Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Яна знайшла мяне на сходах каля пад’езда. Я сядзеў, прытуліўшыся да дзвярэй і не даючы нікому выйсці з дома. Спачатку яна раз’юшылася. Потым спалохалася. Падхапіла мяне, як змагла, пацягнула ўверх, да сябе. Пакуль цягнула, я прачнуўся, спрабаваў падсвечваць ёй мабільнікам, набіраў пры гэтым выпадковыя нумары, удала, як мне здавалася, жартаваў з яе імя, да месца, у чым быў перакананы, прапаноўваў выйсці за мяне замуж, пяшчотна, па ўласным вызначэнні, вісеў на ёй, абдымаючы адной рукой яе, другой — парэнчы. Яна пасадзіла мяне на кухні і па-
прасіла заткнуцца. Хадзіла і вырашала, што са мною рабіць. Спачатку надумала тэлефанаваць маёй маме. Потым вырашыла зрабіць мне моцнай гарбаты. Пасля зусім ужо нервова прапанавала прамыць мне страўнік, паставіць кропельніцу, выпіць снатворнага, выпіць вітамінаў, выпіць морсу, выпіць марганцоўкі, выпіць морсу з марганцоўкаю, выпіць марганцоўкі без морсу, але са снатворным, выпіць усё разам і запіць гарбатаю — так ці інакш, яна клапацілася пра мяне, і ад гэтага сэрца маё ганяла кроў, і кроў мая ўцякала ў сэрца далікатна-чырвонай, а выцякала з яго цёмна-крывавай.
Пакуль яна хадзіла вакол, пакуль корпалася ў шафах і шуфлядах, вышуквала ў гугле рэцэпты і тэлефанавала знаёмым аптэкарам і анестэзіёлагам, мне станавілася ўсё больш самотна і горка. Кухня ў яе была акуратна запоўнена рознымі травамі і спецыямі, гароднінай і морапрадуктамі. Я лёгка пазнаваў духмянасць цынамону і гваздзікі, востры водар кары, шчымлівыя пахічорнагаперцу, рэзкую прысутнасцьчаснаку і лімонаў, цёмны дух сечанага мяса, светлы сок рэзанай гародніны, свежасць лёду і бязважкасць мукі, гаркату, асуджанасць і незваротнасць стэйкаў, прывіднасць воцату, летуценнасць соі, бессэнсоўнасць таматнага соусу. Пахаў станавілася ўсё болын, яны стаялі нада мною, як дэманы, залазячыў лёгкія і сціскаючы горла, яны абступілі мяне, як войска крапасныя муры, яны складаліся нада мноюўдзіўныя канструкцыі, набіралі нечаканыя абрысы, бянтэжылі і прыгняталі. Жыццё маё пахла свежамарожанай рыбай, смерць мая будзе аддаваць кітайскімі грыбамі. Колькасць пахаў забівала мяне, іхняя насычанасць рабіла гэтую смерць балю-
чай. Толькіне тут, наказваўя сам сабе, толькінеўяе дома. Ідзі дадому, не марудзь, нашэптваўя сам сабе, валі адсюль. Толькі не тут. Тады яна адкрыла халадзільнік. I я памёр.
Потым яна доўга стаяла нада мною, запіхваючы маю галаву пад халодны струмень. Я вырываўся і спрабаваў падняцца, адводзіў яе руку, аднак яна настойліва вымывала з мяне боль і чарноту гэтага свету, прыгаворваючы нешта жыццесцвярджальнае і не даючы мне падняцца. Адзенне яе даўно намокла, я разумеў, што ёй холадна, што ёй усё гэта сто гадоў не трэба і што паводжу я сябе як апошні мудак. I ад гэтага разумення слёзы цяклі па маім твары, перамешваючыся з халоднай вадою, што ж я так, думаў я ў роспачы, што ж я такусё сапсаваў? Што ж цяпер рабіць? Я прасіўу яе прабачэння і патрабаваў адпусціць мяне, тлумачыў, што са мнойусё ў парадку, і прыхлушваў, колькі ж я насамрэч сёння выпіў, прасіў наліць мне яшчэ і цяжка адплёўваўся шампанскім і кока-колай, стрымана казаў нешта пра яе валасы і нешматслоўна прапаноўваў ісці са мной у ложак. Яна цярпліва ўсё гэта выслухвала, злёгкудаваламне штурхалёў, калія загаворваўпра сэкс да вяселля, ледзьве чутнаўздрыгвала ад халоднай вады, ледзьве стрымана ўсміхалася наўсе мае прапановы.
Калі я плёўся ад яе, пакідаючы ў калідоры шчодрыя мокрыя сляды, мне захацелася сказаць нештаважнае.
