Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
да, ясная рэч, іхніх палюбоўніц. Яны там п’юць гарбату з ромам. Наймалодшай з іх гадоў семдзесят.
— Праўда? — засумняваўся я.
— Святая праўда, — пацвердзіла Даша. — У яе таксама, дарэчы, чырвоная начная кашуля. Яна якраз у ёй і п'е сваю гарбату. 3 ромам, — дадала. — Далей новы дом. Яго доўга не маглі засяліць — дорага. Таму там некаторы час жылі будаўнікі: начавалі ў спальніках, смажылі мяса на агні, знаходзілі штосьці смачнае на складах. Як партызаны, чэснае слова. Там далей, калі павярнуць, ёсць некалькі прадуктовых, яны заўсёды зачыненыя. Чым насамрэч гандлююць — не ведае ніхто, але асабіста я бачыла некалькі разоў, як туды заходзяць маладыя жанчыны і не выходзяць адтуль ужо ніколі. Уніз пайшлі прыватныя дамы з кветнікамі, там амаль ніхто не жыве. Але ніхто і не памірае. Шмат дрэў. Заразусё цвіце. Нападдашкавыхпаверхахуначы гарыць святло, на ніжніх, як правіла, нейкі бізнес — ксеракс, натарыус, выраб помнікаў. Далей запраўка, майстэрні, а там і рака. А вось тут, проста пад намі, — паглядзела янаўніз, — ваенкамат. Я ведаю пару сакратарак адтуль — цяжкая праца, скажу табе, шкодная. Ты служыў?
— He, — адказаўя неахвотна.
— Ясна, — зразумела яна. — Ну, і нарэшце — наш дом. Значыць, глядзі, — яна нахілілася цераз парэнчы, я ледзьве паспеў схапіць яе за капялюш халата, — на першым паверсе жывуць армяне, пах адэкалону чуеш? Гэта ад іх. Іх там двое, усім кажуць, што браты. Я не веру. Суседнія вокны, антэна, бачыш? Анфіса, журналістка, вядзе надвор’е. Будзе запрашацьу госці — не хадзі. У яе там мама — адразужэніць. Хібаштохочаш больш
ведаць пра надвор’е. На другім паверсе стаіць пустая кватэра. Мужчына-паляўнічы зладзіў страляніну. Вендэта! — весела закрычала Даша. — Я якраз з'язджала, калі ён адстрэльваўся ад міліцыі. Былы вайсковец, артылерыст. Апошнія гады рамантаваў вопратку. Але стрэльбу трымаў зараджанай. Кватэру так ніхто і не купіў. Там пахне смерцю. А вось насупраць артылерыйскай кватэры жыве Гуталін — камуніст і гандон.
— Гандон? — перапытаўя.
— Гандон, — пацвердзіла Даша. — Гніда рэдкасная, пастаянна залівае суседзяў. Думаю, ён гэта спецыяльнаробіць. Ну, з нашым паверхам зразумела.
— Нічога не зразумела, — не пагадзіўся я. — Адкуль у цябе дзве кватэры?
— Хоць гэта і не твая справа, — адказала Даша, — але я табе раскажу. Тую, у якой я жыву, мне пакінуў былы муж. А ў гэтай жыла ягоная бабуля. Унука яна не любіла, кватэру пакінула мне.
— А дзе ён? — спытаў я з недаверам. — Гэты твой муж?
— Па-мойму, у Эміратах, — адказала Даша. — Ці ў Саудах. Карацей, вывеў кудысь актывы. Тут для яго занадтахоладна.
— А бабуля?
— А бабуля памерла. Яна і так доўгатрымалася. Яна паштаром была. Працавала да апошняга кліента. Тобок пакуль не звольнілі. Так, а наверсе, — сказала яна шэптам, — чуеш, ходзіць, гэта Іван Іванавіч. Ён прадае завод. Гадоўдзесяць. Але без мазы. Вань, — крыкнула ўнябёсы, — гэй!
Зверху вызірнуўчалавек. Пад сорак, трохі захуды, са стомаю ў вачах, з цыгарэтай у зубах, у чорным гар-
нітуры, у нясвежай кашулі. Выглядаў так, быццам толькі што вярнуўся з памінак. Цёпла кіўнуў Дашы, уважліва паглядзеў на мяне.
— Твой? — спытаў.
— Мой, — пацвердзіла яна.
— Падрос.
— Хто? — не зразумела Даша.
— Ладна, — кіўнуў ён рукой і пайшоў, прыкрыўшы за сабою балконныя дзверы.
