Мур  Жан-Поль Сартр

Мур

Жан-Поль Сартр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 231с.
Мінск 1991
53.66 МБ
Яна варухнула каленямі: у нагах ужо бегалі мурашы. Цела было напружанае і прамое, як палка, і пачынала балець; Еве здавалася, што яно занадта жывое, надта прыкметнае. «Я так хацела б зрабіцца нябачнаю і заставацца тут; каб бачыць яго і каб ён мяне не бачыў. Я яму непатрэбная; я ў гэтым пакоі лішняя». Яна крыху павярнула галаву і зірнула на сцяну над П’ерам. На сцяне былі напісаны пагрозы. Ева гэта ведала, хоць была няздольна іх прачытаць. Яна часта глядзела на вялікія чырвоныя ружы, якімі была размалявана сцяна, пакуль яны не пачыналі скакаць у вачах. Ружы гарэлі ў паўзмроку. Часцей за ўсё пагроза была напісаная пад самаю столлю, злева над ложкам, але часам яна перамяшчалася. «Трэба ўстаць. Я не Ma­ry, не магу больш сядзець у адной паставе». Апроч таго, на сцяне былі белыя дыскі, падобныя да разрэ-
занай напалам цыбуліны. Дыскі круціліся на адным месцы, круціліся... рукі ў Евы пачалі дрыжаць. «Я часам ужо вар’яцею... Ды не, не,— з горыччу падумала яна,— я не магу звар’яцець. Я проста нервуюся, вось і ўсё».
Раптам яна адчула, як П’ер узяў яе за руку.
— Агата,— пяшчотна прамовіў ён.
П’ер усміхаўся, але трымаў яе руку кончыкамі пальцаў, нібыта з гідлівасцю ці так, як трымаў бы за спіну краба, баючыся, каб той не ўхапіў яго клюшняй.
— Агата,— сказаў ён,— я так хацеў бы табе давяраць.
Ева заплюшчыла вочы, і яе грудзі падняліся ў глыбокім уздыху. «Не трэба нічога адказваць. Тады ён супакоіцца, і паверыць, і болей не будзе нічога казаць».
П’ер адпусціў руку.
— Агата, я цябе, вядома, люблю,— сказаў ён.— Але я не магу зразумець. Чаму ты ўвесь час сядзіш у гэтым пакоі?
Ева не адказала.
— Скажы, чаму?
— Ты выдатна ведаеш, што я кахаю цябе,— суха адказала яна.
— Я не веру табе,— сказаў П’ер.— За што табе мяне кахаць? Я павінен выклікаць у цябе жах: у мяне неадчэпныя думкі.
Ён усміхнуўся, але адразу раптам пасур’ёзнеў.
— Паміж табою і мной — сцяна. Я цябе бачу, я з табой гаманю, але ты — па той бок. Што не дае нам любіць адно аднаго? Мне здаецца, што раней гэта было прасцей. У Гамбургу.
— Але,— сумна прамовіла Ева: «Зноў Гамбург».
П’ер ніколі не гаварыў пра іх сапраўдную мінуўшчыну. Hi Ева, ні ён — у Гамбургу ніколі не былі.
— Мы гулялі з табой уздоўж каналаў. Там была барка, памятаеш? Чорная барка; і сабака на мосце.
Ён выдумляў паступова; выгляд у яго быў няшчыры.
— Я трымаў цябе за руку. Скура ў цябе была тады іншая. Я верыў усяму, што ты мне казала. Маўчаць! — закрычаў ён.
Хвіліну ён прыслухоўваўся.
— Яны хутка прыйдуць,— абвясціў ён змрочным голасам.
Ева ўздрыганулася:
— Прыйдуць? Я ўжо думала, яны не вернуцца ніколі.
Апошнія тры дні П’ер адчуваў сябе спакайней, статуі не прыходзілі. Ён жудасна іх баяўся, хоць ніколі не прызнаваўся ў гэтым. Еву яны не палохалі; аднак, калі яны пачыналі лятаць па пакоі і гусці — яе палохаў П’ер.
— Падай мне ворчку.
Ева ўстала і ўзяла ворчку: гэта быў набор склееных П’ерам кавалкаў кардону, якім ён карыстаўся, каб заклінаць прыход статуй. Ворчка была падобная да павука. На адным кавалку кардону П’ер напісаў: «Улада над пасткамі»,—на другім: «Чорнае». На трэцім была намалёвана галава, якая смяялася, і ад вачэй у яе разыходзіліся зморшчынкі: гэта быў Вальтэр. П’ер узяў ворчку за лапу і пачаў пільна яе разглядаць. Выгляд у яго быў змрочны.
— Яна мне болей не можа служыць,— нарэшце прамовіў ён.
— Чаму?
Яны яе перайначылі.
— Ты зробіш другую?
Ён паглядзеў на Еву доўгім позіркам і працадзіў скрозь зубы:
— А табе вельмі хацелася б.
