Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Ён сказаў нам дзіўную рэч. Сказаў, што Марат сёння апошні вечар з намі, таму мы абавязаны гаварыць пра яго розныя добрыя рэчы. Інакш ён так проста не пойдзе. Мы былі і не супраць. I нават кінуліся наперабой згадваць нейкія гісторыі, аднак нічога разумнага ўспомніць не маглі, толькі перабівал і ад зін ад наго, перакрыкваючы і сварачыся. Тады дзядзь Саша папрасіў нас усіх замаўчаць. Запанавала цішыня, і я раптам убачыў, як з брамы на падворак запаўзае халодны ліпкітуман. Ён падымаўся знізу, адчорнагарэчышча, якое яшчэ не паспела па-летняму перасохнуць. Мне раптам зрабілася жудасна, і жуда гэтая перадалася іншым. Усе пачалі разумець, пра што нас тут папярэджвае дзядзь Саша, згарбаціўшыся за сталом і падсвечваючы сабе мабільнікам, каб наліць: ён папярэджвае, што Марат дзесьці побач, стаіцьу нас за спінамі і не пойдзе адсюль, пакуль не пачуе неабходныя яму словы. He надта прыемнае адчуванне — прыслухоўвацца, ціне дыхаеўцябе за спінай памерлы прыяцель, які нешта не дагаварыў пры жыцці і пра якога ты ведаеш столькі гісторый, што яму прасцей цябе прыдушыць, чым спадзявацца, што ты будзеш трымаць іх пры сабе. I тут нехта асцярожна і коратка дакрануўся да майго пляча. Я здрыгануўся і рэзка павярнуўся назад — за спінаю стаяла Аліна, паблажліваўсміхаючыся і працягваючы мне сурвэткі.
Я таксама заўсміхаўся, схапіў гэтыя чортавы сурвэткі, яны тут жа пасыпаліся ў мяне з рук, я вылаяўся і нахіліўся, каб сабраць іх, падымаючыся, стукнуўся галавою аб стол, выводзячы ўсіх з трансу. I ўсе зноў наперабой загаварылі, а найграмчэй загаварыў Беня, то і слухаць пачалі яго. Аліна так і замерла за мной, стаяла і слухала. Беню гэта прыкметна напружвала, зразумела было, як старанна і асцярожна ён падбірае словы, каб не пакрыўдзіць удаву. Гаварыў, зазіраючы нам у вочы, быццам просячы аб падтрымцы і разуменні, нібы растлумачваючы: ну, вы ж усё разумееце, падтрымайце мяне, пацвердзіце мае словы, нагадайце, як тамусё было насамрэч. Мы нагадвалі і пацвярджалі. Аліна пастаяла некаторы час, нахілілася да стала, сабрала пустыя келіхі са слядамі памады і хацела была пайсці ў дом, аднак нешта яе затрымала, нешта прымусіла далей слухаць гэты аповед, які ўвесь час абрываўся і пачынаўся з іншага месца. Туман падступаўусё бліжэй, ціха і няўмольна набліжаючыся да яе цёплага цёмнага цела.
— Скажу так, — неяк здалёку пачаў Беня. Ён стаяў пад лямпаю і трымаўу руках чарку, быццам прамаўляючы тост. Прычым прамаўляў яго, звяртаючыся перш за ўсё да дзядзь Сашы, якіў прыцемках стаў зусім цёмны, вастраносы і непраглядны. — Што мне больш за ўсё падабал асяў Мараце, — працягваў Беня, — гэта яго мужчынскія якасці.
Ён агледзеў нас, чакаючы падтрымкі, аднак мы не зусім разумелі, што менавіта ён мае на ўвазе, і Беня зноў звярнуўся да дзядзь Сашы.
— Я хачу сказаць, — патлумачыў ён, — што Марат заўжды быў такім, якім мае быць сапраўдны мужчына — дарослым і адказным.
М АРАТ
Усе пагадзіліся, а Беня працягнуў:
— Мы ж разам хадзілі ў школу, праўда? Мы аднаго ўзросту. Калі Марат запісваўся на бокс, я хадзіў запісвацца з ім.
— Я таксама, — дадаў Косця.
— I я, — дадаліў адзін голас мы з Сэмам.
— Так, — працягнуў Беня, — але нас не ўзялі. Я ведаю, — зноўзвярнуўсяёндадзядзьСашы, — увас там, на Каўказе, кожны другі баксёр. Або самбіст.
— Або альпініст, — дадаў крыху не ў тэму Косцік.
— Але Марат быў сапраўдным байцом, — не даў перабіць сябе Беня. — Ён нават рэжыму не парушаў. Нават калі пачаў сустракацца з Алінаю, — звярнуўся Беняўжо да Аліны, — не прапускаў трэніроўкі.
— Так-так! — падхапілі мы ў адзін голас.
