• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    I лежачы на сваёй другой паліцы, накрыўшыся кілімам, адчуваючы над сабою шоргат птушыных крылаў і мудрае змяінае шыпенне, выбіраючы час ад часу з птушыных гнёздаў яйкі і гладзячы воўчыя загрыўкі, гуляючы ў карты з паветранымі гімнастамі і вылоўліваючы ў тамбуры вясёлых макак, Валера думаў толькі адно: трэба вяртацца, трэба вяртацца ў горад, які цябе чакае, які ляжыць паміж рэк, на пагорках, адкрыты небу, засыпаны сінім снегам. Трэба вяртац-
    ца, паколькі няма шчасця ў дарозе, няма паразумення паміж чужынцамі. Дома ўсё стаіць на сваіх месцах, домаўсё адбываеццаўчасна і слушна. Трэба заўсёды вяртацца, іначай навошта было кудысьціўвогуле рушыць? Усё знаходзіцца паміж рэк, іўсё адтуль пачынаецца — і ўсе гісторыі, і ўся любоў. Вандроўны агонь алкаголю куляўся ў ім з лёгкага ў лёгкае, пакідаючы пасля сабе сляды, успыхваў і знікаў, абяцаючы аднойчы абавязкова вярнуцца і праўсё нагадаць.
    Раніцай Юра вярнуўся ў палату, сабраў рэчы. Кіўнуў маладому, маўляў, пайшлі, пагаворым. Той неахвотна выйшаў. Сталі каля акна.
    — Паслухай, — пачаў Юра. — Я выпісваюся. He хачу, каб ты злаваўся.
    — Як выпісваешся? — не зразумеўмалады. — Ты ж недалячыўся.
    — Далячуся, — супакоіў яго Юра. — Ты не псіхуй, добра?
    — Ды добра, — супакоіў яго малады, — сам вінаваты, сарваўся.
    — Калі назаду каманду? — запытаў Юра.
    — Ды няма каманды, — адказаў малады, — расфармавалі. Спонсар бабкіўгатэльуклаў.
    — Ясна, — разгубіўся Юра. — I куды ты цяпер?
    — He ведаю, — сказаў малады. — Д авучуся, мабыць.
    — Правільна, — пагадзіўся Юра. — Мяне мой стары да сёння дастае, што я не давучыўся. I правільна робіць. Запішы нумар. Трэба будзе студыя — звяртайся.
    — Абавязкова, — запэўніўяго малады.
    Юра хутка дамовіўся з доктарам. Той памяўся, сказаў, што так не робяць, што гэта не па правілах, што
    гэта небяспечна і шкодна, але добра, пагадзіўся, пад тваю адказнасць. Толькі за таблеткамі прыходзь.
    У калідоры злавіў Алу. Выйшлі надвор, на вуліцы, адразу за вуглом, знайшлі нейкі спартыўны бар. За сталом некалькі арабаў глядзелі паўтор матча. Бармен з кімсьці размаўляў. Падышла афіцыянтка — хлапечая прычоска, уважлівы позірк. Юра папрасіў прыбраць гук. Арабы запратэставалі, аднак афіцыянтка холадна папрасіла іх супакоіцца. Юра падзякаваў ёй у спіну, яна павярнулася, лёгка кіўнула галавою, нібы выказваючы падтрымку.
    — Запішы нумар, — сказаў Юра.
    — Добра, — Ала хутка пагадзілася.
    Наўсялякі выпадак ён адабраўу яе мабільны, набіў туды свой нумар.
    — Пазвоніш?
    — Пазваню.
    — He забудзеш?
    — He забуду.
    — Давай, буду чакаць.
    Зачас яго адсутнасці дома сапсаваліся кансервы і высахлі кветкі. Hi аднаго ні другога не было шкада. Юра пакруціўся па кватэры, паставіўчайнік, схадзіўудуш. Хадзіў па пакоях, абматаўшыся ручніком і пакідаючы на лінолеуме мокрыя сляды. Праходзячы паўз люстэрка, кінуў позірк: жылістае, бітае і ў шнарах цела, парадзелы хаер, ламаны нос, моцны баксёрскі падбародак. Крыху схуднеў, але не страшна. Адарваны палец на левай руцэ, праз які кінуў граць. Абпаленая правая нага. Сухая, абветраная скура. Злы, упэўнены погляд. Усё як заўжды. За апошнія дваццаць гадоў амаль нічога не
    змянілася. Успомніў пра Алу. Дастаў тэлефон. Уключыў. Пачаў чакаць. Праз пяць хвілін патэлефанавалі. Высвеціўся нумар Чорнага. Юра на імгненне замёр, потым рэзка падхапіў слухаўку.