— Ведаеш, — сказаў, — я б цябе ахвотна пацалаваў. Але сама разумееш, я тут табе ўсё абрыгаў, уяўляю, як ад мяне цяпер пахне.
— Ідзі-ідзі, — адказалаяна, ці то пагаджаючыся, ці то пярэчачы.
I зранку я ўсё памятаў, нічога не забыў, ніводнага яе слова, ніводнага яе дотыку. Памятаў, як трывожна яна на мяне глядзела, як асцярожна трымала за руку, як акуратна выціралаўсе мае смаркачы. Нічога не забыў, хаця лепей было б нічога не памятаць. У памяці касяком лёталі спалоханыя ластаўкі, на сэрцы мне ціснулі мяхі з лёдам, хацелася пазбавіцца гэтага балючага цела, Аднак я ведаў: нельга губляць часу. Зараз альбо ніколі. Я ўстаў, сяк-так апрануўся, з трэцяй спробы пачысціў зубы, апёк руку, запарваючы гарбату, разліў малако,рассыпаўцукар,перавярнуўвядро сасмеццем. Вось заразусё і адбудзецца, сказаўя сабе ірашучавыйшаўзадзверы.
Зноў ніхто не адчыняў. Зноў давялося стаяць і прыслухоўвацца да галасоў і гукаў. Што за чорт? — думаў я. — Яна што, не хоча мяне пускаць? Рашуча загрукаў у чорны метал дзвярэй, абуджаючы галубоў на даху. Урэшце зазвінелі ключы, трапляючы ў замок, дзверы цяжка адчыніліся. Я рвануў наперад і наткнуўся на хл опчыка. Было яму гадоў сем, На ім был а белая майка і футбольныя шорты, каленіўяго былі збітыя, локці падрапаныя, валасы чорныя і густыя, глядзеў з-пад ілба, даверу не выклікаў. У руках трымаў шарыкавыя асадкі і алоўкі. Крытычна агледзеў мяне з ног да галавы. Тут з кухні выбегла Даша. Збянтэжылася, прытворна нядбайна паклала рукі малому на плечы.
— 0, — сказала, — Рамэа, гэта ты? А гэта Амін, — кіўнула на малога.
— Як? — здзіўлена перапытаў я.
Малы паглядзеў на мяне з нянавісцю.
—Добрыяўцябеасадкі, — сказаўяямуміралюбна. — Гэта што, сапраўдны паркер? У мяне калісь такі быў.
МВСАПАТАМІЯ
— Ты ўмееш пісаць? — працадзіў малы і пайшоў на кухню.
— У яго канікулы пачаліся, — хутка зашаптала Даша, — яго бабуля зранку прывезла. Хаця што ён тут летам будзе рабіць? Яго б на мора куды-небудзь...
I праўда, падумаўя, на мора, за буйкі.
Я сядзеў на кухні, Даша бегала і нешта гатавала, дэманструючы гасціннасць, малы глядзеў наўсё гэта скептычна. Да мамы ён падобны не быў. Але маму, здаецца, любіў. Я яму, відавочна, перашкаджаў. Ён мне таксама. Дашаўсё больш нервавалася, нешта спаліла, нешта перасаліла, нешта проста выкінула ў сметніцу. Я хацеў разгаварыцца з Амінам, але той мне адкрыта хаміў. Мама рабіла яму заўвагі, але ён хаміў і ёй таксама, ад чаго яна нервавалася яшчэ больш. Зрэшты не вытрымала, схапіла тэлефон, выбеглаў суседні пакой, з кімсьці доўга размаўляла, пакуль малы злосна вымалёўваў паркерам у школьным сшытку монстраў і серыйных забойцаў. Я ўстаў і пайшоў дадому. Малы нават не падняў галавы.
