• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Дзень Марыа прасядзеў у майстэрні. Лячыў калена, ляжаў на канапе, прыслухоўваючыся да галасоў з вуліцы. Глядзеў на мэблю, раскіданую наўкол, дакранаўся да старога дрэва, адчуваў пах старасці. Большасць людзей, думаў, якім належалі гэтыя рэчы, даўно выехалі. Нешта гнала іх з гэтага горада, прымушала пакідацьхаты, выходзіць закрапасныя муры, перабірацца на той бок ракі і распускаццаў прасторы. Што іх насамрэч вяло? Магчыма, беднасць і няўдачы. Магчыма, патрэба разумення. Або няздольнасць жыць у такіх
    М ЕС АП ATA МIЯ
    кліматычных умовах, калі паўгода неба абкладзена хмарамі і дажджамі, а астатнія паўгода паліць цябе чорным агнём. Хтосьці зрываўся, каб знайсці спакой. Хтосьці хацеў пазбыцца спакою. Кагосьці клікаў голас веры. Нехта ішоў, адчуваючы небяспеку. Чаму яны не засталіся, думаў Марыа, чаго ім насамрэч бракавала? Спакою? Упэўненасці? Кахання? Марыа ўяўляў, як яны доўга мусілі да гэтага ісці, колькі розных непрыемнасцей павінна было адбыццаў іхнім жыцці, колькі расчаравання мелі ўвабраць іхнія душы. Хтосьці з іх адважыўся павольна і балюча, але хтосьці — лёгка і нязмушана, нехта доўгі час не мог прызнацца самому сабе, што ўжо гатовы — гатовы адмовіцца ад усяго, што набыў, і рушыць наперад — за раку, да чужых, у цемру. Яны павінны былі вырашыць кучу пытанняў, уладзіць мноства спраў, знайсці перакупшчыкаў, звязацца з перавозчыкамі, развітацца з блізкімі, узяць усё неабходнае, скінуць усё лішняе. Мэбля была лішняй. На пошукі лепшага жыцця са сваёй мэбляй не адпраўляюцца. Яе пакідаюць тут — парахнець і паміраць. Магчыма, думаў Марыа, я б таксама мог сарвацца і адправіцца наперад, магчыма, мне б удалося пачацьусё спачатку, знайсці сваё месца, адшукаць сваю тэрыторыю. Я б мог спыняццаў буйных гарадах, жыць паміж такіх жаўцекачоў, лавіць свой шанц, выпрабоўваць лёс, не затрымлівацца нідзе надоўга, рухацца далей, да таго блаславёнага месца, дзе сонца над маёй галавою не будзе ніколі заходзіць, дзе дажджы будуць абмінаць маё жытло, дзе зямля для мяне будзе мяккай, а хлеб — салодкім. Вядома, што мог бы, думаў Марыа. Але што рабіць з тым, адчаго прыйдзеццаўтакім выпадку адмовіцца? Як быць з мамай? Як быць з Колем?
    Заставацца з імі не надта хацелася, браць з сабой — тым больш. Што важней, думаў Марыа, усё знайсці ці ўсё пакінуць? Добра, што заўжды ёсць вы бар, думаў ён, добра, штоўсё залежыць ад нас.
    Пад вечар прыйшла Насця. Была яна ў доўгай, да пят, каляровайсукенцыіпразрыстайсарочцы. Спрабавала паводзіцца сур'ёзна, аднак ёй гэта не надтаўдавалася. Пабачыла набраклае крывавае калена, узялася лячыць. Марыа мужна трываў, усё ж хутка не вытрымаў і закрычаў. Тады яна лягла на яго, нібы прыкрываючы ад вечаровай спёкі, ляжала і маўчала, супакойваючы. Ляжала, збіраючы яго ў цэлае, не даючы яму разваліцца на гарачыя кавалкі гліны. Марыа паступова заціх і нават пачаў засынаць, як яна загаварыла.
    — Паехалі са мной, — сказала яна. — Кідай усё — і паехалі.
    — Што я там буду рабіць? — пацікавіўся Марыа.
    — Ды што заўгодна, — супакоіла яго Насця. — Хочаш — навучу цябе гатаваць. Хочаш —уладкую працавацьупорт. Mary нарадзіць табе дзіця.
    — Сур’ёзна?
    — Так. А магу не нарадзіць. Я ўмею перарываць цяжарнасць. Маіуяеаднаўляць. Mary загаворваць павукоў і скарпіёнаў. Mary падрабляць подпісы.
    — Ну, гэта мне дакладна не патрэбна.
    — Будзем жыць у нас. Дапаможаш мне даглядаць дзядулю.
    — Адкульу цябе дзядуля?
    — Доўгая гісторыя, — патлумачыла Насця. — Ён зусім стары. Мама хацела ўпісаць яго ў хоспіс, аднак мне стала яго шкада. Я сама яго даглядаю. Ён, калі га-
    ворыць, пускае сліну. Але гаворыць пры гэтым мудрыя рэчы, ёсць што паслухаць. Ну як?
