• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    сябе ўжо і зусім не стрымліваў і заваліў з правай, як яго вучыліў дзіцяча-юнацкай школе, то-бок старанна і ад душы. Выкладчык пакаціўся па падлозе, а на Марата ззаду наскочылі бармены, і ўжо ўсе трое паляцелі на зямлю. Мы з Маратавым прыяцелемузяліся выкідаць усіх на вуліцу, у сіне-чырвоную паркавую цемру, якая трывожна паглынала агні барнай шыльды. I там, сярод залатога лісця, Марат тоўк выкладчыка, бармены спрабавалі адцягнуць яго ад ахвяры, а мы, у сваю чаргу, намагаліся адцягнуць іх.
    Міліцыя забрала ўсіх, акрамя барменаў. Выкладчык ныў і прасіў зрабіць яму масаж сэрца. Яго сяброўка прыкладвала Марату хустачку да разбітага брыва. У аддзяленні выкладчык з сяброўкай сядзелі ў адным куце, мы — у іншым. Ніхто нічога не казаў, толькі яна глядзела на Марата прыдзірлівым і нервовым позіркам, нібы вывучаючы. Ці, прынамсі, запамінаючы. Потым іх адпусцілі, а мы засталіся. Марат прасіў мяне скарыстацца правам аднаго званка, патэлефанаваць Аліне і патлумачыць, што яго выклікалі на сустрэчу з прэзідэнтам федэрацыі.
    — Якім прэзідэнтам? — гаварыў я яму. — Другая ночы. Давай я пазваню, скажу, што мыў міліцыі, няхай нештаробіць!
    — У міліцыі?—сумняваўся Марат. — Занадтапраўдападобна, яна не паверыць.
    I навошта расказваць тое, што ўсім і так вядома, думаў я. Навошта залагоджваць памерлых гісторыямі, у якіх так шмат крыві і болю. Але ўсім, здаецца, падабалася згадваць Марата менавіта такім — у чырвоных баксёрскіх майтках, з архангельскімі крыламі
    за плячыма, з Гасподнім блаславеннемудобрым сэрцы. Я наважыўся ісці, павярнуўся дадзядзь Сашы, каб усё растлумачыць, выбачыцца і распусціццаўтумане, аднак Аліна нахілілася да мяне і стомлена дакранулася да рукі.
    — Вань, — сказала, — дапаможаш?
    — Так-так, — адказаўя, — што за пытанне.
    Трэба было проста не прыходзіць, — падумаў.
    Аліна пачала выбіраць з травы пустыя бутэлькі, перадавала мне, сама ўзяла са стала талеркі і відэльцы, пайшла ў дом. Я пайшоў за ёй, адчуваючы погляды і галасы за спінаю, ішоў, ступаючы па бітай цэгле і гледзячы, як яна лёгка рухаецца, як паглыбляецца ў ноч, як нечакана аконнае святло падае на яе скуру і цёмныя валасы. Адчыніла дзверы, прайшла ўнутр. Я ступіў следам. Тут яна азірнулася, ціха папрасіла пакінуць бутэлькіў калідоры, пасля чаго перадала мне відэльцы. Я не ўтрымаў, відэльцы пасыпаліся на падлогу, востра і холадна, быццам кавалкі лёду. Дзесьці глыбока ў доме рыпнулі дзвярыма. Аліна прыклала палец да вуснаў, папрасіла паводзіцца цішэй, сказала, што ўсе ўжо спяць. Гаварыла шэптам, ад чаго голас яе гучаў па-асабліваму даверліва. Прыадчыніла дзверы ў гасцёўню, асцярожна рушыла наперад. Святло было выключана, я яе не так бачыў, як адчуваў, лавіў яе дыханне, троху вастраваты пах яе валасоў, што пахлі грэцкімі арэхамі, троху рэзкаватае парыпванне старой падлогі пад яе нагамі. Што будзе, думаў я, калі тут, у цемры, не заўважыўшы, я выпадкова наткнуся на яе, калі дакрануся да яе ў цемры, кал і параню яе вострымі нажамі і відэльцамі, якія трымаю ў руках? Яна прайшла праз гасцёўню, павярнулаў доўгі калідор, ішла на-
