Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Паспрабаваў забраць у яе футболку, аднак Соня цвёрда адвяла яго руку, адзелася і пайшла на кухню. Ён застаўся. Соня падумала, што і адпусціў ён яе занадта груба, калі малы пачаў ламацца, і футболку кінуў занадта рэзка, быццам выганяючы, і што ўсё гэта насамрэч так недарэчна, хаця, па вялікім рахунку, якая
розніца? Ніякай. На кухні, падчэпленая да люстры, вісела яе вясельная сукенка. Соня ўзялася за каву. Дзень будзе доўгі, падумала. I радасны, дадала.
Сваякі прачнуліся неяк усе адразу. Магчыма, малы прыйшоў і паведаміў радасную навіну, што маладыя ўжо на нагах, а таму варта падымацца і пачынаць з божай дапамогай новы дзень, а можа, дзядзька Грыша ўзяў занадта высокую ноту, але яна ўсё ж паспела праслізнуць са сваёй кавай назад у пакой, калі ў калідорах раздаўся тупат і галасы: мужчыны галіліся — усе трое адначасова ў цеснай ваннай, прыціснуўшы пляменніка спінамі да пральнай машыны. А калі б і адпусцілі, той бы нікуды не пайшоў: мужчынскія паводзіны патрабуюць згуртаванасці, таму ён толькі глядзеў, як дарослыя спешна скрабуць скуру аднаразовымі станкамі, пускаючы першую гэтай раніцай кроў, строга, але без скаргаў, крывячыся. Жанчыны галасілі на кухні, хадзілі вакол сукенкі, адчайна пляскаючы рукамі, маўляў, і сукенка занадта кароткая, і часу замала, і нічога не паспеем, а тое, што паспеем, усё адно ўнас не атрымаецца. Штосьці пачалі смажыць, штосьці рэзаць, запахла мясам і сонцам. 3 дзіцячага пакоя выбрыў дзядзька Грыша ў доўгіх баксёрскіх трусах, шчодра ўсеяных белымі кветкамі, трымаючы пад пахай прасавальнуюдошку, падобныдасёрфера, штовыбраўся на ранішні пляжу чаканні хваль і подзвігу. Соня сядзела ў сваім пакоі, глядзелаў акно і піла каву, якая безнадзейна астывала. Калі ён вярнуўся, янаяшчэ нават не апранулася.
— Хвалюешся? — запытаў.
— А то, — адказала Соня. — Як упершыню.
Ён незадаволена скрывіўся, хаця ўсё было чэсна — ён у свае трыццаць два жаніўся ў першы раз, янаў свае трыццаць чатыры падазравала, што ў апошні.
— Сень, — павярнулася да яго, — можа, ну яго? Давай я прыгатую амлет, накормім тваіх і адпусцім з богам.
— Ды ну, ты што, — спалохаўся Сеня, — яны ж ад мяне адмовяцца. Ты думаеш, гэта мы з табой жэнімся? Гэта яны жэняцца.
— Добра, — сказала яна, памаўчаўшы, — тады будземжаніцца.
Хутка сабраліся, узяліўсё неабходнае, выцягнулі з ванны пляменніка, што нечакана надумаў купацца, высыпалі ў калідор. Сеня быўу чорным гарнітуры, валасы змазаў гелем, зубы пачысціць сваякі не далі, таму ён злосна жаваў жуйкі. Яна былаў святочнай сукенцы, у руках трымала басаножкі на тонкіх высокіх абцасах, абута была ў белыя красоўкі. — Ты так і паедзеш? — здзівіўся Сеня. — He перціся ж мне ў шпільках, — адказала Соня. Выпусціўшы ўсіх, выключыла святло, зачыніла дзверы. Кватэра, у якой яны жылі, належала ёй. За святло плацілаяна. Спусцілісяўніз, пачалі запіхвацца ў таксі. Рэшта села ў жоўты форд. Соня паклала шпількі ў багажнік, села за руль. Форд належаў таксамаёй.
