Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
Дачка дырэктара рэстарана была яго першай жонкай. Адбылося гэта неяк само сабою: пазнаёміліся ў кагосьці на вяселлі, потым схадзілі разам да кагосьці на памінкі, былі ў кагосьці на дні нараджэння, сустракалі з кімсьці Новы год. Недзе пераспалі, неяк прывыклі адно да аднаго. Яна прапанавал а ажаніцца, ён не пярэчыў. Яе тата падарыў яму фольксваген. Шчыра кажучы, калі б была такая магчымасць, ён узяў бы толькі фольксваген. Шкада, але пасля разводу давялося яго вярнуць.
На наступны дзень, пасля абеду, ён выцягнуўяе за горад. Расказваў пра работу, згадваў смешныя выпадкі з мінулага, сам і смяяўся. Каля восьмай яна папрасіла адвезці яе дадому. На выхадных ён запрасіў яе да сябе. Яна адмовілася, прапанавала проста недзе пасядзець. Ён зноў нешта расказваў, спрабаваў яе разгаварыць. Яна рассеяна адказвала, часам не зусім яго разумела, але ветліва слухала. На наступным тыдні было шмат працы — ён вызваляўся дзесьці а дзявятай, набіраў яе, яна адказвала, што сёння не можа, сустракаецца з сябрамі, ідзе да сяброўкі, чакае знаёмых. Дамовіліся сустрэццаў пятніцу. Сустрэліся. Ён доўга ёй нешта
Ф A M A
плёў, блытана тлумачыў нейкія простыя, як яму здавалася, рэчы, горача ў нечым запэўніваў, упарта Hernia паўтараў. Ну, добра, — пагадзілася яна, — пайшлі да цябе. Пакажаш свае валізы.
Піць яна адмовілася, і што было ў такім выпадку рабіць, ён не ведаў. Яна спытала пра работу, ён пачаў расказваць, але і сам зразумеў, наколькі сумнаўсё гэта гучыць. Дарма я яе сюды прыцягнуў, думаў, усё больш нервуючыся, выглядаю цяпер ідыётам. I паводжуся як ідыёт. I ўжо ліхаманкава думаў, што б такое прыдумаць, што б прапанаваць, каб яна пагадзілася адсюль сысці, куды яе павесці, чым запоўніць час. Оля падышла да паліцы з кнігамі, дастал а нешта прыгодніцкае.
— У цябе ёсць дзеці? — спытала.
— Дзеці? — здзівіўся ён. — He, дзяцей няма.
— Чаму? — пацікавілася яна.
— He ведаю, — разгубіўся Фіма. — Ніхто не хацеў, я сам не падумаў. Неяк так. Ты пра кнігі пытаешся? — зразумеў ён. — Гэта мае, дзіцячыя. Даўно хацеў выкінуць, мама папрасіла пакінуць. У свой час іх не так проста было дастаць.
— Я ведаю, — адказала Оля, — нашы старэйшыя чыталі гэтыя кнігі. Так мае быць, правільна? Мужчыны з дзяцінства павінны прывыкаць да кепскай літаратуры, бо менавіта яна вучыць іх быць сапраўднымі мужчынамі.
Узялакнігу, селазёйнападлогу. Ёнсеўпобач.Удзяцінстве, сказала Оля, мяне гэта хвалявала. Я думала: трэба ж, яны ўсе чытаюць аднолькавыя кнігі. Мабыць, гэта не проста так, мабыць, я шмат чаго проста не магу зразумець, пакуль таксама не прачытаю іх. Хоць, прачытаўшы, усё адно нічога не зразумела. Sa-
тое потым, размаўляючы з імі ўсімі, назіраючы за іхнім сталеннем, маючы з імі справу, улюбляючыся ў іх, я заўсёды знаходзіла нешта з гэтых кніг — у размовах, у паводзінах, у дурыках, якія яны рабілі. He так многа рэчаў нас аб'ядноўвае. I праўда, згаджаўся ён, не так многа. Нават кнігі, якія мы чыталі, аб'ядноўваюць не заўсёды. Вось у мяне, пачаў расказваць ён, ніколі не было сяброў. Я таварышаваў з тымі, з кім раілі бацькі. Калі мы з імі заставаліся сам-насам, нам не было пра штогаварыць. Сядзелі.разглядалірыбакуакварыуме. I ніякія кнігі нас не аб'ядноўвалі. А восьу мяне, падхапілаяна і таксама пачала распавядаць пра рыбак. I пра іншых жывёл, якіх яны знаходзілі на вуліцах і цягнулі дадому. I пра бацькоў, што выкідвалі на вуліцу ўсіх гэтых псоў, вожыкаў і чаротавых катоў, даводзячы дзяцей да слёз і расчаравання. I пра сваіх старэйшых, што першымі сыходзілі з дому і пачыналі жыць дарослым жыццём. I пра тое, як ёй хацелася быць да іх падобнай, як яе зачароўвалі рытмы ды механізмы іхняй жыццядзейнасці, іхняя незалежнасць, іхняя самастойнасць. I пра асабістыя праблемы сябровак, і пра мужчынскія праблемы сяброў, і пра складаную сістэму роднасных стасункаў, і пра заблытаныя прынцыпы любоўных трыкутнікаў. Было ўжо недзе а трэцяй ночы, Фіма трымаўся як мог, але пасля таго, якяна загаварыла пратрыкутнікі, моўчкі забраўу яе з рук кнігу і гэтак жа моўчкі пачаў сцягваць з яе футболку. Яна здзівілася і паспрабавала падняцца, але ён трымаў яе за рукі і цягнуў да сябе. Ну, што ты? — папрасіла яна. — He трэба. Але яго гэта толькі падштурхнула наперад. Галоўнае — не спыняцца, у чарговы раз падумаў ён і зноў рашучаўзяўся за футболку. Яна яшчэ паспрабавала неяк запярэчыць,
мякка яго адштурхоўвала, але калі тканіна трэснула пад яго рукою, не стрымалася і засадзіла яму каленам проста паміж ног. Фіма роспачнаўскрыкнуў і завал іўся на падлогу. Яна адпаўзла назад, цяжка дыхаючы і папраўляючы сваю хлапечую прычоску. Паступова супакоілася. Ён таксама заціх, ляжаў, не адважваючыся падняцца.
