Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
ды з нажніцамі ў целе, трымаючыся рукою за сцены і дрэвы. А дзяўчына аказалася цырульніцай.
I яны загаварылі ўсе разам, перабіваючы і высмейваючы адзін аднаго. — Ён ужо не біўся, — крычаў Рустам, — ён ужо з малымі працаваў! — Куды там, — матаўгалавой Сэм, — я сам хадзіўнаягоныя баі, ясна, гэта быў не той Марат, ну але што. — Ды дзе? — настойваў Рустам. —Якія баі?Ённаканапеваляўсяднямі, садвара не выходзіў! — Правільна, — пагаджаўся Сэм, — а калі выходзіў то біўся. — Ды з кім там ён біўся? — зрываўся на ногі Рустам, аднак С эм цягнуў яго ўніз за рукаў спартыўнай курткі. — У яго сэрцахворае было! — Так-так, — падтрымліваў яго Косцік, — добрае хворае сэрца.
Я развітаўся, паціснуўрукі Рустаму з Сэмам, пахлопаў па плячы Косціка, запісаў тэлефон дзядзь Сашы, махнуў Беню рукою. Мяне ніхто не спыняў. Усе стаміліся і засыналі за сталом, аднак не разыходзіліся, нібы баяліся застацца сам-насам з усімі гэтымі гісторыямі. Туман падымаўся ўгору, у травеньскія нябёсы, агаляючы рэчы, робячы цемру яшчэ больш пустою. На другім паверсе Маратавага дома жоўтым раз’ядалі ноч тры акны. Усе тры суседкі — дзве поўныя, адна сухенькая — пільна ўзіраліся мне ў спіну, нешта вястуючы іпрадбачачы.
Я ведаў гэтую цырульніцу. Марат з ёй пазнаёміўся ў мінулым сакавіку. Выпадкова ўвечары праходзіў міма, адрэагаваў на бліскучае святло вітрыны з прыгожымі, нібы адсечанымі жаночымі галовамі, вырашыў зайсці. Быў канец халоднага працоўнага дня, акрамя яе, у цырульні нікога не было. Яна таксама збіралася ісці — што сядзець у пустой цырульні, калі зачорным
акном пачынаецца салодкае жыццё? I ўжо скінула свой бліскучы фартух з мноствам кішэняў, куды былі напханы нажніцы, грабянцы ды механічныя машынкі для галення. I тут зайшоў Марат. Яна адразу звярнула ўвагу на цёмныя кругі пад яго вачыма, якія нагадвалі праўсе бяссонныя ночы ды абпаленыя тытунём лёгкія, звярнула ўвагу на яго шчацінне, што дзіўным чынам рабіла яго маладзейшым і злейшым, чым ён быў насамрэч. Заўважыла яго перабінтаваную руку, разумеючы, што гэты пасажыру выпадкучаго будзе стаяць да апошняга. Прабегла позіркам пачорнай куртцы з капелюшом, па спартыўнай торбе з найкаўскім л эйблам, па чорных, прапаленых у некалькіх месцах цыгарэтамі джынсах, па лёгкіх красоўках. Падумала, што так у кіно выглядаюць наёмныя забойцы. Потым іх і знаходзяць па адбітках іхніх красовак. Надзела фартух, кіўнула Марату на крэсла. Той моўчкі сеў. Падышла, доўга разглядала яго ў люстэрка, правяла рукою па яго калючыхчорных валасах. 3 Марата пасыпаліся іскры. Янаўзялася занажніцы.
Марат распавядаў, што на ёй было зашмат ружовага і крывавага. Ружовыя валасы, крывавая памада, ружовая майка, крывавыя пазногці, ружовыя пухнатыя тапачкі, крывавага колеру бялізна. Калі яна дакранулася да яго, ён адчуў, якія ў яе нецярплівыя рукі, як янаўмела дакранаецца да мужчын, як адчувае іхнюю гарачнасць, стрымлівае іхняе трымценне. Альбо не стрымлівае, дадаваў Марат. Ён павярнуўся на крэсле і прыцягнуў яе да сябе, ал е гэты яе ружовы фартух з рознымі цырульніцкімі штукамі — ён перашкаджаў, Марат паспрабаваў яго сцягнуць, аднак той моцна ахопліваў яе цела, баронячы ад чужых дотыкаў. Тады яна
сама развязала канцы і кінула яго на падлогу, і звонкі метал нажніцаўды грабянёўпаляцеўпад крэсла, аяна стаяла перад ім, і ён глядзеў на яе аголены жывот, які ніякім чынам не магла схаваць кароткая майка, і рэзка пасадзіў яе сабе на калені, здымаючы з яе ўсё, баючыся не паспець, не наважваючыся спыніцца. Яна нават дзвярэй не зачыніла, расказваў Марат, хтосьці нават зазіраў з вуліцы, пакуль ён рваў усе яе чырвоныя шлейкі ды ружовыя панчохі, пакуль прыціскаў яе да сябе, адчуваючы, як яе скура то награваецца ад яго дотыкаў, то ахалоджваецца ад сакавіцкага скразняку. А калі янаўскрыкнула і замерла, ён яшчэ некаторы час паварочваў яе твар да святла, спрабуючы зразумець, што адбылося, чаму яна не рухаецца, але потым і сам знерухомеў, толькі сціскаў яе далей, разглядаў зблізку яе валасы, яе вейкі, здзіўляўся, якое ўсё гэта яскравае і каляровае, уяўляў сабе, як яна старанна кожную раніцу ўсё гэта вымалёўвае, колькі часу праводзіць ля люстэрка, як старанна нацягвае на сябе ўсе гэтыя каляровыя рэчы, як лёгка потым іх скідае. Яшчэ здзівіўся, як хутка і проста яна супакоілася. Пазірала на яго пільна і адчужана, аж яму раптам стала не па сабе, ён моўчкі ўстаў, трымаючы яе ў руках, упэўнена, хоць і не надта асцярожна кінуў яе на скураную канапу і пайшоў дадому. Так нічога ёй і не сказаўшы.
