Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
пясчаныя дзюны, яны перацякалі цераз маё жыццё, не пакідаючы пасля сябе нічога, акрамя спёкі і задухі. Сніліся мне змеі і земляныя птушкі, сніліся надпісы, зробленыя на цёмнай гліне, сніліся маўклівыя дзеці, якія збіралі паміж сухіх галін атрутныя ягады і працягвалі іх мне, нібы просячы: давай, паспрабуй, ты не ведаеш, ад чаго адмаўляешся, ніколіў жыцці ты не адчуваў гэтага дзіўнага смаку, такі смак толькі ў смерці, гэталепш за любыя вострыя прыправы, гэта саладзей за любыя мікстуры, ты толькі паспрабуй, прачніся і паспрабуй. Прачынацца пасля гэтага, зразумела, не хацелася.
Часам жанчыны не вытрымлівалі ды ішлі па сваіх справах, часам сядзелі, ветліва чакаючы. Але потым усё роўна ішлі. Часам вярталіся і далей сядзелі на салёных, як ветразі, прасцінах. Насычанае асабістае жыццё, адным словам. Пасля абеду я збіраўся з сіламі ды йшоў на эфір. Запускаў разбіты, напоўнены вірусамі камп’ютар, перабіраў дыскі, намагаўся прыбрацца на рабочым стале, бяссільна кідаў усё гэта і выходзіў у калідор, скажам, з гарбатай, скажам, перакурыць. Свечкаполітэхнічнага, дзе знаходзілася студыя.узвышалася над дрэвамі, адсвечваючы адзінкавымі агнямі аўдыторый. Цемра стаялаў завулках, пахла волкасцю і ранняй вясною, хацелася ніколі не пакідаць гэты горад і ніколіў жыцці, ніколі і нізашто не вяртаццаў студыю.
Дзесяць гадоў таму яна скончыла ўніверсітэт і паспрабавала глядзець на свет дарослымі вачыма. Свет кепска факусаваўся. Бацькі яе яшчэ доўгі час думалі, што яна далей вучыцца. Упарта будзілі яе на першую
пару. Татаяе быў прафесійным беспрацоўным. Здаецца, нядрэнна пры гэтым сябе адчуваў. Мама працавала на пошце. Таму пра пошту з маміных слоў яна ведалаўсё, магла распавядаць пра яе гадзінамі. Калі б гэта кагосьці цікавіла, зразумела. Узімкуянаўладкавалася на працу ў нейкі дабрачынны фонд, аднак фонд аказаўся недастаткова дабрачынным, нават працаўнікам сваім нічога не плаціў, таму і працай назваць гэта было цяжка. На студыю яе прывёў Вадзік Сальманела, яны сустракаліся ўжо каля месяца, хоць нават пасля ўсяго таго, што паміж імі было, Вадзік дазваляў сабе яе не пазнаваць, асабліва пасля канцэртаў: аглушаны і прыбіты, напампаваны кепскім бухлом, з сарваным горлам, ён, як сапраўдны рок-стар, мог прайсці і дэманстратыўна яе не заўважыць. Яна нервавалася, плакала. Яму гэта, падобна, падабалася. Ёй, падобна, таксама. Можна атрымліваць радасць ад усяго, нават ад стасункаў з мудакамі.
Яна ўвайшла следам за ім, нават не прывіталася, моўчкі села ля дзвярэй, злосна дастала мабільнік, упэўнена пачал а набіваць паведамленні. Вадзік кінуў ёй пад ногі свой скураны заплечнік і дэманстратыўна пра яе забыўся. Светлыя вал асы, белы плашч, які яна кінула на падлогу, ружовыя абветраныя пальцы, радзімкі на шыі, школьны швэдар, з-пад якога востра прабіваліся ключыцы, недаверлівы погляд, напружаныя рухі, дзіцячы выраз твару, нячышчаны абутак, прыгожыя капені.
— Дачка? — кіўнуў я Вадзіку замест вітання.
— Хуй там, — адказаў ён незадаволена, і эфір такім чынам пачаўся.
Роўна дваццаць хвілін, не лічачы музычных паўз, Вадзік гаварыў пра рок-н-рол, дух бунтарства, эстэты-
ку свабоды, песні пратэсту і пашырэнне свядомасці. Яна сядзела ў куце і толькі незадаволена хітала галавою. На правай руцэ ў яе быў пластмасавы бранзалет. Увогуле падобна было, што яна прыйшла ў мамінай адзежы. Пасля эфіру мы стаялі з Вадзікам у калідоры, разглядалі агні, ён дастаў каньяк, я адмовіўся — піць пасля яго з адной бутэлькі было проста страшна. Бедная дзяўчынка, — падумаў я.
— Колькі ёй гадоў? — спытаў.