— Калі ноччу будзеш іучна крычаць, — папярэдзіла Даша, — ён усё пачуе. Карацей, — Даша загарнулася ў халат, як генерал разбітай арміі ў шынель, — насалоджвайся жыццём.
Але якое магло быць пасля гэтага жыццё? Якая магла быць асалода? Я згубіў спакой. Няўжо нічога не будзе?—думаўя.стоячыхаля акнаіназіраючызасонцам, якое падымалася. Што яна сабе выдумала? Прастаяў на балконе да абеду, праваляўся ў ложку да вечара, выйшаў яе сустракаць. Напусціў на твар рэшткі стрыманасці.хаваючы заакуляраміроспачілютасць, прайшоўся па вуліцы — ад ваенкамата да тубдыспансера, ад салона прыгажосці да дома былых палюбоўніц. Туды, потым назад, потым яшчэ раз, потым зноўку, і так да бясконцасці. У чарговы раз павярнуўшыся, заўважыў яе ў канцы вуліцы. Ішла павольна, разглядаючы святло за жоўтымі вечаровымі вокнамі. Я нешматслоўна рушыў насустрач. Павітаўся, пацікавіўся справамі, падзяліўся ўражаннямі, наплёў пра справы, пра дзелавыя сустрэчы, маўляў, цэлы дзень бегаў (TaxTax, у тэпцях), сустрахаўся з партнёрамі (у ахулярах, а ях жа), добра, што сустрэліся, давай правяду, дапама-
гу несці рэчы. 3 рэчаў у яе быў нейкі камерцыйны глянец.якіянамне, зрэшты, не аддала.
Падымаючыся па сходах, яна маўчала, была задуменная і няўважлівая, аднойчы нават паспрабавала прыкурыць ад фільтра. Я падумаў, што гэта добры знак. Яна гатовая, падумаў, янаўсё зразумела, усё пабачыла і наўсё згодная. Яшчэ заўважыў, наколькі іначай яна выглядае ў профіль, становіцца падобнай да лісы, у яе поглядзез'яўляеццанештанедаверлівае.якдзіўна.падумаў я, калі глядзіш ёй у вочы, гэтагаўсяго няма. Так, нібы яна хавае свой сапраўдны твар, выдаючы сябе за кагосьці іншага. Гэтаўсё вусны, яны ў яе маюць дзіўны абрыс, але каб гэта зразумець, трэба глядзець наяе збоку. Так часам бывае, падумаў я, так нават лепш.
Але на парозе, як толькі я паспрабаваў спыніць яе, пераступіць ёй дарогу, дакрануцца, недзеў кішэнях яе працоўнага касцюма загыркаў тэлефон, і яна ўпэўнена адсунула мяне, адпіхнулаўбок кароткім жалезным рухам, як і належыць сапраўднаму адвакату, а дастаўшы мабілу, ураз напружылася, скінула званок і знікла за дзвярыма, нават не пажадаўшы мне салодкіх сноў.
Але мне яны ўсё роўна сніліся.
Прынцэса, спяваў я наступным ранкам, прачнуўшыся ў пакамечаных джынсах і нясвежай футболцы і сумна разглядаючы столь, навошта разбіваеш мне сэрца? Навошта аддаеш яго галубам на плошчы? Яны гуляюцца ім, седзячы на антэнах, і я плачу, прынцэса, пакуль ты малюеш яркімі фарбамі свой твар. Навошта ты трымаеш мяне ў гэтых срэбных ланцугах, навошта чапляеш мне чорны аброжак, які душыць мяне, не даючы сказаць усяго таго, што я думаю пра каханне і жорсткасць?
Дзе ты знікаеш штораніцы, прынцэса, у якіх норах хаваешся ад мяне, быццам лісіца?Чаму не прыйдзеш і не адпусціш мяне, чаму трымаеш мяне на ланцугу, чаму ніколі не называеш мяне па імені?
Я спяваў сабе, пакуль за акном прачыналася вуліца, спяваў, пакуль ажываў дом, спяваў, нават не спрабуючы падняцца. Аказваецца, думаўя з роспаччу, каханне можа быць нешчаслівым. Ад яго можа быць балюча, ад яго можа псавацца настрой. Хто б мог падумаць, думаў, хто мог прадказаць. Зрэшты, сонца станавілася ўсё больш, галасы гучаліўсё больш нахабна, дом напаўняўся імі, на пакуты зусім не заставалася часу.
