Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
— Лука! — крыкнула яна і кінулася да яго.
Ён засмяяўсяўадказ, янапавіслаўяго нашыі, я падышоў следам. Ён апусціў яе на зямлю, абняў мяне.
— Вы першыя, — сказаў, працягваючы смяяцца. — Спадзяюся, не апошнія.
Мы сапраўды былі не апошнімі. Па вуліцы падкаціў насваім джыпе сын. 3 цэлым багажнікам харчоў. Прывёз Луку маленькі, нейкі дзіцячы магнітафон, дасыпаў да яго кучу батарэек, каб стары слухаўулюбёную музыку там, куды яго закінуць акалічнасці. Скажам, у бальніцы. Прывёз з сабою таксама даўніх прыяцеляў Лукі — падслепаватага Зураба, з якім Лука нейкі час жыўу адной камуналцы на Рэвалюцыі, і высокага худога дзядзь Сашу, што рабіў Луку ў свой час, у далёкіх васьмідзясятых, заказы на афармленчыя работы ва ўстановах грамадскага харчавання. Зураб, здаецца, не зусім разумеў, куды яго прывезлі, але з Лукою вітаўся ветліва, доўга і моцна ціснуў яму руку, ляпаў па плячы, нават выпусціў са свайго паўсляпога вока суровую слязу. Затое дзядзь Саша, высахлы, па-армейску выстрыжаны, са сваёй нязменнай пасівелай палоскаю вусоў, у сваім традыцыйным чорным пінжаку камінара, усё выдатна разумеў, прыхоўваў як мог свае расчуленне і спачуванне, абдымаў Луку, абдымаў Зураба, голасна гаварыў, не змаўкаў ні на хвіліну, нават сын Лукі не вытрымаў, добра, сказаў, вы пагутарыце, я буду на стол накрываць. I пачаў цягаць пакункі з ежаю пад яблыні, дзеўжо стаяў, засланы той жа шэрай абгортачнай паперай, вялікі пусты стол.
— Я дапамагу, — сказала яна іўзялася за працу.
— Хай гатуюць, — сказаў Лука, — не трэба ім перашкаджаць. Пакажувамяблыні.
Зураб з дзядзь Сашам пайшлі наперад, я рушыў за імі, Лука ледзь адчувальна прытрымаў мяне за локаць.
— Што ў вас? — спытаў ціха, кіўнуўшы галавою ў бок стала, дзе яна якраз расстаўляла посуд.
— He ведаю пакуль што, — адказаўя.
— Яна цяжарная?
— А ты адкуль ведаеш? — здзівіўся я.
— Заўважна, — растлумачыў Лука. — Цяжарныя жанчыны спакойныя і засяроджаныя на сабе. Яна такой ніколі не была. I што ты думаеш?
— Нічога не думаю, — прызнаўся я.
— Гэта што — не тваё дзіця?
— Хутчэйзаўсё.
— Ачыё?
— He ведаю.
— Аянаведае?
— He ўпэўнены, — выказаў меркаванне я.
— He кідай яе, — параіў Лука. — Кінеш — будзеш потым шкадаваць. Паспрабуй яе ўтрымаць. Яно таго вартае. Ну, пайшлі.
Сярод травы ляжалі цёплыя яблыкі. Некаторыя з іх Лукападбіраў, трымаўу руках, клаўназадутраву.
Паступоваўсе збіраліся. Прыехала Марына, агульная знаёмая, стомленая пасля працы, з вялікім букетам кветак. Прыпхаўся Жора. Я яго не бачыў з вясны, апошні раз, калі сустракаліся, ён скардзіўся, што праходзіць практыку ў кругласутачнай аптэцы ля метро, але не ўпэўнены, ці возьмуць яго туды на пастаянную працу, але восьузялі, усё склалася добра, Жора выглядаў упэўнена, цешыўся, раздаваў усім медыцынскія парады, што, улічваючы сітуацыю, выглядала некалькі недарэчна, але хто звяртаў увагу на сітуацыю, усе звярталі ўвагу на свежы жнівеньскі вечар, на раку, што працякала ў некалькіх дзясятках метраў, на саспе-
М Е С АП ATA МIЯ