— Ты як? — спытала яна хрыпла.
— Нармальна, — адказаў Фіма, не паднімаючыся.
— Прабач, не хацела так моцна, — запэўніла яна.
— Нічога, — адказаў ён, трымаючыся за траўмаванае месца, — бывае.
— Я пайду? — спытала яна.
— Давай адвязу цябе, — прапанаваў Фіма.
— Дайду, — запэўніла яна. — Ты сапраўды ў парадку?
Ён бадзёра падняў руку, маўляў, усё нармальна, бывае горш. Калі янаўжо выходзіла, павярнуўся і спытаў:
— Памятаеш, ты пісала мне пра спевы і астраномію?
— Пра якую астраномію? — не зразумела Оля.
— He ведаю. Проста пра астраномію. Пра ром, пра птушак.
— Што ты выдумляеш? — засмяялася яна. — Давай, папраўляйся. Заўтрапазваню.
Ён чакаў зранку, прачнуўшыся. Чакаў, прыехаўшы ўофіс. He вытрымаў, набраўяе. Яна не адказала. Праз паўгадзіны набраў яшчэ раз. Потым пачаў пісаць. Потым зноў тэлефанаваў. Занерваваўся, не вытрымаў, вырашыўз’ездзіцьпагаварыць. He адважыўсяўвайсці, набраўАнтона.
— Зараз выйду, — коратка адказаў той.
Выйшаў праз пяць хвілін, сеў на пярэдняе сядзенне, дзверцы не закрываў, сачыў за пірацкім сцягам, быццам асцерагаўся, што адтуль нехта выйдзе незаўважаным.
— Карацей, яе сёння не было, — загаварыў Антон, нават не гледзячы на яго. — Думаю, у яе з братам зноў праблемы.
— Што за праблемы? — не зразумеў Фіма.
— Карацей, — сказаў Антон, памаўчаўшы. — Ёсць у яе брат. Рэдкасны мудак. Мамы ў іх розныя, яны брат і сястра па бацьку. Жыў недзе на Поўначы, вярнуўся гадоў пяць таму, калі яе старыя памерлі. Маўляў, старэйшы брат, родная кроў. Прэсуе яе па-страшнаму. Яму нагаварылі аб ёй рознага, ён яе цяпер з хаты не выпускае. Янаўчораўцябе была?
— Ну, — не адважыўся запярэчыць Фіма.
— Ну, вось ён яе, мабыць, і не пускае цяпер нікуды.
— Яна ж не малое дзіця, — здзівіўся Фіма.
— Ты б бачыў, — адказаў на гэта Антон. — У яго на скуры жывога месца няма — усё ў шнарах. I валасоў зусім няма — ні на галаве, ні на целе.
— Ты спаў з ім ці што?—раздражнёна выпал іў Фіма.
— Я з ёй спаў, — патлумачыў Антон.
— Як гэта? — не зразумеў Фіма.
— Ну, ты што, не разумееш? — растлумачыўяму Антон. — Я з ёй спаў. Яна мне наогул падабалася. Прастытутка? Хуй з ім. У мяне палова аднакласніц прастытуткамі сталі. Прычым другая палова ім зайздросціць. Я за ёй ужо ў старшых класах бегаў. Я спортам займаўся, каб яна звярнула на мяне ўвагу.
— Ведаю, яна баксёраў любіць.
— Якіх баксёраў? — пакрыўдзіўся Антон. — Гэта брат яе любіць баксёраў. Ды ладна, што я табе расказваю. Словам, яна мне заўсёды падабалася. А калі ў нас з ёйусё нарэшце атрымалася, вярнуўся яе брат.
— I што?
