• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    ная скура. Яналёгкаўягоўсяму вучылася, забыўшыся, як ёй было нязручна і балюча ў першы дзень, плакала ўначы, смяялася раніцай і хапала яго за шыю, калі ён спрабаваў выбрацца з-пад коўдраў і схадзіць на кухню зачарговай бутэлькай шампанскага. Ён вяртаўся, лез разам з шампанскім пад коўдры, іўсё пачыналася спачатку. Ад алкаголю яна рабілася нястомнай і няўважлівай, кусала яго цела, але потым доўга залізвала раны, пяшчотна шаптала яму нешта, пакуль ён думаў, як бы выбрацца і адліць, потым засынала і гаварылаўва сне з мамай, пасля чаго ён будзіўяе і вяртаўу прытомнасць, і такусе гэтыя дні.
    Першым запанікаваў Чорны. Ён разумеў, што дзяўчынкі не маюць пашпартоў. Добра, бог з імі — з пашпартамі, але ён разумеў, што дзяўчынкі таксама паведамілі дома, нібыта едуць на зборы. Выходзіла так, што трэба было неяк выбірацца дахаты, таму што зборы зборамі, але калі гісторыя выплыве, не дапаможа нават тата-праваахоўнік. Сяброўка Чорнага таксама панікавала, плакала і прасіла ўзяць ёй квіток да Харкава. Чорны паспрабаваў пагаварыць з Маратам. Яны сядзелі на кухні, дабівалі рэшткі цыгарэт, і з Маратавых ран выступала кроў, перамешаная з салодкай слінаю. Марат казаў, што нікуды не паедзе, што не хоча нічога чуць, што баіцца вяртацца дадому, што яна ўсім усё раскажа, што яму няма чаго сказаць Аліне, якая ні пра што не здагадваецца, а здагадаецца — проста памрэ ад гора, таму лепш за ўсё — заставацца тут, наколькі хопіць сіл і цыгарэт. Чорны цярпліва пераконваў яго, што гэта не выйсце, што рана ці позна іх пачнуць шукаць і рана ці позна знойдуць, і тады ад гора памруць яны — Чорны з Ма-
    ратам, аможа, нават і не ад гора, а ад збіцця камянямі і грамадскай абструкцыі. Не-не, — не згаджаўся Марат, — ты не разумееш: калі нешта не складваецца, калі цябе заганяюцьу тупік, лепей проста не рухацца, лепей стаяць і чакаць, пакуль усё міне. I ён вяртаўся ў ложак, і саграваў яе халодныя лапаткі, грэў яе далоні і жывот, спрабуючы ні пра што не думаць, не думаць наогул. Чорны ўгаворваў яго некалькі дзён. Хадзіў на паштамт, тэлефанаваў Аліне, перадаваўпрывітанні ад Марата, казаў, што ёну зале, займаецца. Алінаўсё разумела, але выгляду не падавала, толькі наказвала не надта парушаць спартыўны рэжым. Неяк ранкам сяброўка Чорнага сабрал а рэчы, непрыкметна выслізнула з кватэры, дабралася да трасы, злавіла машыну, даехала да Сімферопаля і наступнай раніцай была дома. З’яўленне міліцыі стала пытаннем часу. Чорны выбіў дзверы, дастаў з ложка Маратаву сяброўку, моўчкі дапамог ёй апрануцца, блытаючыся ў калготках і шкарпэтках, і пацягнуўяе на вакзал. Марат застаўся. Праз пару дзён прыйшлі гаспадары кватэры, так ці інакш давялося вяртацца дадому. Аліна яго кінула. Потым вярнулася. Сяброўка-гімнасткатруцілася нейкімітаблеткамі. Але неяк няўдала. Ну, гэта значыць выжыла.
    Пакуль мы ўсё гэта згадвалі, над падворкам завіс тонкі, меднага адцення месяц. Туман хаваў яго, аднак ён усё роўна праступаў скрозь вільготнае паветра, ціха рухаючыся над бляшанымі дахамі і чорнымі горламі комінаў. 3 дому выйшла Аліна, цалкам патануўшы ў змроку, — цемра шчыльна ахутвал а яе чорную сукенку, толькі локці і запясці час ад часу вырыналі з паветра, нібы з чорнага мал ака. Усе раптам пасур’ёзнелі, Бе-
    ня зноў кінуўся ёй дапамагаць, узяў з рук хлеб і віно, дзядзь Саша пачаў запрашаць яе да стала, Алінаўрэшце пагадзілася. Рабілася ўсё больш прахалодна, так, нібы недзе побач прайшоў дождж, пакінуўшы пасля сабе роўнае прамерзлае дыханне. Аліна збольшага маўчала, толькічасам перапытвалаўкагосьці з гасцей, што каму падаць, потым адкідалася на цвёрдую спінку крэсла і задуменна разглядала сіняе віно ў зялёных бутэльках.