Ева злавала на П’ера. «Кожны раз, як яны прыхо-
дзяць, ён загадзя папярэджаны. Як яму гэта ўдаецца? Ён жа ніколі не памыляецца».
Ворчка бездапаможна, жаласна звісала з кончыкаў П’еравых пальцаў. «Ён заўсёды знаходзіць прычыну, каб ёю не скарыстацца. Калі яны прыходзілі апошні раз, у нядзелю, ён запэўніваў, што недзе яе згубіў. Але ж я бачыла — яна ляжала за слоікам з клеем. Ён не мог яе не заўважыць. Мне нават часам здаецца, ці не сам ён іх запрашае». Ніколі немагчыма было сказаць з пэўнасцю, калі П’ер бывае шчыры. У некаторыя моманты ў Евы ўзнікала ўражанне, што яго сапраўды, міма яго волі, апаноўвае нездаровы рой прычэплівых думак і прывідаў. Але іншы раз у П’ера быў такі выгляд, нібы ён сам усё выдумляе. «Ён пакутуе. Пакутуе. Але да якой ступені верыць сам у гэтых статуй і негра? Ва ўсякім выпадку, я ведаю, што статуй ён не бачыць — ён іх толькі чуе: калі яны пралятаюць, ён адварочвае галаву. А потым запэўнівае, што бачыў. Ён іх нават апісвае». Яна прыгадала пачырванелае аблічча доктара Франшо: «Ды што вы, мілая пані, што вы, усе вар’яты — хлусы; і вы марна траціце час, калі хочаце адрозніць тое, што яны адчуваюць сапраўды, ад таго, што толькі кажуць, што адчуваюць». Яна ўздрыганулася: «Ды пры чым тут гэты Франшо? Я не збіраюся думаць, як ён».
П’ер устаў, падышоў да сметніцы пад паперу і выкінуў ворчку. «Як ты — вось бы як мне хацелася думаць». П’ер ступаў дробна, рухаючыся на самых дыбачках і прыціскаючы локці да цела, каб займаць як мага менш месца. Вярнуўшыся, ён сеў і зірнуў на Еву з замкнёным выглядам.
— Трэба будзе дадаць чорнай фарбы,— сказаў ён,— у гэтым пакоі не стае чорнага.
Ён зусім зашыўся ў фатэль. Ева з сумам глядзела на яго як бы скупое цела, заўсёды гатовае скурчыцца, сціснуцца: галава, рукі, ногі — былі падобныя да ска-
рачальных органаў. Насценны гадзіннік прабіў шэсць гадзін; піяніна змоўкла. Ева ўздыхнула. Статуі прыходзілі не адразу: іх трэба было чакаць.
— Хочаш, я запалю святло?
Ёй не хацелася чакаць іх у змроку.
— Рабі, што хочаш,— сказаў П’ер.
Яна запаліла маленькую настольную лямпу, і па пакоі разліўся чырвоны туман. П’ер таксама чакаў.
Ён сядзеў моўчкі, але вусны ў яго ўвесь час варушыліся, на фоне чырвонай смугі яны выдзяляліся дзвюма цёмнымі плямамі. Ева любіла П’еравы вусны. Раней яны былі пачуццёвыя і хвалюючыя; але цяпер даўно страцілі сваю пачуццёвасць. Яны безупынна растульваліся ў дробнай дрыготцы і сціскаліся, сплюшчваліся і разлучаліся зноў. Толькі яны і жылі на гэтым акамянелым, як мур, абліччы, нагадваючы сабой двух палахлівых звяркоў. П’ер мог мармытаць так цэлымі гадзінамі, але ніводнага слова так і не злятала з ягоных вуснаў, і часта Ева як загіпнатызаваная сачыла за гэтым ледзь прыкметным рухам. «Я люблю яго губы». П’ер ніколі ўжо не цалаваў яе; ён жудасна баяўся дотыкаў: уначы да яго дакраналіся мужчынскія рукі, цвёрдыя і сухія, шчыкалі яго па ўсім целе; жаночыя, з доўгімі-доўгімі пазногцямі, лезлі да яго з агіднымі пяшчотамі. Часта ён клаўся ўвесь апрануты, але рукі слізгалі пад вопратку, сцягвалі кашулю. Аднойчы ён пачуў, як нехта смяецца, і раптам нечыя тоўстыя губы прыліплі яму на рот. 3 той ночы ён не цалаваў больш Евы.
— Агата,— сказаў П’ер,— не глядзі на мой рот!
Ева апусціла вочы.
— Я выдатна ведаю, што па губах можна навучыцца чытаць,— дадаў ён з задзірліваю ганарлівасцю.
Яго рука на падлакотніку фатэля дробна дрыжала. Указальны палец выпрастаўся, тройчы стукнуў па вялікім, і ўсе астатнія сціснуліся: гэта было заклінан-
не. «Хутка пачнецца»,— падумала Ева. Ёй хацелася абняць, абараніць П’ера.
