Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Наступным ранкам, а восьмай, затэлефанаваў лекар. Супакоіў, сказаў, што сітуацыя нармалізавалася, папрасіў дакупіць лекаў. Я прапанаваў ёй застацца дома, паабяцаў сам усё зрабіць. Яна, вядома, адмовілася. Трэці дзень на нагах даваўся насілу. Але чым далей, тым меней шанцаў у мяне было ад усяго гэтага адмовіцца. Паўдня мы ганялі па аптэчных складах і шапіках, другія паўдня яна прастаяла пад дзвярыма аддзялення. Дадому мы трапілі недзе апоўначы. У яе зноў былі далікатныя глыбокія кругі пад вачыма ад слёз і недасыпання. У мяне пачыналіся галюцынацыі.
— Давай спаць, — сказаўяёй.
— Ты ідзі, — сказала яна, — спі. Я ўсё роўна не змагу. Столькіўсяго адбылося ў апошні час.
— Ну, тады я з табою пасяджу, — больш за ўсё мне не хацелася пакідаць яе адну на балконе. — Раскажы што-небудзь. Што таму цябе з завочным?
— Усё добра, — адказала яна ціха.
— Хто ты цяпер паводле адукацыі? — спытаў я.
— Падатковец, — адказалаяна аўтаматычна.
— 3 цябе атрымаеццадобры падатковец, — сказаў я ёй. — А чым увогуле займаюцца падаткоўцы?
— Збіраюць падаткі, — адказала яна і падала мне руку.
I потым з’яўляецца гэтае пачуццё страчанага часу. Вырастае ў табе, як рыф, захрасае ўпоперак горла, мучыць, знясільвае. Я пазнаёміўся з ёй дзесяць гадоў таму, — думаў я, кал і яна ў апошні раз ускрыкнула і заціхла, гледзячы на мяне ў цемры, нібы ўдакладняючы, ці нікому я выпадкова не распавяду цяпер пра сапраўдны колер яе вал асоў, пра іх крохкасць і пасечанасць, ці не стану я выхваляцца перад сябрамі і знаёмымі, што бачыў яе ад крытай, ці не буду я потым нагад ваць ёй усе яе выгукі і стогны, усю яе грубасць і пяшчоту, усе выгіны і вострыя выступы пад яе скурай. Дзесяць гадоў таму ёй былодваццаць.янаяшчэнічоганеўмела, алеяналёгка вучылася і старанна паўтарала хатнія заданні. Дзе быў я ўвесь гэты час? Чым такім важным я займаўся? Чаму я не даведаўся нічога праяе звычкі і паводзіны яшчэ тады — дзесяць гадоў таму? Чаму я толькі зараз убачыў, як яна рэзка прыбірае валасы, адварочваючыся да акна, як яна раніць пазногцямі ўласныя далоні, калі хоча стрымацца і не выдаць сябе, чаму толькі цяпер я даведаўся, што яна любіць размаўляць у цемры, гаварыць, рэагуючы на галасы і цёплы рух у прыцемках, чаму я столькі часу не знаходзіў у сабе сілы злавіць яе, прымусіць яе застацца, прымусіць яе рабіць тое, што ёй падабаецца? Дзесяць гадоў — час дастатковы, каб усё забыць і прыдумаць зноўку, каб раскласці неба на часткі і паспрабаваць сабраць яго яшчэ раз, ні на імгненне не сумняваючыся ў поспеху ўласнай задумы. Што адбылося з усім тым часам, што мінуў, на што ён быў выкарыстаны? Што сталася з намі заўвесь гэты час? Я pas-
глядаўзблізкутонкіязморшчьіньіпадяевачьіма. Такія зморшчыны абавязкова з'яўляюцца ў людзей, якія многа смяюцца. Якія смяюцца многа і доўга, — дадаў я ад сябе. Яе твар набыў пэўнай вастрыні і даросласці, яна амаль перастала карыстацца касметыкай, хоць усё роўна здавалася, нібы яна пастаянна фарбуецца. Магчыма, праз выразныя вочы, магчыма, праз цьмянасць скуры, што не рабілася маладзейшай. Яе ключыцы былі такія ж вострыя, пазногці былі гэтак жа пашчэрблены ў штодзённых сутычках, калені былі ў драпінах, лыткі былі ў сіняках, нагадвала яна цыркавую гімнастку, што апошнія дзесяць гадоў лётала ў паветры, б’ючыся і хапаючыся за згусткі і разломы наэлектрызаванай пустэчы. Калі стамлялася, прасіла прынесці