Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
— Вось што, — сказаў ён, — добра было б усё тут купіць.
— Навошта? — не зразумеўя.
— Як навошта?—здзівіўся ён.—Для прэстыжу. Уяўляеш, мець такі дом, — паказаў ён на суседнія вокны. — Я калі вырасту, абавязковаўсё куплю. Усё іўсіх. Тутусё будзе маім. Тут і такусё маё, —дадаў, падумаўшы.
— Сапраўды, — пагадзіўся я.
— Ты што, — пакрыўдзіўся Марат, — не верыш, што я змагу? Пабачыш. Я змагуўсё. Усё што заўгодна. Як ты можаш мне не верыць? Ты ж мой сябар, мой вучань.
— Як гэта?
— Я цябе вучыў боксу!
— Ды ладна, — не пагадзіўся я. — Ты простадвойчы мяне пабіў.
— Усё роўна, — адказаў Марат. — Ты, можна сказаць, мой любімы вучань.
— Паслухай, — сказаў я, — давай іх выпусцім, — паказаў на сумку. — А то брыдка неяк.
Марат замоўк. Відаць, вагаўся. Потым моўчкі раскрыў сумку, вытрас птушак проста на шыфер. Яны пакаціліся, узмахваючы крыламі і ўзлятаючы ў паветра. Марат адкінуў сумкуў бок. Сядзеў і маўчаў. Я не надта разумеў пра што цяпер гаварыць. Раптам ён павярнуўся. За намі, у трэснутым акне, рэзка адбіваўся тонкі месяцовы серп. Гэта ад яго было столькі святла. Ён сляпіў вочы і пазбаўляў спакою. Марат асцярожна працягнуў руку і адламаў кавалак шкла. Быццам разламаў месяц напалам. Засталася палова. Зрабілася цямней.
РАМЭА
Два гады таму я адчуваў, як сэрца кожную раніцу будзіць мяне ад сну, гаворачы: давай, прачынайся, мы губляем час. Колькі можна спаць, падштурхоўвала яно, падскокваючы на месцы, давай, мы прапусцім усё цікавае. Я прачынаўся і выбягаў на вуліцу, і ніводзін з цудаў не мог бы мяне тады абмінуць. Два гады таму я ірваў паветра лёгкімі і быў упэўнены, што за бліжэйшым рагом мяне чакае нешта неверагоднае — агні, салюты і святочныя аркестры. I хоць там насамрэч мяне не чакала нічога, акрамя веснавых скразнякоў, гэта зусім не бянтэжыла. Дваццаць гадоў — той узрост, калі д'ябал прыходзіць да цябе, каб паскардзіцца на жыццё. Усё завязана на табе, ад цябе патрабуецца толькі меней спаць. I карыстацца прэзерватывамі. Усё астатняе абавязкова з табою здарыцца. I здарыцца менавіта так, як ты гэтага хочаш. Хочаш ты гэтага ці не хочаш.
Я прыехаў сюды ў канцы траўня. Ад вакзала пайшоў пешшу. Рэчаў было мала.скураны заплечнік з парай
футболак і старым ноўтам, тэрмас з каньяком, які не паспеў дапіць у дарозе. Джынсы, кеды, атрутна-зялёная кашуля — я прыехаў надоўга. Штодзённыя прабежкі рабілі мой крок лёгкім і бязважкім, прычоска рабіла мяне падобным да вакаліста «Боні эм» у лепшыя іх часы, сонца шчодра адбівалася ад цёмных, на палову твару, акуляраў. Я быў зоркай, і на мяне нельга было не звярнуць увагу. Прынамсі, так я сабе ўсё гэта бачыў. Горад мне спадабаўся: ціхія прывакзальныя двары, зарослыя травою і засаджаныя абрыкосамі, гаражы, флігелі ды аварыйныя дамы, з якіх выходзілі павольныя, бы хамелеоны, пенсіянеры, — мяне ўсё задавальняла. Пахцукруішакаладуўкварталахвакол кандытарскай фабрыкі, суровыя цэхі пустых прадпрыемстваў вакол рынку, вароты, крамачкі і медыцынскія ўстановы — усё было для мяне. Я выйшаў да набярэжнай. Аказваецца, тут былі масты. Гэта добра, падумаўя, горад, які ляжыць на рацэ, болын абаронены і спакойны, жыццё ў такім горадзе трымаецца сваіх межаў і мае свой парадак. Потым я даведаўся, што рака тут не адна. Горад ляжаў паміж імі, на пагорках, нібы на выспе, свецячыся ўсімі сваімі белымі і чырвонымі будынкамі, якія былі аточаныя з усіх бакоў гарачай травеньскай зелянінай. Што ж, сказаў я, ступаючы на мост, можаце мяне сустракаць.
