• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Але нават закладзеным носам ён усё роўна адчуваў пахі і дымы гэтага горада, яго жнівеньскую скуру — выпаленую сонцам, адбеленую акіянам. Глядзеў на вулічных птушак — на дзіва спакойных для такіх гармідарных умоў, глядзеў на ёгаў ды манахаў, назіраў за драконамі на дахах і гіенамі ля смеццевых бакаў, прыкрываўся рукою ад крывавага ранішняга прамення, хутаўся ў абвіслы ад дажджу пінжак, аднак не станавіласяямуніўтульней, ніцяплей. Іўжо каліпаўсталадумка ехацьу аэрапорт ічакацьтам суткі да загрузкі, паклікаў яго гурт жыццярадасных выпівак, якія заўважылі яго яшчэ раней, аднак з уласцівай сапраўдным выпіва-
    кам далікатнасцю не адважваліся адарваць ад самакапання і сумных світанкавых рэфлексій. I вось, калі пабачылі, што справы зусім кепскія і што выгрызаюць чалавека гэтага знутры дэманы ранішняй няўцехі, тады гукнулі яны яго, і паклікалі, запрашаючы да агульнагабанкету, іпачаставалідзіўнымнапоем. Якназываецца напой, не ведалі і самі абарыгены, сказалі толькі, што атрутай гэтай гандлююць палякі ў сваёй краме, назву ж яе не моіуць вымавіць нават яны — польскія прадаўцы. У польскай мове столькі шыпячых, — у захапленні крычалі яны Бобу, усё падліваючы і падліваючы, — што мы нават баімся сабеўявіць іхнюю службу Божую! Бог, мабыць, прачынаецца кожны раз ад псалмоў з такой колькасцю шыпячых! — казалі яны Бобу, і той ім нават нешта на гэта адказваў, аднак яго ніхто не слухаў, усе толькі гаварылі і гаварылі, і гіены перабягалі ў цянёк, а жоўтыя змеі звівалі сабе гнёзды ў металічных сметніках. Сонца палала над званіцамі і рэкламнымі шчытамі, адбівалася ў высокіх вокнах, дзе стаяла цёплае паветра, дзе пакоі напаўняліся жыццём і на пажарных лесвіцах гулялі жнівеньскія скразнякі. Жанчыны, ідучы па вуліцы, усміхаліся яму, ветліва махалі яму хусткамі і капялюшыкамі, выкрыквалі нешта радаснае і пяшчотнае, нешта настолькі шчыльна злепленае з шыпячых і ётаваных, што Боб не наважваўся дакрануцца да гэтых залатых сотаў іхняй мовы, напоўненых радасцю і асалодаю. Менавіта з патрэбай радасці і асалоды ён і прачнуўся, менавіта іх ён патрабаваўяк Ma­ra больш, менавіта па іх ён, падняўшыся і знайшоўшы побач некранутую нікім старую татаву валізу, пайшоў скрозь позні вечаровы прыцемак наперад—у пошуках грамадскага транспарту, у пошуках братэрскай любові.
    Знайшоў ён іх у Бронксе, куды дабраўся, перасекшы раку. Стаялі яны пад будынкамі банкаў і закрытых крамаў з адзеннем. Можна было нават падумаць, што менавіта ў гэтых крамах яны і апранаюцца. Боб заціх, насцярожана павёў носам, як бывалы вулічны пёс, падумаў развярнуцца і рушыць назад, аднак разумеў: калі не цяпер, то ўжо ніколі, буду потым дакараць сябе за слабадушнасць, буду шукаць апраўданні сваім страхам і комплексам. Давай, Калумб, варушы ластамі, — падштурхнуў ён сябе насустрач усім пуэртарыканкам і сурынамкам Бронкса. Перахапіла яго, зрэшты, нейкая невысокая ростам, фарбаваная ўчорнае, вастраносая і худая рыба-траска з непраўдападобна вялікім і, адпаведна, прывабным бюстам і такім аксамітным голасам, што сэрца яго зноў адгукнулася з нябыту. — Хочаш адпачыць? — запытала траска даверліва. — А што ты робіш? — спытаў яе ў адказ Боб, з заміраннем сэрца прыслухоўваючыся да западання яе голасу. — За паўсотні зраблю табе добра, — паабяцалаяна, робячы рукою такія рухі, быццам чысціла зубы. — За дзвесце — усё астатняе. He бойся, усё па-сапраўднаму, усё легальна, тут побач. Цябе як зваць? Боб адказаў, яна не запомніла. У сваю чаргу паведаміла, што яе завуць Мэл. — Мэм? — перапытаў ён. — Забудзься, — сказалаяна, — не істотна. Сышліся на паўсотні. Мэл-Мэмупэўненаўзяла яго пад руку. Павяла вуліцаю. Сяброўкі яе адводзілі ад іх вочы. — Далёка яшчэ? — спытаў Боб. — Тры сотні метраў, — супакоіла яна. — Але мне цяжка ісці. Боб нарэшце звярнуўувагу на яе высокія абцасы. Ісці ёй, мабыць, сапраўды было нялёгка. А ісці было патрэбна. — Я выклічу таксі, — запрапанавала яна. Боб напружыўся, аднак не пярэчыў.