вады. Голас яе перасыхаў, шаптала яна хрыпла, аднак ледзь чутна, быццам баючыся разбудзіцьяшчэ каго-небудзь, хто спаўу гэты час. Змочвала вусны, уцешна пераводзіла дыханне і зноўшукала мяне сярод перакручаных мокрых прасцін. А чацвёртай ранку, выгаварыўшыся і супакоіўшыся, пачала засынаць. Гаварыла скрозь сон, успамінала нейкія імёны, паказвала на тонкія шнары на шыі, дастала цыгарку, папрасіла агню, так і заснула. Я асцярожнавыняўуяе з пальцаўцыгарэту, паклаў побач з ложкам, на крэсла, дзе матляўся яе дзіцячы станік і ляжалі мае нявыкарыстаныя прэзерватывы. Падумаў, паклаў побач запальнічку. Разбярэцца зранку, — падумаў. Трэцяя ноч без сну рабіла рэчы празрыстымі, а прыцемкі — жывымі. Сэрца спяшалася так, нібы баялася спазніцца на цягнік. Яно ірвалася наперад, як сабака, якогадоўга трымалі на ланцугу. Целам, ад левага лёгкага да правага, пракочваліся салёныя хвалі, глуха б’ючы па аблямоўцы і незадаволена адкоч-
ваючыся назад. Раз-пораз у цемры ўспыхвалі іскры, часам праляталі агністыя жукі. Трэба было ісці адсыпацца. Я сабраў свае рэчы, у калідоры, як здолеў, апрануўся, знайшоў красоўкі, выйшаў на лесвіцу. У пад'ездзе было светла і звонка, нібы ў шахце, з якой выбралі вуголле, а затым напоўнілі шклом і сонечным пылам. За вокнамі пачынаўся сухі жнівеньскі ранак. Я рушыў уніз, лічачы прыступкі, збіваючыся з ліку і лічачы ізноў. Унізе, за дзвярыма, на вуліцы, пачуў нейкі рух. Псы, — падумаў, — гэта вулічныя псы чакаюць мяне, каб перагрызці мне горла заўсіх, каго я ў гэтым жыцці абразіў. Спыніўся, адважыўся, штурхнуўдзверы нагою. Яны са скрыпам расчыніліся. Святлоўдарыламнеўвочы. Так, нібы я выйшаў з лабірынта, у якім блукаў апошнія дзесяць гадоў.
Было іх шмат. Я нават не бачыў тых, што стаялі ззаду. Але адчуваў іхняе цяпло, ад якога ноздры і горла браліся лёдам. 3 паўсотні іх было напэўна, a то і больш — вочы яшчэ не прывыклі да яркага ранішняга святла, абрысы іхнія чорна застывалі, нібы выразаныя са старога жалеза. Адзетыя былі па-вулічнаму, усім гадоў па дваццаць-трыццаць, кароткія валасы, зручны спартыўны абутак, лёгкія курткі з капюшонамі, цёмныя шырокія трэніровачныя штаны. Стаялі нерухома, чакаючы, відавочна, майго з’яўлення. Злавілі, — падумаўя і прытуліўся спінаю да цаглянай сцяны.
Усе пільна разглядалі мяне, глядзелі мне ў вочы, лавілі мае панічныя рухі. Нарэшце адзін з іх, старшы, загаварыў.
— Адсюль? — кіўнуў ён галавою на вокны ўгары.
— Ну, — сказаў я.
— Даўно тут жывеш?
— Нядаўна, — шчыра адказаў я.
— Чорнага ведаеш?
Я завагаўся. Хто яны? — падумаў. — Што ім гаварыць? Чорнага я ведаў. I ён мяне ведаў. Але я не ведаў, добра гэта ці дрэнна. Вырашыў гаварыць як ёсць.
— Ведаю, — сказаў.
— Ведаеш, дзе ён? — старшы падышоў да мяне зусім блізка і сцішыў голас.
— Ды адкуль? — здзівіўся я.
— Сапраўды? — перапытаў старшы, ушчыльную наблізіўшы да мяне свой твар. Ад яго пахла бензінам.
— Сапраўды, — я стараўся не адводзіць погляду.
— Ну ладна, — гэтак жа ціха сказаў старшы, — даведаешся — скажы.
— А вы хто? — не ўтрымаўся я.
Старшы на імгненне адхіснуўся і паглядзеў на мяне, не прыхоўваючы здзіўлення. Потым зноў нахіліўся і ціха загаварыў. Амаль зашаптаў. Я лавіў нейкія яго словы, іншыя наўзамен безнадзейна праляталі міма мяне. Перапытваць я не адважваўся, слухаў тое, што мог пачуць, здзіўляючыся і запамінаючы. Бо гаварыў ён рэчы важныя. Настолькі важныя, што мне і чуць іх было не абавязкова — я і такусё ведаў.
