, як застаюцца ззаду апошнія, здавалася, бясконцыя цыстэрны з хімікатамі, як цэглу заступае зеляніна, як з-за фабрычных агароджаў раптам вырываецца гарызонт — зялёны і лясісты, як пачынаюцца прадмесці, як усплываюць чарговыя прыпынкі, на якіх таўкуцца пад паабедзенным сонцам выпадковыя пасажыры — рыбакі, гандляркі і дачнікі. Цягнік рушыўдалей, поўз паміж соснаў, павольна, нібы баяўся прыцягнуць чыюсьці ўвагу, заміраў на перагонах, стаяў на пясчаных насыпах. Яна маўчала, Я таксама не надта памя-
таў, на чым мы спыніліся ў апошні раз і з чаго варта працягвацьразмову. Праехалівозера,усунулісяпаміж дачных кааператываў. За акном пачыналіся лясы, над імі стаялі шчодрыя хмары. Раптам стала многа неба. Жнівень, — падумаў я, — кал і ён паспеў мінуць?
Цягнік спыніўся, мы сышлі на платформу. Было ціха, шырокія ўскосныя прамяні залацілі паветра, замінаючы бачыць рэчы такімі, якімі яны былі. Трэцяя пасля абеду. Ніводнай жывойдушы. Найлепшычас для ўрачыстых наведванняў памерлых. Узялі ў прывакзальнай торбу віна, рушылі ўздоўж каляін, пясчанай сцежкаю. Яна ішла паперадзе, хоць дарогі не ведала. Хада яе змянілася: глядзела яна пераважна пад ногі, нібы баялася збіцца са шляху. Гэта цягнулася даволі доўга. Некалькі разоў яна спынялася, каб перадыхнуць. Яшчэ раз ёй у красовак трапіў камень, яна абаперлася на маё плячо, скакала на адной назе, смяялася, вытрасаючы яго. Дабраліся да пасёлка, я спытаўся дарогу, пайшлі шукаць патрэбны адрас. Вуліца выходзіла непасрэдна на рачны бераг, трошкі ніжэй ад таго месца, дзе дзве ракі зліваліся ў адну і плынь станавілася падобнай да мармуру: светлыя пражылкі перапляталіся з цёмнымі, цьмяны струмень — з празрыстым. Тут яна канчаткова згубілася, дастала тэлефон, перазваніла камусьці, перапытала, ну вось, — сказала, паказваючы на дом, насупраць якога мы і стаялі, — гэта ён і е. Дом стаяў за старымі дрэвамі, з вуліцы яго і не заўважыш. Быў плот, было шмат кветак, стаяла цішыня. Адчынілі весніцы, прайшлі падворкам. Падобна на тое, што стары карыстаўся газонакасілкай. Двор нагадваў футбольнае поле, наякім, праўда, было забаронена гуляць. Сам дом быў невялікі, быццам са-
браны з розных дэталяў: цалкам прыстойныя аконныя рамы і прыцягнутыя аднекуль дзверы, чырвоная цэгла ў кладцы сцяны з украпінамі белай, драўляныя бэлькі, жалезныя клямары — так, быццам нехта разваліў некалькі будынкаў і сабраў з іх адзін. Магчыма, не самы лепшы. Яна падышла да дзвярэй, пацягнула іх на сябе. Дзверы не адчыняліся. Яна пагрукала. Я зазірнуўу акно. Усярэдзіне ля сцяны стаяў ложак, каля акна — пусты стол, засланы абгортачнай паперай. 3 дрэва ўпаў яблык — цяжка і мерна. Мы азірнуліся. Ён стаяў і моўчкі глядзеў на нас. На твары дадалося зморшчын, бараду, падобна, падстрыгаў сам. Цёмна-зялёная кашуля з закасанымі да локця рукавамі, баявыя, выцертыя на каленях джынсы, растрэсканыя ад нястомнай хады красоўкі. Змучаныя вочы, пакусаныя вусны. Чорныя рукі, доўгія пальцы, пажоўклыя пазногці. Скура колеру сухой гліны. Шэсцьдзясят гадоў за спінаю. Смерць і знікненне наперадзе. Чацвёртая дня. Сонца для нас на сёння амаль не заставалася.
Дваццаць гадоў таму ён не насіў гэтай барады. I зморшчын у яго было куды менш. Хоць рукі былі такія ж — цёмныя ад працы, з фарбаю пад пазногцямі, з парэзанымі далонямі, з набрынялымі ад напружання венамі. Як быццам ён маляваў пальцамі. Ды і ва ўсім іншым ён мала змяніўся — заўсёды джынсы, нават на адкрыццях і афіцыйных сустрэчах, заўсёды красоўкі, заўсёды стаяўу цябе за спінаю, нібы кажучы: можаш спатыкнуцца, я падстрахую. Дваццаць гадоў таму ён быў маладым і агрэсіўным, нікога не баяўся, нікога ні пра што не прасіў. Ён і цяпер, здаецца, нікога не баяўся. Але і яго цяпер таксама ніхто не баяўся.
А тады, дваццаць гадоў таму, ён прымушаў з сабою лічыцца, нельга было проста так яго абысці. 3 васьмідзясятых ён выкладаў у дзіцячай студыі, у падвале, у цэнтры. Вучыў дзяцей маляваць. У дзевяностых пачаліся фінансавыя праблемы, аднак дзеці гэтак жа хацелі маляваць, таму ён і далей іх навучаў. У канцы дзевяностых студыю такі прыкрылі. 3 таго часу, ужо больш за дзесяць гадоў, ён быў беспрацоўным і пачуваўся, здаецца, выдатна. 3 ім былі знаёмыя ўсе. У яго была купа сяброў. 3 ім таварышавалі нават міліцыянты. У яго было шмат каханак. Я асабіста ведаў некалькі з іх. Яны прыносілі ямуў майстэрню ежу і свежае адзенне, яны чысцілі яго красоўкі, яны плакаліся адна адной, калі ён, не папярэдзіўшы нікога, знікаў з горада. У яго быў сын ад першага шлюбу, займаўся бізнесам, нармальна выглядаў, тату любіў. Выстаў ён не праводзіў, але дома ваўсіх былі яго працы. У апошнія гады будаваў сабе гэты дом. Выкупіўу кагось сад і паміж дрэў пачаў мураваць гняздо. Сын дапамагаў, прапаноўваў пабудаваць нармальны дом, гатовы быў за ўсё заплаціць, але ён адмаўляўся, казаў, што зробіцьусё сам. Хтосьціямуўсё-ткі дапамагаў, часам сын прыязджаў на выхадныя і цягаў цэглу, адключыўшы мабільны, каб не турбавалі. Ён не спяшаўся, здаецца, яму падабалася менавіта будаўніцтва, сам працэс. У мінулым годзе сын такі прывёз брыгаду працоўных, і тыя за месяц усё скончылі. Увесну ён пераехаў сюды жыць. Дакладней, паміраць.