• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Уначы ён напісаў ёй паведамленне. Нешта аб тым, што гэтай позняй парою, калі над вуліцамі ў ліпкім паветры праносяцца дэманы і дым на кухнях гусцее, пахнучы макам і шакаладам, ён, як стары змардаваны пірат, вызірае сярод бэзавай ночы агні яе памяшкання і адчувае сваім вострым пацучыным нюхам, як пяшчотна пахне яе скура, адчувае, як яна лёгка правальваеццаў свае сны, быццам у крохкі і бязважкі калядны снег, і пакуль крышталі марозу запякаюцца на яе вус-
    нах, ён нясе сваю вахту, ахоўваючы яе спакой і разганяючы дэманаў сваімі кубінскімі цыгарэтамі. Перачытаў, падумаў, што пра мак — гэта лішняе. Вырашыў паведамленне знішчыць. Націснуў нешта не тое, эсэмэс такі даслаўся ёй. Стаяў і са страхам чакаў: адпіша ці не. Недзе а чацвёртай ранку, калі апошнія дэманы расталіў ранішніх прыцемках, тэлефон сеў.
    Яна перазваніла сама, пасля абеду.
    — А што ты пра шакалад пісаў? — пацікавілася.
    Фіма пачаў апраўдвацца, прыдумляць блытаную таямнічую гісторыю пра падзеі мінулай ночы, пра падазроных знаёмых і іхнія сямейныя праблемы, пра познія званкі і начныя істэрыкі, пра марныя спробы ўсіх супакоіць і памірыць, пра выклікі таксі і паездкі праз начны горад, пра адкрытыя пагрозы іўрачыстыя клятвы. Шакаладуўгэтай гісторыімесцаяўнанебыло, ён зусім заблытаўся і проста прапанаваў сустрэцца.
    У грузін, куды яны прыйшлі, яна прывіталася з афіцыянтам, той пазнаў яе, весела адгукнуўся, важна кіўнуў Фіму. Адразу пачаў нешта раіць, ад чагосьці адгаворваць. Фіма спецыяльна апрануўся неафіцыйна, то-бок у летнюю кашулю і светлыя штаны, і без галылтука адчуваў сябе няўпэўнена — нібы пёс, якога ўпершыню на ноч спусцілі з ланцуга. Больш за ўсё яму хацелася назад — на ланцуг. Адкуль ён яе ведае? — думаў, падазрона гледзячы на афіцыянта. Гэта неяк звязана з яе мінулым? Колькі мужчын засталося ў гэтым яе мінулым? Яна што, з усімі імі будзе вітацца? Фіма нерваваўся і неяк нечакана для самога сябе напіўся. Олю гэта цешыла, маладзец, казала, пі, табе так лепш. Ён піў, але пільнасці не губляў, галоўнае, на-
    гадваў сабе, не прагаварыцца, не даць ёй зразумець, галоўнае — без намёкаў. Спачатку загаварыў пра работу, назваў заказчыкаў прадажнымі сукамі, прыкусіў язык, перайшоў на палітыку, распавёў гісторыю пра дэпутатаў ад партыі ўлады, якія карыстаюцца паслугамі хлопчыкаў па выкліку, зноў абарваўся на паўслове, згадаў крымінальную хроніку, выпадак з закрытай саўнай, у якой накрылі святароў, але тут нават яна папрасіла яго замаўчаць. Урэшце перайшоў да навін спорту. Паглядзеў на афіцыянта, сказаў, што той, відавочна, былы баксёр — такі ў яго мяты нос. Так і ёсць, пацвердзіла Оля, ён баксёр. — А адкуль ты яго ведаеш? — не вытрымаў-такі Фіма. Будзе што будзе, плаваў ён у алкагольным тумане, але я павінен гэта ведаць. — Ну як адкуль? — адказала Оля. — Ён да нас у бар ходзіць. За«Манчэстэр» заўзее. Дзіўна, праўда? Ён прыходзіць да мяне, я прыходжу да яго. Такое ўражанне, штоўся публікарэстаранаў—гэта афіцыянты з іншых устаноў. Табе падабаюцца афіцыянты? — спытала.
    — Афіцыянткі, — адказаў Фіма паспешліва. — Афіцыянткі падабаюцца.
    — О, — падхапіла Оля. — Мне таксама афіцыянткі падабаюцца. У мяне была калісьці адна афіцыянтка. Звалі яе Кірай, яна жыла на Трактарным, займалася ёгай, магла доўга не дыхаць. Доўга-доўга. Ты думаеш: усё, трэбавыклікацьхуткую.уставаць, апранацца, бегчы за міліцыяй. I тут яна вы дыхае. Я адчувала сябе сумна і пуста, мне было васямнаццаць, і жыццё здавалася мне нясцерпным. Менавіта тады я з ёй і пазнаёмілася. Хочаш, цябе пазнаёмлю?