— I што? I зламаўмне нос. Глядзі, — Антон павярнуўся ў профіль. — У мяне нават перапонка пашкоджана.
Антон зранку, відавочна, пагаліўся. Але, мабыць, спяшаўся. Ці простапрывыкрабіцьгэтаненадтаўважліва: на шыі былі парэзы, на сківіцы цямнелі валасінкі. Каўнер кашулі быў нясвежы, кольчык у вуху пацямнеў ад часу. Больш заўсё яму, мабыць, хацелася схавацца за барнай стойкай і нікога да сабе не падпускаць. Пачакае, — злосна падумаў Фіма.
— У цябе ёсць яго нумар? — спытаў.
— Адкуль?
— Ведаеш, дзе ён можа быць?
— Ну дзе, — неахвотна адказаў Антон. — У сябе, у гаражах. Тут, за ракою, — паказаў ён уніз, — ёсць гаражы, ведаеш?
— Ну.
— У яго там СТА. Пабачыш прыбіты да сцяны сабачы чэрап — гэта яго месца. Толькі навошта гэта табе?
Фіма не адказаў. Антон пачакаў. 3 бара хтосьці вызірнуў — напалоханы погляд, нячэсаныя валасы, цёмная скура. Антон сарваўся, кіўнуў на развітанне, знік за дзвярыма. Фіма пакінуў машыну, спусціўся павуліцы, перайшоў мост, прайшоў заводскую агароджу, выйшаў на гаражы.
Гліна, было шмат гліны, нібы тут нешта збіраліся выпальваць на агні. Нібы тут ніколі нічога не расло і па начах сюды прыходзілі памерлыя, спаталяючы го-
лад сухімі глінянымі камякамі. Чорныя скаты, укапаныя ўздоўж дарогі, бясконцая белая цагляная сцяна, шчодра распісаная біблійнымі цытатамі — пад нагамі рассыпалася гліна, над галавою палала сонца, у траве ляжалі газеты і мёртвыя каты, пахла пеклам і рачной вадою. Уезд быўперакрыты іржавым шлагбаумам, побач стаяла будка вахцёра — трэснутае шкло, каляндарыкі, лістоўкі, пераматаны ізаляцыйнай стужкай кавалак шланга, прачыненыя дзверы, чорная кроў, што ўелася ў цэментавую падлогу. Вахцёра не было. Фіма пакруціўся, зазірнуў унутр. Вахцёр шмат курыў, вядома, дрэнныя цыгарэты, вядома, не выходзячы на вуліцу. Вопраткаяго, мабыць, не адмывалася ад тытуню. Разбітая дарога вяла наперад, злева і справа цягнуліся шэрагі белых цагляных гаражоў. Фіма падумаў і пайшоў налева. Ішоў уздоўж металічных дзвярэй, разглядаў цяжкія навясныя замкі. Дзе-нідзе ля сцяны ляжаў металалом, часам угары праляталі наполоханыя птушкі. He было нікога відаць, паўсюль стаяла цішыня, ірабілася ад гэтагажудасна. Фімапрайшоўда канца.упёрсяўцаглянуюагароджу, павярнуўнаправа, выйшаў на наступны шэраг, убачыў бакавую вулачку, звярнуў туды. Зноўку прайшоў да канца, зноў павярнуў направа. Гаражы цягнуліся бясконца і безнадзейна. Дзе яны ўсе? — падумаў ён. — Mae ж тут нехта быць. Спыніўся, прыслухаўся. Па выгаралай траве перабягалі яшчаркі, пад шыфернымі стрэхамі шаргацелі ластаўкі, вецер працягла трубіў у адтуліны і пустоты металічных дэталяў, нібы спавяшчаючы сонны горад аб набліжэнні нябачнага ворага. Раптам далёка наперад зе мільгануў каляровы выбліск. Фіма рвануў на рух. Паспеў заўважыць, як за рог паспешліва звярнуўнехта
ўстракатайкашулі. Фімапрабегдарага, вываліўсяўсуседні праход, зноў паспеў заўважыць спіну незнаёмца. Той хутка ішоў уздоўж гаражоў у яскравай пляжнай кашулі, шэрых штанах і тэпцях на босую нагу. У руках трымаў нешта цяжкае і металічнае. Фіма было супакоіўся і думаў хутка дагнаць незнаёмца, аднак чалавек нечакана нырнуўу бакавы праход, таму Фіма зноў панічна кінуўся наперад. Дабег, таксама павярнуў, панёсся вузкім праходам, паміж высокімі сценамі, тамсям трушчачы начышчанымі чаравікамі бітую цэглу і наступаючы на пустыя пачкі з-пад цыгарэт і выкарыстаныя прэзерватывы. Мужчына наперадзе ўсё не рабіўся бліжэйшым, нейкім чынамуяговыходзілаўвесь час заставацца недзе наперадзе, мільгацець кашуляй, збіваць камяні пад нагамі. I як Фіма ні паскараў крок, дыстанцыя паміж імі не змяншалася. I тады Фіма наважыўся.