• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месапатамія  Сяргей Жадан

    Месапатамія

    Сяргей Жадан

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 361с.
    2023
    52.18 МБ
    He даязджаючы да горада, ускараскаўшыся на чарговы пагорак, машына задыміла. Кіроўца палез пад капот з такім адчаем, што Алег заплаціўяму колькі абяцаў. Далей пайшоў пешшу. Нічога, гаварыў сам сабе, пару гадзін хуткім крокам, а там метро. Раніцай буду на месцы. Спусціўся ў даліну, выбраўся ўгору.
    Ішоў і адчуваў, як горад з кожным крокам робіцца бліжэйшы, усё болын адчувальным становіцца яго дыханне, усё больш прамяністымі — агні. Фуры выязджалі з ночы, дастаўляючы на рынкі ды склады свежую гародніну, марожаныя свіныя тушы, зерне, бавоўну і забароненыя лекі. У вантробах малакавозаў пагойдваліся свежае малако і злітая на складах нафта, хаваліся нявольнікі, якіх перавозілі з рынку на рынак, яны ціха напявалі журботныя песні і думалі пра тое, хто іх зрэшты выкупіць, каму яны дастануцца. Пачыгуначных каляінах кацілася бясконцая чарада Baro­Hay гружаная рыбаю і лесам, і сонныя пасажыры выглядалі ў вокны, назіраючы, як сонца залівае агнём траву прыгарадаў. Па рэчышчы падымаліся баржы з вуголлем і чаўны з узброенымі камандамі, якія спрабавалі нячутна праслізнуць скрозь світальны туман непасрэдна да гарадскіх прычалаў. Сонца прабівала туман, і горад набрыньваў святлом, галасамі і гукамі, абуджаючыся са сну і адпускаючы сненні. Горад стаяў на пагорках, у міжрэччы, абмываючыся з двух бакоў. У даліне, што адкрывалася ўнізе, ужо стаялі першыя дамы працаўнікоўды школы для іхніх дзяцей, цямнелі сцены бальніц, дзе лячыліся пракажоныя, і ззялі белай вапнаю сцены турмаў, у якіх трымалі рабаўнікоў і вар’ятаў. За імі цягнуліся карпусы трактарнага і танкавага заводаў, некананічныя цэрквы, якія забара-
    нялася будаваць у верхнім горадзе, чорныя паверхні ўзлётных палос аэрадрома і засеяныя макам палі, што належалі жаночым кляштарам. За аэрадромам пачыналіся платы хлебазаводаўі мясакамбінатаў, што прачыналіся ноччу, забяспечваючы ежай жыхароў горада, далей стаялі шыбеніцы, на якіх вешалі ведзьмаў, за імі было відаць будаўнічы гіпермаркет, і ў адным з яго ангараў незаўважна для вахцёраў спалі на бетоннай падлозе, падклаўшы пад спіны шматкі кардону, пілігрымы, што цягнуліся з Поўдня, з Данбаса і Крыма, каб прыкласціся да ікон у старых саборах горада. Далей ішлі дамы з чырвонай цэглы, абвешаныя спадарожнікавымі антэнамі і таемнымі амулетамі, што адганялі з раёна ашуканцаў і цыган. Жылі ў гэтых дамах пераважна працаўнікі рынкаў ды вакзалаў, раніцай яны выбіраліся на працу, за імі выбягалі шумныя дзеці са зборнікамі псалмоў і падручнікамі па алгебры ў школьных ранцах, жанчыны заставаліся дома, займаліся гаспадаркай, пралі вопратку, шылі, варылі настойкі супраць хвароб і мужчынскай здрады, даставал і з кладовак і халадзільнікаў ежу — чырвоныя перцы, зялёныя сонцы капусты, жоўты сыр, падобны да саспелага месяца. За дахамі іхніхдамоў падымаліся дымы з фабрык і заводаў, гарэлі вогнішчы, на якіх грэлі асфальт і выварвалі вопратку сухотнікаў, і трамваі, напханыя рабочымі, сялянамі ды кур'ерамі, каціліся пад ліпамі і таполямі, разганяючы тапаліны пух, што ў гэтым годзе ўсё ніяк не асядаў, лётаючы над плошчамі.
    Старыя кварталы выходзілі проста на раку, на пакаты бераг, зарослы чаротам, у якім хаваліся рыбакі, вылоўліваючы каштоўную рыбу, якая неабдумана зарывалася ў прыбярэжны глей і свяцілася адтуль,
    бы крадзены срэбраны посуд. Вакол мастоў сяліліся пераважна жабракі, займаючы памяшканні былых друкарняў і фармацэўтычных складоў, прастытуткі, што здымалі танныя пакоіў інтэрнатах інстытутачыгуначнікаў, ювеліры і перапісчыкі торы, якія сцерагліся жыць у прыватным сектары, таму сяліліся вялікімі сем'яміўсталінскіхдамахуздоўжпраспекта. 3 берага на горад кожную раніцу пазіралі хворыя і бяздзетныя жанчыны, мужчыны без месца жыхарства і беспрацоўныя падлеткі. Дзеці кідалі ў ваду знойдзеных на вуліцы мёртвых птушак, і тыя сплывалі, выклікаючы сваім з’яўленнем жаху жыхароў дачных кааператываў, што цягнуліся ўздоўж левага берага, адразу за прамзонаю і могілкамі для ваеннапалонных.
