• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    цель, Коля, параіў ім свайго пляменніка, Марыа. Сказаў, што на працу лепш браць знаёмых: яны прынамсі не будуць уступаць у прафсаюзы. Шэф пагадзіўся, часта гаварыў потым, што зрабіў добрую справу, але гаварыў так, быццам шкадаваў аб здзейсненым. Марык, — звяртаўся ён да новага падмайстра, — трэба заўсёды шанаваць бацькоў. Нават калі іху цябе няма. Марыа сапраўды рос без бацькі, які ў свой час выехаў з нарыхтоўчай брыгадай на Поўнач і не вярнуўся, таму выхоўвала яго мама як умела і магла, то-бок ніяк. У найбольш адказныя моманты дапамагаў дзядзька Коля: ён адмазаў пляменніка ад войска, ён дапамог яму ўладкавацца на завочнае аддзяленне, ён час ад часу падкідаў працу. Але ставіўся да малога з падазронасцю, трымаючы на адлегласці. Марыа гэта разумеў, тамуўсвае трыццацьдавяраўтолькі лёсу. Хоцьдаверу той яўна не заслугоўваў.
    Праца не была цікаваю, але і асаблівых высілкаў ад падмайстра не патрабавала: Марыа цягаў мэблю, пакрываў лакам дэталі, зачышчаў дрэва. Калі шэф выбягаў па справах, Яша ішоў па віно, а Марыа валяўся на канапе і гартаў старыя газеты, здзіўляючыся прачытанаму. Крама з віном знаходзілася насупраць майстэрні, умураваная ў заводскую прахадную. Яшу там ведалі і не любілі. Да вучня свайго Яша ставіўся з педагагічнай пяшчотай, нават па віно бегаў сам. Выпіўшы, майстар многа расказваў пра жыццё, Марыа слухаў няўважліва, а пачутаму не надта верыў, таму што калі верыцьЯшу, выходзілатак, штоўсвеце не заставалася жанчын, з якімі ён не спаў, і мужчын, з якімі ён не піў. На працу Марыа прыходзіўу кедах, перапэцканых лакам, шырокіх белыхджынсах, гэтаксама залітыхкаля-
    ровай хіміяй, і валанцёрскіх швейцарскіх футболках, якіх яго мама трымала дома цэлую калекцыю. Меў спакойны, крыху замкнуты характар і добрую натуру, працай не пераймаўся, даўно б вызваліўся, калі б не Коля. Колю ён баяўся, Коля прыгнятаўяго сваёй назойлівай абыякавасцю. 3 усім іншым у Марыа праблем не было: сяброўне меў, з мамай жыўразам, але размаўляў рэдка, паколькі нічога новага мама яму не распавядала, а са старога і даўно вядомага яму мала што падабалася. Любіў спацьудзень, падчас сіесты яму звычайна снілася нешта экзатычнае і пагрозлівае — змеі з галовамі жанчын, лісы, што спявалі опернымі галасамі, дамы ў агні і рэкі, над якімі лёталі цмокі. Прачнуўшыся пасля абеду, ён вылазіў праз акно на двор і сядзеў на лаве. Яго акружалі сабакі, зрэшты, без асаблівага жадання — што можнаўзяць з такога дзіўнага тыпа, які пахне лакам і дрэвам, што ў яго можа быць у кішэнях, акрамя цвікоў, матузкоў, падобных да кулямётных набояў металічных адвесаў і вострых цыркуляў? Часам Марыа заставаўся працаваць ноччу. Уключаў настольныя лямпы, і ў пакой адразу ж цягнуліся казуркі і жукі, апякаючыся і падаючы на падлогу. Марыа блукаў па пакоі, і жукі весела, як арэхі, храбусцелі пад яго нагамі.
    Той ноччу ён таксама не спаў, трымаючы ў сабе гэты стан доўгай бессані, стомы, што прыходзіла раніцай, адчуванне непрывязанасці да руху планет у нябёсах. Да трыццаці гадоў ён навучыўся радавацца часу, які мінаў, і не шкадаваць, што ён мінае так хутка. Звычкі яго даўно выпрацаваліся, неспакой рассмактаўся, залежнасці зрабіліся выразнымі. Летам асабліва востра хацелася не засыпаць, зберагаючы ў сабе прывіднасць і часовасцьусёй цемры свету. Недзе а шостай раніцы
    Марыа канчаткова страціў арыентацыю ў часе: сонца ўжо стаяла над дрэвамі, але і месяц гэтак жа вісеўуверсе, адчуванне было такое, што горад даўно прачнуўся і ўсе займаюцца важнымі справамі, ад чаго Марыа ахапіў незразумелы неспакой, нейкае прадчуванне, быццам планеты выстраіліся над ім, намякаючы на пачатакчагосьці важнагаўяго жыцці, чагосьці, што мусіць пачацца менавіта ў гэтыя дзіўныя дні, у канцы чэрвеня, калі сонцы і месяцы множацца і хаваюццаў паветры, як лісыў цёплай траве. Ён зачыніў вокны, выйшаў на вуліцу, дастаў тэлефон, каб паглядзець, якічас. Якраз тады яму затэлефанаваў Коля.
