Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Як усё арганізаваць, думаў я, як усё арганізаваць? Можна, скажам, прыйсці да яе на кухню. Нібыта за прадуктамі. Стрымана паскардзіцца на голад, строга папярэдзіць, што прыгатую ўсё сам, але папрасіць яе дапамагчы. Быцьупэўненым і нешматслоўным. Можна прыйсці без футболкі, хай бачыць, які я загарэлы. Можна прыйсці басанож. He, адразу ж перадумаў я, басанож не падыходзіць, янаўсё зразумее, скажа: ты б яшчэ голы прыйшоў. Добра, тады пляжныя тэпці. Каб у разе чаго не важдацца са шнуркамі. Так, задаволена пахваліў я сябе, менавіта так. Папрасіць яе дастаць прыправы: цынамон, кардамон, чорны перац. Прыправы ў яе, відавочна, на нейкай паліцы. I калі яна за імі палезе, спакойна, галоўнае — спакойна! — пады-
сці і дакрануцца да яе ног. Нібыта падтрымліваючы яе. А далей яна сама ўсё зразумее. Адчуе цяпло маіх далоняў. I тады я зніму яе з крэсла, пасаджу на стол і пачну распранаць. Галоўнае — каб яна не паспела да таго скінуць свой касцюм. Ёйу ім будзе, напэўна, нязручна, яна сама захоча пазбавіцца ад яго, дапаможа сцягнуць пінжак, нервова пацягнеўверх спадніцу, якая так цесна аблягае яе гарачыя сцёгны. I вось тады можна будзе скінуць тэпці.
Альбо, не мог супакоіцца я, можна прыйсці і папрасіць у яе якую-небудзь драбніцу. Скажам, мыла. He, запярэчыў я сам сабе, тады яна дакладна ўсё зразумее. Лепш не мыла. Лепш зубную шчотку. Прыйсці да яе ў тапачках, з аголеным торсам, можна ў акулярах, і строга і нешматслоўна папрасіць запасную шчотку. Маўляў, сваю забыўу цягніку — хутка збіраўся, дапамагаў жанчынам, выносіў на перон дзяцей, эвакуяваў пенсіянераў. Шчотка ў яе, напэўна, будзе ў ваннай. I калі яна пройдзе туды ў сваім дзелавым гарнітуры, можна праслізнуць за ёю, стацьу яе за спінаю, блізка-блізка, так, каб яна адчула пах майго дэзадаранту і знерухомела ўстрывожана, усё разумеючы і прадчуваючы. I тады можна дакрануцца да яе адзення, адчуваючы, як пад ім уздрыгвае яе чуллівае цела, і моўчкі сцягнуць з яе пінжак, і дапамагчы ёй скінуць спадніцу так, каб яна засталася толькі ў белай, як у школьніцы, кашулі і маляўнічай бялізне, нахіліць яе над рукамыйнікам — бліскучым, як рафінад, каб яна магла разгледзець у люстэрку, як ад радасці і нецярпення разгладжваюцца ўсе яе зморшчыны, як пашыраюцца зрэнкі і бракуе паветра. I нават тэпці можна пры гэтым не скідаць.