    — Ды не, — падумаў Марыа. — Лепей ты сюды. Разам з дзядулем.
    — Як знаеш, — спакойна адказала Насця. — Вырашайсам.
    Раніцай яна пайшла. Намагалася яго не разбудзіць. Але ўсё роўна разбудзіла. Пасярод дня з’явіўся Коля. Прынёс апельсінаў. Доўга сядзеў, маўчаў, хацеў пра нешта спытаць, але стрымаўся. Прапанаваў працаваць разам. Марыа падумаў, пагадзіўся.
    ЮРА
    Мярцвяк выглядаў яшчэ горш, чым пры жыцці.
    Сівыя валасы, запалыя вачніцы, востры нос, рэзкія зморшчыны на незадаволеным твары. Кадык тырчаўуверх, пальцы выцягнуліся, пазногці пасінелі. Ён маўчаў апошнія двое сутак, толькі кашаль час ад часу ірваў знутры грудзі. Потым нават кашлю не стала. Ляжаў і павольна дыхаў, як рыба — ужо выцягнутая з сажалкі, аднак яшчэ не залітая алеем. Пасля абеду сэрца спынілася. Малады падыходзіў, схіляўся над ім, зацікаўлена разглядаў. Можна было падумаць, што вывучае малюнкі на бальнічным халаце.
    — Ты яшчэ люстэрка прыкладзі, — параіў Юра.
    — Сам прыкладзі, — пакрыўдзіўся малады. — Што рабіць? — спытаў. — Ён жа зараз гніць пачне.
    — Чаму там гніць, — адказаў Юра. — Скура ды косткі. Пакіньяго.
    Юра дапускаў што той, хто паведаміць лекару, сам і буд зе гэтага мерцвяка выносіць. Таму разгарнуў прынесены яму леташні выпуск «Нацыянальнай геаграфіі» і нечакана для самога сябе зачапіўся за матэрыял
    пра жывёльны свет Месапатаміі. Месапатамія, думаў, Месапатамія — нешта звязанае з вадою. Нешта з камянёў ды пяску. 3 жывёльным светам у Месапатаміі складалася не горшым чынам — сцвярджалі ў часопісе. Скаціна зболынага належала кляштарам, жывёл прыносілі багам у ахвяру, у падзяку за шчадроты, вяртаючы такім чынам пазыкі. Прачытаўшы пра пазыкі, Юра занерваваўся і адклаў часопіс убок. Засынаючы, слухаў шорганне малога. Нават не паварочваючыся, ведаў, што той кружляе вакол мерцвяка. Смерць прыцягвае, асабліва чужая.
    Пад вечар прачнуўся, вызірнуўу акно. Цёмныя дрэвы, раннія прыцемкі, пачатак ліпеня. Малады сядзеў на суседнім ложку, не адводзячы вачэй ад трупа.
    — Мы што, — спытаў, убачыўшы, што Юра прачнуўся, — будзем спаць з ім у адным пакоі?
    — Спіў калідоры, — параіў Юра.
    Але той толькі напужана перасмыкнуў плячыма. Маладога звалі Саша. Саня, — сказаў ён падчас знаёмства. Быў насамрэч не такі і малады — гадоў дваццаць, проста выглядаў недасведчаным. Асабліва калі параўноўваць з тымі, хто ўжо памёр. Худы, трэніраваны, гуляў у футбол. Пастаянна грыз пазногці, ад чаго пальцы былі ружовыя. А таксама ў яго былі нястрыжаныя чорныя валасы і трэшчынаў назе. Праз яе сюды і трапіў. Пасля траўмы ў бальніцы параілі абследавацца, як гэта і бывае звычайна. Зрабіў здымак, лекары нешта знайшлі. Саня сцвярджаў, што гэтаўяго ад стрэсу. Лячыўся каля месяца, а ўсё ніяк не мог прывыкнуць. Праведвала яго мама, перадавала прывітанне ад каманды. У стацыянар, падобна, трапіўупершыню. Баяўся мёртвых. Цяпер сядзеў у футбольных шортах
    Юра
    і чырвонай майцы, на лбе ад напружання праступілі вены, мабыць, уяўляў, што яму сёння будзе сніцца. Юра не вытрымаў, накінуў кашулю, выйшаў у калідор, знайшоўдоктара. 3 доктарам яны падтрымлівалі адзін аднаго — доктару хворыя таксама не падабаліся. Каму будуць падабацца дахадзягі, што ўвесь час спрабуюць выплюнуць таблеткі і пранесціў палату алкаголь? Юра кіўнуў, доктар цяжка падняўся, выйшаў за ім. Ён быў запаволены, як на свой узрост, аднак інтэлігентны і даволі ветлы. Прывык быць сярод хворых, выглядаў паміж імі сваім, адрозніваўся хіба што беласнежным халатам і акуляраміў тонкай залатой аправе на поўным твары.