    Коля гандляваў гароднінай, меў два кіёскі на Конным, дваў цэнтры. У адным з іх працавала мама Марыа. У пачатку лета паспрабаваў адкрыць яшчэ адзін, пяты, і прагарэў. Ад нерваў села падстраўнікавая. Да лекараў Коля вырашыў не звяртацца, традыцыйна лечачыся алкаголем. Учора раніцай пацягнуўся на вяселле да дачкі адной сваёй аднакласніцы, што пару гадоў таму памерла, пакінуўшы пасля сабе добрую памяць і дарослую наследніцу. Вітаў маладых, гаварыў пра сямейныя абавязкі, чапляўся да жанчын, сварыўся з мужчынамі. Ноччу яго скруціла. Апынуўся ў бальніцы. Злаваўся. Сварыўся з доктаркай. Толькі тая пайшла, набраўпляменніка.
    — Марычак, — асцярожна і суха падбіраў словы ён, каб не здацца занадта бездапаможным, — гаварыць не магу, тут спяць. Зрабі так.схадзі да мяне, ключыў цябе ёсць, вазьмі зубную шчотку, вазьмі брытву, вазьмі фен, вазьмі хатні абутак, вазьмі ручнікі, бялізну, часопісы, грэлку, карты (я зараз пра ігральныя кажу, ты разуме-
    еш), міску, лыжку, набор нажоў, некалькі свежых кашуль, гальштукі, насоўкі, чайнік, тэрмас, тостар.
    — Вы што, пераязджаеце? — перабіў яго Марыа.
    — Я ў палаце, — жорстка адказаў Коля.
    Марыа спалохаўся. А Коля працягнуў:
    — Мяне проста з вяселля забралі. Ноччу. Нават пераапрануцца няма ўва што. Давай, Марычак, давай, — холадна ціснуў ён на пляменніка, — варушыся, варушыся.
    Нервовасць перадалася Марыа. Коля ўмеў напружыць, любіў трымаць усё пад кантролем, плёў сістэму роднасных стасункаў, як ліпкую павуціну, і страшэнна крыўдзіўся, калі камусьці здаралася вырвацца з яго далікатных учэпістых абдымкаў. Шмат гаварыў пра родных, гаварыўу цэлым добра, але ставіўся да іх пры гэтым як да вінаватых.
    Жыў Коля ў двухпавярховым будынку непадалёк, яму належаўувесь першы паверх. Дом стаяўу глыбіні двара, з вуліцы яго нават не было відаць. Сцены прапускалі вільгаць, балконы правісалі, столь магла даўно абваліцца, аднак трымалася на нейкіх нябачных мацаваннях і падпорах. Па пакоях Коляўмела расстаўляў вёдры і рондалі, нібы мудрагелістыя пасткі, у якія спрабаваў злавіць каштоўныя дажджавыя кроплі. 3 часоў савецкай улады ў доме жылі чатыры сям’і. Колева сям’я займала два пакоі на першым паверсе, побач з імі жылі Паўлавы: Паўлаў-тата, інжынер, Паўлава-мама, таксама інжынер, ды іхняя дачка — істэрычка і інтрыганка. Наверсе, непасрэдна над імі, жыў Шалва Шотавіч — грузінскага роду, начальнік цэха на Шаўчэнка, самотны джыгіт з кучай сувязяў. У другім кутку на тым жа паверсе жылі старыя бальшавікі, Коля іх
    адрозніваць так і не навучыўся. Мажліва, яны проста добраканспіраваліся. У пачаткудзевяностыхПаўлавы выявіліся габрэямі і з’ехалі. Кватэру за капейкі прадалі Колю. Бальшавікоў станавілася ўсё меней. Урэшце засталася нейкая бабулька. Адчувала сябе не лепшым чынам. Час ад часу, убачыўшы сябе ў люстэрку, пужалася. Коля яе падкормліваў. Шалватаксама з’ехаў. Але кватэру не прадаў. Час ад часу, раз у два гады, прылятаў аднекуль з Гамбурга, дзе працаваўу порце. Праветрываў пакоі, сядзеў вечарамі з Колем, распавядаў пра новы побыт, не скардзіўся, хаця Коля ўсё роўна яго суцяшаў. Кватэру Шалва прадаваць адмаўляўся, незразумела чаму, нібы трымаў у запасе варыянт адступлення, ілюзію таго, што ўсё можна вярнуць, што ўсё зноў можа быць добра. Да таго часу Коля застаўся адзін: бацькі памерлі, сёстры — Зіна і Марына — выйшлі замуж, нарадзілі, развяліся, але вяртаццаў сямейнае гняздо не спяшаліся. Марына выхоўвала Марыа і працавала на брата. Зіна жыла каля мора, прыязджала рэдка. Марыа бачыўу гэтым сямейны праклён: мама яго выйшла замуж, але няўдала. I цёця Зіна выйшла замуж, але таксама няўдала. Коля хаваў у халадзільніку вялікія сумы грошай, трымаў у калідорах прывезеную аптавікамі гародніну, спаў на двухмеснай канапе, раскінуўшыся і забыўшыся. 3 жанчынамі яму не шчасціла, ім з ім — таксама. У яго была аліўкавага колеру скура, вузкія вочы, недаверлівы цяжкі погляд, невыразная ўсмешка, жоўтыя зубы старога вулічнага пса, слабыя лёгкія і заплылае тлушчам сэрца. Сняданкі Коля гатаваў сабе сам. Усё так ці інакш мусіла скончыцца падстраўнікавай.