    вобмацак, кранаючыся пальцамі прадметаў. Я добра ведаў іхняе памяшканне з дзяцінства. Дзіўна спланаванае і некалькі разоў пераробленае, захламленае старой мэбляй і высокімі шафамі, яно нагадвала мне пра Марата, пра трохі лепшыя абставіны, пра вясёлыя часы. Мне заўсёды падабалася, як тут пахла: зручным цёплым адзеннем, дрэвам і гарбатай. Ніводнай кнігі на паліцах, ніякіх карцін на сценах. Цесныя пакоі, вузкія калідоры, нерухомыя цені, нябачныя жыхары. Мы рухаліся ў цемры, асцярожна абыходзячы крэслы і торбы, цяжкія вазоны з кветкамі і раскіданыя па падлозе чаравікі. Я раптам усвядоміў, што не памятаю гэтага калідора, раней яго тут не было, я гэта дакладна ведаў, паколькі сотні разоў бываў тут у розным узросце, у розным стане, але вось менавіта гэтага калідора, які выцягваўся іўсё больш звужаўся, калідора, перапоўненага пылам і цемрай, не памятаў. Мажліва, падумаў я, яны туту чарговы раз нешта перабудоўвалі, ну так, вядома, Марат планаваў прабіць сцяну, каб сумясціць бацькоўскую спальню з маленькім пакоем.у якім ніхто не жыў, ал е не памятаю, каб ён перад смерцю нешта казаў пра рамонтныя работы. Зрэшты, мы з ім апошнім часам амаль не размаўлялі. He хапалачасу, не хапала жадання, не хапала цярпення вытрымлівацьувесь той чад, у якім ён жыў. Можа, і сапраўды ён паспеў выбудаваць у бацькоўскім памяшканні гэты калідор і выйшаўпа ім сасвайго жыцця, прарубіўшы сабе прыватны канал сувязі з ноччу, знайшоў тое месца, дзе абшыўка свету была тонкай і ненадзейнай, і скарыстаўся зручнай нагодай выправіць нарэшце ўсё на сваю карысць. Я спыніўся і прыслухаўся. У суцэльнай цемры, што абступала і ціснула, не было чуваць нічога, нават ды-
    МЕСАПАТАМІЯ
    ханне Аліны абарвалася, нібы яна затрымала паветра і распусцілася ў чорнай гарбаце начнога пакоя, гуляючы самнойухованкі. Я прыгадаў, як Марат любіўраспавядаць пра свайго старога, пра тое, як стары вучыў яго плаваць. Браў за шыю і апускаў пад ваду, прымушаўвыбірацца, задыхаючыся і адплёўваючыся. Марат гаварыў пра гэта з гонарам: вось, маўляў, бачыце — не задыхнуўся, не здох, выплыў, выжыў і далей буду жыць, і ніякая смерць мяне цяпер не возьме. Але казаў пра гэта так злосна, што мне самому кожны раз перахоплівала дыханне і бракавала кіслароду, і я прагна хапаў яго ротам, каб пераканацца, што не задыхнуўся. I варта было трапіць у гэтую пастку, каб абудзіць найстрашнейшыя аповеды з дзяцінства. Я адчуў страх. Як адсюль выбрацца, падумаў я, куды вядзе гэты чортаў калідор? Кінуўся шукаць сцяну, натрапіў рукою на нешта цвёрдае, на нейкія металічныя выступы і штыры, узяўся біць рукою пачорнай пустэчы, другой рукою спрабуючы ўтрымаць відэльцы і нажы. Намацаў рваныя шпалеры, з-пад якіх выступала прахалодная цэгла, намацаўвешалкудля адзення, намацаўшторы ікапелюшы, хусткі і цэлафан. Раптам пальцы спыніліся на чымсьці пругкім і цёплым. Я спрабаваў зразумець, што гэта. Пер’е, гэта было пер'е, пяшчотнае і бязважкае на дотык. Нешта, падобнае да толькі што забітай птушкі, нешта, напоўненае крывёю і памяццю. Я дакранаўся асцярожна іўважліва, спрабуючы адгадаць, што ж гэта ўсё ж такі ёсць. Раптам цемра пад маімі пальцамі здрыганулася, лёгка азвалася, быццам нехта ўздыхнуў. Я адчуў, як нешта варухнулася. Жах праняў мяне. Жах і роспач. Я кінуўся ў цемру, выкінуўшы перад сабою растапыраную далонь. Заваліў вешалку, зачапіў
    крэсла, перавярнуў нейкія рондалі. Рука стукнулася аб цвёрдую паверхню, цемра расчынілася, у вочы ўдарыла рэзкае святло. Я вываліўся на старую кухню, на якой быў тысячы разоў, дзе ведаў кожны куток і кожны заканурак, дзе ўсё было знаёмым і не выклікала ніякіх страхаў ці недаверу. Пасярод кухні стаяла Ani­na, памешваючы нешталыжкайу вялікім казане. Яна здзіўлена пазірала на мяне. Відавочна, выгляд у мяне быў неспакойны.
    — Ты дзе быў? — запытал а яна.
    — Заблукаў, — адказаў я.
    — Усё ў парадку? — засумнявалася.
    — Так, — схлусіў я.
    Хутчэй заўсё, яна не паверыла. Але прамаўчала.
    — Вось, — сказала, памаўчаўшы, — аднясі на стол.
    Я ўзяў з яе рук глыбокую талерку з гароднінай, пайшоў назад.