Дом меў чатыры паверхі. Выглядаў запушчана, гэта значыцьутульна. Увогуле ціхая вуліца, толькі з процілеглага боку, са школьнага двара, чуўся адчайны школьны лямант. Я пацягнуў дзверы. Ніякага кода — заходзь і забівай іху іхніх цёплых ложках. Добры настрой, узнёслы стан, пачатак сонечнага бясконцага
дня. Трэці паверх быў мой. Чорныя металічныя дзверы, сіні гумовы дыванок, чырвоны сімпатычны гузік званка. Часам жыццё забывае пра нашу прысутнасць і пачынае нам падабацца.
Я ціснуў і ціснуў, выціскаючы з чырвонай кнопкі рэшткі непрыемнага піску. Ніхто, зразумела, не адчыняў. Я біўудзверы нагою, напяваўвясёлыя куплеты. Думаў нават зайсці да суседзяў, ціснуў на такую ж чырвоную кнопку, але там таксама ніхто не адчыняў. Што рабіць? — падумаў. Іншых адрасоў я не меў, у гэтым горадзе мяне проста не чакалі. Кінуў заплечнік пад сцяну, сеў на дыванок, адкрыў тэрмас. Калі-небудзьяны вернуцца, падумаў я, і так ці інакш пашкадуюць.
Праз некаторы час заўважыў, што за дзвярыма нехта ходзіць даволі бестурботна і таксама нешта сабе напявае. Суседзі знізу, падумаў я. Аднак не — хадзілі менавіта за дзвярыма, да якіх я прываліўся спінаю. Я сарваўся на ногі і пацягнуўся да званка. Крокі сціхлі, потым ледзь чутна наблізіліся. Хтосьці разглядаў мяне ў вочка. Я ступіў назад, каб можна было разгляд зець акуляры. Галоўнае — зрабіць уражанне, падумаў. Дзверы адчыніліся.
У яе была радасная прычоска. He проста фарбаваныя ў белае валасы, а фарбаваныя рознымі адценнямі белага. Прыемна і радасна. Погляд яна мела дапытлівы, хоць і сонны. Увогуле выглядала дрымотна. Адзета была ў чырвоную піжаму, паверх якой абы-як быў накінуты беласнежны халат з атэльнай эмблемай. Час ад часу ён спаўзаў, тады яна нагадвала баксёра, які рыхтаваўся выходзіць на рынг, скідаючы камандны халат на плечы масажыстаў. У яе былі зялёныя вочы,
бледная ад курэння скура, пяшчотная шыя, яна стаяла басанож, пераступаючы з нагі на нагу.
— Ты хто? — спытала, зазіраючы мне за плечы.
— Рома, — адказаў я, таксама азіраючыся. — Вам мама мая тэлефанавала.
— Мама? — не зразумела яна. — Навошта тэлефанавала?
— Я ў вас жыць буду, — патлумачыў я.
— 3 мамаю?
— Адзін. Мамадома.
— Дома? — перапытала яна, паправіўшы халат, штоўсё спаўзаў. — I што яна там робіць, дома?
— У яе працэс, — адказаўя.
— Што?
— Працэс. Яна юрыст.
— Усё, — раптамуспомнілаяна, —успомніла. Ты — Рома, так?
— Рома.
— Мама — юрыст.
— Так.
— А што ў цябе на гал аве?
Звалі яе Даша. 3 мамай маёй яны пазнаёміліся на семінары месяц таму. Удзень сядзелі поруч, запісвалі за дакладчыкамі, заліваліся каваю на брэйках. Увечары, падчас карпаратыўнага боўлінга, набраліся, мама ведала, як гэта робіцца, пад канец вечара яна вісела ў новай сяброўкі на плячы і распавяла, што я вось-вось мушу пакінуць бацькоўскі дом, паколькі перавёўся да іх на навучанне. Год не давучыўся, — плакала мама, — ясна, што яму са мной сядзець, які інтарэс? Вось ён і перавёўся. А дзе ён там жыць будзе? На вакзале? Ма-
МВСАПАТАМІЯ
ма выцірала слёзы і замаўляла яшчэ, а ад гэтага яшчэ больш плакала. I ўрэшце Даша сказала: ну, што за бяда, хай пажыве ў мяне, у мяне ёсць вольная кватэра, бабуля вельмі дарэчы памерла. Я ўсё адно збіралася яе здаваць, лепш здаваць знаёмым — хоць мэблю не вынесуць. А захочуць вынесці, усё роўна не змогуць — яе там проста няма. Мама ўчапілася за такі варыянт: каліўжо адпускаць малога, ну, мяне то-бок,ударослае жыццё, то лепш ведаць, дзе потым шукаць цела. Я на ўсё пагаджаўся. Нават калі б не было гэтай Дашы, я б усё роўна знайшоў, дзе жыць. Галоўнае — выбрацца з пакоя, які смярдзеў дзіцячай вопраткай і школьнымі падручнікамі. Я даўно збіраўся куды-небудзь з’ехаць, у дваццаць гадоў жыць з мамаю — задавальненне сумнеўнае. Яна зашмат, як для юрыста, піла, я зашмат часу праводзіўу ванным пакоі. Найлепшае для ўсіх у такой сітуацыі — раз’ехацца і пісаць адно аднамулісты.