    Уздоўж правага берага стаялі крапасныя сцены — цяжкія і непрыступныя для ворагаў, яны падпіралі сабойузгоркі, стрымліваючы гарадскую забудову. Замостам адразу ж стаяла мытня, гарадская вартаў залатых даспехах і даішнікі з паласатымі жэзламі спынялі фуры і легкавікі, якія спрабавалі пранікнуць скрозь вароты, перарывалі тавар, старанна аглядалі багажнікі і валізкі падарожнікаў у пошуках кантрабанды і забароненай літаратуры. Саміх падарожнікаў правяралі на прадмет чумы і пранцаў, асабліва падазроных адразу заварочвалі і накіроўвалі ў каранцін, у шэрыя баракі Чырвонага Крыжа, пабудаваныя каля аўтавакзала. Раніцай ахова мела асабліва шмат працы — вылоўлівала гандляроў, якія спрабавалі пранікнуць у стары горад падземнымі хадамі і вагонамі метрапалітэна, заварочвала з прычалаў цэлыя атрады матросаў, што, не заплаціўшы мыта і не задэклараваўшы халоднай зброі, выбіраліся ўверх таемнымі сцежкамі скрозь са-
    ды і пустыры за політэхнічным. Гандлёвы люд і вандроўнікі, якія законна плацілі падаткі і траплялі-такі за вароты, падымаліся па ламанай брукаванцы альбо пракладзеным новайуладай асфальтавым пакрыцці да верхніх кварталаў. Тут было болей сонца, аднак меней зеляніны. На цесных вулачках, напоўненых рэкламай і машынамі, былі размешчаны банкі і крамачкі, кругласутачныя шапікі з тытунём і кругласутачныя аптэкі з мікстурамі. У вітрынах зялёнымі і ружовымі кветкамі гарэлі сукенкі і ўпрыгожанні, з крамаў служкі выносілі цяжкія бутэлькі з пітной вадою, спяшаючыся прынесці іх на кухні, дзе кухары ўжо распальвалі агонь, рыхтуючы для гаспадароў вытанчаныя італьянскія ды арабскія стравы. У рэстаранах і кавярнях з’яўляліся першыя наведвальнікі — тыя, што прыбылі з іншых гарадоў або не мелі магчымасці пасля начных прыгод забегчы дадому на перакус, ці тыя, што тыднямі жыліў гатэлях і начных клубах і хацелі проста пабыць паміж людзей, ідучы на ранішні пах каньяку. У танных сталовых збіраліся студэнты, залівалі півам канспекты, даставалі з-за пазухі паляўнічыя нажы і пагражалі выпусціць вантробы выкладчыкам і дэканам, расказвалі адзін аднаму апошнія навіны ічыталіўслых нядобранадзейныя вершы. У дарагіх рэстаранах сядзелі бізнесмены і складалі пагадненні, пускаючы сабе лёзамі для галення кроў і ставячы ёю подпісы. Жанчыны на вуліцах пахлі сном і любоўю, дзеці, бегучы ў школу, паўтаралі тыя дзівосныя гісторыі, што прысніліся ім гэтай ноччу. Крыкі іхнія ўздымаліся ў неба і трывожылі паветраныя струмені, якія ўскалыхваліся, заміралі і мянялі кірунак свайго руху.