Мне падабаўся гэты дом. Ён быў падобны да электрааргана. Я слухаў раніцай, як рабочыя бралі кабель, цягнулі яго па вільготным халодным асфальце і падключалі да сініх патокаў электрычнага току. Дзверы пад'езда былі адчынены, і скразнякі стаялі ў іх, як водарасці, лёгка ўздымаючыся, як толькі хто-небудзь забягаў з вуліцы. Яшчэ сярод ночы, пакуль усе спалі, прыслухаўшыся, можна было ўлавіць пакрапванне вады на кухнях, прусаковы шоргат механічных будзільнікаў, соннае перашэптванне галубоў на даху, ціхі жаночы ўздых у сне, быццам хтосьці толькі наладжваў правады і антэны, рыхтуючыся да святочнага канцэрта. Бліжэй да раніцы пачынаўся рух, з’яўляліся першыя гукі — вецер працягваўся па падаконнях і пакоях, нібы па духавых інструментах, рыпелі падлогі, азываліся радыёгаласы, пачыналі гучаць нажы і патэльні, брытвы і фены, можна было адрозніць прасы і тостары, звонка сігналілі рынгтоны, салодка перадаваліся апошнія навіны, чуваць было посуд, чуваць было ваду, пацалункі і перашэпты, напевы маршаў і прамаўлен-
Рамэа
ні малітваў, вясёлыя збегі па сходах, што канчаткова абуджалі калідоры і балконы, якія гучалі цяпер, быццам зрушанае з месца піяніна, і ты знаходзіўся ў ім унутры, недзе пасярод найглыбейшых гукаў, паміж найтрывожнейшых нот, знаходзіўся, слухаючы, як пачынаюць гучаць дрэва і бляха, метал і цэмент, шкло і скура, якімі мацаваліся паверхі ды перакрыцці. I калі бліжэй да абеду ў пад’езд забягалі дзеці, ад іхніх высокіх галасоў пачыналі фаніць нябачныя мікрафоны, і дом гучна выстрэльваў рэхамі ды рыкашэтамі, і музыка гэтая трывала не змаўкаючы — меланхалічная падчас абеду, роспачная ў вечаровую пару, нястрымная апоўначы, але ўсё не заціхаючы, не абрываючыся, лунаючы далей.
Ад гэтай музыкі хацелася памерці. Гэтым я і заняўся.
Ужо да вечара алкаголь стаяў у маёй крыві, як вада ўпаводку, гатоваяўкожны момант заліць пустыя вуліцы безабароннага горада. Усё, што я выпіў, усё, на што я адважыўся ідачаго прыклаўся, — агэта былідзіўныя сумесі і нечаканыя камбінацыі з шампанскага, херасу і рому — усяго, на што хапіла маёй гарачай фантазіі, уся гэтая вільгаць астуджвала маё сэрца знутры, запавольваючы непапраўнае, быццам графіт у ядзерным рэактары, не даючы, зрэшты, ніякіх падстаў сумнявацца, што яно, гэтае непапраўнае, цярпліва чакае мяне наперадзе. Я занадталюбіўсябе, каб разбірацца ў алкаголі, я быў занадта самаўпэўненым, каб своечасова спыніцца. Я хадзіўу розныя падазроныя месцы, зазіраў ва ўсе тыя норы і падвалы, якія яна згадвала, быў у арабаў, заходзіў да в'етнамцаў, братаўся з працаўнікамі «Макдоналдса», піў на брударшафт
з сухотнікамі, замаўляўшампанскаеўсаўне«3дароўе», страціўпамяцьупадваленасупраць сінагогі, прыйшоў у прытомнасцьу дзіцячай кавярні, запіваючы малочныя кактэйлі горнымі бальзамамі, пытаўся адрасы ў прадаўцоў піцы, памёр ад каньячных выпарэнняў у бары, які трымалі грузіны, уваскрэс ад паху мадэры ў пустым супермаркеце. Трымаўся, упарта п’ючы за яе здароўе, настойліва прапаноўваючы мінакам услаўляць яе неймаверны профіль, піць за яе голас і скуру, за яе цырульніцу, якая чаруе над ёй, ствараючы з яе шорсткіх валасоў касмічныя ландшафты. Стаяў на нагах, лёгка пагойдваючыся, як юнга. Умешваўся ў дыскусіі, даводзячы ўсім, што ні адна жанчына ў гэтых кварталах не мае такіх зялёных вачэй, ні адна з іх не ўмее так пераканаўча сыпаць праклёнамі і прасіць прабачэння, у ніводнай з іх няма такіх высокіх абцасаў, такіх тонкіх запясцяў, такой біяграфіі. Дзіўна, што мяне не пабілі сухотнікі. Характэрна, што мяне не абрабавалі в’етнамцы. Прыемна, што мяне выкінулі з «Макдоналдса». Жыць мне заставалася некалькі гадзін. Я вырашыў правесці іх з карысцю. Але не змог.