Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
— Я пайду, — адказаў Марыа, — у мяне праца.
Насця чакала яго, седзячы басанож на сходах. Калі ён падышоў, паднялася, развярнулася і знікла за дзвярыма. Марыа паспяшаўся следам.
Ноччу яна прачнулася, лёгка, каб не абудзіць, прыбрала яго руку, паднялася, не апранаючыся, адкрыла сваю валізу, што стаяла тут жа, на падлозе ў Колевай спальні. Знайшла нейкія таблеткі, запіла іх віном. Марыа прачнуўся, дакрануўся да яе скуры. Насця скаланула-
ся, хутка супакоілася, вярнулася да яго. Ён лёг падбародкам ёй на калені, ляжаў на жываце, разглядаў яе валізу, дакранаўся да розных яе рэчаў. Усё залежыць ад нас, думаў, усё залежыць ад нашага жадання. Цяпер нічога не зменіш, далей будзе толькі так. Ён даставаў кнігі, гартаў іх. Гэта былі падручнікі хіміі ды дэтэктывы. У дэтэктывах звычайна выкарыстоўваліся атруты, па-свойму гэта таксама былі падручнікі хіміі. Даставаў яе вопратку, адчуваў, якая яна жорсткая навобмацак. Насця маўчала і не пярэчыла. Потым дастаў іконку. На ёй была выява святой. 3 цёмным тварам і ў яркім адзенні.
— Хто гэта? — запытаўся Марыа.
— Святая Сара, — патлумачыла Насця.
— Што за імя такое? — здзівіўся ён. — Габрэйка?
— Егіпцянка, — адказала яму Насця з цемры. — Была такая святая. Выратавала човен з важнымі асобамі.
— Ну, і нашто яна табе?
— Мне яе ў лагеры падарылі. Калісьці даўно, у дзяцінстве, мама адправіла мяне ў каталіцкі лагер.
— Навошта? — не зразумеў Марыа.
— Ну, трэба ж было мяне кудысьці на лета адпраўляць? Пакідаць мяне на лета ў порце яна не адважылася — баялася, штоўцяку. Грошай на нармальны лагер у нас не было, вось мама і адправіла мяне да каталікоў. А Сару мне падарылі на памяць. Там яшчэ надпіс ёсць, бачыш?
— I што там напісана?
— Ну, калі апусціцьусе згадкі пра Ісуса і царкоўнае кіраўніцтва, там напісана, што найбольшая небяспека хаваеццаў рэках. Але і самая надзейная абарона
таксама. Таму што рэкі аддзяляюць сваіх ад чужых, адмяжоўваюць святло ад цемры і бароняць нас ад пагроз ды неспадзяванак. Трэбаўсяго толькі трымацца берага іўмець надаваць першую дапамогу навадзе.Ты ўмееш плаваць?
— Кепска, — Марыа нават не захацеўуспамінаць, як яны з Колем ноччу выцягвалі сеткай рыбу з вадасховішчаіякён, Марыа.зваліўсяўчорнуюпроймувады, і Коля мусіў вылоўліваць яго, а потым адпойваць спіртам, праклінаючы начым свет стаіць.
— А я падпрацоўвала на выратавальнай станцыі, — падтрымала яго Насця. — Надавала першую медычную дапамогу.
— Каму? — не зразумеў Марыа.
— Тым, каго ратавала, — патлумачыла Насця.
Зранку яна залатала яму падзёртыя на каленях джынсы, накарміла сняданкам, нашмаравала нейкім растворам драпіны — старыя і зусім свежыя, атрыманыя гэтай ноччу. — Балюча? — спытала. — Нармальна, — адказаў Марыа, адчуваючы, як у скуру ўваходзіць агонь. — Ладна-ладна, — не паверыла Насця, — не трэба казаць няпраўду.
Коля заўважыў яго яшчэ з акна. Вызіраў са свайго трэцягапаверха, нібы адмысловаягочакаючы. Марыа сабраўся з думкамі, зайшоўу бальніцу. У калідоры ён сутыкнуўся з цікавым пацыентам — той стаяў ля дзвярэй, нешта напружана і нервова абмяркоўваючы, так, нібы ад кагосьціўцёк, аднак забыўся, ад каго менавіта. За яго чапляліся студэнты-практыканты, на яго натыкаліся пажылыя наведвальніцы, яго недаверліва абыходзілі хворыя ў патрапаных халатах. У адной руцэ
трымаў белы пінжак, у другой — вялікі папяровы пакет. УбачыўМарыа, спыніўяго.
— Курыць ёсць? — спытаў. Голас у яго быў стомлены, але цвёрды.