— Мы мытнікі, — сказаў старшы. — Мытнікі і вартаўнікі. Мы збіраемданіну зтых, хтовінаваты, збіраем яе для таго, каб ваўсім была раўнавага. Мы забіраем лішняе і вяртаем тое, чаго не стае. Мы палюем на вінаватых і падтрымліваем нясмелых. Мы атрымліваем мыту з ашчадных і шчодрых, з легкадумных і каварных, мы збіраем яе ў верхнім горадзе і бедных кварталах за ракою. Мы бяром з прадпрыемцаў і банкіраў значныя штомесячныя сумы, але не грэбуем і медзя-
камі рабочых, шаўцоў і перакупнікаў. Мы складаем манету да манеты, банкнот да банкнота, мы фіксуем кожны грашовы перавод і захоўваем кожную фінансавую распіску. Паколькі ведаем: нішто не можа заставацца неаплачаным, нельга пакідаць пасля сябе ў гэтым жыцці ніякіх пазык, нельга ісці з гэтага жыцця вінаватым. Мусіш вярнуцьусё, што табе не належыць, мусіш разлічыцца заўсе, што атрымаў. Але мы збіраем не толькі грошы і каштоўнасці. Штомесяц мы збіраем нявыплачаную злосць, збіраем лютасць і жорсткасць, збіраем смеласць і застылае пачуццё помсты. А галоўнае — мы збіраем усю нявыплачаную любоў гэтага горада, усю без астатку, усю да апошнягаўздыху. Мы ўсе тут, у гэтым горадзе, і я, па вялікім рахунку, ёсць мытнікі любові. Мы збіраем яе кожную раніцу, мы адшукваем яе кожны вечар, мы знаходзім яе кожную ноч. Таму што не можа быць любові нявыплачанай, любові, пакінутай пры сабе, таму што ўся любоў належыць гэтаму гораду, таму што горад трымаецца на гэтайлюбові, напаўняеццаёю, нібыдажджомувосень, грэецца ёю, бы каменным вуголлем узімку. Без яе, без гэтай любові, горад проста памрэ ад холаду і смагі, яго пакінуць апошнія жыхары, яны выйдуць з яго, як з лабірынта, не ў стане далей блукаць гэтымі вуліцамі і закуткамі без аніякай мэты. Таму — што б ні здарылася, што б з намі ўсімі ні адбылося, якія б цяжкія часы нам ні давялося перажываць, якія б нягоды ні сышлі на нашы дахі — мы ўпарта і настойліва збіраем гэтую вялікую нябачную мыту, дабіраем яе атам да атаму, подыхда подыху, смерцьдасмерці. Знаходзячы аіульную мову з тымі, хто нічога неўтойвае. Пераконваючы тых, хто нам не давярае. Знішчаючы тых, хто нам пера-
шкаджае. Так і перадай Чорнаму, — старшы павольна адвёў галаву, адступіўубок, вярнуўся да сваіх, нешта ім сказаў, вярнуўся, рушыўдаракі. Астатнія рушылізаім. Засталісябензінавыяплямы.уякіхадбіваласявыгаралаенебажніўня.
Праз тыдзень яна пераехала да мяне. Рэчаў не брала, сказала, штонаогулнеўпэўненая, ціўнас нештаатрымаецца. У нас атрымалася. Але праз пару месяцаўяна зладзіла грандыёзную сварку. Усё як заўжды — агонь паўстаў ніадкуль, але зжор усё, выпальваючы нашы ўспаміны, як караблі ў порце. Яна доўга крычала і крыўдзілася. Я таксама крыўдзіўся, але хутчэй на самога сябе. Сыходзячы, яна сказала, што зменіць нумар тэлефона, каб я не званіў. Я прасіў не рабіць гэтага, паабяцаў не званіць. Але пад вечар патэлефанаваў, праверыў. Яна сапраўды змяніла нумар. Ну і добра, думаў я, далей злуючыся на самога сябе, добра, што я для яе памёр, добра, што ўсё гэта адбылося так хутка, добра, што не было ўсёй гэтай цяганіны з высвятленнем адносін. Вельмі добра, думаў я, вельмі добра. Хаця што добрага, калі падумаць?
Праз месяц яна вярнулася. А ўзімку зноў пайшла. На гэты раз папрасіла даць ёй час на разважанні. Падчас разважанняў нечакана выйшла замуж. Са мною, вядома, адносін не перапыняла. Я пачаў раўнаваць яе да яе ж мужа. Нашто ён табе? — пытаўся. — Навошта ты яго трымаеш? Ты ж проста мучыш яго. Яна пагаджалася, але, ясная рэч, расстацца з ім не магла. Ды ён бы і сам не пайшоў. Я хацеў з ім пагаварыць. Яна забараняла, ладзіла істэрыкі, гаварыла, што пакончыць з сабою, калі ён пра мяне даведаецца. Вядома ж, абя-