Мур
Жан-Поль Сартр
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 231с.
Мінск 1991
Гігар горача павіншаваў Люсьена і прызнаўся, што Фані яму крыху надакучыла.
— У яе сапраўды нейкі надта ўжо паганы характар. Учора зноў увесь вечар на мяне крыўдзілася.
Яны пагадзіліся на агульнай думцы: такія жанчыны, вядома, патрэбны, бо, як бы там ні было, заставацца цнотнікам да самага шлюбу нельга,— тым больш што бабы яны бескарыслівыя і не хворыя,— але прывязвацца да іх было б памылкай. Гігар з пяшчотай у голасе пачаў разважаць пра сапраўдных дзяўчат, і Люсьен спытаў, што новага ў яго сястры.
— Усё добра, стары,— сказаў Гігар.— Але яна кажа, што ты здраднік. Ведаеш,— дадаў ён крыху развязным тонам,— я не шкадую, што ў мяне сястра: ёсць рэчы, якія іначай было б немагчыма ўявіць.
Люсьен выдатна разумеў. Пасля гэтай размовы яны часта яшчэ гаманілі пра маладзенькіх дзяўчат і кожны раз адчувалі сябе паэтычна; Гігар любіў прыводзіць словы аднаго свайго дзядзькі, які карыстаўся вялікім поспехам у жанчын: «Можа быць, я не заўжды ўсё рабіў добра ў сваім сабачым жыцці, але ёсць адна рэч, якую мне абавязкова заліча пан Бог: я хутчэй аддаў бы адсячы сабе рукі, чым дакрануўся б да нявіннай дзяўчыны». Яны пачалі зноў зрэдку сустракацца з сяброўкамі П’ерэты Гігар. П’ерэта вельмі падабалася Люсьену, ён гаварыў з ёй трошкі насмешлі-
вым тонам, як старэйшы брат, і быў ёй вельмі ўдзячны, што яна не абрэзала свае доўгія валасы. Многа часу цяпер у яго забіралі новыя палітычныя абавязкі; кожную нядзелю ўранку ён хадзіў да царквы Нёйі і прадаваў перад ёй «Аксьён Франсэз». Больш за дзве гадзіны Люсьен прагульваўся сюды і туды з вельмі сур’ёзным тварам. Дзяўчаты, якія выходзілі па імшы, падымалі часам на яго свае прыгожыя шчырыя вочы, і Люсьен адтаваў; ён адчуваў сябе чыстым і дужым і адказваў ім усмешкай. Хлопцам з банды ён заявіў, што паважае жанчын, і быў шчаслівы сустрэць у іх разуменне, на якое так спадзяваўся. Зрэшты, амаль ва ўсіх у іх былі сёстры.
17 красавіка з нагоды П’ерэцінага васемнаццацігоддзя Гігары наладзілі скокі, і, вядома, Люсьен быў запрошаны таксама. Ён ужо вельмі здружыўся з П’ерэтай, якая называла яго «мой танцорчык», і падазраваў, што яна ў яго крыху закаханая. Пані Гігар заклікала дзеля скокаў піяністку, і вечар абяцаўся быць дужа вясёлы. Люсьен патанчыў колькі разоў з П’ерэтай і пайшоў да Гігара, які гаманіў з прыяцелямі ў курыльні.
— Прывітанне,— сказаў Гігар.— Вы, па-мойму, ужо ўсе знаёмыя: Флёр’е, Сімон, Ванюс, Леду.
Пакуль Гігар называў сяброў, Люсьен заўважыў, што да іх нерашуча набліжаецца высокі бледнаскуры юнак з жорсткімі чорнымі бровамі і кучараваю рудой шавялюрай. Яго ажно скаланула ад абурэння. «Што гэты тып тут робіць,— падумаў ён,— Гігар жа ведае, што я цярпець не магу жыдоў!» Ён крутануўся на абцасах і хутка пайшоў прэч, каб пазбегчы знаёмства.
— Што гэта за жыд? — спытаў ён у П’ерэты.
— Гэта Вэйль, з Вышэйшых камерчаскіх курсаў. Брат пазнаёміўся з ім у фехтавальнай школе.