лыя яблыкі і вечаровае неба. Разам з Жорыкам з’явіўся ягоны стрыечны брат Боб у афіцыйным касцюме, з акуратнай фрызураю, падобны да маладога пратэстанта. Боб толькі што вярнуўся з падарожжа па Амерыцы, але паводзіў сябе так, быццам вярнуўся як мінімум з пекла. Дзяліўся ўражаннямі, што яго, відавочна, перапаўнялі. Падарыў Луку бутэльку каліфарнійскага сухога. Пасля Боба прыйшоў і яго найлепшы сябрук Саша Цой — малады паэт-бунтар, сын карэйскіх выгнаннікаў, актыўны ўдзельнік паэтычнай студыі пры габрэйскім цэнтры. Уручыў Луку рукапіс. Лука абяцаў прачытаць, калі з’явіццачас. Прыйшоў, накульгваючы, Паша Чынгачгук з жонкаю Маргарытай. У Маргарыты быў поўны кошык рыбы, яна адразу ж пабегла да дома, на кухню, гатаваць. Паша застаўся накульгваць паміж дрэў. Агульнае ажыўленне выклікала з'яўленне Алкі-Акулы—усеагульнайулюбёнкі, музыўсіх бедных ды вартых жалю. Яна прынесла шакаладны торт, доўга абдымалася з Лукою. Той глядзеў на яе з пяшчотаю і смуткам. Я ўспомніў, як калісьці даўно, сто гадоў таму, падчас нейкай папойкі, Лука распавядаў мне даверліва, што менавіта ён быў першым мужчынам Акулы, менавіта ён навучыў яе ўсяму таму, чым яна потым шчодрадзялілася з сябраміды знаёмымі. — Верыш, — казаў, — яна прыйшла да мяне ў мамінай сукенцы. У яе не было нармальнага дарослага адзення. — А адкуль ты ведаеш, што сукенка было маміна? — спытаў я яго. — Дык я і з мамаю таксама спаў, — патлумачыў мне тады Лука. 3 Алкаю прыйшоў Юра, мой даўні знаёмы, былы гітарыст з адарваным пальцам на левай руцэ, са злосным адкрытым позіркам. Піць адмовіўся. Сказаў, што лечыцца. He сказаў, адчаго менавіта. Хоць
Л У K A
усе і так ведалі: сухоты. Прыйшла Кіра, сяброўка Лукі. Была сумная і самотная, на ланцужку мела срэбраны пярсцёнак. Таксамапрынесла Лукукветкі. Тойспытаў, чамуянаадна. Кіра патлумачыла, шторазышлася з сяброўкай, але ўсёў парадку і не трэба пра гэта. Апошнім прыехаў Іван, які доўгічас здаваў Луку пад майстэрню адну з лабараторый на заводзе, дзе ён, Іван, афіцыйна лічыўся ледзь не намеснікам дырэктара. Суха павітаўся зусімі, доўгаціснуўруку Лукі. Пачаўяшчэ болын гарбаціцца, здаецца, яшчэ больш схуднеў. 3 ім прыехала яшчэ некалькі гасцей. Аднаго з іх я бачыў калісь падчас вулічных пікетаў, праўда, не мог успомніць, за каго ён тады стаяў. 3 ім яшчэ нейкая знаёмая Лукі, з папярэдняга жыцця, з даўняй памяці. Апошняй з вуліцы зайшла маладая яшчэ дзяўчына. 3 доўгімі, афарбаванымі ў чорны валасамі, у светлай сукенцы, лёгкіх басаножках. Прывіталася толькі з Лукою. Больш тут, здаецца, нікога не ведала. Яе таксама ніхто не ведаў. Усе спачатку звярнулі на яе ўваіу, пачалі перашэптвацца, шматзначна пераглядацца. Лука заўважыў гэта, відаць, яму стала непрыемна, таму ён гучна запрасіў усіх да стала. Дзяўчына зрабіла крок убок, пад яблыневае галлё, і ўраз пра яе ўсе забыліся. Потым села з усімі да стала. Сядзела, маўчала, піла віно.
За сталом адразу загаманілі і заспрачаліся. Асабліва гучна крычаў Боб. Яму было што расказаць суайчыннікам, ён на ўласнай скуры адчуў іншасветны подых агню, і цяпер, усіх перабіваючы і даверліва цягнучыся да ўсіх, захлынаўся, пераказваючы дзівосныя падрабязнасці свайго нядаўняга паходу за акіян, у халоднае сэрца Амерыкі. Усе паступова сціхлі, бо разумелі: лепш яго выслухаць і падтрымаць, чым
перабіваць і перакрыкваць. Лука сядзеў і пасміхаўся, пераводзячы погляд ад Бобаданезнаёмкі, што сядзела па другі бок стала.