Наступным вечарам Марат зноў прыйшоў. Яна зноў была адна. Моўчкі зачыніў за сабою дзверы, стаяў і чакаў. Яна ўсё зразумела і выключыла святло. Вуліца за акном была напоўнена агнямі ды ценямі, яны змешваліся і расцякаліся, плылі ў вачах і размывалі абрысы дамоў. Яна таропка гаварыла яму нешта дзіўнае і нечаканае, гаварыла, што чакала яго, веда-
ла, што ён прыйдзе, распавядала пра сябе, успамінала гісторыі пра сваіх мужчын, ціха тлумачыла, што ёй падабаецца, а што не, штояна любіць ічаго баіцца, і так да глыбокай ночы, не стамляючыся і ні пра што не пытаючыся, робячы ўсё, што ён хацеў, не пярэчачы і не спыняючы яго, пакуль ён сам не спыніўся і не заснуў.
Марату яначамусьці падабалася, ён казаў, што адчувае, як паскараецца яе сэрца, калі яна цалуецца, і як потым яно супакойваецца і запавольваецца. Яна, распавядаў, часам паводзіць сябе так, быццам мяне зусім няма. Пры гэтым ляжыць побач са мною. Альбо на мне. Яна проста глядзіць скрозь мяне, бачыць нешта сваё, магчыма, чуе маё дыханне, магчыма, адчувае мой пах, не болей. Яму гэта, падобна, таксама падабалася. Ён нават не хаваў дома, што ідзе ў цырульню. Калі пачаў хадзіць часцей, казаў, што ходзіць туды галіцца, што сапраўдны мужчына заўсёды павінен быцьпаголены. Праўда, ідучы галіццаўцырульню, часам галіўся дома. У ягоўсё руйнавалася і развальвалася ў руках, усе стасункі і ўзаемаадносіны: з Алінай, з бацькамі, з братам. Нават з цырульніцай сваёй ёнусё часцей сварыўся. Прызнаўся аднойчы, што ўжо баіцца ў яе стрыгчыся. Яна мне галаву калісьці адрэжа, — меркаваў ён. Прыкладна так яно і адбылося. Уся гэтая гісторыя з нажніцамі — ён яе прыдумаў, седзячы ў мяне на кухні і заціскаючы рану рукою. Скардзіўся, што яна зусім з глузду з’ехала, што хоча яго забіць, што патрабуе немагчымага і трахаецца, быццам у апошні раз. Што ён паспрабаваў ёй нешта патлумачыць, спрабаваў пагаварыць з ёй, ты разумееш? — крычаў ён. — Я хацеў проста з ёй пагаварыць! Але ўсё скончылася скандалам, яна не хацела нічога чуць, плакала і віна-
ваціла яго ў бог ведае чым, ён завёўся, накрычаў на яе, разграміўяепрацоўнае крэсла.раструшчыўлюстэрка, біў адэкалоны і напалам ламаў фены. Вось яна і ўсадзіла яму нажніцы па самае дзяржальна. Але нікому нічога не кажы, — прасіў ён, — ніхто ні пра што не павінен ведаць. Я і не казаў. Ён сам усім расказаў.
Я пытаўся ў яго, чаму ён не паедзе адсюль. Яго ж пастаянна запрашалі нейкія татавы сваякі, дадому, на Каўказ. Ну, як я паеду, — адказваў ён, — як я іх кіну? — казаў ён пра ўсіх сваіх жанчын, пра ўсіх родных, пра сяброў і сапернікаў. — He магу, ніяк. Але я ведаў, што ён кажа няпраўду. Ведаў, што ўся справа ў Аліне. Што яна наадрэз адмовілася з ім ехаць. Сказала, што памрэ тут — з яго бацькамі, у яго доме, несуцешнаю ўдавою. Але нікуды адсюль не паедзе. Марат мог рабіць усё, што яму прыходзілаў галаву. Ён жыў, з кім хацеў, спаў, з кім хацеў, біўся, калі хацеў, ён страчваў прыяцеляў і нажываў ворагаў, адмаўляўся ад важных знаёмстваў і грэбаваў сяброўскімі абавязкамі, пад канец перасварыўся з усімі, нават са мной. Я не камунікаваў з ім цэлую зіму. Косціку ён быў павінен шмат грошай. Аддаваць, наколькі я разумеў, не збіраўся. Ды Косцік і не ўзяўбы. Здавалася, ёнрыхтаваўсядачагосьціважнага, да нейкага рашэння, да асаблівых падзей. I адмовіцца мог ад чаго заўгодна. Акрамя Аліны. Гэта я ведаў дакладна. Колькі б у яго ні было жанчын, як бы глыбока ні пракусвала яму скуру гэтая яго ружовая цырульніца, я ведаў, што без Аліны ён не паедзе. I я ведаў чаму. Ніхто не ведаў, акрамя мяне. Чамусьці мне Марат у свой час праўсё расказаў. Як яны пазнаёміліся недзе на вуліцы, як ён спыніў яе, як не хацеў адпускаць, ужо дакладна ведаючы, што паспрабуе жыць з ёй разам.