Але і гэтаяшчэ не ўсё, заводзіўся я, гэта яшчэ далёка не ўсё! Можна прыйсці да яе з ноўтам, маўляў, не магу наладзіць нэт, які пароль, маўляў. Янаў гэты час можа валяцца на сваім ложку ў дзелавым гарнітуры, змучаная доўгім працоўным днём, вочнымі стаўкамі. Будзе ляжаць на жываце (яна, відавочна, любіць спаць на жываце) і глядзець тэлевізар, пажадана без гуку, каб не адцягваў увагу. Можна стаць паміж ёй ды экранам і стрымана-строга запытаць пароль. А яна можа сказаць: ты ведаеш, я ўжо і сама яго не памятаю, давай сюды ноўт, зараз наладзім. I папляскае далонню побач з сабою, маўляў, скачы давай, зараз усе зробім. I тады трэба спакойна (спакойна!) упасці побач з ёю. Галоўнае — не забыцца скінуць тэпці! А калі яна пачне корпацца ў кампе, можна ўзяцца ёй падказваць і быццам незнарок накрыць яе далонь сваёй, і дакрануцца да яв валасоў, і паглядзець — уважліва і ўпэўнена — у яе шырока расплюшчаныя вочы. I вось калі яна ўсё зразумее і адкладзе набок мой бядацкі ноўт, мне і рабіць нічога не спатрэбіцца — яна сама скокне на мяне і пачне скідаць з сябе пінжак, і рваць маланку на спадніцы, і кусаць маё загартаванае цела (калі я буду без футболкі) ці грызці ад нецярпення футболку (калі я буду ў ёй). I ўсё, што патрэбна будзе ад мяне, — заставацца мужным і нешматслоўным, строгім, але справядлівым, трывалым, моцным іўдзячным.
3 тым я і заснуў. У сне нада мною лёталі ластаўкі. Пагрозліва рабілі нада мною кругі. Але я не баяўся.
Я і прачнуўся цалкам выпадкова, не столькі пачуўшы, як адчуўшы яе крокі. Спачаткуўнізе рыпнулі дзверы, потым яна затупатала па выцертых сходах, б'ючы да-
лонню па парэнчах, заміраючы на паверхах, зазіраючы ўніз, перачэкваючы і рушачы далей. Яна падымалася бясконца доўга, я ажно паспеў разагнаць усіх ластавак, ірвануў да ваннай, намачыў валасы, каб усё было як мае быць, кінуўся на лесвіцу. Сутыкнуўся з ёю тварам да твару. Яе прыкметна хістала. Яна трымала па бутэльцы шампанскагаў кожнай руцэ. Пінжак валачыла за сабой па сходах, нядбайна падчапіўшы яго правым мезенцам. Чаравікіяе былі запэцканы пяском і травою. Усмешка ў яе была п’яная, выглядал а яна чароўна.
— О, — здзівілася, — ты без тэпцяў?
— Няважна, — загаварыў я стрымана і строга. — Пачуў, што ты ідзеш.
— Чакаў мяне? — засмяялася яна.
— Ключы хацеў аддаць, — гаварыў я далей, гэтак жа стрымана і строга.
— Вып’еш? — запрапанавала Даша.
— Шампанскае? — я ўклаўу пытанне максімум суровасці. — Хіба закампанію.
Яна кінула на падлогу пінжак, села на яго, запрасіўшы і мяне. На спадніцу яе нельга было глядзець без болю, так усё было відавочна. Я сеў побач, адчуваючы босымі нагамі холад начной падлогі. Трэба было ўсё ж такі не апранаць футболку, падумаў, няхай бы разглядзела, няхай бы янаўсё разглядзела. Даша сама ўзялася адкаркоўваць шампанскае, доўга з ім змагалася, боўтала бутэльку, зубамі грызла фолыу. Урэшце бутэлька выбухнула, Даша завішчала, аднак хутка супакоілася, за знаёмства, сказала і прыклалася да віна. Шампанскае зал іло яе ўсю з галавою, пацякло з вуснаў кудысьці за каўнер беласнежнай кашулі, Даша рэзка
перадала бутэльку мне, пачала расшпільваць гузікі, выціраць скуру, я зусім разгубіўся, гледзячы, як яна пяшчотна і старанна дакранаецца да свайго цела.
— Давай, — сказала, — пі.
— Як праца? — спытаў я сур’ёзна.
— Праца нармальна, — патлумачыла яна. — Нервовая праца. У кліентаў заўсёды праблемы. Як працаваць з людзьмі, у якіх праблемы? Іх лячыць трэба. А ты чым збіраешся займацца? — спытала.
— Абжывуся пакуль, — адказаў я, вырашыўшы не адкрывацьусіх козыраў. — Можна цябе пацалаваць?
— Яшчэ чаго! Завядзі сабе сяброў — з імі і цалуйся. Усё, давай.
Паднялася, падхапіла пінжак, сунула мне неадкаркаваную бутэльку і пайшла спаць.
Што я зрабіў не так? Дзе памылка? Футболка? Тэпці? Акуляры? Усё мусіла скончыцца зусім інакш. Я цяпер павінен ляжаць у яе ложку, яна мусіла ляжаць побач, пяшчотна і стомлена гледзячы ў мае спакойныя вочы. Замест гэтагая стаю сярод кухні з бутляй шампанскага ў руках і не ведаю, куды падзець рукі. А яна ў гэты час, што яна робіць? Ага, вось яна таксама выходзіць на кухню — за сцяною пачуліся крокі, я паставіў шампанскае на падлогу і прыпаў вухам да сцяны. Вось яна падыходзіць да акна, адчыняе, на яе адразу ж кідаецца ўся вечаровая жамяра, усе гэтыя матылі і жукі, і яна хутка прычыняе акно, падыходзіць да шафкі на сцяне, звініць посудам, дастае бляшанку з гарбатаю, цукар, кубак, лыжачкі, сподкі. Меладычна ўсім гэтым пазвоньвае, ставіць усё гэта на стол проста за маёй сцяною, на адлегласці рукі, на адлегласці выдыху. Sa-
пальвае газ, ставіць чайнік, садзіцца. Устае, падыходзіць да акна, зноў адчыняе, дастае запальнічку. Чорт, яна паліць. Нервова дабівае цыгарэту, выдыхае дым з лёгкіх, прычыняе акно, дастае з кішэні пінжака мабільны, правярае ўваходныя, рэзка хавае тэлефон назад. Закіпае чайнік, яна доўга не звяртае на яго ўвагі, стаіць і напружана пазірае перад сабою, менавіта туды, дзе стаю я. Рэзка паварочваецца, са злосцю перакрывае газ. Сядае за стол, цяжкім рухам зграбае ў кут усе гаршчочкі, лыжкі ды сподкі. Далей я ніяк не магу пачуць. Што яна робіць? Што яна там робіць? Плача! — раптам даходзіць да мяне, яна плача! Яна там сядзіць і плача! Так-так, сядзіць аднаў пустой кватэры і румзае. Заліваецца горкімі слязьмі, няўцешна бядуе, наглытаўшыся на ноч горкага тытуню, і няма нікога, зусім-зусім нікога, хто б пачуў яе плач, хто мог бы яе суцешыць! Нікога, акрамя мяне. Я ажно падскокваю ад такога прасвятлення, збіваю бутэльку, тая глуха завальваецца набок і павольна, як гружаны нафтаю таварняк, коціцца па вымытай халоднай плітцы, скрыгочучы і парушаючы навакольную цішу. Яна па той бок насцярожваецца. Усё разумее і заціхае, прыслухоўваючыся. Бутэлька дакочваецца да сцяны і спыняецца. Я таксама заціхаю. Стаю і слухаю, як яна маўчыць. Маўчыць, ведаючы, што я тут, што я ўсё чую, усё ведаю, праўсё здагадваюся.
Яна разбудзіла мяне перад восьмаю, адчыніўшы дзверы сваімі ключамі, і закрычала з парога:
— Так і ведала, што ты спіш!
Прабеглася калідорам, зазірнула ў ванную, кінула прыдзірлівы погляд на кухню і заваліла наўпросту па-
кой, дзе я спаў. Спаў я без адзежы, і вось тут яна нарэшце разгледзелаўсё.
— Ой, — сказала, сядаючы поруч і кранаючыся майго пляча, — што гэтаўцябе са скураю? — запыталаяна, разглядаючы маю татуху. — Гэта пёс?
— Цмок, — адказаў я, — проста недамаляваны.
— Ну, — не пагадзілася Даша, — які ж гэта цмок? Гэта пёс. Глядзі, які ў яго хвост. Такса, — яна яшчэ раз дакранулася да майго цмока. Па скуры ў мяне пацёк агонь. Аднакне паспеўя знайсці адказ, якяна саскочыла з ложка. — Давай, — наказала, — апранайся, штосьці табе пакажу.
Я паспяшыў апрануцца. Чамусьці мне не хапала ўпэўненасці, да таго ж пасля таксыўвогуле не было жадання ў чымсьці яе пераконваць. Даша адчыніла дзверы на балкон, выйшла, стаяла і махала рукою: давай, гаварыла, дзе ты там. Яна стаяла ў белым атэльным халаце. Валасы былі прыхоплены сетачкаю, у ёй яна, відаць, і спала, адчагопрычоскаяенагадваластаранна ды ўмела падабраны набор гародніны для супу. Я пахмурна падышоў.
— Так, — прамовілаяна, азірнуўшыся, — зараз я Ta66 ўсё пакажу. Потым адаспішся. Глядзі, — пачала, вызваляючы мне месца. — Бачыш?
Я зірнуўуніз. Было шмат сонечнага святла, што сляпіла вочы і пазбаўляла прадметы выразнасці. Праз імгненне зрок вярнуўся, рэчы акрэсліліся, фарбы набылі паўнаты. Травень заканчваўся зеленню і цяплом, свежае паветра ляжала на дахах і стаяла ў падворках. Па вуліцы беглі шкаляры, сноўдалі незлічоныя мінакі, на вуглу стаяў дворнік, свецячыся здалёк памаранчавым агнём камізэлькі. Так пачынаецца свята, падумаў я.
— Значыць, — пачала Даша, — гэта вось школа, — яна тыцнула пальцам у двор насупраць, — я там не вучылася, я гады тры як пераехала. Але, каб ты ведаў, там адбываюцца страшныя рэчы. Дырэктаркачаста спіць у сваім кабінеце. He адна. Да яе прыязджаюць. Машына з дыпламатычнымі нумарамі. Да раніцы круцяць італьянскую эстраду і паляць, высунуўшыся ў акно. У яе чырвоная начная кашуля, калі гэта Ta66 цікава. Побач — салон прыгажосці, — тыцнулаяна зноў. — Яны тамусе нарошчваюць адна другой пазногці. Паглядзі як-небудзь, яны выходзяць на вуліцу, каб перакурыць, садзяццаналаўку, бачыш, там ёсць лаўка ля сцяны, і дастаюць адна другой з кішэняў цыгарэты, паколькі самі сабе дастаць не могуць — пазногці замінаюць. Пасля сядзяць, як совы, учапіўшыся пазногцямі за край лаўкі. Зарагом падазроны рэстаран — уладальнік штораніцы ходзіць па вуліцы ў ружовым кімано і гаворыць з кімсьці па жаночым мабільніку. За імі — спартыўны паб, там арабы глядзяць еўрапейскія лігі. За імі в’етнамцы адкрылі рыгалаўку, але самі там не ядуць. Побач з в’етнамцамі, у падваротні, калі надумаеш, зроблены пад саўну бардэль. Побач з бардэлем — пусты дом, летам там жыве бадзяжны люд, таксама цікава, Побач з бамжамі — майстэрні мастакоў, глядзі не пераблытай. Насупраць — тубдыспансер. Так, што далей? — яна паглядзела налева. — Злева. Злева выдавецтва, падазраю, там падпольна захоўваюць няўлічаную дакументацыю, па вечарах заносяць папяровыя пакеты, на досвітку выносяць трупы, загорнутыя ў кітайскія дываны. Далей старая сядзіба, мне здаецца, там дажываюць век палюбоўніцы бацькоў горада. Я іх часам бачу на верандзе, ну, не бацькоў гора-