Яна не хацела выходзіць замуж — жылі як жылі, жылі б і далей. Але за Сеню ўзялася радня. Былі яны егавістамі, штотыдзень прыязджалі ў горад на службу — У свежавымытай вопратцы, з дзецьмі ды ўнукамі. Выглядалі як пагарэльцы, што паспелі вырата-
ваць вопратку, аднак вяртаццаўсё роўна не мелі куды. Служба адбывалася ў кінаканцэртнай зале. Кіно не паказвалі. Канцэртаў таксама не было. Пасля службы Сеня, як мясцовы, вёў сваякоў на абед. Мужчыны глядзелі на яго з павагай, жанчыны з любоўю. Усе жадалі яму шчасця. Усе гаварылі пра Соню. Патрабавалі, каб ажаніўся. Сеня жыўу яе кватэры, Соня падвозіла яго з раніцы да метро (хаця, што там падвозіць — два кварталы ўверх), купляла яму цыгарэты. Але ён усё роўна пачаўгаварыцьжорстка. Сонюгэтазачапіла. — Паслухай, — казала яна, — мы жывём разам. Амаль год. Што табе яшчэ трэба? Што гэта зменіць у нашых адносінах? — У нашых нічога, — сумленна адказваў Сеня, — алеў мяне ёсць сям’я, яны хвалююцца. — Скажы, няхай не хвалююцца, — перадавала Соня. Але Сеня далей настойваў, і яна ўрэшце пагадзілася. Нечакана для сябе. I для Сені. Добра, — сказала, — будзе табе вяселле. Толькі не злоўжывай маім каханнем: яно мае ліміты. Дамовілася з татарамі, якія трымалі каля ракі ўзбекскую кухню. Вычапіла аднакласніка, які працаваў тамадою. Аднакласнік яе не пазнаў. Тым лепей, падумала Соня. Замовіла сукенку, папярэдзіла сяброў — сказала, што вяселле будзе ў італьянскім стылі. То-бок прыходзіць трэбаў касцюмах сіцылійскай мафіі. Хай цяпер пераймаюцца, падумала задаволена.
Дзіўныя людзі прыходзілі да іх на свята. Найгоршае, што потым яны заставаліся. Соня стаяла пасярод натоўпу, так і не пераабуўшыся — у белых красоўках пад такога ж колеру сукенкай, — і спрабавала зразумець, каго яна ведае. Ці, прынамсі, хто ведае яе. Прыйшоў увесь яе офіс, уключна з юрыдычным аддзелам: Да-
ша, змучаная і заплаканая, цягнула за сабою двух дзяцей — старэйшага і малодшага. Пад дрэс-код з іх траіх падпадаў хіба што малодшы: у строгім школьным гарнітуры, ён пазіраў наўсіх з нянавісцю, так што можна былопрыняцьягозамафіёзнагасынапалка, адлучанага ад асноўных фінансавых патокаў. На руцэ быў цяжкі механічны гадзіннік, напэўна, зняты з закатаванага сям’ёй даўжніка. Прыйшоў Іван, як заўсёды спакойны, хоць і пастарэлы, пажадаў шчасця. Крытычна агледзеўпрычоску Сені, але стрымаўся, прамаўчаў. Прыбег нейкі дзіўны чалавеку каўбойскім касцюме, здалёку, праўда, падобны да Чэлентана, але, хутчэй, тэмпераментам. Соня яго не ведала, аднак гасцей пры ўваходзе сустракаць пачаў менавіта ён. Потым пасыпаліся суседзі, школьныя прыяцелі, дзелавыя партнёры. Большасцьужо арыентавалася, што менавіта любіць нявеста, што ёй дарыць, што не трэба: усё ж такі не першы раз замуж выходзіла, усе ўжо неяк прывыклі. Гуртам хадзілі змрочныя сваякі Сені, не ведаючы, заштоўзяцца. Найбольш неадэкватна паводзіў сябе пляменнік: перавярнуў закускі, курыў з татарамі, прадказальна заваліўсяўфантан. Ігэтаўсвае дзесяць гадоў, захоплена думала Соня, гэта яшчэ пакуль нічога не пачалося. Са сваёй радні яна запрасіла толькі дзядзьку Грышу, які чамусьці лічыў сябе яе хросным бацькам, ужо адным гэтым пасуючы да італьянскага стылю. Хросны дык хросны, думала Соня, галоўнае, каб пасля вяселля вярнуўся дадому, сіл няма слухаць яго начныя крыкі. Іншыя яе сваякі альбо памерлі, альбо зніклі з эфіру. 3 іншага боку, хросны лёгка гэта кампансаваў: аціраўся каля прадстаўніц юрыдычнага аддзела, кладучы свае жоўтыя сухія рукі на далікатныя дзявочыя калені,