Як яна доўга яго пазбягала, як увесь час нешта ўтойвала. Як ён упершыню трапіў да яе дадому і чым усё гэта скончылася. Як яна пагадзілася ўрэшце жыць з ім. Але перад тым распавяла пра сваю маму, каб усё было па шчырасці. Распавяла, што мама яе час ад часу мусіць класціся ў бальніцу, вось такая бяда, нічога страшнага, хоць і прыемнага таксама нічога — проста яна часам нікога не пазнае. Гэта ж не страшна, праўда? — пыталася Аліна. — Я таксама не заўсёды ўсіх пазнаю. Адным словам, паколькі гэтаяе мама, яна мусіць заўсёды быць дзесьці побач, непадалёк. Марат лёгка з ёй пагадзіўся. I ведаў лепш за іншых, што яна нікуды з ім не паедзе. А значыць, і ён нікуды не паедзе. Таму што адна справа — спацьу чужой хаце з чужой жанчынай, і зусім іншая — кінуць таго, каго кідаць нельга. Ніяк нельга. Hi пры якіх абставінах. Прынамсі, так я ўсё гэта зразумеў.
Што з ёй будзе далей, думаў я, як яна дасць сабе рады? Што наогул рабіць далей? Я прамінуў падворак інстытута, падняўся ўгору, спыніўся каля нашай школы. Мой дом стаяўнасупраць, зусім побач, стары, чатырохпавярховы, нерамантаваны. Пад’езд не зачыняўся. Часам зранку я прачынаўся ад падлеткавых галасоў на лесвічнай пляцоўцы: школьнікі прыбягалі на перакур. Я жыў на паддашкавым паверсе, нада мною быў толькі дах. Там жылі сотні галубоў, часам я чуў скрозь сон іхняе вуркатанне. Аднойчы, ужо ў старэйшых класах, Марат пацягнуў мяне на іх паляваць. He ведаю, нашто яму было гэта патрэбна. He памятаю, чаму я на гэта пагадзіўся. Там сотні галубоў, — узбуджана гаварыў ён, — уначы яны сонныя, іх можна проста набіраць
у мех. Мы сустрэліся вечарам ля майгодома. У яго з сабой была трэніровачная сумка. Мы падняліся наверх. Марат залез першы. Я за ім. На гарышчы было душна і ціха. Цішыню парушала хіба што нябачнае і жудаснае шамаценне птушыных крылаў. Я дастаў ліхтарык, але Марат своечасова мяне спыніў: ты што, сказаў, напалохаеш. Ёнпайшоўнаперад. Галубы сядзелінаперакладзіне, сонныя і безабаронныя. Марат лёгка хапаў іх і кідаўу сумку. Яны даваліся яму ў рукі з нейкай непрыемнай асуджанасцю, не паспеўшы нічога зразумець, не паспеўшы як след разглядзець сваю смерцьу твар. Неўзабаве сумка была поўная. Янаўся шамацела знутры, быццам там хтосьці з кімсьці спрачаўся. Марат падышоў да акна, вылез вонкі. Паклікаў мяне. Я вылез следам. Мы асцярожна прыладзіліся каля акна, разглядаючы дамы ўнізе. Наўпрост пад намі свяціліся цёмным срэбрам кварталы, у якіх мы выраслі, цяжкія нагрувашчаннідамоў, разгалінаваныя кроны. Свяціліся пустыя падворкі, у якіх стаяла цемра, нібы вадаў патанулых танкерах. Свяціліся вокны і балконы, антэны і лесвіцы. Свяціліся аркі і пад’езды, слупы і афішныя тумбы. Свяціліся цэгла і бляха, трава і камяні, гліна і начная зямля. Свяцілася павуцінне, тонкімі пражылкамі напаўняючы паветра. Далей дамы абрываліся ўніз, да ракі, і ўжо там, бліжэй да рэчышча, свяціліся дахі складоў ды аўтамайстэрняў, свяцілася халодная ртуць плыні, прывідная труба старога млына на тым беразе, агні прыватнага сектара, белыя дымы кацельных і фабрык. Далей срэбра залівала сабою зямлю ды нябёсы. I можна было толькі здагадвацца, хто там жыве і што там адбываецца. Марат зачаравана глядзеў перад сабою.