Аліна напружылася, пустыя келіхі адгукнуліся ў яе руках. Усе заціхлі.
— I тут, — сказаў Беня, перавёўшы дыханне, — я магу расказаць вам такую гісторыю. Магчыма, вы яе не ведаеце.
I пачаў расказваць. 3 яго слоў выходзіла так, што першыя пальчаткі Марату падарыў тата. Яшчэ калі Марат не стаяў як след на нагах. То-бок спачатку Марат навучыўся шанаваць бацькоў, потым баксаваць, атолькі потым—хадзіць. Баксаваў ён натхнёна і настойліва, усюды іўвесьчас. Удары яго, пасловах Бені, неслі саперніку паразу і забыццё, а яго спорттаварыству — славу і перамоіу. Трэнеры адразу гэта заўважылі, яго іўзялі з ходу, не спытаўшы, колькі яму гадоў, дзе ён вучыцца і хто ён паводле веравызнання. А дарэмна, адзначыў Беня. Паколькі справа веры быладля Марата справай гонару. Ён заўсёды меў пры сабе святыя мошчы, прыве-
зеныя яму Бенем з Сіная, а што ніхто з нас ніколіў вочы іх не бачыў, то толькі з той прычыны, што мошчы выносіць на рынг строга забаронена алімпійскім камітэтам. Акрамя таго, Марат рабіўусе намазы, шанаваў вечар пятніцы, не еў мяса і аддаваў на царкву дзесяціну. На якую менавіта царкву, Беня ўдакладняць не стаў, абмежаваўшыся сухімі лічбамі. Трэнеры несумненна разумелі, каго менавіта выхоўваюць у сябе на базе, з кім ім пашчасціла перасекчыся ў іхнім нікчэмным жыцці. Дык і ўхапіліся за Марата, як за апошні шанц. Што цалкам зразумела: каму ж не хочацца выхаваць алімпійскагачэмпіёна?Усімхочацца. 3 яго і выхоўвалі чэмпіёна — так і не інакш! Ён гэта адчуваў, таму калі ягоўчарговы раз спрабавалі перацягнуць на гістарычную бацькаўшчыну, на Каўказ, удакладніў Беня, ён заўсёды казаў, што тут яго выхавалі, тут ён і рэалізуецца як прафесіянал. Амбіцыі заўсёды напаўняюць нас сілай і вынослівасцю. Клапотная штодзённая праца, знясільваючыя трэніроўкі, прыцэльны шлях дамэты — усё гэта не магло не даць выніку. 3 простагачачэнскага хлопчыка Марат ператвараўся ў спартыўную надзею Харкаўшчыны. He было такога саперніка, крыху патэтычна заявіўБеня, вядома, у ягонай вагавой катэгорыі, выправіўся ён, які выстаяў бы супраць нашага Марата хаця б пяць раўндаў! Я хачу нагадаць, пачаў успамінаць Беня, як ён рыхтаваўся да бою. Устрыманне і пост, малітвы і медытацыі, пакора іўпэўненасць! — Беня канчаткова збіўся з тэмы. — Скураяго зузростам станавілася моцнай, а косці — цвёрдымі і халоднымі. I калі ён біўся за званне чэмпіёна вобласці, бацькі горада заміралі на трыбунах, сочачы за яго грацыёзнымі рухамі і пераможным крыкам!
— Такусё і было, — сказаў дзядзь Саша, і сіняя сляза скаціласяўягоны каньяк.
— Аніводнага бою! — далей прамаўляў Беня. — Аніводнага бою без перамогі! Ніякіх збораў без перамогі і поспеху! Кроўворагаў запякалася наяго валасах, іхняе галашэнне суправаджалаяго поступ! Даяго абутку спрабавалі дакрануцца найпрыгажэйшыя жанчыны! — тут Беня ўспомніў пра Аліну і запнуўся. — Ну, маецца наўвазе, ад федэрацыі, — растлумачыў ён, — прафсаюзная работа, працоўныя рэзервы.
