• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    Сеня спыняўся перад люстэркам, глядзеў на кроў, што праступала скрозь скуру, і яму станавілася невымоўна салодка. А калі пасля трэніровак ён стаяўу душы, кроў праступала з ран і змешвалася з прахалоднай вадою, як вецер з дажджавымі струменямі. Сябры пасмейваліся з яго, ён злаваўся і хутка апранаўся. Аднак дома, перш чым заваліцца спаць, усё роўна падыходзіў да люстэрка іўважліва разглядаў драпіны, якія ўсё ніяк не гаіліся.
    Незразумела было, куды ўсе падзеліся, чаму так рана сышлі. Вечар, праўда, быў позні, можна сказаць, што не вечар ужо, а ранняя ноч, ды хто б звяртаўувагу на час у такую пару, у такім настроі? Аднак на кухні нікога не было, толькі асвятленне роўна клалася на бліскучыя, залітыя соусамі ды крэмамі газавыя пліты, на металічныя паверхні сталоў ды бляшаныя вантробы мыек, на цяжкія халадзільнікі і вострыя нажы, забітыя ў крывавыя драўляныя дошкі для рубкі мяса ды гародніны. Усюды стаялі напаўпустыя рондалі з рэшткамі пачастунку, па падлозе былі рассыпаны ярка-зялёная капуста і далікатныя пялёсткі салаты, у мыйцы каштоўнымі згусткамі цямнела ялавічына, на стале засталіся бутэлькі, слоікі з мёдам і шакаладам, талеркі з чымсьці вострым і перчаным, вязкім і бязважкім.
    — Давайце, лесарубы, — засмяялася Соня, — заходзьце, тут нікога няма. Я цэлы дзень нічога не ела. I гэта наўласным вяселлі, уяўляеце? Зараз нешта знайду, сядайце.
    Алег заскочыў на стол, падхапіў капусту, якая ляжала побач, прыцэліўся і запусціў ёю ў мыйку. Трох-
    ачковы, стрымана ўзрадаваўся ён. Даніла прыціснуўся плячом да халадзільніка, насмешліва глядзеў на брата, прыслухоўваючыся разам з тым да цішыні ў калідоры. Соня пачала зазіраць у гаршчочкі, нешта вышукваючы, вылоўліваючы адтульнештасмачнае — рэшткі міжземнаморскіх страў, усходніх вострых прыпраў і паўднёвых рыб, грукатала посудам, пералівала падліўку, запаліла ўрэшце чатыры агні на пліце, якія раскрыліся, бы акіянскія кветкі, кідаючы на столь бэзавыя цені. Здабыла недзе сыр, знайшла лімоны, выцягнула пачаты каньяк. Перадавала ўсё гэта Алегу з рук урукі, і ён кожныраз заміраў, дакранаючыся даяе пальцаў. Села побач з ім, дастала з-за спіны яблык, кінула Данілу. Той лёгка злавіў. Соня шчодра адпіла, перадала бутэльку Алегу, брала ежу, секла яе вялікім нажом, дзелячыся пароўнуўсім, штоўяе было. Алегбольш піў, сочачы за ёй. Соня рэзка надкусіла лімон, і залаты сок пачаў сцякаць па яе падбароддзі, і ніводзін мускул на твары яе не ўздрыгнуў, толькі слёзы выступілі, аднак яна лёгка змахнула іх, беручыся за сыр і зеляніну. Ірвала зубамі чорны хлеб, асцярожна запіваючы яго вішнёвым сокам, ламала пальцамі шакалад, злізвала з далоні клубнічны джэм, увесьчас смяялася, так што зубы яе рэзка займаліся белым агнём, і ўсмешка была шырокай і шчодрай, як гэта бывае толькіў дзяцей. Ды і то не ва ўсіх. Вішні пакідалі на яе вуснах крывавы след, алкаголь рабіў яе дыханне цёплым, ела яна так лёгка і радасна, ажно Алег адчуў, што зусім ап'янеў, што яго прыўзняло і падкінула ўверх. Заўважыў, што вакол холадна, нават агні газавай пліты не маглі прагрэць вільготнае паветра над мыйкамі і маразільнымі камерамі. Яна замерзла, мабыць, падумаў, сцягнуў скуран-
    куінакінуўяеСонінаплечы. Соня захуталася, глыбока ўдыхаючы яго пах, павярнулася і пачала яго цалаваць. Цалавала доўга, і пацалункі яе пахлі лімонам і мёдам. Алег чакаў-чакаў, што ж будзе далей, а не дачакаўшыся, сцягнуў назад сваю куртку, кінуў на халодную паверхню стала, і Соня зусім не пярэчыла, апусцілася на куртку, цягнучы яго за сабою. Цалавала далей, пакуль ён скідаў кашулю. Лімоны падалі на падлогу і цвёрда біліся аб запэцканую джэмамі плітку, фінікі траплялі яму пад руку, ад чаго скура яго станавілася салодкай, алкаголь разліваўся па паверхні стала, безнадзейна заліваючы рэшткі салаты. — У мяне пад сукняй нічога няма, — раптам сказала Соня. — Як гэта — нічога няма? — здзівіўся ён. — А красоўкі? Але яна засмяялася іўзялаяго руку, паказваючы, што сапраўды нічога няма, хто б мог падумаць. I пакуль яны смяяліся адно аднаму, Данілаціхаадышоўдадзвярэйівымкнуўсвятло. Дастаў цыгарэты, добра, падумаў, што мне засталося і не трэба турбаваць брата, курыў, гледзячы ў цёмнае акно і ледзь прыкметна ўсміхаючыся. Спрабаваў ім не перашкаджаць. Спрабаваў на іх не глядзець. Скура ў яе была залацістая, валасы медныя, пяткі ў яе былі жоўтыя, як лімоны.