    Яны якраз супакойвалі Косціка і згадвалі, начым спыніліся, дзе была перапынена размова, з якога момантуўсё пайшло не так. Косцік горка плакаў, паклаўшы галаву на рукі, а рукі, у сваю чаргу, паклаўшы на запечаную рыбу. Можна было падумаць, што ён аплаквае яе, гэтую рыбу. Дзядзь Саша перасеў да яго і, супакойваючы, паляпаў па карку. Ціха, хлопча, — казаў ён, — не варта так забівацца з-за мёртвых. Косцік пакрыўджана шморгаў носам, выціраючы слёзы і смаркачы рукавамі кашулі. Д зядзь Саша навісаў над ім сваім вострым профілем, бы крумкач, Беня нервова курыў, страсаючы попел у марынаваныя грыбы, а Рустам з С эмам сядзелі наводдаль, працягваючы аб нечым спрачацца. Я падсеў да іх, паставіў гародніну на стол.
    Тады С эм распавёў найцікавейшую гісторыю. Была яна настолькі дзіўнай і заблытанай, што нават Рустам, малодшы брат, на вачах якога ўсё гэта адбывалася, пляскаўчас адчасурукамі, шырокарасплюшчваўвочы і адмоўнаматаўгалавою, не пагаджаючыся і выпраўляючы апавядальніка. Было што выпраўляць! Ніхто з нас не ведае, казаў Сэм, прыпальваючы так, што рубцы на зламаным некалькі разоў носе ружова ўспыхвалі ў газавым святле, як блізка знаходзіцца яго смерць. Ніхто з нас уявіць не можа, як далёка на яе тэрыторыю мы заходзім. Гаварыў ён, магчыма, не так разважліва, як я пераказваю, нервова зацягваўся, трохі заікаўся, але аповед яго быў менавіта пра гэта. Смерць, казаў ён, ніколі не ступае нам насустрач, яна мае час і магчымасць вычакаць, яна стаіць пасярод свежай смарагдавай травы, нябачная ды непазбежная, і назірае, як легкадумна ды неразважліва мы забягаем у яе цень. Час ад часу ў нас атрымліваецца з гэтага ценю выскачыць. Хаця ў большасці выпадкаў ад нас тут мала што залежыць. Мы безабаронныя перад ёю, нас паралізуе страх і асуджанасць. I мала хто гэтую асуджанасць здольны ў сабе перамагчы. 3 Маратам усё склалася асабліва дзіўна. Ён не баяўся смерці і любіў жанчын. Аднойчы яго запрашалі за мяжу, трэнерам, ну, гэта ўсім вядома. Дык ведаеце, што ён сказаў? Ён сказаў: я памру тут, побач са сваёй мамаю. Усім была вядома тая пашана і шляхетнасць, з якімі ён ставіўся да жанчын. Магчыма, гэта перадалося яму ад мамы. Магчыма, прычына тут у спартыўным выхаванні. Так ці інакш, а да жанчын ён ставіўся ледзь не пабожна. Аднаго разу, мінулай вясной, фактычна год таму, Марата ўцягнулі ў бойку. Адбылося гэта так: ён ужо вяртаўся
    дадому пасля бою і спускаўся па Рэвалюцыі, калі раптам убачыў, як нейкі мудзіла чапляецца да дзяўчыны. Прычым даволі брутальна. Пасярод вуліцы. Ясная рэч, Марат палез біцца. Здавалася б, што прафесійнаму баксёру было заваліць нейкага левака. Аднак мудзіла аказаўся не столькі натрэніраваным, колькі вынослівым. Меў проста жалезную галаву, аб якую можна было гнуць роварныя рамы. Біліся яны гадзіны дзве. To сыходзіліся, то пераводзілі дыханне. Потым зноў кідаліся адзін нааднаго. Наватдзяўчынане вытрымала, папрасіла прабачэння і пайшла сабе. Ды яе ніхто і не трымаў. Ну, але верх узяло майстэрства — Марат такі заваліў гэтага дзіка. Той ляжаў на цёплым вечаровым асфальце і сцякаў крывёю. Марату б развярнуцца і пайсці дадому, але нешта яго спыніла, нешта прымусіла застацца. Ён нахіліўся, пацягнуў мужыка на сябе, закінуў сабе на плечы і панёс на святло, што гарэла каля метро, думаючы там кінуць пад дзвярыма якой-небудзь аптэкі. Мужык аказаўся цяжкім і нязручным, ногі яго валакліся па зямлі, джынсы спаўзалі, ён цяжка хрыпеў, кроў зацякала Марату за каўнер. Аднак Марат ішоў, паколькі ведаў: нельга пакідаць пасля сябе трупы, барацьба павінна быць сумленнай. Аўжо калідацягнуў-такігэтагамудзілудааптэкі, асцярожна паклаў яго пад дзвярыма і збіраўся націснуць кнопку выкліку дзяжурнага, але вырашыў у канцы выцерці таму кроў з твару. I калі нахіліўся, мужык раптам расплюшчыў вочы і засадзіў Марату ў бок доўгімі бліскучымі нажніцамі, якія трымаў у задняй кішэні джынсаў. Пасля чаго простаўцёк. Марат паспрабаваў дагнаць яго, але з нажніцамі бегчы было нязручна, таму ён проста павярнуў дадому і паўночы дабіраўся сю-