— Ненавіджу жыдоў,— сказаў Люсьен.
П’ерэта ціхенька хмыкнула.
— Ну, гэты якраз добры хлопец,— сказала яна.— Лепш правядзіце мяне ў буфет.
Люсьен выпіў келіх шампанскага і толькі паспеў яго паставіць, як апынуўся hoc у нос з Гігарам і Вэйлем. Прасвідраваўшы Гігара вачыма, ён павярнуўся, збіраючыся пайсці, але П’ерэта спаймала яго за руку. Гігар падышоў і са шчырым выглядам, без ніякай няёмкасці прамовіў:
— Мой сябар Флёр’е, мой сябар Вэйль. Ну вось, цяпер вы знаёмыя.
Вэйль працягнуў руку, і Люсьен адчуў сябе вельмі тужліва. На шчасце, яму раптам прыгадаліся словы Дэсперо: «Флёр’е сапраўды кінуў бы гэтага жыда ў ваду». Ён глыбока сунуў рукі ў кішэні, павярнуўся да Гігара спінай і рушыў прэч. «Цяпер я не змагу пераступіць парог гэтага дома»,— падумаў ён, беручы сваю вопратку. Усярэдзіне ён адчуваў сумную гордасць. «Вось што значыць — цвёрда трымацца сваіх меркаванняў; жыць у грамадстве ўжо немагчыма». Але на вуліцы гордасць растала, і Люсьен адчуў сябе вельмі занепакоена. «Гігар, напэўна, злуецца». Ён трасянуў галавой і пастараўся сябе пераканаць: «Калі ён запрасіў мяне, ён не меў права запрашаць гэтага жыда!» Але гнеў ужо адышоў; ён адчуў сябе крыху няёмка, прыгадаўшы здзіўлены Вэйлеў твар і тое, як хлопец стаяў з працягнутаю рукой. У ім пачала нараджацца гатоўнасць да прымірэння. «П’ерэта, вядома, думае, што я хам. Трэба было паціснуць яму руку. Урэшце, гэта мяне ні да чаго не абавязвала. Стрымана павітацца і адысці: вось што я мусіў зрабіць». Ён падумаў, што, можа, яшчэ не позна вярнуцца да Гігараў. Ён падыдзе да Вэйля і скажа: «Прабачце, я адчуў сябе блага»,— потым пацісне руку і перакінецца парачкай ветлівых словаў. He: цяпер надта позна, гэтага ўчынку ўжо не паправіць. «I навошта было перад імі выстаўляць свае перакананні! — з раздражненнем падумаў ён.— Усё роўна яны не здольныя зразумець». Ён
знервавана паціснуў плячыма: проста бяда. А Гігар з П’ерэтай, напэўна, абмяркоўваюць цяпер яго ўчынак, і Гігар кажа: «Ну і дурань!» У Люсьена сціснуліся кулакі. «Ух! Як я іх ненавіджу! — у роспачы падумаў ён.— Ненавіджу жыдоў!» Ён пастараўся распаліць у сабе гэту бязмежную нянавісць, спадзеючыся пачэрпнуць з яе хоць трошачкі сілы. Але яна растала ў яго на вачах. Дарэмна ён прымушаў сябе думаць пра Блюма, які браў грошы ў немцаў і ненавідзеў французаў,— усё гэта выклікала ў яго толькі змрочную абыякавасць. Але яму пашанцавала: Мод аказалася дома. Люсьен сказаў, нгго кахае яе, і ў нейкай раз’юшанай роспачы памеў колькі разоў. «Усяму гамон,— думаў ён,— я ніколі не буду асобай».
— He, не,— казала Мод,— спыніся. Мілы мой, не трэба, гэтага нельга.
Але нарэшце яна саступіла: Люсьен хацеў цалаваць яе па ўсім целе. Ён адчуваў сябе адначасова дзіцём і распуснікам, і яму хацелася плакаць.
Назаўтра, калі Люсьен раніцай убачыў у ліцэі Гігара, у яго сціснулася сэрца. Той трымаўся неяк загадкава і рабіў выгляд, быццам не заўважае яго. Люсьена гэта настолькі ўзлавала, што ён нават не мог нічога пісаць. «Поскудзь,— думаў ён,— поскудзь!» Але пасля заняткаў Гігар усё ж падышоў, твар у яго быў бледны. «Калі зараз пачне вякаць,— зацкавана падумаў Люсьен,— дастане ў мяне ў вуха». Пэўны час яны стаялі моўчкі, утаропіўшыся ў наскі чаравікаў. Нарэшце Гігар ненатуральным голасам выціснуў:
— Прабач, стары, я не павінен быў ставіць цябе ў такое становішча.
Люсьен ускінуў голаў і недаверліва зірнуў на сябра. Але Гігар сіламоц прамовіў зноў:
— Мы з ім сустракаемся ў зале, ведаеш... ну і... я хацеў... Мы фехтуем разам, ён часам запрашаў мяне ў госці... Але я разумею, я не павінен быў... Сам не ве-
даю, як гэта выйшла. Але калі я пісаў запрашэнні, у мяне нават на хвіліну ў галаве не было...
Люсьен маўчаў, словы нібыта заселі ў яго ў горле, хоць ён адчуваў спагаду да сябра. Нізка схіліўшы голаў, Гігар дадаў:
— Даў я маху...
— Ёлуп ты ёлуп,— адказаў Люсьен, лопаючы яго па плячы,— я ж ведаю, што ты не знарок,— і велікадушна прамовіў: — Зрэшты, я таксама не меў рацыі. Павёў сябе як звычайны хам. Але што ўжо тут зробіш: гэта мацней за мяне — я не магу да іх дакранацца, проста фізічна, у мяне такое пачуццё, быццам у іх на далонях луска. А што П’ерэта?
— Рагатала, як звар’яцелая,— жаласна прабалбатаў Гігар.
— Ну а той?
— Ён адразу сцяміў. Я яму растлумачыў як мог, але праз чвэртку гадзіны ён сам навастрыў лыжы.
Гэтак жа сарамліва Гігар дадаў:
— Бацькі кажуць, што ты меў рацыю: ты не мог абысціся іначай, калі ў цябе перакананні.
Люсьен з асалодаю пасмакаваў гэтае слова: «перакананні»,— яму хацелася сціснуць Гігара ў абдымках.
— Нічога, стары,— сказаў ён,— нічога. Галоўнае, што мы застаемся сябрамі.
Ён ішоў па бульвары Сэн-Мішэль у незвычайна ўзнёслым настроі, яму здавалася, што ён цяпер — зусім іншы. «Дзіўна,— думаў ён,— я цяпер нібыта не я, я сябе не пазнаю!» Было бязветрана і цёпла, вакол няспешна гулялі людзі, на іх тварах, здзіўленых гэтак нечакана насталай вясне, блукала першая ўсмешка; Люсьен сталёвым клінам прарэзваў гэты млявы натоўп і думаў: «Гэта ўжо не я». Яшчэ ўчора «я» было ўсяго нейкая тоўстая, заблытаная ў павучынне казяўка, накшталт тых цвыркуноў у Феролі, а цяпер — цяпер Люсьен адчуваў сябе дакладным і зладжаным, як гадзіннік. Ён зайшоў у «Сурс» і заказаў порцыю перно.
Хлопцы з банды не заходзілі ў гэту кавярню, бо тут заўсёды кішэлі чужынцы, але ў гэту хвіліну замежнікі і яўрэі не краналі Люсьена. У гэтым смуглым натоўпе, які шапацеў — ціха, бы поле аўса пад ветрам, Люсьен адчуваў сябе недарэчным, як гіганцкі, прыслонены да лавы гадзіннік, які пагрозліва зіхацеў чырвона-крывавым святлом. 3 забаўным здзіўленнем ён пазнаў маленькага яўрэйчыка, якому хлопцы з юрыдычнага ў мінулай чвэрці задалі добрага дыхту ў калідоры свайго факультэта. У гэтага тлустага і задумлівага брыдзючка не засталося ўжо ніякіх слядоў ад той бойкі: відаць, ён пэўны час проста хадзіў пакамячаны, а потым зноў набыў сваю кругленькую форму. Але і цяпер у ім адчувалася нейкая агідная ўпартасць.