    — Алё, — сказаў
    ФАМА
    Усім патрэбна добрая праца, ніхто не любіць працадаўцаў. Усе ўхіляюцца ад выплаты падаткаў, аднак садзяць звычайна таго, хто першы прапанаваў не плаціць. I што ў такім выпадку можа нас вызваліць? Нас можа вызваліць хіба што вера. Усіх атэістаўчасцей заўсё аб'ядноўвае менавітарэлігія. Рэлігія, якправіла, абслугоўвае спекулянтаў ды сацыялістаў, і нам застаецца хіба што маліцца. I клапаціцца пра бухгалтэрыю. Нешта падобнае Фіма — для сяброў — Фама — думаў кожны раз, калі здаралася спачатку доўга дамаўляцца з заказчыкамі аб сустрэчы, а потым гэтак жа доўга іх чакаць, Навошта наогул дамаўляцца? — думаў ён незадаволена. — Навоштаўдакладняць адрасы, звяраць гадзіны, нервавацца? Ніхто не прыходзіць своечасова, ніхто нікуды не спяшаецца, ніхто не трымае слова. Справы вядуцца абы-як, грошы працуюць самі на сябе, усе мы ў гэтым свеце — пакінутыя і самотныя, усім патрэбна любоў, усім патрэбна ўвага, усім патрэбна добрая праца.
    Фіма трымаў невялікую сетку перасоўных кавярняў (ярка размаляваныя душагубкі, што стаялі пад брамаміўніверсітэтаў), дрэнна падрыхтаваны персанал (студэнты тых жа ўніверсітэтаў, што стаялі каля душагубак і прадавалі карычневага колеру атруту), шмат працаваў, цярпець не мог беспрацоўных. У свеце столькі працы, — казаў падначаленым, — як пры гэтым можна быць беспрацоўным? Падначаленыя затое часта звальняліся. Ён нават не паспяваў запомніць іхнія імёны. Знікалі безназоўнымі.
    На гэты раз месца сустрэчы прапанавалі заказчыкі. Добры рэстаран, сказалі па тэлефоне, утульны, прыемны, раніцай там будзе пуста. Фіма ведаў, пра што гаворка, жыў у двух кварталах адтуль. Час ад часу праязджаў міма гэтай падазронай установы, бачыў уладальніка, які хадзіў па вуліцы ў ружовым кімано, размаўляючы пры гэтым па жаночым мабільніку. Але добра, вырашыў, хай будзе. Прыехаў загадзя, прыпаркаваўся. Рэстаран аказаўся зачыненым, адкрываўся толькі праз дзве гадзіны. Фіма перазваніў заказчыкам. Ох, сапраўды? — здзівіліся тыя. Ну, пачакайце нас дзе-небудзь. Спазняемся. Але хутка будзем. Фіма азірнуўся. Сонечны ліпень, пустая вуліца. Побач спартыўны бар. Тое, што трэба, — падумаў Фіма. Ён ведаў гаспадароў, ведаў бармена, быў там некалькі разоў. Гаспадар цяпер сядзеў за наўмыснае забойства (пераехаўбратажонкі, сцвярджаў, штовыпадкова: спачатку збіў яго на сваім падворку, потым нібы вярнуўся, каб надаць першую дапамогу, і пераехаў яшчэ раз), жонка асуджанага цягнула бізнес і аплачвала паслугі адвакатаў. Бар знаходзіўся ў халодным падвале. Цэнтр, побач з метро, на падыходах да інстытуцкіх карпусоў,
    заўсёды куча студэнтаў. Фарбаваныя сцены, на сценах дзве плазмы. На вуліцы, пад шыльдай, — пірацкі сцяг. Публіка пярэстая: студэнты старэйшых курсаў, якія вучыліся ў другую змену, таму першую маглі праседжваць у бары, арабы, якіх у іншыя ўстановы не заўсёды пускалі, улічваючы знешні выгляд, некалькі мясцовых алкаголікаў, што забрыдалі ўвечары, на другі тайм, паколькі піць два таймы запар было для іх фінансава цяжка. Бармена звалі Антон, ён выконваў працу ўласна бармена і афіцыянта. Ну, і міліцыю выклікаў у выпадку чаго. Фіма з ім вітаўся, той заўсёды моўчкі ківаўу адказ. Быў негаваркі, ніколі нікуды не спяшаўся, але ўсё трымаўу памяці, быў акуратны ў разліках і карэктныў паводзінах з алкаголікамі. Праўда, дзіўна апранаўся: у аранжавыя футболкі і зялёныя джынсы, альбо ў белыя кашулі і кароткія шорты, альбо ў рваныя швэдры і паласатыя штаны. Ага, ну і насіў завушніцы ў абодвух вушах. Пры гэтым рэдка галіўся і амаль не ўсміхаўся. Наведвальнікі лічылі бармена підарам. BapMen быў пра іх такой жа думкі.