П’ер раптам загаварыў вельмі гучным і велікасвецкім тонам.
— Памятаеш Санкт-Паўлі?
«Не адказваць. Гэта можа быць пастка».
— Гэта там я з табой пазнаёміўся,— ён быў нібы задаволены.— Я адбіў цябе ў аднаго дацкага марака. Мы з ім нават ледзь не пабіліся, але я сказаў, што плачу за ўсіх, і ён даў мне цябе забраць. Зрэшты, усё гэта было толькі камедыя.
«Брэша. Ён не верыць ніводнаму свайму слову. Ён ведае, што мяне завуць не Агата. Ненавіджу, калі ён хлусіць». Але яна ўбачыла яго нерухомыя вочы, і яе гнеў адразу растаў. «Ён не хлусіць,— падумала яна,— яго нервы гатовыя лопнуць. Ён адчувае, што яны ўжо блізка, і гаворыць, каб перашкодзіць сабе пачуць». П’ер абедзвюма рукамі ўчапіўся ў ручкі фатэля. Яго твар спалатнеў, па ім блукала ўсмешка.
— Дзіўныя ўсё-ткі бываюць сустрэчы,— сказаў ён,— але я не веру ў выпадак. Я ў цябе не пытаюся, хто цябе падаслаў. Я ведаю — ты не адкажаш. Але ўсё-ткі табе добра ўдалося мяне асляпіць.
Ён гаварыў цяжка, вымаўляючы фразы хуткім і рэзкім голасам. Некаторыя словы яму не ўдаваліся і выліваліся з вуснаў мяккай бясформеннай масай.
— Ты пацягнула мяне за сабой у самае святочнае скопішча, паміж стойламі чорных аўтамабіляў. Але за машынамі хавалася цэлае войска чырвоных вачэй, што пачыналі падміргваць, як толькі я паварочваўся да іх спінай. Цяпер я разумею — ты, відаць, рабіла ім нейкія знакі, хоць сама ўвесь час віснула ў мяне на руцэ. Я тады нічога не бачыў. Я быў занадта зачараваны вялікай цырымоніяй Каранавання.
Шырока расплюшчанымі вачыма ён глядзеў проста перад сабой. Потым вельмі хутка і нейкім куртатым ру-
3 Зак. 377
65
хам правёў па лбе рукой, ні на хвіліну не перапыняючы гамонкі: ён не хацеў маўчаць.
— Бо тады было каранаванне Рэспублікі,— ледзь не крыкнуў ён пранізлівым голасам,— уражлівае ў сваім родзе відовішча: там былі жывёлы ўсіх масцей, якіх прыслалі з калоній спецыяльна на цырымонію. Ты ўвесь час баялася згубіцца сярод малпаў. Я сказаў — сярод малпаў,— паўтарыў ён задзірлівым тонам, пазіраючы вакол сябе.— Хоць мог бы сказаць і сярод неграў! Паганьія неданоскі, што сноўдаюць пад сталамі,— выкрытыя і прыбітыя на месцы маім Поглядам. Загадана маўчаць! — закрычаў ён.— Маўчаць! Слухай маю каманду: усім смірна! Зважай на ўваход статуй. Тра-ля-ля,— ён выў, прыстаўляючы рукі да рота рупарам,— тра-ля-ля, тра-ля-ля!
Раптам ён змоўк, і Ева ўсвядоміла, што статуі ўвайшлі ў пакой. П’ер сядзеў з пагардлівым выглядам і быў увесь напружаны і бледны. Ева таксама напружылася; і яны абое застылі ў поўнай цішыні. У калідоры нехта хадзіў: гэта была Мары, што прыходзіла дапамагаць ім у гаспадарцы,— яна, відаць, толькі зайшла. «Трэба будзе даць ёй грошай на газ»,— падумала Ева. I тут статуі пачалі лётаць; яны праляталі якраз паміж Евай і П’ерам.
П’ер натужліва вухнуў і, падабраўшы пад сябе ногі, яшчэ глыбей зашыўся ў фатэль. Стараючыся адвярнуцца, ён круціў галавой і час ад часу хмыкаў кароткім смехам, на лбе ў яго блішчалі кропелькі поту. Ева не магла болей вынесці выгляду гэтай збялелай шчакі, гэтага рота, перакошанага дрыготкай грымасай; яна заплюшчыла вочы. I перад ёй, на чырвоным фоне павекаў, адразу заскакалі залацістыя жылкі; яна адчувала сябе старою і ацяжэлай. П’ер шумна дыхаў зусім побач з ёй. «Яны лётаюць, і гудуць, і схіляюцца да яго...» Яна адчула лёгкае казытанне, нейкую няёмкасць у правым плячы і ў баку. Інстынктыў-'