    Аўжо там, куды падымалася ранішняе свежае паветра, у сонечным агні і таполевых аблоках, стаялі цэрк-
    вы, мячэці і сінагогі, якія былі здольныя ў выпадку небяспекі змясціцьусіх жыхароў горада, стаялі помнікі паэтам і заснавальнікам універсітэта, ляжалі паркі, у якіх гулялі прывезеныя з Азіі і Паўднёвай Амерыкі птушкі і жывёлы, грамадзіліся тэатры, палацы, ратуша, гарсавет і цэнтральны ўнівермаг. Зранку дворнікі мылі сходы, якія вялі да помнікаў і канцэртных залаў, рэгуліроўшчыкі адчайна заварочвалі раварыстаў, што выляталі на плошчу і разганялі зграі галубоў і чырвоных крыклівых папугаяў, прафесары і дарадцы дабіраліся да працоўных месцаў, каб клапаціцца пра гэты горад, каб бараніць яго ад фінансавых рызык і цывілізацыйных небяспек. Бацькі горада выходзілі на вежы, аглядалі зверху напоўненыя сонечным пылам кварталы, лавілі ледзь адчувальны пах ракі, што прылятаў з поўдня, глядзелі, як на крыле самалёта зіхаціць рачная паверхня на поўначы, слухалі птахаў, што кружылі над імі, уздымалі погляды ўгору і прасілі святых аб міласці і заступніцтве. Святыя стаяліўсіняй нябачнай прасторы, за струменямі ветру і паветранымі ямамі, кармілі з рук птаства, прыслухоўваліся да галасоў знізу, адказвалі бацькам горада прыкладна так:
    — Мы робім усё, што ад нас залежыць. А залежыць ад нас далёка не ўсё, таму і спадзявацца трэба не толькі на нас. Большасць жыццёвых бязладзіц і душэўных сумневаў паходзяць ад нашага нежадання штодня падзяляць нашы ўчынкі на добрыя і дрэнныя. Мы маем нашу любоў, але не заўсёды ёю карыстаемся. Мы маем страх і давяраемся яму больш, чым патрэбна. Жыццё мае толькі два шляхі: адзін вядзе ў рай, другі — у пекла. Праўда, у многіх месцах яны перасякаюцца.
    МАРЫА
    Майстэрню зладзілі ў падвале ЖЭСу. Ніякай шыльды, але каму патрэбна, той ведаў: паварочваеш ад метро, знаходзіш патрэбны дом, ныраеш у цагляную браму і бачыш у сцяне чорныя жалезныя дзверы. Далей альбо грукаеш, альбо тэлефануеш. У майстэрню занеслі праціснутую канапу, на якой спалі працаўнікі, калі не здараліся заказы. Сярод пакоя цямнелі варштаты, уздоўж сцен туліліся сталы, загрувашчаныя банкамі, шчоткамі, сухімі анучамі, пэндзлямі і алоўкамі, а яшчэ выцертым наждаком і тупымі складнымі нажамі з надломанымі лёзамі. Пад столлю разгойдвалася магутная лямпа, на сценах віселі пажоўклыя заводскія плакаты і некалькі ганаровых грамат, атрыманых за поспехіў грэка-рымскай барацьбе. У майстэрні пахла фарбаю, лакам і старым дрэвам, а яшчэ чужымі памяшканнямі, з якіх прыцягваліся сюды для рамонту і рэстаўрацыі фатэлі, крэслы, шафы і кніжныя паліцы.
    Зранку ў майстэрні адчыняліся вокны, што выходзілі на двор, зарослы травою ды дзікім часнаком. Па-
    мяшканне напаўнялася паветрам і глухімі гукамі вуліцы. Таксама на падворку раслі пакручаныя яблыні, пад імі працаўнікі змайстравалі дзве лаўкі, на якіх таксама можна было спаць. Яшчэ далей, за дрэвамі, стаялі пакінутыя прыбудовы, зрэшты, прабіцца туды з-за плюшчу і травы было не так проста. А ўжо за імі ўзвышалася цагляная сцяна, частка былых будынкаў, у свой час зруйнаваных і забытых. Сцяна абрывалася на шырокую вуліцу, якая цягнулася ўгору, уздоўж політэхнічнага, у бок цэнтра. Летам квартал зусім пусцеў і двары стаялі ціхія, як цэрквы ў панядзелак. Працы станавілася ўсё меней, рабочыя слухалі радыё на мабільных тэлефонах.
    Марыа працаваў тут з зімы. У сакавіку памяшканне было волкае, снег ляжаў пад вокнамі да сярэдзіны красавіка, і яны з напарнікам закусвалі ім — цёмным і цвёрдым — віно з папяровых пакетаў. Напарнік, Яша, працаваў у майстэрні ад самага пачатку, шэфа памятаў з васьмідзясятых — разам працавалі на роварным, разам пайшлі ў вольнае плаванне, потым шэф сеў, Яша яго верна чакаў, як марачка на пірсе, гадоў дзесяць таму, у пачатку двухтысячных, шэф адбіў падвал і зладзіўу ім рэстаўрацыйную майстэрню. Сам знаходзіў заказчыкаў, сам нешта перакупаў, завозіў ноччувылаўленыярэчы, прыходзіўранкам з падазронымі кліентамі, легкадумна ўздымаў цану на старыя камоды, з кімсьці сазвоньваўся, кагосьці пазбягаў, мала з кім сябраваў, мала каму падабаўся, мала гэтым усім пераймаўся. Усю працу рабіў Яша, які меў залатыя рукі і жалезную печань. Гады, зрэшты, не рабілі яго маладзейшым, і Яша заказаў сабе памагатага. Шэф чужых не браў, хоць і сваім не давяраў. I тады яго блізкі прыя-