    — Ну, і куды я яго? — зайшоўшы і схаваўшы пухкія далоні ў кіш эні хал ата, кіўнуў на мерцвяка. — Хай ужо ляжыць да заўтра.
    — Можа, у калідор вынесці? — няпэўна прапанаваў малады.
    — Яшчэ наступіць хто ўначы, — не пагадзіўся доктар. — Усё, — сказаў, — адбой.
    — Адбой дык адбой, — пагадзіўся Юра, стрэліў у калідоры ў нейкага дахадзягі цыгарэту, выйшаў чорным ходам надвор. Сеў на борцік фантана, знайшоў заныканую для такіх выпадкаў запальнічку. Ночы ў ліпені кароткія, нават не накурышся.
    Фантан стаяў пасярод вялікага прахаднога двара, насупраць галоўных дзвярэй дыспансера. Ён быў засыпаны леташнім лісцем і недакуркамі. Вады не было. Прычым ніколі. Жоўты будынак выступаў з-за дрэў, вокны на першым паверсе былі цёмныя, з другога, дзе знаходзіліся палаты, падалі жоўтыя плямы святла, выхопліваючы з руку цемры матылькоў. Дахадзягі
    рыхтаваліся да сну. Хацелася заставаццаўзмроку. Загасіў недакурак, сабраўся ісціў палату. Малады чакаў яго, не кладучыся. Паспрабаваў разгаварыць, але Юра адмахнуўся і заваліўся проста на «Нацыянальную геаграфію». Малады пакрыўджана схаваўся пад коўдру, кідаючы ў бок мерцвяка роспачныя погляды. Юра падумаў, што побач з мерцвяком, мабыць, ляжыць яго душа. Ляжаць сабе, прыціскаюцца, як сямейная пара, што так і не набыла двухмесны ложак.
    Юра хаваўся тут трэція суткі. Як чалавек навучаны, ён адразу завёў неабходныя знаёмствы — тэлефанаваў ад доктара, браў, не вяртаючы, посуду сястрычак, мяняўся з хворымі тытунём. Нагадвала трошкі дэмбель. Альбо першую яго адсідку, калі сядзелася лёгка і недакучліва.
    Год увогуле не задаўся. Студыю, якую ён толькі адрамантаваў і запусціў, уклаўшы ў яе ўсё, што меў, абабралі. Юра не прыдумаў нічога лепшага, як улезці ў пазыкі. Узяў у Чорнага дваццатку. Чорны сказаў: не хвалюйся, працуй, потым аддасі. Запусціў усё па новай. Прайшло некалькі месяцаў. Трэба было аддаваць пазыку. Але аддаваць не было з чаго. Чорны доўга пра сябе нагадваў. Жартаваў па тэлефоне. Потым пару разоў прыйшоў на студыю. Пытаўся пра страхаванне, супрацьпажарную абарону. Цікавіўся справамі сям’і. Сям’іў Юры не было: з жонкаю развёўся, дачкавырасла і жылаў Канадзе. Са старым не кантактаваў гадоўдзесяць. Да таго гадоў дзесяць хацеў яго прырэзаць. Пра што тут гаварыць. Жыццё ў рок-н-роле прадугледжвае нянавісць і праклёны. А Юра ў рок-н-роле быў гадоў сто. Словам, калі Чорны стаў пасылаць пустыя эсэмэсы, Юра запіў. А калі яго выводзілі, тады і дазнаўся, як
    кажуць на тэлебачанні, пра страшны дыягназ. Ну, як страшны, думаў ён, стоячы на парозе паліклінікі, з белым парадным пінжаком у адной руцэ і канвертам з яшчэ вільготнымі плёнкамі ў другой, як страшны — бывае горш. Часам чалавек нараджаецца без голасу. А часам з такім голасам, што лепш бы яго ніхто не чуў. Часам людзям адразаюць лішніячасткі цела, часам гэтыя лішнія часткі ў іх вырастаюць. Незразумела, што лепей. Прынамсі, я не хаджу пад сябе. Ладна, — сказаў сам сабе, — не ссы, усё будзе добра. Перахапіў у кагосьці цыгарэту, пайшоўздаваццаўдыспансернаўпрост у белым пінжаку. Прайшоў санпрапускнік, пазнаёміўся з персаналам, выбіўмесцаўдобрай палаце — усяго на тры ложкі. У палаце ляжаў малады. Побач з ім валяліся футбольныя газеты. На суседнім ложку хтосьці ціха, але ўпэўнена даходзіў. Чыста, прыбрана, можа быць, — падумаў Юра і вырашыў застацца. Адразу пасябраваў з доктарам, падкаціў да сястрычкі, перакурыў з кантынгентам вакол пустога фантана. Выключыў мабільны. Ад доктара патэлефанаваў некалькім сябрам. Патлумачыў, дзе ён, што прынесці, пра што маўчаць. Сябры потым прыходзілі і стаялі пад вокнамі. Унутр заходзіць баяліся.