    Тады загаварыў Косця. Цяжкі і непаваротлівы, нібы ўвесь размоклы ад туману ды віна, ён развязаў гальштук, кінуўшы яго на нейкую запечаную рыбу, і прамаўляўужо не надта выразна, аднак пераканаўча і гучна. Калі чалавек так кажа, яму няма чым запярэчыць, нават калі кажа ён глупства. Косцік гэта разумеў, таму стараўся гаварыць яшчэ гучней. Часам здавалася, што ён кагосьці вінаваціць, часам — што бароніць, часам ён проста зрываўся на крык, і тады Сэм паклаў яму на плячо сваю сухую руку, а дзядзь Саша перасцерагальна ківаў Сэму, маўляў, не чапай, хай гаворыць, усё роўна раніцай не ўспомніць нічога з таго, што нагаварыў
    — Так-так, — хваляваўся Косцік, — я таксама хачу сказаць. Што вы не даяце мне сказаць?! He глядзіце так на мяне, — заводзіўся ён, перакульваючы шклянкі з віном. Белае палатно набрыняла цёмным цяжарам алкаголю, але Косцік не звяртаў увагі і прасіў яго не перабіваць. — Я хачу сказаць пра добрае сэрца. Калі ўчалавекадобрае сэрца, многія рэчы ёнуспрымае зусім інакш, чым мы з вамі. Вочы такога чалавека ззяюць унутраным святлом, і людзі цягнуцца да яго. I мужчыны, і жанчыны, —удакладніў Косця.
    — Ну, пачалося, — незадаволена адрэагаваў Беня, — казаў: не налівайце яму. Зараз ён нагаворыць.
    Усе разумелі, пра што ідзе гаворка. Усе ведалі, чаго чакаць. Спачаткуёнбудзестагнацьпраўнутранысвет, потым зацягне пра выратаванне душы, магчыма, будзе плакаць, хутчэй заўсё, палезе ў бойку. 3 Косцікам гэта пачалося пасля рэабілітацыі. Наркотыкі нікога не робяць спакайнейшымі. Хутчэй наадварот. Косцік падсеўужоў сталым узросце, маючы што губляць. А кал і страціў, здолеў спыніцца. Доўга цягаўся па рэабілітацыйных цэнтрах, школах прасвятлення ды курсах духоўнага развіцця. Пасля вярнуўся да жыцця, але пачаў набіраць вагу. Відавочна, праблемы з цукрам, так я сабе думаў. I з ныркамі. I з галавою. 3 іншага боку, пры чым тут наркотыкі — удзяцінстве ён паводзіў сябе за сталом гэтаксама жахліва.
    Нам не вельмі падабалася тое, што ён казаў, але ўсіх падкупляла яго эмацыйнасць. Ну так, унутрана пагаджаліся мы, усё правільна: адкрытае сэрца, цягнуцца мужчыны. I жанчыны. Аліна, здаецца, зусім змерзла, знайшла на крэслах забытую кімсьці хустку, захуталасяўяе, час ад часу крыхуўздрыгваючы, нібы рэагуючы на чыйсьці шэпт, які чула толькі яна.
    — Добрае сэрца дапамагае нам у цяжкія хвіліны і цешыць у гадзіны радасці, — далей гаварыў Косцік, глыбокаўдыхаючы начное паветра, ад чаго белая кашуля яго надзімалася, як ветразь у чорным моры. — Добрае сэрца, сябры, — пачаў ён плакаць, — добрае сэрца!
    А далей гаварыў пра нешта зусім далёкае, што, зрэшты, вылілася ў даволі-такі прыемную і ўсім зразумелую гісторыю. Гаварыўпрасэрцы, напоўненыядабром
    і надзеяй, сэрцы міласэрныя ды не абдзеленыя шчодрасцю, праз якія ў свет прыходзіць сумленне і якія ніколі не паддаюцца спакусам і самалюбству. Пасля доўгага і крыху блытанагаўступу нагадаўусім, які цёплы і пагодны быў верасень некалькі гадоў таму, кал і адбыўся той дзівосны выпадак.
    — От вы кажаце, — усхліпваў Косцік, — пра мужчынскія якасці. А ці не найбольшай дабрачыннасцю сапраўднага мужчыны ёсцьусё ж такі суперажыванне і гатоўнасць надаць першую медыцынскую дапамогу. Возьмем Марата. На той час ён — вядомы атлет, аўтарытэтны сярод моладзі баксёр, чулы сын, верны мужчына, чалавек жалезнай волі і строгіх перакананняў, аскетычны, нястрымны і вынослівы — знаходзіўся ў тым узросце, калі нічога не здаецца немагчымым, калі здараюцца цуды і нябёсы адкрываюцца над намі, каб святыя маглі лепей разглядзець колер нашых шчаслівых вачэй. Ён і на Каўказ праз гэта не паехаў, хоць яго звалі туды ў зборную. Ну, самі падумайце, як можна кінуцьусе свае абавязкі? Пачуццё абавязку — вось што трымал а яго тут!