    Ён знайшоўключы, адчыніўдзверы, прайшоў па калідоры, трапіў у абжытыя Колем пакоі. У памяшканні гарой ляжала зеляніна і стаяў пыл, крыху рэзкавата аддавала лекамі, крыху прыглушана — гарэлай ежай. У першым пакоі над сталом вісела новая модная люстразнекалькімілямпачкамі. Свяціла, зрэшты, толькі адна. У кутку стаялі дзве пральныя машыны. Абедзве не працавалі. У наступных пакоях стаялі шафы з новым фірмовым адзеннем і старымі дзіцячымі кнігамі. На падлозе ляжалі дываны, густа ўсыпаныя чыпсамі. Далей Марыа наткнуўся на непадключаны провад кабельнага і нявыключаны падаўжальнік з тостарам на канцы. Коля любіў хай-тэк, але былі праблемы з праводкаю. Пакоі ахутваў змрок ад зачыненых жалюзі, і паветра ўтрымлівала ў сабе столькі пахаў і застаялага цяпла, што Марыа не вытрымаў і адкрыў акно. Дастаў пакет, пачаў збіраць рэчы. Пакапаўшыся, знайшоў тэрмас, ручнікі, бялізну. Згадаў пра зубную шчотку. Ванная знаходзіласяўіншым канцы дома. Ён прайшоў пакой з канапай і двума тэлевізарамі (адзін паказваў, на другім быў гук), прайшоў загашнік, дзе Коля трымаў швабры і паляўнічую стрэльбу, выйшаў у прахадны пакой, які выводзіў непасрэдна на прасторную занядбаную кухню, у куце якой, адгароджаная кітайскай каляровай шырмай, стаяла вялікая модная ванная, усталяваная на чатыры цагліны. Колеву кухню ён любіў, тут заўсёды можна было знайсці нешта цікавае — як не ў халадзільніку, што час ад часу выключаўся сам па сабе, то ў старым бабуліным стале, дзе Коля трымаў ласункі і снатворнае. А яшчэ тут стаялі валізкі з часопісамі, кардонныя скрынкі з Колевымі шкарпэткамі і пакеты з супермаркетаў.
    Акно было завешана важкім аксамітам, падобным да сцяга, гэта рабіла навакольнае бязладдзе таямнічым, таму Марыа і зайшоў сюды ў прадчуванні таямніц і загадак. А зайшоўшы, тут жа іх іўбачыў: у ваннай, павярнуўшысядаМарыаспінаю, стаялаюная незнаёмка і марна спрабавала разабрацца з гарачай вадою. Шырма была ледзь адсунута, незнаёмка, падобна, гасцей не чакала. Марыа замёр, зрабіў паўкроку назад, адступаючы за дзверы, і зноў вызірнуў. Святло прабівалася праз дзіркіў аксаміце, выхопліваючы з прыцемкаў колеры і адценні. На халадзільніку спявала радыё, круцілі нешта надрыўнае, два хрыпатыя жаночыя галасы расказвалі пра цяжкі лёс дзяўчыны з невялікага партовага мястэчка, якая рана зведала журботы і расчараванні. Незнаёмкаў ваннай нават не пачула, што нехта ўвайшоў, стаяла на дыбачках, цягнучыся да нікеліраванай італьянскай насадкі, якую Коля пераматаў уверсе сіняй ізаляцыйнай стужкай, і пагойдвалася, слухаючы сумных жанчын, нібы ў песні гаворка ішла менавіта пра яе жыццё. — У мястэчку, дзе я жыла, — заводзіла першая жанчына, — не было ніякіх забаў, толькі штодзённае бухалава і вечаровы трах у парку культуры, белыя дымы заводаў, чорныя вочы рабочых і зладзейская маліна за начным ліманам. — Так-так, — падпявала ёй другая жанчына, — ніякіх атракцыёнаў, толькі сухое паўднёвае віно і любоў пад выпаленым накіпам зеляніны. I чорныя вочы малатабойцаў, і свежая маліна нядзельных кірмашоў. Марыа вызіраў, спрабуючы лепей разглядзець незнаёмку. Была яна невысокай і тонкай, мела доўгія цёмныя валасы, цяжкія ад вады, падымалася на пальцах, напружваючы цягліцы, але ўсё роўна нічога не магла