— He, — адказаў Марыа.
Пастаялі некаторы час, гледзячы адзін на аднаго.
— Л адна, — сказаў нарэшце пацыент, — не ссы, усё будзедобра.
Марыа падзякаваў.
У палаце ізноў нешта адбылося,пацан з навушнікамі знік, толькі ложак пасля яго стаяў непрыбраны, а інтэлігент прыхапкам кідаў свае рэчы ўчорны пакет, нікога не слухаючы і ні з кім не загаворваючы. Коля паглядаў на яго са знявагай, рабацяга глядзеў на Колю з асцярогай. Марыа выкладваў перад Колем ёгурты і малако, але той нават не глядзеў на іх, адразу ж пачаў распытваць, што там у горадзе, якія навіны, як мама, як праца. Пытаўся, ці не цісне шэф, ці не хоча Марыа звольніцца, а калі хоча, то чым думае заняцца. А калі не хоча, то чаму? Бо думаць пра такія рэчы, гаварыў Коля, трэба заўсёды: жыццё — штука знясільваючая, трэба падтрымліваць адно аднаго, асабліва калі мы адна сям’я. У нашай сям’і, цадзіў Коля, мужчыны заўжды былі ў адным бізнесе. Ніхто б нават падумаць не мог кідаць адзін аднаго, ты разумееш, Марычак? Пра Насцю не пытаўся, але Марыа адчуваў, што менавіта пра яе ён спытаць і хоча. Ну, хоча, і добра — так сабе падумаў Марыа і вырашыўне баяцца. Нічога ён мне не зробіць, вырашыў, пабаіцца. Коля распытваў, гледзячы пляменніку проста ў вочы, і Марыа не вытрымаў: злавіў яго погляд і ўжо не адводзіў вачэй, аглядаючы Колю з усёй сваёй нянавісцю і злосцю. Коля таксама перахапіўгэты
погляд і спрабаваў яго неяк пагасіць, ціснуў на малога цёмнай вагою, аднак Марыа не паддаваўся, адпіраўся і трымаўся, і Коля неўзабаве паплыў і пачаў глядзець кудысьці яму за плячо. I прыкрыкнуў на рабацягу, і перавёў гаворку на антыбіётыкі. Марыа сядзеў перад ім, упёршыся далонямі ў калені, і бачыў Колю такім, якім не бачыў ніколі раней, — пастарэлым, з пажоўклай, нібы старое фота, скураю, са згаслым позіркам, сагнутым, злосным і паламаным, нясвежым і няўпэўненым, хворым і галодным. Марыа думаў спачатку яго пашкадаваць. Ды нахуй трэба, падумаў зрэшты. Чым яны цябе тут лечаць? — спытаў. Коля падумаў, узважыў сітуацыю, загаварыўпрымірэнча.
— Мяне нармальна лечаць, Марычак, — адказаў спакойна. — Проста лячыць мяне — гэта тое ж самае, што лячыць павешанага: праблемы са здароўем відавочныя, а тэрапія мала што дае. Ты сам-та як пачуваешся? — спытаў, прыжмурыўшы вока.
— Нармальнапачуваюся, — адказаўМарыа, не надта задумваючыся.
— А што за сляды на шыі? — спытаўяго Коля, як бы між іншым.
— Парэзаўся, — адказаў Марыа. — Калі галіўся.
— Ага, — з разуменнем кіўнуў Коля. — Ты цяпер штодня голішся? Глядзі, горла перарэжаш. Добра, калі хтосьці зможа надаць першую медычную дапамогу. А калі не?
Коля зноў глядзеў на яго халоднымі воўчымі вачыма. Марыа падняўся, суха развітаўся, паабяцаў перадаць усім прывітанне. Стоячы на скрыжаванні, адчуваў на сабе Колеў погляд.
— Што ён можа ведаць пра бізнес? — скардзіўся Марыа ўвечары, седзячы ў Колевай ванне. — Ён нават кіёск новы адкрыць не можа.
Насця сядзела на краі ванны ў трэніровачных mopTax і цесным топе, трымала ў руках сухія ручнікі, усміхалася, слухаючы брата.
— Усё ён можа, — не пагаджалася. — Проста яго кінулі.
— Проста ён нічога не ўмее, — не пагадзіўся ў сваю чаргу Марыа. — Ён нават у карты гуляць не ўмее.
— У карты ўсе ўмеюць гуляць, — сказала Насця. — Нават я.
— Ды ладна, — скептычна адазваўся Марыа.
— Хочаш паспрабаваць? — Насця ўстала. Кінула яму ручнікі і выйшлаў калідор.