— Халера яе вед ае, — адказаў Вадзік, — я ў пашпарт не глядзеў.
— Як янаўвогуле? — спытаў я далей.
— Ды ніяк, — адказаў ён. — Нічога не ўмее, нічога нехоча.
— Разыдзецеся — скажы, — папрасіў я. — Я яе навучу.
— А як жа, — засмяяўся Вадзік.
Я заўважыў, як ён хутка старэе. Лопнутыя капіляры, запаленыя дзясны, чорныя зубы. Рыба гніе з галавы, — падумаў.
Чаму я насамрэч мог яе навучыць? Што я ўмеў? Пазбягацьадказнасці, абмінацьнебяспеку, гаварыцьпра рэчы, якія мне нецікавыя, мець зносіны з людзьмі, ад якіх нічога ў гэтым жыцці не залежыць. Чаму яе мог навучыць ён? Таксама нічому добраму. Мы проста гаварылі адзін аднаму неабавязковыя рэчы, спрабавалі трымацца ўпэўнена і нахабна, нікому насамрэч не верачы, нікога насамрэч не прабачаючы. Пару месяцаў таму Вадзік спрабаваў павесіцца. Захрас у пятлі, правісеўнейкічас, пакуль прыйшлі знаёмыя і апусцілі яго з нябёсаў на зямлю.
Дзевяць гадоў таму яна прыйшла на адкрыццё выставы з Густавам, цярпліва праштурхоўваючыся следам за ім праз натоўп сяброў і знаёмых. У Густава на шыі матлялася новая камера, час ад часу ён фатаграфаваў нейкую з даўніх сябровак, якіх тут у яго было каля двух дзясяткаў. Мы доўга з ім абдымаліся, распытвалі пра навіны, хоць і так усё адзін пра аднаго ведалі: свет цесны, жыццё кароткае, людзі схільныя да пляткарства. Яна падстрыглася, ёй гэта пасавала. Раптам выявілася, што ў яе цікавы твар. Калі яна адводзіла вочы, рысы яе абвастраліся, быццам пад скурай у яе раставала крыга і перацякала вада. На ёй была скуранка і яркія аранжавыя панчохі. Са стаптанымі балеткамі ўсё гэта выглядала трошкі дзіка. Мабыць, яна шмат ходзіць, падумаў я, разглядаючы яе абутак. Яна перахапіла гэты мой погляд, напружылася. Мяне, зразумела, не пазнала, размову, вядома, не падтрымала, аднак пагадзілася выйсці перакурыць.
— Ты з усімі маімі сябрамі сустракацца будзеш? — спытаўя.
Яна памаўчала, мабыць, думаючы, крыўдзіцца ці не. Вырашыла не крыўдзіцца.
— У цябе добрыя сябры, — сказала. — Ты б у іх павучыўся манерам.
Трэба ж, — падумаў я, — мяне вучыць манерам чалавек, які спаў з Вадзікам Сальманелам.
— He крыўдуй, — сказаў.
— He буду, — адказала яна і пайшлаўнутр грэцца.
Праз некаторы час Густава ўзялі ў прэс-службу мэра. Потым звольнілі. Камеру ён прадаў. Кватэру таксама. Жыццё пазбаўляе не толькі ілюзій.
М А Ц В Е Й
Восем гадоў таму яна паступіла на завочнае аддзяленне. Знаёмыя выкладчыкі скардзіліся, гаварылі, што яна зусім не разумее фінансаў, хоць мы і самі, гаварылі яны, не надта іх разумеем. Ніхто нічога не ведае, скардзіліся, ніхто ніўчым не разбіраецца, мыўсе імітуем веды, імітуем пачуцці, жывём ілюзіямі. Хоць плаціць заўсё гэта прыходзіцца жывымі грашыма.
Некалькі разоў мы перасякаліся з ёй на канцэртах, аднойчы сутыкнуліся ў падземцы, неяк я бачыў яе ў кампаніі хасідаў. Здаецца, яна рабіла для іх экскурсію. Хасіды былі падобныя да вялікай сям’і, што купляе кватэру ў цэнтры і не разумее, чаму тут да сёння не вывелі прусакоў. У яе зараз зноўбылідоўгія валасы, ад чаго яна выглядала больш дарослай і дасведчанай. Хоць гаварыла гэтаксама з недаверам і з выклікам, нібы даказваючы нешта дарослым, нібы спрабуючы пераканаць усіх хасідаў гэтага свету ў дарэчнасці і неабходнасці прапанаванай ёю фінансавай аперацыі.