    Яна махнула рукою. Таксі нібы гэтага і чакала. Селі, праехалі два дамы, спыніліся. Заплаці яму, — ціха папрасіла яна. Боб ткнуў таксісту дзясятку. Той весела падзякаваў. Таксіст яго чамусьці супакоіў. Мог жа завезці за горад, — падумаў Боб, — і там расчляніць. Я б прынамсі так і зрабіў. За кітайскім рэстаранам нырнулі ў браму, прайшлі праз падворак, абмінулі бліскучыя металічныя бакі са смеццем. Падняліся па сходах, адчынілі цёмныя непрыметныя дзверы. Ля ўвахода на крэслах сядзелі двое ахоўнікаў. Слізганулі нядобрымі няўважлівымі позіркамі, вярнуліся да сваёй размовы. Яна выхапілаў аднаго з іх ключ, пацягнула Боба па крутых сходахугору. На сценах віселі чырвоныя ліхтары, падлога была заслана белым кудлатым кілімам. Нагадвала фоталабараторыю. Асабліва пахамі. Прайшліўканец калідора, яна адчыніла дзверы, зайшла першай, ён зазірнуў следам. У пакоі было сыра і напаўцёмна. Злева стаяў невялікі пусты столік, справа цямнеў велізарны ложак з нейкімі дзіўнымідраўлянымівыгінамі, шаўковыміпокрыўкаміды іншай хрэнню. Падобны ложак стаяў у спальні дзядзькі Алекса, — раптам успомніў Боб, і стала яму ад гэтага ўспаміну яшчэ болын сумна. Збоку прачыненыя дзверы вялі ў невялікі душавы пакой. Там гарэла святло, віселічыстыя ручнікі. Яна адразу жузяласяўпарадкоўвацца, як гасцінная гаспадыня. — Значыць, так, — сказала, — ты хочаш у душ? — Трэція суткі, — адказаў Боб. — Добра, — пагадзілася яна, — дай мне трошкі грошай, я куплю алкаголю. Тут трэба купляць алкаголь, — патлумачыла. — Які алкаголь ты будзеш? — Ёсць што-небудзь польскае? — пацікавіўся Боб. — Даведаюся, — паабяцала яна, узяўшы грошы. — А што
    ў цябе з носам? — зрэагавала на застуджанае Бобава шморганне. — Наркотыкі? — Бокс, — патлумачыў Боб, — пашкоджана перапонка. Яна моўчкі развярнулася івыйшла.
    Вядома, яна не вернецца, — думаў ён, лежачы на ложку і разглядаючы цені на столі, — ясна, што яна даўно пакінула гэты дом і растала ў невядомым кірунку. Напэўна, я ніколі болын яе не ўбачу. Вядома, пры сустрэчы я яе проста не ўспомню. Мэм, мэм, дзе ты цяпер? Навошта ты зацягнула мяне на гэтыя пякучыя прасціны? Навоштаты кінуламяне пасярод гэтай задушлівай ночы — без любові, без саўдзелу, нават без алкаголю?
    Д зверы ціха адчыніліся, і яна праслізнула ўнутр. — Як ты тут? — спытала. — Што душ? — Працуе, — коратка адказаў Боб. Яна не зразумела і працягнула яму яго шклянку, поўную залатой атруты. Калі не памру — здабуду неўміручасць, — падумаў Боб і выпіў. А далей янаўзялася за справу. Узялася заўзята, аднаку гэтай заўзятасці было штосьці механічнае, штосьці дэкаратыўна-аздобнае, несуцяшальнае і цалкам бесперспектыўнае. Па-першае, яна прымусіла Боба легчы і не рухацца, увоіуле складалася ўражанне, што яна баялася яго актыўнасці, баялася яго здольнасці самастойна перасоўвацца, насцярожана сачыла за яго грымасамі, прыслухоўвалася да клёкату ў яго горле, асцярожна прамацвала — нібы між іншым, нібы дзеля яго ж задавальнення — кішэні яго вар'яцкіх шортаў: ці няма там выпадкова якіх-небудзь псіхатропных сродкаў альбо, на крайняк, такой-сякой халоднай зброі. Па-другое, яна адразу жузялася стагнаць. I гэта — не перарываючы працэсу! Стагнала заведзена і зацята. Боб у нейкі момант адчуў сябе немаўлём, якога закалыхваюць.
    Нават падняў галаву, каб паглядзець, ці ўсё з ёй у парадку. 3 ёйусё было ў парадку, у адрозненне ад яго: яна старанна працавала над ім, дапамагаючы сабе ў дзве рукі, быццам здабывала агонь з адсырэлага дрэва. Урэшце таксама падняла галаву, перахапіла яго погляд. Цяжка спынілася, закінула назад пасму валасоў, што спала на твар. — Што, — запытала, — зашмат алкаголю? — Так, — адказаў расчаравана Боб, — і яго таксама. — Ну, паслухай, — яна паставілася да справы адказна, чымсьці гэты каўбой з ірландскімі аленямі на капелюшы яе такі зачапіў, не хацелася адпускаць яго ні з чым, — давай так: дакінь яшчэ паўсотні, дазволю ўзяцца за грудзі. — Што дазволіш? — не зразумеў Боб. Але янаўжо вызваліла свой дзівосны касмічна-сінтэтычны бюст. I ўжо гайдала ім у сіне-ружовых прыцемках гэтай фоталабараторыі, і што яму заставалася рабіць. Дабяруся да самалёта зайцам, — падумаў Боб. Мэм, — сказаў ціха, але ўпэўнена, — восьусё, што засталося. Тут няма паўсотні, але ж і я нічогаўжо не хачу, пагадзіся. I яна пагадзілася. Узяла яго апошнія мятыя купюрыізноўсталадапрацы,нібыўапошніраз,зцвёрдым намерам не адступаць да пераможнага канца. А калі і гэта не дапамагло, зноў адарвалася на імгненне і сухім (але такім аксамітным, такім глыбокім!) голасам працаўніка натарыяльнай канторы паведаміла, што — калі ён у бліжэйшы час не скончыць — давядзецца плаціць яшчэ, а паколькі плаціць яму няма чым (і яна выдатна гэта разумее!), то яна нават не ведае, чым усё гэта скончыцца. Ну, самі ведаеце, як гэта звычайна бывае. I тут можна было б сказаць, што ён пачаў прыгадваць нейкія патаемныя, нейкія прыхаваныя і недагавораныя відзежы і перажыванні, якія адбыліся
    з імугэтымжыцці, што ёнразгледзеўупразрыстайнерухомай цемры, скажам, найпрыгажэйшыя жаночыя твары, што дастаў з закуткаў мінулага свае найбольшыя мары ды спадзяванні, але не, нічога падобнага: механіка жаночай пяшчоты, працягласць інтымнай працы робяць звычайна сваю салодкую справу, таму не прайшло і некалькіх хвілін, як усё шчасліва для ўсіх прысутных завяршылася, без аніякіх фінансавых ускладненняў, без аніякіх нясплачаных даўгоў і нявыкананых абавязкаў. Яна выцірала яго папяровымі ручнікамі, ён пазіраў на яе цёмную постаць і згадваў, як пальцы яго натрапілі на тонкі, ледзь адчувальны шнар пад яе грудзьмі, відавочна, пасля таго, як яна запампавала сабе пад скуру ўвесь гэты пластылін, ад чаго грудзі яе сталі пяшчотнымі і пругкімі, вось толькі шнары нікуды не зніклі. I не знікнуцьужо ніколі.
    Потым яна нейкі час сядзела з ім у напаўасветленым пакоі, усяляк робячы выгляд, што ніхто нікуды не спяшаецца, што да кліента тут ставяцца з павагаю, што яе цікавіць не толькі тое, як ён гэта робіць (тым больш каго гэта магло зацікавіць?), але і чым ён жыве, таму яна спрабавала з ім пагаварыць і расказала пра сябе, сказала, што сама яна стаадсоткавая амерыканка (вялікая радасць, падумаў ён), з прыстойнай сям’і (яно і відаць, прыйшло яму ў галаву), скончыла нармальны каледж (гадоў трыццаць таму), была ў шлюбе (з підарам нейкім, відавочна), але так сталася, што лёс закінуў яе сюды (не самы горшы для цябе варыянт), і вось зараз яна павінна займацца гэтай не надта шляхетнай справай (так займайся ж, хулі), але яна верыць, што ўсё стане на сваё месца (ну, гэта наўрад ці) і яна атрымае-такі вышэйшую адукацыю (хіба што