Амерыка, сцвярджаў Боб, абмываецца дзвюма гарачымі акіянскімі плынямі. Гэта вызначае яе клімат і складанасць характару яе жыхароў. Гэта ўплывае на флору, але таксама і на фаўну. Дзікія жывёлы Амерыкі цалкам мірныя і пераважна прыручаныя. Лісы забягаюць у прадмесці ды спяць на аўтобусных прыпынках. Ноччу выюць на месяц, перашкаджаюць спаць. Птушкі звіваюць сабе гнёзды на балконах і ў дзіцячых калясках. Чарапахі дабіраюцца да сістэмы каналізацыі, там і дажываюць свой доўгі век. Гарачыя акіянскія плыні прабіваюцца скрозь глебу ў глыбіню мацерыка. Скажам, той жа Нью-Ёрк стаіць на распаленых водах і вільготнай гліне. На вуліцах там пахне серай, а сонца хаваеццаўцёплым тумане. Над горадам стаіць заўсёдны змрок, і ў змроку гэтым растуць чорныя водарасці і высокая аранжавая трава. I ёсць толькі адзін горад, што можа паспаборнічаць з Нью-Ёркам у змрочнасці, — гэта, вядома, Сан-Францыска: горад, заснаваны непасрэдна святым Францыскам, што прыехаў сюды ў свой час з афіцыйным візітам і застаўся на гэтых пясчаных берагах, каб умацоўваць тубыльцаў у веры і распальваць сярод ночы агні, на якія рухаліся скрозь акіянскую спякоту расійскія ды кітайскія гандлёвыя караблі.
— Ну добра, — сказалі яму на гэта ўражаныя слухачы, — а з жанчынамі? Яку Амерыцы з жанчынамі?
А Боб нібыта чакаў гэтага пытання. Таму адразу ж і адказаў. 3 жанчынамі, сказаў, там асаблівая гісторыя. Найбольш там, вядома, сурынамак. Ды эфіопак. Су-
рынамкі па звычцы носяць ваду ад ракіў вялікіх гліняных гарлачах. Жывуць вялікімі сем’ямі, без мужчын. Мужчын падпускаюць да сябе, хіба каб зацяжарыць. Працуюць пераважна ў сферы абслугоўвання. Сілкуюцца садавіной ды зелянінай. Рана старэюць, але ўсё роўна застаюцца прывабнымі. Іншая рэч — эфіопкі, — працягваў Боб. — Тыя, наадварот, паміж сабою трымаюць дыстанцыю, а гуртуюцца вакол цэркваў, якіх — у адным толькі Нью-Ёрку! — набудавана эфіопскімі хрысціянамі прыкладна больш за сотню. 3 чужынцамі не кахаюцца, — сумна адзначыў Боб, — я спрабаваў. Жывуць доўга. Сустрэць эфіопку, якойужо задзевяноста, — даволі простаі нескладана. Адны кажуць, што гэта ад вады, якую яны п’юць. Іншыя запэўніваюць, што ад малітваў. Але найбольш дзіўна, — перабіваў Боб сам сябе, — паводзяць сябе ўсё ж такі японкі. Кажуць, што яны здольныя лячыць уласнай слінаю. Пагаворваюць, што яны не хварэюць наогул. Мяркуюць, што ў іх няма на гэта часу. Ва ўсіх іх мармуровая скура, над усімі імі стаіць ледзьве бачнае ззянне, а некаторыя з іх, — падсумаваў Боб, — увогуле маюць па дзве галавы.
Усе на імгненне прыціхлі, не ведаючы, як рэагаваць на пачутае. Як тут з дому выйшла Маргарыта, несучы дзве вялікія талеркі з прыгатаванай рыбай, і гэта вярнулаўсіхудобры настрой, іўсе зноў загаварылі, каментуючы, пярэчачы альбо, наадварот, падтрымліваючы ўсё тое, пра што тут толькі што расказваў Боб. I дзядзь Саша крычаў, што так і ёсць, што паўсюль людзі, што няма, па вялікім рахунку, ніякай розніцы, з кім дзяліць надзею ды віно — з сурынамкай альбо з эфіопкай. Хоць з эфіопкай усё-такі лепей. А Марына ціхім голасам пярэчыла яму і казала, што галоўнае — гэта сям’я,
аўсё, што робіцца па-за сям'ёй, можа рабіцца і без нашагаўдзелу. Паша Чынгачгук з ёй пагаджаўся, а Кіра адмоўнахітала галавою і распавядала пра здрады, якія мы схільныя чыніць, і забыццё, якое нас часта ахоплівае. I Алка таксама падхапіла пра забыццё, але сказала, што ніякае забыццё нічога не значыць супраць сапраўднай закаханасці.
— Правільна, — адказаў на гэта раптам Лука, што ўвесь гэты час маўчаў, прыслухоўваючыся да іншых.
Усе адразу змоўклі, успомніўшы, што іх тут, уласна, сабрала. Было ўтульна і ўрачыста. Святло з веранды гублялася сярод лісця, выхоплівал а цяжкія мужчынскія рукі і ціхія жаночыя твары. Лука сядзеўу канцы стала, цені рабілі рысы яго твару вострымі, а зморшчыны глыбокімі. У барадзе крывава цямнелі кроплі віна. Злева ад яго сядзеў Іван, справа — Зураб. Слухал і, не гледзячы на яго. А Лука дачакаўся агульнай цішыні і працягнуў: