Месапатамія
Сяргей Жадан
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 361с.
2023
— Гэтая афіцыянтка, — сказаў, — Оля — хто яна?
— Ты далёка? — перапытаў яго Антон пасля паўзы.
Праз хвіліну выйшаў, сеў побач, асцярожна прыкрыўшы дзверцы.
— Курыць ёсць? — спытаў Фіму.
— Кінуў, — апраўдваючыся, адказаў той. — Жуйку жую. He дапамагае. Будзеш?
Антон з гідлівасцю паглядзеў на жуйку, махнуў рукой, маўляў, давай.
— Ну, значыць, Оля, — пачаў, засяроджана разжоўваючы свой сцімарал. Звонку выглядала, быццам ён перажоўвае кожнае слова. — Карацей, яна прастытуткай працавала. Было такое.
— А ты адкуль ведаеш? — зажаваўу адказ Фіма.
— Ды янаў суседнім пад’езд зе жыве, — патлумачыў Антон. — Я яе сто гадоў ведаю. Я яе сюды і прывёў. Думаеш, багата жадаючых тут сядзець?
— Ну, а што ж яна пайшла з прастытутак?
— Адкуль я ведаю? — незадаволена адказаў Антон. — Прастытуткі — яны як баксёры, кар’ера ў іх яскравая, але кароткая.
— Я зразумеў, — адказаў Фіма.
Ён адчыніў акно. Стрэліў сцімарал ам у паветра. Антон таксама адкрыў, таксама стрэліў. Моўчкі паціснулі адзін аднаму рукі, разышліся.
Ці так ужо кепска быць прастытуткаю? Ці такая ўжо гэта жыццёвая параза? — думаў Фіма, прыходзячы ў сябе. Што нас адштурхоўвае ад гэтых жанчын? Грамадская знявага? Працаўнікоў пракуратуры грамадства зневажае куды болын. Калі падумаць, — казаў ён сабе, — хто ўвогуле ідзе ў прастытуткі? Людзі цяжкай долі, супярэчлівага жыццёвага шляху. Пакінутыя палюбоўніцы, здраджаныя нарачоныя, недалюбленыя дзеці. Студэнткі, пазбаўленыя сямейнай падтрымкі. Працаўніцы, выкінутыя са швейных цэхаў. Маці-адзіночкі, жанчыны-алкагалічкі, сіроты, прыхадні ды ўдо-
вы. Становяцца ўдовы прастытуткамі? Напэўна, становяцца — чым ім яшчэ займацца? I хто я такі, каб іх асуджаць? — думаў Фіма. — Якія ў мяне падставы думаць пра іх дрэнна? Больш за тое, ёсць падазрэнне, што большасць з іх жывуць жыццём куды цікавейшым за маё, больш насычаным, поўным прыгод і небяспекі. Відавочна, у прастытуткі ідуць жанчыны, якія маюць патрэбу ў любові. Бясспрэчна. Толькі так. Жанчыны, здольныя дзяліцца пяшчотай, здольныя выклікаць рэўнасць і спыняць дэпрэсію. Упэўнены, што сярод прастытутак часта трапляюцца натуры адукаваныя і начытаныя, якія такім дзіўным спосабам выяўляюць сваё захапленне перад светам, звяртаюцца да больш глыбокага ды поўнага яго пазнання. Ясна, што большасць з іх ведае псіхалогію і медыцыну, здольныя здымаць стому і вяртаць памяць, большасць з іх носіць шаўковую бялізну ці пірсінгу найбольш нечаканых месцах. Усе яны закаханыяўмузыкуды сваю працуусе яны навучаны гэтыя заняткі аб’ядноўваць. Вечарамі яны вяртаюццаў свае пакоі, лёгка і весела накладаюць каштоўны макіяж, надзяваюць маскі і ўпрыгожанні, сцелюць чырвоныя прасціны ўчаканні смелых і шчодрых мужчын. Адчыняюць вокны і ўпускаюць у памяшканне зялёныя круглыя месяцы, што серабраць ім скуру і робяць зубы іхнія белымі, як бітая парцаляна. Яны паляць у пакоі травы, каб мужчынам потым сніліся лясы ічорныя рэкі з невядомымі гарадамі, яны не спяць ноччу і засынаюць днём, як вампіры. Раніцай збіраюцца на тэрасах, апавітых вінаградам, і гавораць пра спевы ды астраномію, знаходзяцьначорныхпалотнішчахперадсвітальнага неба сузор’і, назіраюць за птушкамі, адгадваюць надвор’е на бліжэйшыя дні, п’ючы салодкі ром.
Пасля разыходзяцца па дамах, набіраюць поўныя ванны прахалоднай вады, ляжаць там гадзінамі, і калені іхнія свецяццаўцёмнай вадзе, нібы месяцы.
Наступным ранкам ён зноў прыехаў. Доўга завязваў святочны гальштук, ледзьве пры гэтым не задушыўся. Прыпаркаваўся пад пірацкім сцягам, набраў Антона. Той выбег заклапочаны і змрочны, моўчкі паціснуўруку, узяў прапанаваны сцімарал.
— На месцы? — спытаў Фіма.
— На месцы, — адказаў Антон.
— Я зайду?
Антон засяроджана зажаваў.
— Слухай, — сказаў, памаўчаўшы, — яно табе патрэбна?
— А што такое? — не зразумеў Фіма,
— Длячаготабе?
— Для раўнавагі, — растлумачыў Фіма.
Антон моўчкі вылез, грукнуўшы дзверцамі. Фіма пасядзеў, пачакаў, вылез следам. У бары было пуста. Ён кіўнуў Антону, той раздражнёна адвярнуўся. Выбраў месца насупраць барнай стойкі. Паказвалі той жа футбол, што і ўчора. Фіма падумаў, што за гэтыя тры дні паспеў вывучыць саставы каманд. Але глядзеў на экран з непадробнай цікавасцю. Оля выбеглахвілін праз дзесяць. Аб нечым пашапталася з барменам, зноў знікла, нават не паглядзеўшыў залу. Фіма занерваваўся. Глядзеў матч, з агідаю чакаючы нулявую нічыю.
Праз некаторы час яна падышла. Спытала, што ён будзепіць. Фімаразгубіўся. Штожёй сказаць? — падумаў. Нешта спытаў, чымсьці пацікавіўся, міжволі палезпакішэнях.
ФАМ A
— Што там? — спытала яна.
— Трубу пасеяў, — незадаволена адказаў Фіма.
— Давай цябе набяру.
Оля дастала пабітую і пераматаную скотчам нокію. Фіма прадыктаваў, яна набрала. Пачакалі. На бары Антон, скрыгочучы, праціраў посуд. Фіма збянтэжана сказаў нешта на развітанне, выходзячы, махнуў Антону, нават не стаў чакаць адказу. Ды і не было ніякага адказу. Трубаляжалаўфіаце.нападлозе.падстырном. Фімападняў, паглядзеўуваходныя, набраўяе нумар.
— Ты сёння калі заканчваеш? — спытаў.
— А што? — яна нават не здзівілася.
— Давай заеду за табой?
— Ну, заедзь, — лёгка пагадзілася Оля.
Ён хацеў нешта дадаць. Але што тут можна д адаць?
У ліпені гэтыя пустыя дамы здаюцца асабліва занядбанымі. Трава на падаконнях губляе свежасць, суха паказваючы кірунак ранішніх скразнякоў. Дрэвам у пад'ездах бракуе вільгаці. Горыч бітага камення, сонечная ліпкая павуціна, вулічныя псы — чуллівыя і павольныя, як цяжарныя жанчыны: ліпень падаўжае цені і выпальвае колеры, доўгія вечары наступаюць раптоўна і нечакана, старыя мужчыны сядзяць у ціхіх дварах, залітых вячэрнім святлом, скура іхняя становіцца цёплай, зморшчыны робяцца глыбокімі, лета перавальваецца на той бок горада і абагравае на процілеглым беразе чырвоную цагляную кладку старых складоў і заводскіх прахадных. Сонца сплывае за плынню, бы скінуты з моста кватэрны злодзей, небасхіл да ночы праймаецца выбліскамі. У канцы ліпеня паміраюць старыя беспрацоўныя ў сваіх захлам-
леных пакоях, пазбаўленыя ўвагі і любові, паколькі ўся любоў гэтых дзён дастаецца маладым. Дзяўчаты млеюць ад спёкі, спускаюцца да вады, трымаюцца яе свежасці, асцерагаючыся прыбярэжнай зелені. Вуліцы асабліва звонкія, таму кожны неасцярожны крок і раптоўны крык палохаюць галубоў на дахах і разамлелых ад сонца бяздомных, што селяцца на лета ў закінутых разбомбленых памяшканнях. Хочацца гаварыць ціха, каб цябе ніхто не пачуў, а пачуўшы — не зразумеў.
Ён яшчэ не паспеў прыпаркавацца, а Оля ўжо паднялася па лесвіцы. Убачыла яго фіат, села на пярэдняе сядзенне. Фіма пацягнуўся цал авацца, яна суха дакранулася да яго выгаленай шчакі. Усё як паміж сябрамі. Альбо паміж мужам і жонкай, што дамовіліся расстацца. На ёй была кароткая сукенка. Ногі яе ад гэтага здаваліся яшчэ даўжэйшымі. Яна ўвесь час папраўляла прычоску, жмурачыся супраць вечаровага сонца.
— Курыць можна? — спытала.
— Я кінуў, — адказаў Фіма.
— Маладзец, — адказала на гэта Оля, дастала цыгарэты і запаліла. Паглядзела на яго разгублены твар, скептычна хмыкнула, апусціла са свайго боку шкло.
— Куды паедзем? — Фіма справіўся-такі са сваім хваляваннем іўзяўся за справу.
— Ды нікуды, — адказала Оля. — Давай тут пастаім.
— Тут? — не зразумеўяе Фіма. — Ну давай.
— Ты нешта хацеў? — спытала Оля, нават не паглядзеўшыўяго бок.
— Проста пагаварыць хацеў, — адказаў Фіма.
— Добра, — пагадзілася яна, — гавары.