    Аднойчы, вяртаючыся са спарынгаў, ён натрапіў пасярод восеньскага парку на невядомага, што ляжаў наўпрост на зямлі галавою на ўсход. Побач таўклася выпадковая міначка, якая затым і распавяла гэтую гісторыю шырокай грамадскасці. Што робіць большасць з нас, сутыкнуўшыся з чужой смерцю? Звычайна мы намагаемся не рэагаваць, каб не прыцягнуць яе ўвагі. Мы проста робім выгляд, што смерці не існуе, не заўважаючы памерлых і не думаючы пра жывых. Затое Марат спыніўся, нейкі ўнутраны голас, як потым расказвала з яго слоў міначка, прымусіў яго
    Ma pat
    схіліцца над мёртвым целам. Нешта падказала яму, што страчана яшчэ далёка не ўсё, што можна паспрабаваць адагнаць цёмны цень, які падступаўужо з-за барвовых дрэў. Невядомы быў інтэлігентнага выгляду, у троху старамодным паліто, поруч ляжаў партфель. Маратхуткасарыентаваўсяўсітуацыі, прымусіў міначку выклікаць міліцыю ды хуткую, і пакуль тая набірала халоднымі пальцамі патрэбныя нумары, зрабіў невядомаму масаж сэрца, вярнуўшы небараку фактычна з таго свету. Пасля чаго дачакаўся медыкаў ды міліцыю і нават праехаўу аддзяленне, каб усё патлумачыць. Разам з выпадковай міначкаю.
    Тут Аліна зусім расплакалася і сарвалася ісціў дом, аднак дзядзь Саша паспеў перахапіць яе і моцна абняў за плечы. Яна прытулілася да яго, задыхаючыся плачам, а мы сядзелі і маўчалі, адчуваючы, як незваротна мінае той момант, калі трэба было нешта сказаць, падхапіць размову, не даць запанаваць цішыні, якая станавілася ўсё больш нясцерпнаю, пагражаючы разарваць паветра, як папяровы пакет. Усё амаль так і было — і спарынгі, і восеньскі парк. Чорныя дрэвы, бэзавыя нябёсы з чырвонымі водбліскамі на захадзе. Маратусё збіраўся сысці з клуба, сварыўся з кіраўніцтвам, тыднямі дзесьці прападаў, з Алінай у іх усё было так кепска, што ён сам дзівіўся, як яны дагэтуль не разышліся. У той дзень мы ад абеду заселі ў парку, у разбітым бары, фактычна ў нейкім намёце з півам, дзе, акрамя нас, нікога не было, сядзелі, нікуды не спяшаючыся, — я, Марат, яшчэ хтосьці з ягоных аднаклубнікаў, — чакалі ночы і слухалі Маратавы байкі пра тое, што вясной ён усё кіне і зваліць на Каўказ, куды яго даўно клічуць трэнерам. Недзе пад вечар да ба-
    ра прыбілася пара — ён здаваўся значна старэйшым, быў падобны да выкладчыка ўніверсітэта, ні на кога не звяртаў увагі, глядзеў толькі перад сабою. Быў у восеньскім паліто, насіў акуляры, амаль не піў. Яна была юнай, хоць не падобнай да студэнткі — паводзіла сябе ўпэўнена, сама замаўляла, нешта прапаноўвала яму. Марат змоўк і пачаў да яе прыглядацца, штосьці ў ёй зачапіла яго, штосьці ў ім азвалася. У яе былі шорсткія светлыя валасы, і доўгія пальцы з вострымі пазногцямі, і яшчэ яркія белыя зубы, а паколькі янаўвесь час смяялася і гаварыла, то Марат адно і глядзеў на яе ўсмешку, нават не асабліва хаваючыся. А праз гадзіну, калі выкладчык кінуў-такі на нас двухсэнсоўны погляд, Марат увогуле зладзіў сварку і намерыўся біцца. Бармены ўсіх расцягнулі і параілі разыходзіцца, выкладчык спрабаваў паводзіць сябе спакойна, аднак неяк занадта хутка падаў сваёй сяброўцы плашч, неяк зашмат пакінуў чаявых, неяк дэманстратыўна працягнуў ёй руку, каб вывесці на вуліцу. I менавіта тады Марат вырваўся з нашых абдымкаў і перахапіў яе, схапіўшы за локаць, пацягнуў да сябе — рэзка і не стрымліваючыся, ажно янаўскрыкнула. I незразумела было, чаго было больш у яе крыку — абурэння альбо здзіўлення. Мне падалося, што здзіўлення. Прычым прыемнага. Хоць яна і паспрабавала вырвацца і гнеўна нешта крычала, бліскаючы зубамі і круцячы галавою, аднак падалася наперад, наляцела на Марата і далей здзіўлена разглядала ўшчыльную яго востры няголены твар са шнарамі і парэзамі, шэрыя запаленыя вочы, чорныя валасы і цвёрдую скуру. I чым даўжэй глядзела, тым большуважлівым станавіўся яе погляд. А калі выкладчык кінуўся вырываць яе назад, Марат