    Фіма зайшоў, прывітаўся з Антонам. Той звыкла кіўнуў у адказ. Чорт, — падумаў Фіма, — ён кожны раз вітаецца так, нібы хацеў пабачыць кагосьці іншага. У бары, нягледзячы на ранні час, было весела. У кутку пад плазмаю сядзелі арабы. Мабыць, не хапіла грошай на авіябілеты, таму летнія канікулы вырашылі перасядзець тут, у падвале. Глядзелі паўтор учарашняга футбола. На Фіму глянулі варожа — высокі, сутулы, касцюм недарагі, хоць і акуратны. He надта ўмела, хоць і старанна завязаны гальштук. Новы тэлефон, стары механічны гадзіннік. Агледзеўшы, вярнуліся да футбола. Фіма нават заліп у экран разам
    з імі, потым успомніў, што ўчора ўсё гэта ўжо глядзеў ведае, чым усё скончыцца, таму падышоў да Антона, разгаварыўся. Нечакана з кухні выйшла дзяўчына. Доўгія ногі, цёмныя джынсы, белая блузка, хлапечая стрыжка. Фарбаваныя ў чорны пазногці. Прывіталася з Фімам, як з даўнім прыяцелем, адабрала ў Антона шклянкі з сокам, панесла пары, што сядзела ля выхаду. Фіма паглядзеў ёй услед, спыніўся на пары. Мужчына нерваваўся, падобна, хацеў курыць, але курыць нельга, забраў у жанчыны мабільны, пачаў нешта запісваць. Пісаў павольна — на руцэ не было аднаго пальца. Жанчына насупраць таксама нервавалася. У яе з пальцамі было ўсё ў парадку. Дзяўчына пакінула ім сок, ужо збіралася ісці, калі чалавек за сталом лёгка яе прытрымаў, кінуў пару слоў. Яна кіўнула ў адказ, узяла на суседнім століку пульт, панізіла гук на плазме. Арабы нервова загалёкалі, аднак яна павярнулася і ціха штосьці ім адказала. Арабы адразу змоўклі. Як яна з імі! — падумаў Фіма.
    — Адкуль яна? — спытаў.
    — Афіцыянтка, — неахвотна патлумачыў Антон. — Оля зваць. Тыдзень як узялі. С ам не паспяваю.
    Перазванілі заказчыкі. Спыталі, дзе ён. У бары, патлумачыў Фіма, гляджу футбол. — Які лік? — спыталі заказчыкі. — Фінальны ціўдадзены момант? — перапытаў ён. Паслухайце, сказалі заказчыкі, мы тут затрымаліся перад мостам. Як да вас дабірацца? Фіма пачаў тлумачыць, але тут падышла Оля. — Ты што? — сказала Фіму. — Там жа рамонт, ім трэба налева, да праспекта, там уверх, потым направа. Дай сюды, — сказала, забіраючыў Фімы тэлефон. Хуткаўсё патлумачыла, згадаланекальківуліц, назваланекаль-
    кі крам, якія трэба праехаць, школу, ваенкамат. Аддала тэлефон, пайшла да арабаў, доўга з імі пра нешта гутарыла. Арабы глядзелі на яе ўстрывожана, але паводзілі сябе ціха. Фіму здзіўляўяе спакой, ён прывык, што праца афіцыянткі, як правіла, звязана з істэрыкамі. Арабы, падобна, нечым яе папракалі, аднак яна ледзьве прыкметна дакранулася далонню да пляча аднаго — і той адразу змоўк. Да другога нахілілася, пра нешта перапытваючы, і ён пачаў адмаўляцца і апраўдвацца. Іншыя, не заўважаючы, што за імі назіраюць, выпальвалі позіркамі паветра, высякалі з азону іскры, не гледзячы ёй у твар, ловячы яе рухі, слухаючы яе абразы.
    Хвілін праз пятнаццаць зноў перазванілі заказчыкі. Усё, сказалі, усё адмяняецца. Выявілася, на мосце ў кагосьці ўехалі, цяпер стаяць, чакаюць ДАІ. Папрасілі прабачэння, яшчэ раз пацікавіліся лікам. Фіма развітаўся з Антонам, пачакаў, пакуль падыдзе Оля, хацеў нешта ёй сказаць, але разгубіўся, не знайшоў патрэбных слоў, толькі працягнуў ёй руку, як на дзелавой сустрэчы. Яна засмяялася, сціснула яму руку, і ён, не стрымаўшыся, трошкі нязграбна, але выключна па-сяброўску, не выходзячы за межы дазволенага, абняў яе, лёгка правёўшы рукою па спіне. А ўжо калі выявілася, што бялізны пад блузкай яна не носіць, Фіма і зусім разгубіўся і неяк паспешліва выскачыў на вуліцу. Знайшоўсвой фіат. Сеў. Пачакаў. Набраў Антона.