Сем гадоў таму я змяніў станцыю. Для мяне гэта быў сур’ёзны крок, я доўга вырашаўся. Новае радыё цалкам магло закрыцца ўжо праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця. Аднак гэта была сапраўдная сур'ёзная праца. Трэба было вырашаць. Пару гадоў таму я б нават не стаў пра гэта думаць. А тут раптам спытаў сябе: колькі можна сядзець і рабіць тое, што табе не падабаецца, колькі можна гнуць на кагосьці спіну, залежаць ад кагосьці, пад кагосьці падстройвацца? Давай, казаў я сабе, вырашай, табе не дваццаць гадоў. Узрост Хрыста, час тварыць цуды і падымаць з магіл пракажоных.
Я наткнуўся на яе выпадкова травеньскім ранкам уцэнтры. Янасядзеланасходах, пад аддзяленнем бан-
ка, яшчэ закрытымутакі раннічас. Выглядаларазгублена. Аднак не плакала. Сядзела, падпёршы галаву кулаком, глядзелаўнікуды. На запясціўяе матляўся невялікі гадзіннік, хаця спытай яе, якая гадзіна, упэўнены, яна б не адказала. Проста не зразумела б пытання. Пабачыла мяне, стомлена кіўнула. Нешта прымусіла мяне спыніцца. Мабыць, тое, што яна кіўнула першай. Я не чакаў. Сеў побач з ёй. Пачаў пытацца пра справы, пра вучобу, пра агульных знаёмых. Яна ківала ў адказ, штосьці гаварыла, але не надта ахвотна. Зрэшты змоўкла.
— Нешта здарылася? — спытаў я.
— Ды не, — адказвала яна. — Проста мяне ўсю ноч трахалі.
— Цэлую ноч? — не паверыўя.
— Цэлую ноч, — пацвердзілаяна.
Я не ведаў, што ёй сказаць. Пачакаў. Але яна таксама маўчала. Палез у сумку, дастаў тэтрапакет з малаком. Працягнуў ёй. Яна зубамі разарвала паперу, піла доўга і прагна. Знясільваючы гэта, мабыць, занятак, — падумаўя, —усю ноч трахацца. Заўважыў, як дрыжаць яе пальцы, быццам пасля актыўных заняткаў у спартыўнай зале. Заўважыў, як напружваюцца жылкі на яе шыі, каліяна закідае галаву, п’ючы з пакета. Заўважыў цёмныя кругі пад яе вачыма, такія бываюць толькі ў жанчын, якія нараджаюць ці проста недасыпаюць, так ці інакш — такія глыбокія празрыстыя кругі бываюць толькі ў жанчын, якія пераймаюцца тым, што робяць, якія баяцца зрабіць штосьці не так. Са стомленага і адстароненага выразу яе твару можна было зразумець, як добра і цяжка ёй сёння было, як яна перажывае з-за таго, што адбылося, як ніколькі не шка-
дуе аб тым, што адбылося. Ад яе пахла цёплай вадою душавой кабіны, чужым мылам, ранішнімі цыгарэтамі. Кроў, здавалася, пакінула яе пальцы, выцекшы з іх на бяспечную адлегласць. Затое вусны яе — пакусаныя і прыпухлыя — цёмна гарэлі пад ранішнім сонцам, яна іх і далей пастаянна прыкусвала, нібы ўвесь час згадваючы, што з ёй было гэтай ноччу, нібы гэтая ноч для яеўсё не заканчвалася. Мне нават здалося, што яна болыіі заўсё і хацела, каб гэтая ноч не заканчвалася, здалося, што разам з цемрай ад яе адступіла нешта вельмі важнае, нешта, пра што яна неадкладна пачала шкадаваць — сядзела тут невядома колькі, незразумела для чаго і шкадавала пра згубленае, сумавал а з нагоды толькі што набытага. Я, мабыць, занадта адкрыта разглядаў яе вусны, яна ажно захлынулася малаком, яно пацякло па яе падбароддзі, яна хутка выцерлася і далей прыкрывала вусны далонню, гаварыла нібыта не мне, прыглушана і рвана, дакраналася рукою да ранак на тонкай чуллівай скуры, спыняла кроў, што праступала пасля кожнага неасцярожнага выгуку альбо пытання, нервавалася, разумела, што я бачу, як яна нервуецца. Паспрабавала загаварыць пра нешта іншае, я адразу ж падтрымаў размову, стараўся не глядзецьнаяе, намагаўсядэманстравацьлёгкасцьды бестурботнасць, а сам толькі і думаў: «Яе трахалі цэлую ноч! Цэлую ноч! Цэлую ноч яна была гатовая любіць і разумець, цэлую ноч яна не спал а і пакутавал а, цэлую ноч яна гаварыла нейкія словы, выслухвала чыесьці прызнанні, запамінала абяцанні, не стрымлівалася і выкрыквал а словы радасці. Цэлую ноч ёй было добра, цэлую ноч ёй не давалі спаць, цэлую ноч яе пазбаўлялі спакою. Яна ўпадала ў сон і вырывалася адтуль на-