• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    са сном і прабілася першая сівізна. На праблемы я не скардзіўся, стрыгчыся пачаў коратка. Вахцёркам на прахадной гэта нават падабалася — яны пачалі мяне паважаць. Або шкадаваць. Дляўсіх нас, Маратавых сяброў, пачынаўся тойузрост, калі жыццё запавольваецца, даючы табе значна больш часу на страх і няўпэўненасць. Марат дацягнуў да трыццаці пяці, мы замест гэтага мелі ўсе шанцы пражыць доўга і памерці ўласнай смерцю. Скажам, ад маразму.
    Дзядзька Алік і Рая Давыдаўна — бацькі MapaTa — сядзелі па розныя бакі стала, нібы не ведалі адно аднаго. Дзядзька Алік маўчаў, а Рая Давыдаўна гаварыла пераважна пра салаты, і ўсе думалі, што лепш бы яна таксама маўчала. Я сядзеў і дадаваў нешта ад сябе, успамінаўтолькі добрае, рабіўжурботны твар, звяртаючыся да мамы нябожчыка, адчуваў, як ад ракі падымаецца вільгаць, адчувальная нават тут, на старых падворках, засаджаных дрэвамі і забудаваных брамамі, вежамі ды камуналкамі. Дзядзь Саша, родны брат Маратавага таты, разам з Сэмам працягнуў ад гаражоў правады з дзвюма магутнымі лямпамі, развесіў іх на яблычным голлі, і жоўтая электрычнасць, змяшаўшыся з белым колерам, накрыланас ценямі. У прыцемках усе зазбіраліся, пачалі развітвацца, дамаўляліся аб наступнай сустрэчы, абяцалі падтрымліваць і не забываць, прапаноўвалі сваю дапамогу, прасілі звяртацца ў выпадку чаго, уздыхалі, цалаваліся з усімі і выходзілі праз браму, вяртаючыся да жыцця.
    Першымі пайшлі суседкі. Дзве поўныя, паміж якіх прымасціўся я, і трэцяя, сухенькая, прыціснутая Косцем. Пайшлі, несучыўруках зэдлікі, нібы атрыманыя
    на Новы год падарункі. За імі пайшоў сляпы Зураб, які займаўсярамонтам абутку іякогасюды ніхто не запрашаў. Хоць менавіта яму, напэўна, спяшацца не было куды: ён жыў проста на працоўным месцы, у заваленай падэшвамі і халявамі металічнай будцы на Рэвалюцыі, дзе зусім не было святла, хоць ён яго не надта і патрабаваў — усё роўна ён нічога не бачыў, а з абуткам вырабляў страшныя рэчы. Дык вось, зазбіраўся іпайшоў. ПайшлаМарына, невядомачыядалёкаясваячка з глыбокім голасам і нейкай падвялай фрызурай. Яна гандлявала гароднінай у шапіку наверсе, бліжэй да падатковай, са сваякамі была ў добрых адносінах і бадай адзіная плакала па Мараце шчыра і не стрымліваючыся. 3 ёй пайшоў Марык, яе сын, у белым камбінезоне, перапэцканым жоўтай фарбай, пайшоў, паколькі мусіў на ноч вяртацца ў майстэрню на Дарвіна, дзе рэстаўраваў мэблю і да раніцы меўся перафарбаваць «пад Польшчу» фанерную этажэрку, прынесеную ўчорадвумаармянамі. ПайшоўЖора — аптэкар-практыкант, пагроза кругласутачных крамаў, які, скончыўшы начную змену, кожны раз адпраўляўся ў рэйд па піўных шапіках Пушкінскай, выводзячы прадаўцоў з каламутнага ранішняга сну і патрабуючы ад іх увагі ды разумення. Пайшоў, пажадаўшы ўсім добрай ночы, якая яго, па-заўсякім сумневам, чакала. За ім пайшла Тамара, наша класная кіраўніца, — знясіленая, аднак непераможная, узяўшы з сабою загорнуты ў бульварную прэсу кавалак пірага. Яна б і не йшла, аднак усе ўжо стаміліся падтрымліваць з ёй размову, таму проста слухалі яе трызненне, пагаджаючыся і не перапыняючы. Страціўшы цікавасць да такой размовы, янаўсім суха падзякавала і зніклаў браме, як прывід.