Ф A M A
I адвярнулася да акна.
Яна крыўдуе, зразумеў Фіма. Магчыма, Антон ёй усё расказаў Магчыма, яна здагадваецца, што я пра ўсё ведаю. Магчыма, думае, што я стаўлюся да яе як да былой прастытуткі. Магчыма, менавіта гэта яе і прыгнятае. Сапраўды, свінства з майго боку — гуляць на яе мінулым, карыстаццаяе памылкамі. Янадаўно пачала новае жыццё, а тут я. Ясна, што яе гэта крыўдзіць. У ніякім разе нельга ёй казаць, што я праўсё ведаю. Нават намёкамі, нават жартам. Трэба, каб яна супакоілася, каб зразумела, што я не збіраюся яе шантажаваць. Лепш гаварыць пра нешта нейтральнае.
— Раскажы пра сябе, — папрасіў Фіма. — Чым ты цікавілася ў дзяцінстве? Хлопцамі?
Чорт, — падумаў, — цяперянамянепашле.
— Хіміяй, — адказала Оля.
— Хіміяй? — здзівіўся Фіма. — Разумею: формулы, колбы, кіслоты. Багатаў цябе сяброў было?
Чорт! — зноў спахапіўся.
— Так, — адказала на гэта Оля, — у нас цэлы гурток быў.
— I чым вы там займаліся? — пацікавіўся Фіма. — Сапраўды хіміяй?
Чорт! Чорт!
— Мы ставілідоследы.
— Эксперыментавалі разам?
ніііііііііі
— Мы ўсе, — сказала раптам Оля, — былі закаханыяўхіміка. Ён быўстары і прыгожы. Табе падабаюцца старыя мужчыны?
— Старыя? Што ты! — неяк недарэчна адказаў Фіма, ліхаманкава думаючы, пра што гаварыць далей.
— У яго былі прыгожыя пальцы, — не далаяму працягнуць Оля. — Калі ён дакранаўся да мяне, мне станавілася холадна. А потым яўся пачынала гарэць.
— Ён дакранаўся да цябе? — не зразумеў Фіма.
— Так, — пацвердзіла яна. — Мне было пятнаццаць. Мне хацелася даведацца праўсе таямніцы жыцця. Адчуць усю асалоду гэтага свету. Таму я выбрала менавіта яго — дарослага і дасведчанага, з прыгожымі пальцамі. Ён быўмаім першым мужчынам.
— Як гэта? — не адразу зразумеў Фіма.
— У плане сэксу, — павярнулася даяго Оля. — У нас з ім гэтаадбылося простаўкласе пасляўрокаў. Намне была зусім кароткая форма, яму нават не прыйшлося мяне распранаць.
Оля дастала новую цыгарэту.
— А потым? — Фіма цяжка праглынуў сліну і аслабіў вузел гальштука.
— А потым ён памёр, — ахвотна патлумачыла Оля. — He адразу, вядома, не пасля нашага з ім сэксу. Недзе праз год. Сэрца. Мы класам хадзілі на пахаванне. Пасля яго засталася прыгожая ўдава. Трошкі паўнаватая, але наогул нічога, як на яе ўзрост. Падкінеш мяне дадому? — спытала нечакана.
У дарозе яны маўчалі. Але і дарога была кароткаю.
Удовы, думаў Фіма, удовы — тыя напэўна. Удовам туды прамая дарога. Іх там чакаюць з распасцёртымі абдымкамі. Удовы — найлепшыя каханкі. Найвынослівейшыя. Найнеспакойнейшыя. Яго першай жанчынай была ўдава. Гэта была ледзьве не адзіная яе перавага. Знаёмая бацькоў. Кандыдат навук. Большасць знаёмых яго бацькоў былі кандыдатамі навук.
У дзяцінстве Фіма быў перакананы, што кандыдаты навук складаюць большасць насельніцтва гэтага горада. А дацэнты складаюць яго меншасць. Дацэнтаў сярод іхніх знаёмых таксама хапала. У іх была салідная сям'я, Фіма вырастаў у прыстойным асяроддзі. У прынцыпе, маючы такую колькасць знаёмых кандыдатаў, цяжка было пераспаць упершыню з кімсьці іншым. Удава сама праявіла ініцыятыву, прапанавала сяброўства, абяцала пратэкцыі пры паступленні, давала кансультацыі. Адназкансультацыйуяедомазавяршылася нейкім занадтахуткім сэксам. Фіма не супраціўляўся. Хай будзе кандыдат, — падумаў ён. Потым яна сапраўды дапамагла пры паступленні, хоць паміж імі больш нічога не было. Спадзяюся, ёй не спадабалася, — думаў Фіма. Але з удовамі пасля гэтага быў асцярожны. 3 удовамі ніколі не ведаеш, як выйдзе, — думаў ён цяпер, курачы на балконе і разглядаючы залатыя агні ў старых будынках над ракою. 3 удовамі ён быў асцярожны настолькі, што, нават пачаўшы ўласную справу, стараўся браць на працу толькі замужніх. Пажадана сярэдняга ўзросту. Пажадана з залатымі зубамі. Гэтадысцыплінавала.