Здаецца, уражання я на яе не зрабіў. Вядома, мне гэта не падабалася. Я думаў, трэба ёй нешта распавесці пра маму, пра тое, што мяне цікавіць у жыцці, чым я займаюся, на што разлічваю, але яна мяне апярэдзіла.
— Пайшлі, — сказала, — я табеўсё пакажу.
Яна падышла да суседніх дзвярэй, адкрыла іх, зайшла ўнутр. Мяне не запрашала, я пастаяў на парозе, потым зайшоў. Два пакоі. Падобна, не так даўно рамантавалі. Падобна таксама, што рамонтам займалася яна сама: шпалеры адклейваліся, у душавых стаялі цёплыя лужыны, столь была не тое каб пабеленая, хутчэй памаляваная. Даша прайшлаў пакой, адкрыла акно, нахілілася вонкі. У яе былі прыгожыя лыткі. До-
бра, што я пасяліўся менавіта ў яе, падумаў я. Тут яна павярнулася.
— Ты без спальніка? — запытала. — Добра, дам Ta66 матрац. Значыць, тут кухня, — яна пацягнула мяне ў суседні пакой. Там стаяла пліта. Ну, і ўсё, больш нічога. — У прынцыпе не так важна, — сказала на гэта яна. — Побач піцэрыя, калі што. Душ, — прамовіла, асцярожна пераступаючы цераз лужыны. — Ручнік дам, — дадала. — Што яшчэ? Ага, інтэрнэт, святло, газ. Ты мяне разбудзіў, — сказала, — я нешта ніяк не засяроджуся.
Мы перанеслі з яе кватэры вялікі матрац, заліты акварэльнымі фарбамі і перапэцканы пластылінам ды губной памадай. У Дашы было тонкае цела і прыемны голас. Я падумаў, добра было б спаць з ёй на гэтым матрацы. Зрэшты, чаму б і не, падумаў. Галоўнае, падумаў, зрабіцьуражанне. Жыве яна, здаецца, адна. Спіць даабеду. Ходзіцьупад’ездупіжаме. Мне падыходзіць, падумаўя, гледзячы, як яна лёгка схіляецца над матрацам, спрабуючы яго ачысціць. Проста трэба брацьусё ў свае рукі, падумаўя і пайшоўудуш.
У абед яна зноўку забегла. Сказала, што едзе па справах, прынесла пасцель, пакінула ключы ад сваёй кватэры, патлумачыла, што, калі згаладаюся, Mary пайсці на кухню і выбраць з халадзільнікаўсё, што знайду. А знойдзеш ты там, дадала, хіба што капусту. Свежую, удакладніла. Была янаў дзелавым касцюме пясочнага колеру. Ён яе троху таўсціў, аднак чаравікі на высокіх абцасахусё ставілі на свае месцы — не зусім малады, але цалкам упэўнены ў сабе юрыст, з баявой прычоскай, з-пад беласнежнай кашулі прасвечвала бялізна. Нафарбавана была прыхапкам, пахла ад яе
каваю, і гаварыла яна так многа і гучна, што я нават не зразумеў, калі яна пайшла.
Ну, добра-добра, злаваўся я, не назаўсёды ж яна пайшла, хутка вернецца. Якія ў яе могуць быць справы? Ну, судовае пасяджэнне, ну, вочная стаўка, распазнанне трупаў. Выхапіць яшчэ аднаго няздару з кіпцюрастых лапаў смерці, распішацца дзе трэба, і дадому, да мяне. Галоўнае — не ўпусціць момант, не прапусціць нагоду, злавіць сваё шчасце, калі яно будзе прабягаць у калідоры. Вечар павольна мяняў паветра, як атэльную бялізну, робячы зеляніну цёмнай, а шыбы ружовымі. Святло мякка краналася падлогі і пустых сцен, за дрэвамі на вуліцы было чуваць галасы і дзіцячы смех. Хацелася ісці на гэтыя галасы, хадзіць паміж дрэвамі, дакранаццаў цемры да жаночых рук, лавіць зялёныя месяцы, што абрываюцца з галін, не вытрымліваючы ўласнай вагі.