    Дзверы ламалі доўга іўпэўнена. Жалеза глуха адклікалася пад цяжкім ціскам мужчынскіх плячэй. Але замкі былі надзейныя, а метал — непрабіўны. Таму там, задзвярыма, у чорных калідорах, чуліся толькі рэзкія праклёны і крыкі расчаравання. Даніла курыў, дабіваючы адну цыгарэту за другой, Алег саскочыў на падлогу, паспешліва апранаючыся, спрабаваў трапіць у рукаў курткі, скакаў на адной назе, другую соваючы
    М Е С АПATA МIЯ
    ў чаравік, азіраўся вакол у пошуках чагосьці цяжкага. Расслабся, спакойна сказала яму Соня. Яна сядзела на жалезным стале і, не спяшаючыся, шнуравала красоўкі. Са складак яе сукенкі высыпаўся фундук і манеты. Валасы на гапаве нагадвалі чырвонае зарыва, што раздуваецца ветрам. Але голас быў спакойны, a no­mafl — пяшчотны. Спачатку, калі загрымеліў дзверы, Алег спыніўся і рэзка павярнуўся на грукат, кінуў насцярожаны позірк на брата, але Даніла нават не паварушыўся, хаваючыся ў цемры, а Соня абхапіла яго галаву рукамі, пацягнулася да яго і зашаптала яму — хутка, ціха, але разборліва — простаў вуха нешта такое, ад чаго Алег абарваўся ў ёй, і яна абарвалася ўслед за ім, далей штосьці яму нашэптваючы — з удзячнасцю, уцехай і начной стомаю.
    — Соня, — голасуяго быўдзіўны, рэзкасцьу ім спалучалася з няўпэўненасцю, а раздражнёнасць са здзіўленнем, — ты там?
    — Во дае, — рассмяялася Соня, апасля крыкнула: — так, я тут. Што ты хацеў?
    Сеня разгубіўся.
    — Адчыняй, — сказаўён суха.
    — Ну добра, — сказала Соня Данілу, — вылазьце праз акно, я ім адчыню. Чуеце?
    Даніла маўчаў, Алегтаксама не адказаў. Задзвярыма прыслухоўваліся.
    — Дань, — паклікала Соня, — ты мяне чуеш? АлегпадышоўдаДанілы.
    — Што робім? — спытаў ціха.
    — Што скажаш, — гэтак жа ціха адказаў той.
    — Я не магу яе кінуць, — растлумачыў Алег, — ён жаяе заб’е.
    Алег глядзеў ічакаў. Даніла на імгненне завагаўся.
    — Дань, — паклікала ўжо крыху нервова Соня. — Вы мяне чуеце? Давайце, ідзіце!
    — Ну вось яшчэ, — сказаў раптам Даніла, — буду я праз вокны бегчы ад басоты рознай.
    — Правільна, — падтрымаўяго Алег, — яшчэ чаго.
    Даніла паляпаў яго па плячы, уключыў святло і адчыніў дзверы, быццам браму абложанага горада.
    Нагадвалі яны сапраўдную футбольную каманду, з цёмных тунэляў стадыёна рушылі на святло — да бою і перамогі. Як толькі дзверы перад імі расчыніліся, яны ўсім натоўпам падаліся наперад, адціскаючы Алега і Данілу да жалезных сталоў. Атачылі іх цесным паўколам.