    За ёй рушылі Паша Чынгачгук са сваёй Маргарытаю. Марат называў іх кумамі, хоць дзяцей у іх, наколькі ведаю, не было. У Марата іх тым больш не было. Паша накульгваў, меў траўму пасля заняткаў мотаспортам. У сэнсе разбіўся калісь на скрадзеным скутары. Часам мне здавалася, што Маргарыта таксама накульгвае, магчыма, таму, што яна заўсёды трымае Пашу пад руку і спрабуе падстроіцца пад яго разбоўтаную хаду. Так яны і пайшлі, як два вясёлыя матросы, спісаныя з сухагруза праз няўстойлівасць. Пасля іх цяжка падняліся і рушылі ў цемру два сябрукі, якія раслі разам з намі, хоць і былі маладзейшымі за нас, — Кошкін і Саша Цой. Кошкін плакаў і наліваў сам сабе, паколькі на днях адлятаўу Філад эльфію наведаць татавых сваякоў, якія затрымаліся там яшчэ ў дзевяностыя, не адіукаючыся іне адказваючы на лісты, таму тата, які рэгулярна хадзіў у сінагогу, вырашыў, што так не варта, што трэба адправіць іхнімі слядамі адзінага сына і высветліць, што яны там, у Філадэльфіі, сабе думаюць. Кошкін нават купіў каўбойскі капялюш з гуцульскім арнаментам, каб не моцна адрознівацца ад мясцовых, як ён іх уяўляў. Для яго гэта была ўвогуле ледзьве не першая ўжыцці выправа з бацькоўскага дому, калі не лічыць піянерскіх лагераў, але іх сапраўды можна было не лічыць, паколькі тата Кошкін сам працаваўу гэтых лагерах, таму падчас чарговай змены Кошкін-малодшы пачуваўся як рэцыдывіст, які вяртаўся ў зону, дзе яго чакаў даўно знаёмы сяброўскі калектыў назіральнікаў. А Саша парываўся ісціўжо даўно, паколькі меў нейкае пасяджэнне паэтычнага гуртка ў нейкай літаратурнай кавярні, але прызнавацца не хацеў, толькі сядзеў і нерваваўся. Быў ён сынам карэйскага студэнта, якога
    занесла сюды ў пачатку васьмідзясятых, аднак з бацькам ён не надта ладзіў, жыў асобна, пісаў духоўныя вершы. Меў складаны характар, часта заводзіўся з незнаёмымі паэтамі на студыі, рэгулярна адграбаў, але не здаваўся. За сябрамі Кошкіным ды Цоем пайшла Алка-Акула, якую мы доўга не адпускалі, якая і сама не хацелаісці, алемусіла, паколькі праца, графік, пацыенты. Яна болей за іншыхусімі намі цешылася, успаміналатое, штомаглаўспомніць, прыдумлялатам, дзеўжо ніхто нічога не памятаў, дзялілася жыццёвымі планамі, запэўніла, што завязала з былым бесклапотным жыццём, што працуе цяпер у сферы медыцыны, што Марына дапамагла ёй уладкавацца ў тубдыспансер сястрой, тамуўяе цяпер новае цікавае жыццё, адзінае што — пацыенты часта мруць, а так усё ў парадку. Электрычнае святло рабіла пяшчотнымі і дрыготкімі зморшчыны пад яе вачыма, афарбаваныя ў жоўты валасы займаліся іскрамі, і калі яна схілялася над сталом, каб прашаптаць камусьці з нас цёплыя словыўдзячнасці, яе валасы трапляліўшклянкі з віном, становячыся ружовымі і вільготнымі. Яна доўга не знаходзіла сабе месца, не давала нікому слова і паводзіла сябе як на ўласным дні нараджэння, патрабуючы добрых слоў, радасці і напояў. Алеўрэшце пайшла і яна. Чым бліжэй яна падыходзіла да брамы, чым глыбейуступалаў цемру, тым больш пахмурным станавілася паветра над яе галавою, быццам там, дзе заканчвалася святло, куды не дабівалі жоўтыя лямпы, ёй даводзілася дыхаць попелам і глінай і размаўляць з памерлымі, якія хаваліся ўгэтайгліне.Яглядзеўёйуследіўспомніўраптам, што яна насамрэч была першай жанчынаю Марата, неяк так сталася. I Беневаю, між іншым, таксама. Ну, і Кос-
    цікавай, ясная рэч. Ды й Сэмавай, каліўжо быць шчырым. А каліўжо быць зусім шчырым — маёю таксама.