Марыа абкруціўся ручніком, пайшоў, пакідаючы мокрыя сляды. Насця сядзела з картамі на дыване. Ну, тут ужо я ведаю, што рабіць, падумаў Марыа, успамінаючы, як недарэчна паводзіў сябе ў гульні Коля. Ну, давай, сказаў Насці з усмешкаю. Тройчы прайграў. Раззлаваўся. Прайграўяшчэ раз. Парваў калоду, выйшаў на кухню. Насця перачакала і выйшла следам.
— Ну, Марык, — сказала заспакойліва, — не злуй. Усё роўнаў цябе не было шанцаў. Проста я ведаю ўсе гэтыя фокусы. Я ў цыркавую студыю хадзіла.
— Сур'ёзна? — павярнуўся да яе Марыа. Падумаў, што цыркавая студыя — дастатковая падстава, каб прыняць паразу.
— Так, — запэўнілаяго Насця. — Марскія карты я, дарэчы, таксамаўмею чытаць. Як святая Сара.
Лежачы побач з ёй і ў цемры пазнаючы яе рухі, Марыа думаў, што мама яго спіць гэтак жа — раскідаўшы адзенне вакол ложка, накруціўшы будзільнік да халоднага звана, забыўшыся праўсё на свеце, ні пра што не шкадуючы, ні аб чым не бядуючы, пакідаючы начныя згрызотыўсім неспакойным і неўратычным. Вось такім, як Марыа. Марыа перабіраўу галаве ўсе словы, што пачуў за гэтыя тры ночы ад Насці, усе яе аповеды і абяцанні. Пралічваў варыянты, спрабаваў выбудаваць схему абароны, знаходзіў нечаканыя аргументы на сваю карысць, вышукваў узважаныя адказы. Ранкам планеты сталі на свае месцы — усё залежыць ад нас, усё кантралюецца нашым сэрцам, ніякай роспачы, ніякага страху, ніякага апраўдання.
Скрозь соннае рэха і ранішнія паветраныя струмені ён адчуў, што святла раптам стала больш, што непадалёк з’явілася яшчэ нечае дыханне — глухое і варожае, і дыхання гэтага станавілася ўсё болей, ажурэшце ім перапоўнілася і прарвалася ранішняя пустэча.
— Марык! — Марыа падскочыў, перакуліўся ў паветры, як кот, прызямліўся на калені, рэзкаўскочыў на ногі, балюча стукнуўся аб будзільнік, які так і не спрацаваў, уступіў у талерку з рэшткамі пасты, перавярнуў на прасціны келіх з віном, зачапіў Насціну валізу, з якой паляцелі гігіенічныя пракладкі, падхапіў падушку, каб чымсьці прыкрыцца. — Марык, сука! — Коля стаяўу пройме дзвярэй, чорна-аліўкавы, грозны, напампаваны антыбіётыкамі і атрутамі, у пакамечаных белых штанах, у жоўтай роварнай майцы.
Ад яго крыку Насця таксама прачнулася і высунулася з-пад коўдры. Пазнаўшы яе, Коля замёр, упадаючы ў шал, і кінуўся наперад, пакінуўшы на падлозе пакеты
з бальнічнымі рэчамі. Марыа перахапіў гэты яго рух, секунды аказалася дастаткова, каб перагрупавацца, развярнуцца ды рвануць наперад — чорнымі калідорамі, запыленымі пакояміў напрамку кухні, падалей ад смерці. Коля пераскочыў цераз валізу, паслізнуўся на пасце, рэзка ўехаў у бакавую сцяну. Яго тут жа адкінулаў іншы бок. Марыаўжо басанож тупацеў па кухонным паркеце. Коля падняўся і пабег да схованкі. Па стрэльбу, аяк жа. Марыаўжо сарваў аксамітавую заслону і марна сіліўся адчыніць акно. Коля адстаў, але зразумела было, што гэта ненадоўга, што зараз ён яго нагоніць і пачне таптацца яму па рэбрах. Марыа зрабіў некалькі крокаў назад. Ззаду пачуліся цяжкія таропкія крокі. Азірнуўшыся, Марыа паспеў заўважыць, з якой спартыўнай зацятасцю Коля дастае з пакамечаных кішэняў набоі, нервова запіхваючы іх у сваю іжэўскую дубальтоўку. Марыа заскочыў на падаконне, уваліў каленам. Шкло хруснула, як сакавіцкая крыга. Згрупаваўся і скокнуў уперад, пакідаючы пасля сабе крывавыя сляды. Нічога ён мне не зробіць, — бег і супакойваў сам сябе, — пабаіцца.