    3-заіхніхспін зласлівавыглядваўпляменнік, цешачыся, што паспеўусім паведаміць, здолеў папярэдзіць і прывесці ўсіх сюды — на месца злачынства. Сваякі Сені адразу ж кінуліся да Соні, якая непрыкметна паправіла сукенку, дастала аднекуль Алегавы цыгарэты, прыкурыла і цяпер холадна выпускала дым у твар жанчын, якія крычалі ёй нешта, не хаваючы заклапочанасці і адчаю. А футбалісты стаялі і гнеўна пазіралі на братоў, не ведаючы, з чаго пачаць, толькі Сеня пераводзіў погляд з Алега на Д анілу, а потым зноў на Алега, потым зразумеўунейкі момант, штоўягопростабегаюць вочы. Тады павярнуўся зноўда Алега.
    — Ты, — сказаў змрочна, — пайшлі пагаворым. А ты, — кіўнуў Данілу, — заставайся тут: з табою пагаворымпазней.
    — А ты, — сказаў яму ў тон Даніла, — пайшоў нахуй.
    Мвс АПАТАМ ІЯ
    Сеня хацеў адказаць, але захлынуўся ад злосці і кінуўся на Данілу. Даніла адступіўубок, перахапіў Сеню за шыю і рэзка кінуў на стол. Сеня ўрэзаўся грудзьмі ў жалезную бліскучую паверхню, хрыпла выдыхнуў і споўз на падлогу. Футбалісты рушылі на братоў. Алег паспеў заваліць аднаго, Даніла — двух, Пасля гэтага іх збілі з ног і пачалі дабіваць. Даніла хаваў гал аву і спрабаваў роўна дыхаць. Алег выкручваўся і адбіваўся, нічога не кажучы і ні пра што не думаючы. Хаця думаць яму насамрэч было пра што.
    Скажам, можна было падумаць пра сваю самаўпэўненасць, пра перакананасць у тым, што ўсё будзе так, як ён сабе прыдумаў. Яна яму ад пачатку спадабалася. Падабалася, што яна нічога не баіцца. Што не баіцца быць адна. Што ў кашальку побач з візітоўкамі дэманстратыўна носіць прэзерватывы. Падабалася, што ў патэнцыйных партнёраў, якім яна на першай сустрэчы пакідала візітоўкі, ад гэтага сціскала сэрца.
    Тады, у грузінаў, калі тыя двое наклалі поўныя штаны і ўсё падпісалі, ён адвёз яе дадому, доўга не выпускаючы з машыны, ведаючы, што яна ад яго цяпер не пойдзе. Трымаў і ўвесь час гаварыў, хоць і заўважаў, што яна напружваецца, што ёй гэта не падабаецца, але быў настолькі ўпэўненым у сабе, што трымаў яе за руку і расказваў анекдоты, прымушаючы яе кожны раз болып смяяцца і напружвацца. Але калі палез да яе, нават не выключаючы рухавіка, быццам між іншым, яна накрыла яго вусны халоднай далонню і сказала: усё, Вась, стоп-машына. Ляснуладзвярыма, пайшлада пад'езда, гнеўна пагойдваючыся, аж ён не мог адвесці погляду. Як? — думаў. — Як можна так хадзіць і не па-
    даць? Адчыніла дзверы пад’езда, нырнула ўсярэдзіну. Ён сядзеў, не маючы сіл адарваць погляд ад чорнай ночы, што абступіла яго з усіх бакоў. Праз секунду выпырхнуланасвятло. Гэтакжапагойдваючыся, падышла дамашыны. Адкрыладзверцы. Ну ты, Рэмба, — сказала, — ты ідзеш? Ён дагнаў яе на сходах. Схапіўшы, паспрабаваў асцярожна пакласці на падлогу, аднак яна спрытна вывернулася — і сама ляжала на ім, прыціскаючы да халоднага камення. Ён адчуваў, яку паветры іуляе скразняк, як лунаюць спевы ўчужых хатах, як жывёлы і птушкі збіраюцца каля дома, рэагуючы на святло і цяпло, рэагуючы на яе гучныя стогны, якіх яна нават не стрымлівала. Ціха, гаварыў ён ёй, табе ж тут жыць, ага, адказвала яна, не спыняючыся, мне, а каму ж, і далей ускрыквала ад кожнага руху. Толькі раз замерла, калі ўнізе рыпнулі дзверы, здаецца, нехта зайшоў і хутка пабег уверх, ён паспрабаваў падняцца, але Соня зноў накрыла яму вусны далонню, якая ўжо не была такой халоднай і пахла цяпер яе цяплом, а крокі, палунаўшы нейкі час, абарваліся паверхам ніжэй, адчыніліся дзверы, хтосьці павітаўся, кагосьці пусцілі, усё заціхла, і далей не было чуваць наогул нічога, акрамя яе стогнаў. Потым яна пабегла да сябе, а ён да раніцы сядзеў на сходах, не адважваючыся падняццаіпайсціпрэч.