    — Хачу, — п’яна заківаў галавой Фіма, — вельмі хачу.
    — Пазнаёмлю, — паабяцала Оля. — Проста цяпер, хочаш?
    — Хачу, — зноў пагадзіўся ён і дапіў рэшткі грузінскагачырвонага проста з бутэлькі.
    Ён хацеў пазнаёміцца з усімі яе сяброўкамі, пабачыць усіх яе мужчын, паглядзець у вочы ўсім яе знаёмым, хацеў абдымацца з баксёрамі і мерацца сіламі з барцамі, біцца на нажах з барменамі і гуляць у косці з паркоўшчыкамі. Хацеў даведацца ў яе сябровак, што яны гаварылі ёй, перш чым яна ішла з іміў ложак, як яны пераконвалі яе, што абяцалі. Хацеў даведаццаўяе мужчын, як яна выглядала раней, без гэтай хлапечай прычоскі, якоганасамрэч колеруяе валасы, якянавыглядае зранку, без усёй гэтай чорнай фарбы, што яна кажа са сну, пасля ўсяго таго, што было ноччу, як яна загаворвае пасля знясілення і маўчання. Хацеў перагаварыць з яе школьнымі настаўнікамі, хацеў, каб яны распавялі яму пра яе паспяховасць, пра яе паводзіны, пра яе захапленне хіміяй і спортам, пра колер і крой яе школьнай формы. Хацеў выпіць з настаўнікам працы і паразумецца з настаўнікам гісторыі, хацеў паглядзецьу вочы завучу і расцалаваць класную кіраўніцу, хацеў апынуцца ў яе жыцці, апынуцца там поруч з ёй, так блізка, каб адчуваць, як кроў перацякае пад яе скурай. Хацеў далучыцца да ўсіх яе таямніц, да ўсіх загадак, якія яна хавала ў памяці, хацеў ведаць на памяцьусе яе шматлікія гісторыі, хацеў выпраўляць яе памылкі, развейваць яе сумневы, стацьчасткайтаго, што з ёйадбывалася, адкрыць для сябе яе жыццё, быццам знойдзеную ў чужым памяшканні валізу, сядзець і перабіраць каштоўныя сведчанні чужых перажыванняў і чужога смеху. Хацеўусім кіраваць, хацеў мець да ўсяго дачыненне.
    На вуліцы яна доўга адгаворвала яго ад аўтамабільнага шпацыру за горад. Урэшце ён пагадзіўся. Добра, сказаў, дзе твае афіцыянткі? Спачатку яны спыніліся ў туркаў насупраць. Там ён падцягваў бясконцую любоўную песню занейкай тлустайвусатай бліскучай дзевай на экране і намагаўся пакінуць гасцінца каму-небудзь з наведвальнікаў. Наведвальнікі былі выключна туркамі, разабрацца, хто з іх працаўнік, ахто — кліент, было не так проста. Потым Оля пацягнула яго па розных падазроных месцах. Яны заглядвалі ва ўсе тыя норы і скляпы, якія яна маглаўспомніць, былі, зразумелая справа, у арабаў, зазірнулі, вядома ж, да в’етнамцаў, браталіся з працаўнікамі«Макдоналдса», якія даўно да такога прызвычаіліся, пілі на брударшафт з працаўнікамі тубдыспансера, марна спрабавалі заказаць шампанскае ў саўне «Здароўе», згадвалі дзяцінстваў падвале насупраць сінагогі, намагаліся знайсці дзяўчат па выкліку ў дзіцячым кафэ. Якраз там ён перавярнуў сабе на калені малочны кактэйль і доўга замочваў плямы горным бальзамам. Прасіў запісаць прадаўцоў піцы яму свае адрасы, лавіў каньячныя выпарэнні ў грузін, да якіх яны зноў вярнуліся, паколькі на той час усё было зачынена. Ужо там з'явілася жывая музыка, і ён танцаваў ірландскія народныя танцы, замінаючы афіцыянтам і выклікаючы яе захапленне.