Так прайшло два тыдні. Я прачынаўся ранкам ад яе крокаў за сцяною, чуў, як яна бегае па кватэры, як будзіць малога, як рыхтуе яму сняданак, як спазняецца, як збірае вопратку, марна спрабуе навесці парадак на галаве, панічна шукае абутак, роспачна спрабуе камусьці дазваніцца, безнадзейна далівае малако ў халодную каву, вырачана выбягае ў пад’езд, кідаючы ў сумку тэлефоны, таблеткі і сонцаахоўныя акуляры. Я ведаў, што вернецца яна позна, нед зе пад вечар, можна нікуды не спяшацца. Малым займаліся. Прыходзілі нейкія яе сяброўкі, цёткі, суседкі, выхавальнікі. Ад-
Pa М Э A
нойчы яна папрасіла мяне прыглядзець за ім. Але малы наўмысна (так-так, наўмысна, я бачыў, што ён гэта наўмысна) перакуліў рондалі, патэлефанаваў маме (у яго быў даражэйшы тэлефон, чым у мяне!), паскардзіўся, расплакаўся. Яна мусіла лавіць таксі, ляцець дадому. Я патлумачыў, яна нібы і паверыла, але разам нас болып не пакідала. Я злаваўся і пасылаў праклёны на галаву малога. Адкуль ён тутузяўся, думаў, чаму яна сапраўды не адправіць яго куды-небудзь на мора, на возера, на балота, бліжэй да прыроды, да дзікіх жывёл? Малы мяне ігнараваў — не размаўляў, не адчыняў мне дзверы (зняважліва гледзячы на мяне скрозь вочка, падставіўшы пад дзверы крэсла), дэманстратыўна адмаўляўся ад ежы, калі я сядзеўу іх на кухні, уключаў на поўную калонкі, калі яна гаварыла са мной па тэлефоне. Я нават пачаў паважаць яго. Які прынцыповы, падумаў. Насамрэч ён бяспечны, пераконваўя сябе, нічога страшнага. Але ўсе мае спробы пасябраваць з ім нічога не далі. Ён наоіул не выглядаўчалавекам даверлівым і безабаронным, меў цяжкі характар і сур’ёзныя цацкі. Цягаў у кішэнях хімічныя алоўкі і канцылярскія прылады (я сам бачыў, як ён спрабаваў стэплерам прышчапіць шнуркі маіх кедаў да падлогі; яна, вядома, не паверыла), меў падораны татам выкарыстаны газавы балончык (ну, гэта яна думала, што выкарыстаны), падораны дзядулем партабак (ад яго пахла тытунём, я казаў ёй, але яна адмахвалася і не звяртала ўвагі), знойдзены недзе стэтаскоп (для чаго ён яму? — пытаўся я нервова), пазычаныя ў кагосьці гільзы з паляўнічай стрэльбы, скрадзены ў мяне швейцарскі нож (не аддаваў, упарта пераконваючы, што гэта яго, яна зноў жа нібы і верыла мне, але нож так і не забрала). Найгор-
шае, што са мной яна цяпер амаль не кантактавала, хоць і далей забягала час ад часу, дзверы пры гэтым не зачыняючы і асцярожна ўвесь час азіраючыся, на ўсе мае спробы спыніць яе на сходах, загаварыць з ёю на вуліцы, зацягнуць яе ў нейкую цёмную зацішную браму кожны раз напружвалася, рабілася прытворна легкадумнай, дакучліва ветлівай, знарочыста шчырай. Ён увесь час быў недзе побач — чакаў яе, стоячы на балконе, вызвоньваў яе, як толькі я дакранаўся да яе рукі, прачынаўся, як толькі я сярод ночы лёгка грукаў у яе дзверы, раніў сабе пальцы і апякаўязык, дзёр вопратку аб цвікі і ўмешваўся ў бойку на вуліцы, соваў у рот пратэрмінаваныя харчы і цягнуў дадому вулічных сабак — і ўсё гэта, каб адцягнуць ад мяне яе ўвагу, перацягнуць яе на свой бок, выклікаць яе спачуванне ці хаця браздражненне, слёзы, смехі любоў. Яна, наадварот, злавалася на яго ўсё часцей, сварылася з ім усё больш адкрыта, разам з тымусведамляючы: ну, што ж з ім сварыцца, ён разумны хлопчык, ёнусё разумее, усё робіць правільна, чужы тут я, і злавацца трэба на мяне. Але ўсё роўна злавалася на яго. Паступова ў нас з ёй склаліся дзіўныя адносіны, якія трымаліся на тым, каб пакінуць малога ні з чым. Яна спрабавала па дарозе з працы вызваніць мяне і вярнуцца дадому разам. Ноччу дасылала мне паведамленні, у якіх пыталася пра надвор’е ды апошніянавіныўкраіне. Раніцайпаспявалазаскочыць да мяне на імгненне проста прывітацца і адразу знікала, пакідаючы пасля сабе пах гарачага хлеба. Малы разумеў, што адбываецца, таму адразу заняў абарону, хітра і разумна расстаўляючы паўсюль пасткі. Спаў з яе тэлефонам, шпацыраваў пад сваімі вокнамі, замазаў замок маіх дзвярэй пластылінам (добра, што хоць пла-
стылінам, думаўя), пісаўмне цыдулкі зчорнымі пазнакамі і вудуісцкімі замовамі. Мянеўсё гэта знясільвала, я страціў сон, страціў спакой, нават захацелася ў нейкі момант вярнуцца дадому. Мне было шкада малога, якога я шчыра даставаў, шкада яе, што не магла знайсці сабе паміж намі месца, аўжо як шкада было самога сябе — пра гэта лепш наогул не казаць. Так пачалося лета, так памерлі ўсе мае мары.