    Бадай што апошнімі пайшлі яшчэ дзве сяброўкі Рустама. Пайшлі, трымаючыся за рукі, — старэйшая, Кіра, крыўдавала на малодшую, Олю, за тое, што тая зноў зашмат піла, а Оля пяшчотна пахлопвала Кіру па спіне, ад чаго па скуры Кіры беглі мурашкі, лапаткі ажно пазвоньвалі ад холаду, а на вачах выступалі слёзы. У нас ва ўсіх выступалі слёзы і смех ламаўся на зубах, і мы раптам заўважылі, што ўсе разышліся, засталіся толькі мы і сям’я, як у старыя добрыя часы, калі мы збіраліся ў Марата на чый-небудзь дзень нараджэння цііншае сямейнае свята, ія падумаў, штоўсе разам мы сыходзіліся пераважна менавіта на святы, магчыма, якраз таму і цяпер было дзіўнае ды незразумелае адчуванне свята, адчуванне салюту, што вось-вось пачнецца за суседнімі стрэхамі, якія станавіліся бэзавымі і залатымі ад вечаровага травеньскага сонца, якое яшчэ свяцілася ўгары, хоць тут, над намі, паветра зусім згасла і пахаладнела. Мы таксама пачалі збірацца, аднак нас спыніў дзядзь Саша. Ён спецыяльна прыпёрся на саракавіны аднекуль з прыгарадаў, начаваць збіраўся ў сваякоў, спаць яму не хацелася, адпускаць нас — тым болын. Так не варта, — сказаў ён сур'ёзна, — так ніхто не робіць. Мы не можам, — сказаў ён, — проста разысціся. Трэба сядзець і згадваць нябожчыка, a то не будзе яму спакою. Гэтыя словы неяк адразу вярнулі нас у сябе, і мы наперабой загаварылі, маўляў, дзядзь Саш, ну што за пытанні, ясная рэч, мы нікуды не пойдзем, куды нам ісці, хто нас чакае? Маратавы бацькі толькі цяжкаўздыхнулі, але не пярэчылі. Сказалі толькі, што самі ўжо пойдуць, паколькі ў дзядзькі Аліка зранку
    нылі ныркі, а Рая Давыдаўна мелася паглядзець навіны, так, нібы чагосьці чакала, таму яны пакінулі нас адных, папрасіўшы Аліну, Маратаву жонку, прынесці нам што-небудзь з кухні. Аліна моўчкі прынялася за справу. Толькі цяпер, каліўсе разышліся, калі стала ціха і пуста, мы ўспомнілі пра яе, заўважылі яе прысутнасць. Толькі цяпер мы ўбачылі яе, хоць яна ўвесь час была побач — нешта прыносіла з дому, нешта адносіла назад, выслухоўвала плачы суседак, запісвала рэцэпты печанага карпа, выклікала таксі для Сашы з Маргарытаю, цалавалася з усімі на развітанне. Разам з тым была нібы сама па сабе, нібы стаяла збоку, па той бок размовы, з таго боку цемры. Я толькі цяпер заўважыў, што ў яе іншая прычоска, яна мела цяпер кароткія валасы, якія па звычцы спрабавала прыбраць з вачэй, ад зета былаў кароткую чорную сукенку, чорныя калготы і дамашнія тапачкі. Яны ўсе тут хадзілі, як пляжнікі на моры, у хатнім. Сукенка рабіла яе стройнай, тэпцікі рабілі яе крокі нячутнымі. Пярсцёнак яна так і не зняла, іншыхупрыгожанняўніколі іне насіла. Валасыўяе былі таксамачорныя, скура цёмнаю, і здавалася, што яна вось-вось распусціццаў ночы. Мне стала няёмка за нас: мы д а яе добра ставіліся, нягледзячы наўсе іх гісторыі з Маратам, ніхто з нас ніколі яе не крыўдзіў, і яна, трэба сказаць, таксама ставілася да нас з цярпеннем і вытрымкай, якіх мы не заўсёды заслугоўвалі. У свой час Марат, знаёмячы нас з ёю, папярэдзіў яе, што мы яго сябры і што адносіцца да нас трэба добра. Яна запомніла. Яна наогул памятала ўсё, што казаў ёй Марат. А вось мы, значыць, пра яе забыліся. Я заўважыў, што рэшта нашых таксама нарэшце звярнула на Аліну ўвагу, магчыма, нават залішнюю: Беня пабег з ёй на
    кухню, несучы ў руках нейкія талеркі і губляючы іх у дарозе, Косцік кінуўся прыбіраць са стала парожні посуд, бязлітасна зграбаючы яго на зямлю, нават Сэм пацягнуў Рустама пад святло, пакуль той дакрыкваў услухаўкунештапагрозлівае, нештапраіпатэку. Ікалі ўсе сабраліся, дзядзь Саша паспрабаваў узяць сітуацыю пад кантроль.