фужэрамі глушыў шампанскае, час ад часу дастаючы сківіцу і праціраючы яе вільготнымі сурвэткамі. Сеня, акрамя сваякоў, запрасіўкаманду. Цэлуюфутбольную каманду. Асноўны склад, з якім апошнія тры гады бараніў гонар сеткі будаўнічых гіпермаркетаў. Прычым бараніў даволі паспяхова, каманда трымалася ў лідарах, і гульцы намякалі ўласніку, маўляў, давай, Іван Абрамавіч, укладзіся нармальна — выйграй для сябе якую-небудзь спартакіяду. Усё ў нашых руках. То-бок нагах. Аднак Іван Абрамавіч меў свае планы на будучыню, таму ў пачатку другога круга, яшчэ ўзімку, абвясціў, што каманда распушчана. Счапіўся з гарсаветам, не разышоўся з кіеўскімі, прадаў сетку, выкупіў у Егіпце гатэль і перабраўся на афрыканскі кантынент. Сядзеў над басейнам, лічыў вярблюдаў. Для каманды гэта было сапраўдным ударам — па-за футболам яны мала чым цікавіліся, таму і мала што ўмелі. Што цяпер рабіць — ніхто не ведаў. Хтосьці паспеў уладкавацца на працу, хтосьці вярнуўся да вучобы, хтосьці проста пераймаўся. Сеня проста пераймаўся. Але на вяселле прыйшлі ўсе. Дрэс-коду, зразумелая справа, не прытрымліваліся (якая мафія, казалі нервова, Сень, не выёбвайся), зрэшты, да спартыўных касцюмаў надзелі на ўсялякі выпадак сонцаахоўныя акуляры. Гаварылі адзін аднаму, што на Сіцыліі менавіта так і ходзяць, Саня, іхні правы край, быў на мінулыя Каляды на Сіцыліі, усе нашы там менавіта так і ходзяць — у адыдасах, тэпцях і чорных акулярах. Як сапраўдная мафія. Да вяселля ставіліся насцярожана, аднак Соня ім падабалася. Цёмна-чырвоныя валасы, цёплыя вусны, ледзяныя пальцы, загарэлая скура. Невысокая, спартыўная, стройныя ногі, дарагія красоўкі. Калі б
маглі, згвалтавалі б яе проста тут, ля фантана. А калі б яна магла, то не пярэчыла б.
Яны прыйшлі апошнімі. Пасля абедуўжо. Стаялі пад гарачым сонцам, палілі, думалі. Даніла прапаноўваў вярнуцца дадому: пайшлі, казаў, несур’ёзна неяк. Але Алегглыбока.дагалавакружэння, зацягваўсяівыціраў бурштынавы пот рукавом скуранкі. Алегу было трыццаць шэсць. Даніла быў старэйшы на чатыры гады. Але выглядаў на ўсе пяцьдзясят. Алег рамантаваў дамы, наймаў брыгады чорнарабочых, вадзіў іх за сабою па горадзе, асвойваў аб’екты. 3 сабой заўсёды насіў невялікі панасонік — фатаграфаваў вежачкі і аздабленні аварыйных дамоў, потым з дапамогай зуму разглядаў дэталі, якіх не могубачыць няўзброеным вокам. Адзеты быў у горныя боты, выгаралыя джынсы і карычневую авіятарскую скуранку. Валасы былі цёмныя і нячэсаныя. Ён даўно не галіўся. Даўно не спаў. Даніла быў у спартыўным. Чэрап меўпаголены іпабіты. Уражанне складаў суровае, але вочы меў шэрыя і мудрыя. Іншая справа, што ў вочы яму ніхто не зазіраў, усе звычайна звярталіўвагу на сінія ад наколак кулакі, распісаныя ім яшчэ падчас службы на Каўказе. Працаваў таксістам, упісаўся зуласным мэрсаму нейкую бюджэтную кантору, вазіўстудэнтаўды іншую п'яную публіку. Мэрсэдэс яго стаяў пад вокнамі дома, насупраць «Макдоналдса», зранку Даніла прачынаўся, браў з сабою тэрмас ды ішоў дасыпацьу машыну. Гэй, пытаўся ён цяперу Алега, нас праўда запрашалі? Алег думаў, нервова сплёўваў, незадаволена адмахваўся. Ясна, што запрашалі, казаў Данілу, мы ж сябры. Проста нагадаць забыліся. Як гэта забыліся? — здзіўляўся Даніла. Забыліся-забыліся,
пераканана круціў галавою Алег, ясна, што забыліся. Зараз я ім скажу. Даніла скептычна хмыкаў, але заставаўся стаяць з братам.
Прастрэлілі паветра недакуркамі, пабілі далонямі па кішэнях — ці няма нічога лішняга, рушылі наперад. Наўваходзе наехалі на абсосаў каўбойскім капелюшы, далі па карку нейкаму малому, мокраму і брыдкаму, пільна, хоць і коратка, агледзелі незнаёмага пацана, кучаравага і задзірлівага, што з гідлівасцю глядзеў на ўсіх. Праціснуліся да маладой, за локаць адцягнулі ад яе ветэрана з чырвонымі ад бяссоння вачыма, далі яшчэ аднаго штурханца мокраму малому, які ішоў цяпер за імі следам. Павіталіся. Даніла працягнуў далонь, Алег не.