Выгляд у яго быў шчаслівы, ён соладка пазяхаў, сонечны промень казытаў яму ў ноздрах, ён пацёр сабе нос і ўсміхнуўся. Але ці было гэта ўсмешкай? Можа, гэта быў усяго толькі ледзь прыкметны павеў, які нарадзіўся дзе-небудзь звонку, у нейкім закутку гэтай залы і адбіўся ў яго на вуснах? Здавался, усе чужынцы плаваюць у цёмнай, цяжкай вадзе, што прымушае скаланацца іх бязвольныя целы, падымае ім рукі, варушыць пальцамі, гулліва перабірае губамі. Няшчасныя небаракі! Люсьену было іх шкада. Нашто яны прыехалі ў Францыю? Якімі марскімі плынямі іх прынесла і выкінула сюды? Яны марна стараюцца апранацца прыстойна, купляюць гарнітуры ў краўцоў з бульвара Сэн-Мішэль: яны ўсё роўна ўсяго толькі медузы. Люсьен падумаў, што ён не медуза, ён не належаў да гэтай нікчэмнай фаўны. I ён сказаў сам сабе: «Я нібыта нырнуў». I раптам «Сурс» і чужынцы зніклі, і ён убачыў спіну, шырокую спіну з буграмі мышцаў, што аддалялася, несучы ў сабе спакойную сілу, і знікала, няўмольна знікала ў тумане. I ён убачыў Гігара: той стаяў бледны і, праводзячы спіну вачыма, казаў нябачнай П’ерэце: «Ды ўжо ж, даў я маху!..» Люсьена апанавала амаль невыцерпная радасць: гэ-
тая магутная, гэтая самотная спіна — была яго! I ўся гэта сцэна адбылася ўчора! Цаной неверагоднага намагання яму на хвіліну ўдалося стаць на месца Гігара, ён прасачыў за сваёй спінай Гігаравымі вачыма і адчуў перад самім жа сабой жудасную Гігараву разгубленасць. Салодка жахнуўшыся, ён прашаптаў: «Гэта ім паслужыць урокам!» Цяпер абстаноўка змянілася: гэта было ў П’ерэцінай спальні і адбывалася ў будучым. 3 трошкі ялейным выглядам Гігар і П’ерэта абдумвалі, каго ўпісаць у ліст запрошаных. Люсьена no634 не было, але яго ўлада над імі адчувалася. Гігар сказаў: «Не-не! Гэтага нельга! Вельмі будзе вясёла, калі яго ўбачыць Люсьен. Люсьен жа цярпець не можа яўрэяў!» Люсьен яшчэ раз зірнуў на сябе збоку і падумаў: «Люсьен — гэта я! Той, хто не можа цярпець яўрэяў!» Ён часта паўтараў гэтую фразу, але сёння яна гучала іначай. Зусім іначай. Вядома, звонку яе можна было прыняць за звычайную канстатацыю, такую, як, напрыклад: «Люсьен не любіць вустрыц» ці: «Люсьен любіць патанцаваць». Але тут трэба было не блытаць: той яўрэйчык таксама, можа, любіў патанцаваць, гэта мела значэнне не больш за трымценне медузы; досыць было толькі зірнуць на гэтага поджыдка, каб адразу зрабілася ясна, што ўсе яго прыязнасці і непрыязнасці настолькі ж ад яго неадмыўныя, як яго смуродлівы пах, як цьмяны адліў яго скуры, і што яны знікнуць — разам з ім, як лыпанне яго вырачаных вачэй ці ліпкая, саладжавая ўсмешлівасць. Люсьенаў жа антысемітызм быў зусім інпіы: ён быў няўмольны, чысты, ён тырчаў з яго, як настаўлены ў грудзі іншым пагрозлівы сталёвы клінок. «Гэта... чорт... як гэта здорава!» — падумаў Люсьен. Ён прыгадаў, як маці, калі ён быў маленькі, казала часам вельмі своеасаблівым тонам: «Тата працуе ў сваім кабінеце». I гэтая фраза здавалася яму нейкай сакраментальнаю формулай, якая раптам абрыньвала на яго цэлы ком рэлігійных павіннасцяў і абавязкаў: не гуляць з пнеўма-