Але ўсім неяк раптам стала няўтульна, таму Беня не прыдумаў нічога лепшага, як гаварыць далей:
— А вось гісторыя, якую я вам хачу расказаць, адбылася менавіта на зборах. У Ялце. Я чаму так падрабязна распавядаю, — растлумачыў Беня, — сам там быў. Ніхто не мог сапернічаць з Маратам у спрыце і вынослівасці. Ніхто не мог выстаяць супраць яго, не страціўшы здароўя. Ніхто не сумняваўся ў ягонай вялікай будучыні. Акрамя Чорнага. Як яго звалі, я цяпер і не ўспомню. Хаця, — задуменна замоўк Беня, — чаму ж не ўспомню, Чорным яго ўсе і звалі. Быў ён не мясцовы, бацькі яго прыехалі аднекуль з Усходу ці з Захаду — не памятаю. Чорнага як байца ніхто сёння і не ўспомніць. Яго і тады мала хто заўважаў, усе казалі толькі пра Марата. I вось Чорны на зборах сарваўся. Жылі яны на базе, у горад іх не выпускалі, рэжым, распарадак, ранішняя гімнастыка. I вось трэнерскі штаб выклікалі на нейкую нараду. Прычым увесь. Тут якраз Чорнага і панесла. Спачатку ён піў сам. Потым спаіў масажыстаў. Потымузяўся заюніёраў. Адзіны, хто з ім не піў, — Марат! Два дні ламаў яго Чорны, два дні спакушаў. Што толькі ні прапаноўваў. I масажыстаў пад-
сылаў да яго, і юніёраў падгаворваў. Але так і застаўся ні з чым. I таму я прапаную выпіць, — паспрабаваў неяк завяршыць усю гэтую гісторыю Беня, — за нашага прыяцеля, за Марата, за яго мужчынскія якасці, — я заўважыў, што Аліна не даслухала і рушыла да дома, і туман халадзіў яе лыткі, пакуль яна праходзіла падворкам, — заяго вытрымку, — не мог спыніцца Беня, — за яго адданасць спорту і сапраўднаму мужчынскаму сяброўству!
Ніхто не быў супраць выпіць, ніхто не меў нічога супраць сапраўднага мужчынскага сяброўства. Дзядзь Саша, худы, з паголенай галавою, з акуратнай палоскаю вусоў, у сваім чорным пінжаку быў падобны да камінара, які ўпаў з даху проста да святочнага стала і радаваўся, бо ўсё магло скласціся куды горш. Чым цямнейшым рабілася неба, тым больш трывожна гарэлі лямпы над намі. Цемра стаяла вакол іх, нібы вада вакол нерухомых самоў, не адважваючыся ўскалыхнуць іхні спакой.
Мыўсе ведалі гэтую гісторыю. Пакуль побач была Аліна, ніхто не перабіваў і не пярэчыў, а тут, як толькі яна адышла, яўспомніў, якусё было насамрэч. I іншыя згадалі, зрабілася заўважнай агульная збянтэжанасць. Нават Рустам адвёў вочы, дастаў мабільнік і пачаў гнеўна набіваць камусь паведамленне. Чорнага звалі Валера. Іх з Маратам выганялі з секцыі разам. Тройчы. Але кожны раз бралі назад. He тое каб Марат сапраўды быў такі непераможны — ён нават на вобласці ніколі не браў першае месца, проста ў Чорнага тата быў у органах і заўсёды дамаўляўся за малых. У Крым яны звалілі таксама разам. Проста са збораў, якія пра-
ходзілі тут, на месцы. Марат ужо сустракаўся з Алінай, яны нават казалі ўсім пра вяселле, але тут яго перамкнула, быў сакавік, на плошчах і ў скверах ляжаў чорны снег, небаўспыхвала і гарэла, Марат не мог знайсці сабе месца, таму і прыдумаў гэтую гісторыю са зборамі ў Ялце. 3 сабой яны ўзялі дзвюх сябровак-гімнастак. Тыя, здаецца, яшчэ і пашпартоў не мелі, Марат з Чорным, якім было па сямнаццаць, выдаваліся ім дарослымі і адказнымі — адным словам, сапраўдныя мужчыны з мужчынскімі якасцямі. Пасяліліся яны ў знаёмых Чорнага, у цеснай кватэры ў панэльніку, з вокнаў нават мора не было відаць. Ды й не было ў іх асаблівай цікавасці да мора, якое штарміла і залівала набярэжную лёдам ды мерзлым багавіннем. Недзе на пяты дзень адпачынку, калі грошы, шампанскае і хлеб заканчваліся, Чорны са сваёй гімнасткай пачалі цягнуць Марата дадому. Але з тым нешта здарылася, нейкая перамена, ён нам расказваў потым. Казаў, што сам не разумее, як так адбылося і кал і гэта пачал ося, ал е яго напарніца, яшчэ зусім юная, ціхая і тонкая, у якой не было нічога, акрамя спартыўных перспектыў, згубіла ад яго галаву, і ён таксама зіубіў сваю, прычым задоўга да гэтага, таму ніхто з іх асабліва ні пра што не думаў. Яны зачыніліся ў адным з пакояў і днямі не вылазілі з ложка, цалуючыся і знясільваючы адно аднаго. Марат распавядаў, што яна зусім нічога не ўмела і ён тлумачыў ёй усё ад пачатку, паказваў, што і як трэба рабіць, каб усё доўжылася і надалей. Памяшканне зусім не абагравалася, яны хаваліся пад тоўстымі коўдрамі, таму ёняе амальі не бачыўраспранутай, вывучаючыяе хутчэй навобмацак. Потым доўга ўспамінаў, якія ў яе пяшчотныя далоні, якія тонкія вены, якая перасуша-