Мур
Жан-Поль Сартр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 231с.
Мінск 1991
тЛБЛІЯГЭКА
77розы
ЖАН-ІКШ» САРТР
МУР
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
ЖАНПОЛЬ САРТР
МУР
Апавяданні
Мінск «Мастацкая літаратура» 1991
ББК 84.4Фр С 20
Серыя заснавана ў 1988 г.
Рэдкалегія:
Серафім Андраюк, Янка Брыль, Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка
Пераклад з французскай Зміцера Коласа
Прадмова Сяргея Дубаўца
Пераклад зроблены з выдання: Jean-Paul Sartre. Le mur.— Paris: Gallimard, 1982.
B нзданном впервые в 1939 г. сборннке рассказов н повестей «Стена» французскпй пнсатель, публнцнст н фнлосов-экзпстенцналнст Жан-Поль Сартр (1905-—1980) показал растерянность, охватнвшую буржуазно-провннцнальную Францню накануне прнхода в страну фашнзма.
4703010100—041
С М302(03)—91 173—91
©Пераклад. Зм. Г. Колас, 1991
Прадмова. С. I. Дубавец,
ISBN 5-340-00746-4 (беларус.) 1991
ТЛУМАЧЭННЕ САРТРА
Маё сапраўднае пяро будзе апісваць сапраўднымі словамі сапраўдныя рэчы, сам чорт не перашкодзіць тады і мне стаць сапраўдным.
Жан-Поль Сартр
Пра Сартра кажуць, што ён — элітарна-інтэлектуальны. Я разумею чаму. Па-першае, у СССР яго то забаранялі, то дазвалялі, то зноў забаранялі, то зноў дазвалялі. I даступны ён быў толькі тым, хто мог чытаць па-французску ў арыгінале ці па-руску — у рукапісных перакладах. Даступны выбраным. Тады як у Францыі ягоныя кнігі разыходзіліся стотысячнымі, сапраўды «народнымі» тыражамі і ніхто яго там не называў элітарным, Па-другое, ягоную прозу найчасцей разглядалі як філасофскі трактат, а гэткі падыход, як вядома, нават з дзіцячай казкі дазваляе выцягнуць бясконцую колькасць «інтэлектуальных» распрацовак і манаграфій. Што ўжо казаць пра Сартра! Яго называлі буржуазным ідэалістам, а ён пісаў: «Я перакананы матэрыяліст»; яго таўравалі касмапалітызмам, а ён браў удзел у патрыятычным Руху Супраціўлення, пра яго казалі: фрэйда-марксіст, экстрэміст, эпатажнік... Да Сартра «прыліпала» ўсё. Бо ці не сам Сартр кожнай сваёй фразай дае падставы для тлумачэнняў: накідвайцеся на мяне! Адныя з вас дакажуць, што я белы, другія — што чорны. Асабліва калі вы ўзброеныя лакмусам якой-небудзь ідэалогіі ці дакладным крытычным інструментарыем. А калі не? Калі адзінае, што ў вас ёсць — прага спазнаць мяне? Тады вам давядзецца доўга блукаць у пошуках, ажно прыблукаеце вы хутчэй за ўсё, да саміх сябе. I здзіўлена выгукнеце пры спатканні: гэта — я?.. Але. Гэта — я.
Пра Сартра створаны манаграфіі, якія болып падобныя
да партрэтаў сваіх аўтараў, да практыкаванняў у логіцы, эрудыцыі і насычанай сэнсам фразеалогіі. Адзін выраз «Сартр — экзістэнцыяліст» дазваляе даследчыку выліць на паперу ўвесь запас сваіх ведаў і пачуццяў. I ўсё адно гэта будзе толькі подступ да Сартра. Бо экзістэнцыялізм — гэта не болып канкрэтна, чым «хеатонтымаруменас» ці «ідыясінкразія», пра якія Сартр піша, згадваючы сваё дзяцінства: «Сэнс гэтых непахісных і цьмяных слоў мне давялося зведаць толькі гадоў праз дзесяць-пятнаццаць, але яны і да сёння захавалі для мяне сваю непразрыстасць: гэта перагной маёй ггамяці».
Пра Сартра кажуць, што ён адвучвае верыць у Бога і прывучвае верыць у чалавека. Гэта праўда. Калі мы чытаем, напрыклад, Шэкспіра, мы міжволі лрымерваем сябе да Гамлета ці Ліра. Калі мы чытаем Дастаеўскага — суадносім сябе з братамі Карамазавымі. Нават калі чытаем Камю — параўноўваем сябе з забойцам Мёрсо... Прымеркі і параўнанні застаюцца ў памяці, прасочваюцца ў падсвядомасць, запаўняюць нашае чалавечае «я». Мы ўжо любім і ненавідзім любоўю і нянавісцю кніжных герояў, апраўдваем сябе іхнімі апраўданнямі і іхнім розумам выбіраем свой жыццёвы шлях.
Калі чытаеш Сартра — прымерваешся толькі да самога сябе. Гэта зусім не проста. Трэба мець, што з чым параўноўваць. Адкінуць убок свае кніжныя пачуцці, кніжную матывіроўку сваіх рэальных учынкаў, кніжнае ўяўленне пра сябе, «ідэйныя перакананні» — і паглядзець, што застанецца. Менавіта перапоўніўшыся кніжным досведам, Сартр адрынуў яго і стаў пісаць пра рэальнасць. Гэта, бадай, як прасвятленне: я існую. Ведаючы, хто я, я ведаю свае магчымасці, сваё месца ў жыцці і чаго мне трэба. Я — творца. Кнігі існуюць для чытання, яны не сцэнарыі, мы не артысты, бо жыццё — не тэатр. А калі гэта так, то трэба выйсці з тэатра на сонца і замест прысвоенага жыць сваім. Трэба пазбавіцца містычнага туману невытлумачальнага ірацыяналізму. Я не таму добры, што гэтак загадалі размытыя, неакрэсленыя ў сваёй велічы аўтарытэты, а таму, што дабро — натуральнае, і таму, што дабро спараджае дабро, а зло спараджае зло. Прынамсі, гэтак павінна быць. Зло замінае мне здзейсніць мой жыццёвы шлях, быць творцам.
Маральнасць — рацыянальная. Ірацыянальныя матывы ўчынкаў у рэалістычнай плоскасці нічога не матывуюць. Ірацыянальныя прычыны паводзінаў не існуюць. Калі прычыны знаходзяцца ў сферы ідэй, а наступствы — у сферы фізічнага існавання чалавека,— яны нічым не звязаныя паміж сабой. Таму я кажу: фашысты забівалі людзей без прычыны. Без прычыны загінуў Сотнікаў. Бо прычына Сотнікава (годнасць афіцэра і члена партыі), як і прычына фашыстаў (ідэалогія),— ірацыянальная. Іншы погляд на гэтыя рэчы — забіваць і гінуць у імя чаго б там ні было — ненатуральна. Ісці на гібель, кіруючыся аднымі эмоцыямі і містычным шалам ідэй у душы,— ненатуральна. Я ахвярую жыццём дзеля выратавання цябе і яго, гэтага будынка, гэтай ракі. Мая ахвяра павінна быць апраўданая рацыянальна.
Дык, можа, прычына ёсць у Рыбака, у Пабла Іб’еты? Можа, іхні ўчынак — натуральны? Так. Але іхняя рацыянальная маральнасць сутыкаецца з ірацыянальнай маральнасцю фашыстаў, якія распараджаюцца іхнім лёсам і жыццём. I фашысты перамагаюць фізічна. Я не бачу тут здрады. Рацыянальныя матывы Рыбака і Іб’еты ў атмасферы панавання ірацыяналізму набываюць непазбежны ірацыянальны працяг. Яны абдурылі ворага, а выйшла — сябе. Гэта тое самае, калі б артыст на сцэне перастаў раптам быць артыстам, выйшаў з ролі, перастаў граць. Тады астатяія пастараліся б выдаліць яго за кулісы і даць яму адчуць усю ягоную недарэчнасць і нікчэмнасць.
Сцвярджаць, што маральнасць ірацыянальная, выгадна толькі дэспату. Толькі яму выгадна прадставіць Дон Кіхота гэткім рамантычным цюхцяём, які «не ведае жыцця», «начытаўся кніжак», «несур’ёзны», які амаль што не існуе. Тады і галоўны тэзіс любога праўдаборцы — забіваць і крыўдзіць чалавека ненатуральна! — прадстаўляецца несур’ёзным, ірацыянальным, няісным. Ствараецца адпаведная грамадская думка, дыферэнцыяцыя: каго можна забіць і пакрыўдзіць, а каго не. Між тым якраз існаванне кожнага чалавека — ёсць падстава і месца для рэальнае роўнасці ўсіх. Прыярытэты могуць быць у здольнасцях, уладзе, правах, выгодах, але не ў існаванні. Яно — першаснае адносна ўсяго астатняга. Разуменне Дон Кіхота як рэальнага чалавека, прызнанне за ім гэтага права — на існаванне — вык-
лючае ўсялякую легендарнасць і містыку з ягоных праўдаборчых памкненняў, якія ў выніку могуць разглядацца ў адной маральнай плоскасці з прынцыпамі нашага сучасніка.
Рэалістычная маральнасць у яе агульных тэзісах не дзеліцца па вяках, народах і дзяржавах. Яна адзіная і агульная. Яе працяг — рацыянальная палітыка і рацыянальная літаратура. Проза Сартра — абсалютнае люстэрка, няскрыўленае і незахуканае. Ёсць тое, іпто ёсць. Індывідуальнасці аўтара ў гэтых творах не болып, чым у Венеры Мілоскай. Сітуацыі змадэляваныя так, каб іх можна было адначасова разглядаць з усіх бакоў. Напрыклад, у апавяданні «Мур».
Апошняя ноч перад расстрэлам, трое смяротнікаў у адной камеры. Адзін з іх — «я», Пабла, бачу яго (сябе) з сярэдзіны. Другі — ён, Том, такі самы, як «я», бачу яго звонку. Трэці — зусім не такі, як «я», хлопчык Хуан. Як праяўляецца ў кожным з нас чаканне і набліжэнне смерці? За гэтым назірае чацвёрты, доктар-бельгіец. Ён не прыгавораны да расстрэлу і прысутнічае тут з цікаўнасці. Сам Сартр — адсутнічае, ён прапануе сваё люстэрка чытачу. I так у кожным апавяданні.
Я думаю: ці ж не самае большае і запаветнае, чаго можа чакаць чытач ад пісьменніка, дык гэта свайго ўласнага дзённіка, які сам ён з тых ці іншых прычын не вёў і ў якім бы зусім адкрыта, без намёкаў і ўмоўнасцяў было б сказана пра каханне і смерць, уцеху і страх, пра патаемныя мроі,— так знаёмыя яму, чытачу, не па кнігах? I Сартр, бадай, стварыў такі універсальны дзённік. Магчыма, таму фрагменты, у якіх ён кажа пра забойства, апісвае труп, вар’яцтва ці педэрастыю,— цалкам пазбаўленыя агіды, жаху ці асалоды. Аўтар са сваімі эмоцыямі адсутнічае, і эмацыйна гэтыя фрагменты ўспрымаюцца, як, скажам, сцэна ўкладкі асфальту ці апісанне банкаўскіх аперацый. Пісьменнікава справа — пісаць. А справа чытача — даваць ацэнку, абуджаць у сабе эмоцыі, задумвацца над праявамі рэальнага жыцця, дабра, зла, смерці.
Паміраць ненатуральна. I таму проза Сартра — далёка не жыццесцвярджальная. Але я прымаю яе да ведама. Гэтаксама як прымаю да ведама смерць блізкіх і непазбежнасць сваёй уласнай смерці. Я не павінен баяцца смерці,
штохвілінна, штодзённа раздзімаючы ў сабе яе пагрозу. Гэта ірацыянальна. Ірацыянальны гэты надрыўны шаманскі антураж смерці, гэтае невыноснае выццё пахавальных труб, гэтыя муляжныя вянкі з чорнымі стужкамі, гэтыя галашэнні, гэтая паніка ў душы... Колькі такой маральнай наркаманіі, якая затлумляе чалавеку цвярозае бачанне свайго жыццёвага шляху і часам да смерці не дае ясным вокам ацаніць сябе, свае творчыя магчымасці, знайсці сваё месца!.. He. Натуральная смерць — натуральная. Як і натуральныя (прыродныя) пакуты, скажам, родавыя. Ніколі не блытаць іх з ненатуральнымі, прычыненымі чалавеку чалавекам з нейкімі намерамі — гэта і значыць ніколі і ні ў чым не апраўдваць апошнія.
Было б глупствам сцвярджаць, што ніхто з нас ніколі не думаў пра ўласную смерць, не ўзненавіджваў раптам усё чалавецтва, не перажываў эратычных спакусаў, не меў псіхічных комплексаў... бадай што, не існаваў. Іншая рэч, што нашая літаратура, пазбягаючы ўсяго гэтага і будучы праз тое пераважна ідэалістычнай, не рабілася люстэркам жыцця. Пісьменнік і чытач, напрыклад, жывучы ў горадзе, вялі між сабою размову пра вёску, жывучы ў міры, размаўлялі пра вайну, аніяк не дапускаючы гаворкі пра тое, што ім абодвум аднолькава баліць, пра сваё рэальнае існаванне. Я ўжо не кажу пра ідэалогію. У французскага пісьменніка, вядома, болыпы досвед адносна магчымасці трапіць у ідэалагічную пастку, чым у нашага, беларускага. Мы гэта давялі верным служэннем тыраніі і застою, яны гэта давялі тым, што мы толькі цяпер адкрываем іхнія кнігі — Камю ў 1986 годзе і вось цяпер — Сартра.