    Адзесьці апоўначы апынуліся ля яго дома, і ён цвёрда, якяму здавалася, сказаў: ты нікуды не пойдзеш, ты павінна застацца са мной. Толькі так. Сказаў гэта так цвёрда і пераканаўча, што яна не стала пярэчыць, добра, адказала, так і будзе, ідзі наперад і паказвай дарогу, бо ўжо сіл маіх няма цябе цягнуць. Ён развярнуўся і пайшоў, цяжка арыентуючыся ў ліпеньскай цемры
    і слухаючы шэпты ва ўласнай галаве. А каб яна не згубіла яго і не адстала сярод ночы, увесь час гаварыў, гаварыў, каб яна ішла наяго голас, каб рухалася за ім і не засталася адна. Гаварыў, што хочаўбачыць сябровак яе мужчын, біцца з баксёрамі і ламаць косткі паркоўшчыкам. Гаварыў, што абавязкова пераканаецца, з кімяе сяброўкі ідуцьуложак, ідазнаецца, што ім для гэтага паабяцалі. Гаварыў, што ведае ўсё пра чорную фарбу хлапечых прычосак і знясіленне школьных настаўнікаў, намякаў, што ад яго не схаваеш манеру ды паводзіны, сцвярджаў, што абавязкова павінен пацалавацца з настаўнікам працы і выпіць з класнай кіраўніцай. Пагрозліванамякаўпракроў, што цячэ занадта блізка, скептычна адгукаўся аб сваіх шматлікіх гісторыях. Пад канец завёў размову пра каштоўныя валізы ў чужых хатах, патрабаваў прынесці іх яму проста цяпер, не мог супакоіцца з гэтымі валізамі, гаварыўпраіхсасмехам іперажываннямі. Гаварыўідумаў так: галоўнае — не азірацца, галоўнае — не змаўкаць, пакуль я буду ісці і гаварыць, яна будзе ісці за маім смехам, пакуль я буду мець што сказаць, яна вымушана будзе слухаць, яна дойдзе да канца, і даслухае да канца, і застанецца са мной гэтай ноччу. Усё ж яна павінна даведацца, чым гэта ўсё скончыцца, павінна ж дачакацца развязкі. Галоўнае — гаварыць і не спыняцца. Ён больш-менш цвёрда падышоў да пад’езда, залішне шырока прачыніў дзверы, даволі бестурботна ступіў у цемру. Цяжка падымаўся па сходах, павольна падбіраў ключы, прадбачліва не ўключаў святло. Гаворачы і не аглядваючыся, прайшоў па калідоры, скінуў чаравікі, прайшоўу пакой, зняў з сябе кашулю, заваліўся ў ложак.
    Янапастаялаўнізе, навуліцы, пачакала. Пачуўшы, як рыпнулі дзверы яго кватэры, супакоілася, пайшла.
    Ён прачнуўся рана. Ваўласным ложку. Знайшоўу кішэні рэкламу з «Макдоналдса». Здзівіўся. Скура яго аддавала горным бальзамам, футболка была запэцкана соевым соусам. Перазванілі з працы, сказалі, што заказчыкі хочуць сустрэцца. Ён падумаў, вырашыў сустрэчу перанесці. Потым падумаў і вырашыў нічога не пераносіць. Але паглядзеў на футболку і ўсё-ткі перанёс.
    Оля пачал а пісаць недзе пад абед, калі яму стала лепей. — Пра якія валізы ты казаў? — пыталася. — 3 табой усёў парадку? Ты нікога не абрабаваў? — Здаецца, не, — адказаў ён, — хаця ўсё можа быць. — Ты напалохаў мяне гэтымі валізамі, — напісала яна зноў, — я сядзела на тэрасе, абвітай вінаградам, гаварыла з сяброўкамі пра спевы і астраномію, назірала за птушкамі іўсё не магла заснуць. Нават ром не дапамог.
    Якое цікавае і таямнічае ў яе жыццё, думаў ён, павольнапрыходзячыўсябе.колькіўсяго нечаканагаізагадкавага адбываецца з ёй кожную ноч. Як яна жыве? Хто яе сябры? Колькіўяе знаёмых? Ёй, напэўна, лёгка з імі, яны любяць яе, ім заўсёды ёсць пра што пагаварыць. Сабраўшыся, яныўспамінаюць вандроўкі і прыгоды, недарэчныя вечарынкі і ночы кахання, марскія ўзбярэжжы і волкія гарадскія сутарэнні. Яны гавораць пра любоў і здраду, паказваюць новыя ўпрыгожанні і распавядаюць пра апошнія подзвігі, іхнія кішэні набіты банкнотамі ічыіуначнымі квіткамі, яны заўсёды гатовыя сарвацца з месца і растварыццаў прасторы, ірвучыся насустрач сонцу, уцякаючы ад стомы і расча-
    равання. Як бы мне хацелася таксама ўсё гэта мець, горка думаў ён, як бы мне хацелася жыць так, як яна: лёгка, нязмушана і вынаходліва. Hi ад кога не залежаць. Hi ў чым сабе не адмаўляць. Мець справу з каханнем, мець справу з жарсцю. Што я бачыў у сваім жыцці? Хіба мне даводзілася калі-небудзь перажываць смяротную небяспеку? Хіба мне выпадала хаця б калісьці перажыць шалёную закаханасць? Я нават не спаў з ніводнай афіцыянткай! 3 дачкой дырэктара рэстарана спаў, а з афіцыянткамі — ніводнага разу!